<<
>>

Люблінская унія 1569 г.

Вялікае княства Літоўскае ў другой палове XVI ст. апынулася ў вельмі цяжкім становішчы. 3 аднаго боку, насядалі польскія феадалы і каталіцкае духавенства, якія пастаянна падрывалі сілы Вялікага княства, імкнучыся Захапіць землі Беларусі і Украіны, а з другога - пачалася Лівонская вайна і войскі цара Івана IV захапілі шэраг га- радоў на Беларусі.

3 боку Польшчы інтэнсіўна вялася прапаганда ксянд- зоў, якія імкнуліся пры дапамозе каталіцызму пазбавіць беларусаў сваёй нацыянальнай самасвядомасці і пера- рабіць іх у палякаў. Польскія феадалы тэрарызавалі на- сельніцтва прыгранічных земляў, рабілі набегі, рабавалі, забівалі, калечылі людзей, забіралі ўсё, што маглі. I пры гэтьм яны заставаліся беспакараньш, бо ўрадавыя колы Польшчы і каталіцкая прапаганда пакрывалі і падтрымлі- валі ix, заяўляючы, што набегі спыняцца як толькі гэтыя землі будуць далучаны да Польшчы.

Справа дайшла да таго, што пытанне аб ахове заходніх межаў і абароне насельніцтва ад разбойніцкіх нападаў неаднойчы ўзнімалася на соймах Вялікага княства. Так, на соймах 1547, 1551 і 1554 гг. слухаліся скаргі та кривды несносные, которыемають... от панов поляков йма- зовшан». Урад Жыгімонта Аўгуста, які з 1548 г. быў і ка- ралём Польшчы, не рабіў дзейсньгх захадаў супраць гэ- тых находаў і тым самым патураў ім. У Польшчы ж і на заходніх землях Беларусі і Украіны ў гэты час каталіцкія ксяндзы ўзмоцнена прапагандавалі далучэнне гэтых зем- ляў да Польшчы.

Актыўную дзейнасць развіла вялікая княгіня Літоўс- кая і каралева Польская ўдава Жыгімонта I італьянка Бона Сфорца, якая фактычна была агентам рымскай ку- рыі. Калі ж курыя вырашыла, што Бона Сфорца больш не

прыдатна для гэтай мэты, папскія легаты дапамаглі ёй прысвоіць дзяржаўныя каштоўнасці княства і каралеў- ства і вывезці ў Італію; там яе атруціў каханак-духоўнік, а ўсе скарбы, згодна з падробленым тэстаментам, пе- райшлі да Папы Рымскага і яе забойцы fNarbut Т.

Dzieje narodu litewskiego, Wilno, 1848. Т. 9. - S. 275).

Пасля ад’езду Боны Сфорца ў Італію галоўным дзея- чам па падрыхтоўцы ліквідацыі Вялікага княства бьгў яе сын Жыгімонт Аўгуст. У пачатку свайго кіравання ён, зблізіўшыся з некаторымі беларускімі феадаламі і ажані- ўшыся на Варвары Радзівіл, браты якой (Мікола Чорны і Мікола Рыжы) былі лютымі ворагамі каталіцызму, спра- баваў нават процістаяць яму, але пасля смерці жонкі пад- паў пад уплыў каталіцкіх дзеячаў і, ведучы распуснае жыццё, зрабіўся іх паслухмянай зброяй. Яшчэ ў 1549 г. ён заключыў пагадненне з Габсбургамі, якія абяцалі яму ўзброеную дапамогу супраць непаслушэнства падданых, г. зн. заклікаў немцаў для барацьбы са сваім народам.

У той жа час каталіцкае духавенства вяло шырокую прапагандысцкую кампанію за зліццё Вялікага княства з Польшчай. Наколькі каталіцкая прапаганда была моцнай, можна бачыць з такога факта, што на адным са сходаў заходнебеларускай шляхты, у сваёй масе малапісьменнай або нават непісьменнай, было прынята рашэнне прасіць урад, каб усе дакументы для іх пісаліся на лацінскай або польскай мове, а не на беларускай. Каталіцкія прапаган- дысты ва ўсіх касцёлах абяцалі, што як толькі Вялікае княства будзе далучана да Польшчы, уся дробная і сярэд- няя шляхта атрымае такія ж правы і палітычнае значэнне Ў дзяржаве, як і буйныя феадалы. Да таго ж, каб ідэалагіч- на падрыхтаваць і ашукадь праваслаўную шляхту, Жыгі- Монт Аўгуст у 1563 г. выдаў прывілей, якім абвяшчаліся Яе роўныя правы з католікамі. 3 юрыдычнага боку прыві-

лей меў значэнне ў тьш, што афіцыйна адмяняў дыскры- мінацыйныя нормы Гарадзелькага акта 1413 r., практыч- нае ж значэнне яго бьшо вельмі малое, бо нічога не мяня- лася ні ў гаспадарскай Радзе, ні на іншых дзяржаўных пасадах, захоўвалася яшчэ верацярпімасць - і праваслаў- ныя, кальвіністы і католікі разам засядалі ў сойме і Радзе.

Жыгімонт Аўгуст 13 сакавіка 1564 г. выдаў дэклара- цыю, у якой абвясціў, што адмаўляецца ад сваіх спадчын- HbDC правоў на землі Вялікага княства Літоўскага, доб- раахвотна адракаецца і ўступае іх Польшчы.

