<<
>>

Беларускія землі у складзе Вялікага Княства Літоўскага

На працягу ХІ – ХІІІ стст. сярод літоўскіх плямён ішоў паступовы працэс ўтварэння сваёй дзяржаўнасці. Ужо ў 1235 г. летапісы прыгадваюць Літву Міндоўга, князя, якому ўдалося расправіцца з большасцю супернікаў.
Вялікую ролю ў фарміраванні ВКЛ адыгралі і славянскія землі Чорнай Русі (Наваградскае і Гродзенскае княствы). Па сведчанню гісторыкаў XVI ст. менавіта Навагрудак быў першым палітычным цэнтрам ВКЛ. Заходне-літоўскія землі (Жамойція) канчаткова ўвайшлі ў ВКЛ толькі на пачатку XV ст.

Утварэнне ВКЛ ішло ва ўмовах пастаяннай барацьбы з нямецкімі крыжакамі і, на першых парах, з Галіцка-Валынскім княствам. У 1250 – 1251 гг., каб спыніць умяшальніцтва крыжакоў, Міндоўг прыняў каталіцтва, а ў 1252 г. – і каралеўскую карону. Але ў 1261 г. ён разарваў мір з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад каталіцкай веры. У 1263 г. князь быў забіты літоўскімі змоўшчыкамі. Пасля яго смерці ў ВКЛ ішла ўпартая барацьба за ўладу. Толькі пры княжанні Віценя (1293 – 1316) і Гедыміна (1316 – 1341) становішча стабілізавалася. Больш за тое, да ВКЛ далучыліся Полацкая, Віцебская, Мінская і Турава-Пінская землі. Прычынамі таму былі шлюбныя саюзы, а таксама жаданне князёў весці сумесную барацьбу з крыжакамі і татарамі. Пры далучэнні новых зямель вялікія князі абавязваліся "не рухаць старыны". У 1323 г. сталіцай ВКЛ стала Вільня, горад, які знаходзіўся на культурным памежжы балцкіх і славянскіх тэрыторый.

У 1345 г. пасля выгнання старэйшага брата Яўнуты ўлада ў ВКЛ была падзелена паміж сынамі Гедзіміна Альгердам і Кейстутам. Вялікім князем лічыўся Альгерд. У 1348 г. браты нанеслі паражэнне крыжакам на рацэ Стрэва. У 1355 г. ў склад ВКЛ увайшло Бранскае княства, а ў 1363 г. пасля бітвы з татарамі і кааліцыяй мясцовых князёў на рацэ Сінія Воды – амаль уся тэрыторыя сучаснай Украіны. Такім чынам, ВКЛ ператварылася ў адну з самых буйных дзяржаў Еўропы.

Пасля смерці Альгерда ўлада была перададзена аднаму з яго сыноў Ягайлу, які ў выніку вострых супярэчнасцей з Кейстутам (а пасля яго гвалтоўнай смерці – яго сынам Вітаўтам) і сваімі старэйшымі братамі на чале Андрэя Альгердавіча Полацкага падпісаў у 1385 г. у Крэве унію (саюз) з Польскім каралеўствам. Па ўмовах уніі Ягайла мог ажаніцца на польскай каралеве і сам стаць каралём. Узамен ён павінен быў на вечныя часы далучыць ВКЛ да Польшчы, перадаць ёй частку спрэчных тэрыторый і разам з падданымі прыняць каталіцкую веру. 4 сакавіка 1386 г. Ягайла стаў польскім каралём.

Аднак улада Ягайлы не была трывалай. Зноў успыхнуў канфлікт з Вітаўтам. Апошні збег у Ордэн і рабіў напады на ВКЛ. У 1392 г. Ягайла быў вымушаны падпісаць з ім Востраўскае пагадненне. Вітаўт абвяшчаўся вялікім князем, а Ягайла – найвышэйшым. Рэальная ўлада знаходзілася ў руках Вітаўта. Такім чынам, ВКЛ захавала сваю незалежнасць.

Час праўлення Вітаўта (1392 – 1430) лічыцца росквітам ВКЛ. 15 жніўня 1410 г. войскі ВКЛ і Польшчы ўшчэнт разбілі армію Тэўтонскага ордэна пад Грунвальдам. Вялікі князь актыўна ўмешваўся ў міжнародныя справы: заключаў дамовы з еўрапейскімі манархамі, змагаўся з татарамі і дапамагаў гусіцкім паўстанцам у Чэхіі. Аднак спроба Вітаўта падпарадкаваць сабе ўсходнія тэрыторыі скончылася паражэннем ў бітве на рацэ Ворскле (1399) ад татар. Няўдача чакала Вітаўта і ў барацьбе за каралеўскую карону. Пасля яго смерці ў ВКЛ зноў успыхнула грамадзянская вайна: за прастол змагаліся князі Свідрыгайла Альгердавіч (1430 – 1432) і Жыгімонт Кейстутавіч (1432 – 1440). Дзякуючы падтрымцы Польшчы, Жыгімонт перамог, але ў 1440 г. загінуў ад рук змоўшчыкаў.

