<<
>>

Утварэнне Вялікага княства Літоўскага

Рост прадукцыйных сіл, умацаванне феадальных вьггвор- чых адносін вьнслікалі павелічэнне грамадскага падзелу працы, што ў сваю чаргу садзейнічала развіццю гандлю і ліквідацыі адасобленасці дробных дзяржаваў-княстваў, зліццю іх у больш буйныя дзяржавы.

Асабліва гэты пра- цэс узмацніўся ў Беларусі ў другой палове XII ст.

У Беларусі аб’яднанне падтрьмлівалася і шырокімі ма- самі сялян, асабліва ў першай палове ХШ ст., калі з паўноч- нага захаду пачалася агрэсія разбойніцкіх каталіцкіх ордэ- наў крьшаносцаў і мечаносцаў, а з паўднёвага ўсходу - татар, што выклікала неабходнасць паскарэння аб’яднання беларускіх княстваў у адзіную дзяржаву Дгнагоўскі У. Ka- роткі нарыс гісторьгі Беларусі. - Мінск, 1925. - С. 64-71).

Беларускія княствы са старажытных часоў знаходзілі- ся ў пастаянных гандлёвых і палітычных адносінах паміж сабой, бо іх звязвала агульнасць гандлёвых шля- хоў па Нёману, Дняпры, Віліі, Заходняй Дзвіне і іншьк рэках, агульнасць культуры, і язычніцкай, а потым і хрысці- янскай, рэлігіі, сумесныя ваенньм дзеянні. У XII ст. па- чаўся працэс далучэння і некаторых літоўскіх земляў да беларуекіх княстваў. Іенуе думка, што ў XI-XII стст. літоў- Цамі, або ліцвінамі, назьгоаліся славяне, якія жылі ў цэнт- Ры Беларусі (Ермаловіч М. I. Па слядах аднаго міфа. - ^H-, 1989. - С. 29-31). Цвярскі летапісец пісаў, што пры Рассяленні славяне пачалі называцца рознымі імёнамі: маравамі, чэхамі, харватамі, сербамі, ляхамі. A ад тых ляхаў празваліся: адны палянамі, «друзии лутици, а йншй лйтва, UHuu мозовшене, инии поморане» (ПСРЛ. — M., 1965. Т. 15. - С. 19). У летапісах расказваецца таксама, што ў 1239 г. уладзімірскі вялікі князь Яраслаў Усевала- давіч хадзіў да Смаленска і, перамогшы там літоўцаў, выгнаў са Смаленска «літоўскага» князя. A «літоўскім» князем у Смаленску быў у той час полацкі князь Святаслаў Мсціславіч, які захапіў княжанне ў Смаленску пры падтрымцы палачан (Беляев И.

Д. Очерк истории Северо-Западного края России. -Вильна, 1867. - С. 49-50; Голубовский П. В. История Смоленской земли до начала XV ст.-Киев, 1895. - С. 199).

3 гэтых запісаў выразна відаць, што тэрмінам «літва» называлася ў старажытнасці і насельніцтва Пблацкай, Мінскай і іншьк земляў.

Вялікае княства Літоўскае, у склад якога ўвайшлі беларус- кія і літоўскія княствы, пачало складвацца ў канцы ХП ст. Ужо ў 1182 г. князі Мінскі, Полацкі і Друцкі са сваімі войс- камі хадзілі дапамагаць берасцейцам у іх вайне з палякамі, што сведчыць аб пачахку ўтварэння саюза паміж старажыт- нымі беларускімі княствамі, якія заклалі аснову Вялікага княства Літоўскага. Асабліва ўмацавалася Вялікае княства Літоўскае пры вялікім князі Віцене (1255-1316), які паходзіў з Полацкіх князёў. Ён заснаваў дьшастыю Віцянічаў, што панавала ў Вялікім княстве Літоўскім да 1572 г. Яго наш- чадкі - Гедьмін (1275-1341), Альгерд (1296-1377), Ягайла (1348-1434), Вітаўт (1350-1430), Андрэй Казімір (1427- 1492), Жыгімонт Казіміравіч (1467-1548) значна ўмацавалі і ўладкавалі дзяржаву. Ha працягу XIII-XIV стст. да Вялікага княства Літоўскага былі далучаны ўкраінскія і некаторыя рускія княствы. Сталіцай гэтай дзяржавы спачатку быў Ha- ваградак (Навагруцак), а з XTV ст. - Вільня. Дзяржава ў XIV-

XV стст. межавала на поўначы з Лівоніяй, Пскоўскай і Ha- ўгародскай землямі, на ўсходзе - з Маскоўскім і Разанскім княствамі, на паўднёвьш усходзе - з Залатой Ардой, на поўдні - з Крымскім ханствам (выходзіла да Чорнага мора), на паўднёвым захадзе - з Малдаўскай дзяржавай, на захад- зе — з Польшчай і на паўночным захадзе - з Ордэнам кры- жаносцаў (выходзіла да Балтыйскага мора). Яе тэрыюрьй складала 900 тыс. кв. км.

Дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага характары- заваўся падзелам яго на дзве часткі: цэнтральную (галоў- ную) і землі мяжуючыя («прыслухоўваючыя»). Спачатку адносіны паміж цэнтрам і мяжуючымі землямі буцаваліся на асабістай залежнасці князёў асобных земляў ад вялікага князя, г. зн. на аснове сюзэрэнітэту - васалітэту.

У XV ст. буйныя васальньм княствы былі пераўтвораны ў ваявод- ствы або паветы, у якіх кіравалі намеснікі вялікага князя - ваяводы і старосты.

У склад цэнтральнай часткі — палітычнага ядра - ўва- ходзілі землі: Ашмянская, Браслаўская, Берасцейская, Віленская, Вілкамірская, Ваўкавыская, Гарадзенская, Клец- кая, Кобрынская, Капыльская, Лідская, Мінская, Мсціслаў- ская, Нясвіжская, Наваградская, Пінская, Рэчьщкая, Слонім- ская, Слуцкая, Трокская, Тураўская і Упіцкая, якія ў гіста- рьгчных дакументах мелі агульную назву - Літва.

Да земляў «прыслухоўваючых» адносіліся Падляшша (з гарадамі Драгічынам на Бугу, Бельскам і Мельнікам), Валынь, Падолле, Кіеўшчына, Чарнігава-Северская, Сма- ленская, Віцебская, Полацкая землі і Жмудзь (этнаграфіч- ная Літва). Акрамя таго, у XV ст. землямі мяжуючымі бьші рускія княствы, размешчаныя ў вярхоўях Акі і Дона, - Навасільскае, Варатынскае, Адоеўскае, Мцэнскае і інш.

Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі цэнтраль- ныя землі, у якіх была сканцэнтравана асноўная маса вя-

лікакняскіх і дзяржаўных маёнткаў, тут жа знаходзіліся і асноўныя маёнткі буйных феадалаў. Гэтая тэрыторыя была параўнальна густа заселена, адсюль набіралася ac- ноўная частка арміі, з яе наеельніцтва ішлі асноўныя да- ходы ў дзяржаўную казну. Буйныя феадалы гэтых земляў — Алелькавічы, Друцкія, Глебавічы, Гальшанекія, Кішкі, Радзівілы, Сапегі і інш. займалі пануючае становішча ў дзяржаве, у іх руках знаходзіліся ўсе найважнейшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання. У сувязі з тьш, што асноўную частку галоўнага ядра дзяржавы складалі бела- рускія землі, беларуская мова была прызнана дзяржаўнай мовай на ўсей тэрыторьгі дзяржавы.

Землі «прыслухоўваючыя» не зліваліся ў адно з асноў- ным дзяржаўным ядром, захоўвалі сваю дзяржаўна-пра- вавую адасобленасць і выступалі як аўтаномныя суб’екты дзяржаўна-прававьк адносін. Тут працягваў захоўвацца адасоблены мясцовы апарат дзяржаўнага кіравання, з той толькі розніцай, што ўзначальваўся ен спачатку асобньші князямі, а пасля вялікакняскімі намеснікамі — старостамі або ваяводамі.