У далейшым у сваёй палітыцы вялікія князі Казімір (1440 – 1492), Аляксандр (1492 – 1506), Жыгімонт Стары (1506 – 1548) і Жыгімонт Аўгуст (1548 – 1572) былі вымушаны арыентавацца на шляхецкае саслоўе. Яшчэ ў 1387 г. Ягайла выдаў агульназемскі прывілей, згодна якому феадалы, якія прымалі каталіцкую веру, атрымоўвалі тыя ж правы, што і польскія рыцары.

Прывілеі 1413, 1432, 1434, 1447, 1492 і 1506 гг. значна пашыралі гэтыя правы. Цяпер яны распаўсюджваліся і на праваслаўную шляхту. Уся палітычная ўлада ВКЛ знаходзілася ў руках вялікага князя. Яму падпарадкоўваліся ўдзельныя князі, войска, ад яго імя выдаваліся дзяржаўныя акты, чыніўся суд, вялася знешняя палітыка.

Кіраваць дзяржавай вялікаму князю дапамагалі чыноўнікі – канцлер (фактычна кіраўнік урада), галоўнакамандуючы (гетман), казначэй (падскарбій), зборшчык даніны (цівун), каменданты замкаў (гараднічыя), і г. д. Ніжэйшае звенне чыноўнага люду складалі дзяржаўцы. Яны назіралі за дзяржаўнымі маёнткамі.

З ростам уплыву шляхецкага саслоўя значную ўладу, асабліва пасля 1501 г., набыў вальны сойм. Фактычна гэта быў своеасаблівы парламент. Аднак, у адрозненні ад іншых дзяржаў, у ім не прымалі ўдзел прадстаўнікі іншых саслоўяў. Выбары ў вальны сойм адбываліся падчас павятовых соймікаў, кожны з якіх дэлегіраваў па два паслы. Паслам уручаліся патрабаванні шляхты – наказы. Назад паслы прывозілі пастановы сойму – канстытуцыі.

Але галоўную ролю ў дзяржаве адыгрывалі буйныя феадалы – магнаты. Менавіта з іх складаўся ўрад ВКЛ – паны-рада. Многія вялікія князі з цягам часу станавіліся польскімі каралямі, таму паны-рада дзейнічалі ад іх імя самастойна. Тэрытарыяльна ВКЛ падзялялася на ваяводствы і меншыя адміністрацыйныя адзінкі – паветы і воласці. Ніжэйшым кіруючым звяном былі кіраўнікі сельскіх сходаў – старцы.

У першай палове XVI ст. у ВКЛ адбыліся тэрытарыяльна-адміністрацыйная, ваенная, судовая і заканадаўчая рэформы, якія спрыялі ўдасканаленню кіруючай сістэмы. Змены ў заканадаўстве былі адлюстраваны ў Статутах ВКЛ 1529 і 1566 гг. У той час Статуты лічыліся аднымі з найлепш распрацаваных кодэксаў заканадаўства ў Еўропе.

Цэнтралізацыя дзяржавы выклікала незадаволенасць сярод удзельных князёў, абсалютная большасць якіх спавядала праваслаўе. Незадаволенасць вылілася ў пераход некаторых з іх на бок Маскоўскага княства, Кіеўскай змове 1481 г. і паўстанні князёў Глінскіх 1508 г. Апошняе ўспыхнула падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай (1507 – 1508) Міхаіл Львовіч Глінскі, які ўзначальваў паўстанне, спавядаў каталіцтва, але звяртаўся за падтрымкай да праваслаўнага насельніцтва. У выніку яму прыйшлося перайсці на бок Масквы, дзе ён і памёр у 1534 г., кінуты ў турму вялікай княгіняй Аленай, роднай дачкой.

Такім чынам, беларускія землі склалі цэнтральную частку ВКЛ. Уключэнне Беларусі ў склад буйной дзяржавы ў сваю чаргу спрыяла яе цэнтралізацыі і далейшаму развіццю.

<< | >>

Еще по теме Беларускія землі у складзе Вялікага Княства Літоўскага:

  1. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага
  2. Судзебнік 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
  3. 61. Земельна рента та її форми: оренда землі, ціна землі.
  4. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921–1939)
  5. Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Ix грамадскІ лад
  6. Люблінская унія. ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай
  7. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова XIX ст).
  8. Оренда землі
  9. Стаття 76. Землі енергетичної системи
  10. Стаття 67. Землі транспорту
  11. Стаття 77. Землі оборони
  12. Стаття 74. Землі міського електротранспорту
  13. Стаття 66. Землі промисловості
  14. Стаття 75. Землі зв'язку
- Археология - Великая Отечественная Война (1941 - 1945 гг.) - Всемирная история - Вторая мировая война - Древняя Русь - Историография и источниковедение России - Историография и источниковедение стран Европы и Америки - Историография и источниковедение Украины - Историография, источниковедение - История Австралии и Океании - История аланов - История Византии - История Древнего Востока - История Древнего Рима - История Казахстана - История кинематографа - История Новейшего времени - История Нового времени - История первобытного общества - История Р. Беларусь - История России - История средних веков - История стран Азии и Африки - История стран Европы и Америки - Історія України - Музееведение - Новейшая история России - Палеонтология - Первая мировая война - Ранний железный век - Украина в XVI - XVIII вв - Украина в составе Российской и Австрийской империй - Україна в середні століття (VII-XV ст.) - Энеолит и бронзовый век -