Разам з тым гэтьм землі не былі поўнасцю самастойнымі і іх насельніцтва знаходзілася пад уладаю цэнтральньк органаў і абавязана было несці пэўныя агулыгадзяржаўньм павіннасці. Таму такі дзяржаўны лад не можа разглядацца як феадальная раздробненасць, пры якой кожная зямля выступае ва ўсіх дзяржаўна-прававых адносінах самастойна, але не з’яўляецца дзяржавай з за- вершанай цэнтралізацыяй.

Адміністрацыйна-тэрытарьыльны падзел дзяржавы ў XIII-XIV стст. харакгарызаваўся захаваннем старьгх ме- жаў, якія былі паміж асобньші княствамі да ўтварэння Вялікага княства Літоўскага. Пры вялікіх князях Віцене (1295-1316) і Гедьшіне (1316-1341) гэты падзел істотна не змяніўся. Пасля абрання на вялікакняскі прастол Аль-

герда(1345-1377) цэнтральная частка была падзелена на дзве ваенна-адмініетрацыйныя акругі, якія атрымалі no- тым назвы ваяводстваў Віленекага і Трокскага. Такі падзел бьгў выкліканы неабходнаецю адбіваць на захадзе находы Польшчы і крыжаносцаў, а на ўеходзе—татар. Ha адбіццё агрэсіі немцаў і палякаў накіроўваліся ў першую чаргу сілы Трокскага ваяводетва, а еупраць татар - Віленскага. Толькі з 1345 па 1382 г. крыжаносцы ўчынілі 96 находаў на Беларусь і Літву.

Захаванне старога адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і мясцовых органаў кіравання было выгадна як мясцовым феадалам, якія захавалі ў сваіх руках кіраванне на меецах, так і цэнтральнаму ўраду, нгго абапіраўся на мясцовых феадалаў. Князі асобных княстваў, што ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага, працягвалі называцца гаеударамі, або братамі вялікага князя. Напрыклад, князі Васіль Полацкі і Фёдар Раеціелававіч Мінскі, якія прыбылі ў Ноўгарад у якасці паслоў, называюцца братамі Гедьшіна. У дагаворы 1338 г. з Лівоніяй князі Полацкі і Віцебекі называюцца гэтак жа, як і Гедымін, каралямі (Послания Гедимина. - Вильнюс, 1966. - С. 194).

Усё гэта еведчыць аб тым, што дзяржаўны лад Вялікага княства Літоўскага напачагку характарызаваўся наяў- насцю шырокай аўтаноміі асобных земляў-княетваў, якія ўваходзілі ў яго склад.

2.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Утварэнне Вялікага княства Літоўскага:

  1. Беларускія землі у складзе Вялікага Княства Літоўскага
  2. Судзебнік 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
  3. Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Ix грамадскІ лад
  4. Польская гістарыяграфія пра беларускае права
  5. Беларусь у вайне 1812 г.
  6. Публікацыі крыніц права
  7. Права Беларусі ў XVII-XVIII стст.
  8. Крэўская і Гарадзельская уніі
  9. Дзяржаўна-прававое значэнне Берасцейскай царкоўнай уніі
  10. Крымінальнае права
  11. Дваранская і буржуазная гістарыяграфія
  12. Люблінская унія 1569 г.
  13. Перыяд феадальнай раздробленасці. Барацьба беларускіх княcтваў з іншаземнымі захопнікамі
  14. Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV-XVI стст.
  15. Палітычны лад старажытных дзяржаваў
  16. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
  17. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVI стст
  18. Развіццё беларускай культуры ва ўмовах царскай Расіі (канец ХVІІІ – пачатак ХХ )ст.
  19. Е.Ф. Борисов. Хрестоматия по экономической теории / Сост. Е.Ф. Борисов. - М.: Юристъ, 2000. - 536 с., 2000
  20. ПРЕДИСЛОВИЕ