Ён спадзяваўся, што дэкларацыя стане юрыдычнай падставай далучэння Беларусі, Літвы і Украіны да Польшчы, а тьш самьш і ліквідацьгі самастойнасці княетва.

Феадалы княства рашуча выступілі супраць дэклара- цыі, бо яны не прызнавалі вотчьшнага характару ўлады вялікага князя, а лічьші яго за службовую асобу ў дзяржа- ве, выбраную воляй народа. Гэта вельмі выразна вьжаза- на ў Статуце, зацверджаньш 1 ліпеня 1564 г. і ўведзеным у дзеянне ў 1566 г. У арт. 2, раздз. 3 гаварьшася, што вялікі князь абавязваецца захоўваць правы і вольнасці ўсіх люд- зей у вялікім княстве, «в котором они, яко люде вольные, вольно обираючи из стародавна из вечных своих продков собе панов и господарей великих князей литовских». Гэты артыкул бьгў простым адказам на дэкларацыю ад 13 сакавіка 1564 г. У гэтым жа Статуце былі i іншыя артыкулы, скіраваныя на захаванне цэласнасці і незалежнасці княства.

Калі з дарэннем усёй дзяржавы нічога не выйшла, афі- цыйньм прапагандысты, каб супакоіць насельніцтва княства і замаскіраваць варожую яму палітыку Жыгімонта Аўгуста, пачалі тлумачыць, што акт сведчыць толькі пра адмаўленне ад тытула вялікага князя на карысць Польшчы. 3 пункту ж гледжання тагачаснага крьшінальІ нага права гэтая дэкларацьш бьша не што іншае, як акІ

дзяржаўнай здрады, здзейсненай галавой дзяржавы. Усё насельніцтва, у тьш ліку і шляхта, не хацелі ліквідацыі самастойнасці княства. Феадалы неаднойчы вялі перамо- вы з прадстаўнікамі Польшчы пра больш цесны саюз абедзвюх дзяржаваў, але пры ўмове захавання раўнапра- ўя і «братэрскай любові». Гэта вельмі выразна выказана і ў пастанове Віленскага сойма 1563 r., які зацвердзіў спе- цыяльную інструкцыю для перамоваў з Польшчай аб уніі, у якой дэлегатам наказвалася строга ахоўваць год- насць Вялікага княства, сачыць, каб правы ўсяго насельніцтва ні ў чьш не бьші страчаны і не прыніжаліся другім бокам. Дапускалася ўладаранне аднаго гасуцара і склікан- не сумесных соймаў для вырашэння агульных спраў, але пры гэтым у кожнай дзяржаве павінны былі быць самас- тойньм вышэйшьм органы ўлады і кіравання, адасобле- ныя ўзброеныя сілы, казна і заканадаўства.

Гэтыя ўмовы пацвярджаліся і падтрымліваліся на ўсіх наступных соймах княства. Таму няма дастатковых падстаў лічыць, што шляхта жадала поўнага зліцця з Польшчай, а буйныя феадалы выступалі супраць уніі. Гэтая памылковая думка склалася пад уплывам каталіцкай прапаганды, якая спра- бавала пераканаць, што далучэнне Украіны і часткі Бела- русі да Польшчы было ажыццёўлена згодна з пажадан- нем «шляхецкага народу» княства. Яна сцвярджала так- сама, нібыта ў XVI ст. у Вялікім княстве існавала шыро- кая шляхецкая дэмакратыя і нават самая бедная шляхта мела такія самыя правы, як і буйныя феадалы. 3 аналізу ж тагачасных прававых актаў і іншых гістарычных даку- ментаў відаць, што праз усю гісторыю княства шляхта ніколі самастойнага палітычнага значэння не мела. Таму пры вывучэнні актаў аб уніі, у якіх выказваецца «жадан- йе» шляхты да хутчэйшага злучэння з Польшчай, няцяж- *® разгледзець і арганізатараў гэтага «жадання».

Ідэю уніі з Польшчай на ўмовах раўнапраўя падт- рымлівала большасць феадалаў княства — яны бачылі ў ёй магчымасць умацаваць сваё становішча ўнутры краі- ны і атрымаць ваенную дапамогу ў вайне з Расіяй. Таму разыходжанне паміж феадаламі княства і Польшчы было толькі ва ўмовах уніі, а самую яе ідэю падтрымлі- вала большасць ix. Калі б феадалы княства былі супраць уніі, яны наогул не паехалі б у Люблін на агульны сойм, нягледзячы на ўсе дамаўленні і абяцанні польскіх феа- далаў і караля. Пра такія абяцанні сведчаць перамовы прадстаўнікоў Польшчы ў Лебедзеве і Маладзечне, а таксама граматы, выдадзеныя Жыгімонтам Аўгустам. Так, у грамаце, выдадзенай у кастрычніку 1568 r., гава- рылася, што саюз абедзвюх дзяржаваў будзе заснаваны на «милости, згоды братское, который бы был однако u заровно во всем пожйточный обеюм тым панствам» (Любавскнй М. К. Литовско-Русский сейм. Прилож. - С. 208). У інструкцыях, разасланых у паветы, Жыгімонт Аўгуст запэўніваў, што дзякуючы уніі княства атрымае ад Польшчы дапамогу ў Лівонскай вайне.

Але прадстаўнікі княства не спяшаліся на агульны сойм, хоць і не супраць былі атрымаць абяцаную дапамогу.

Каб рассеяць іх недавер, Жыгімонт у снежні 1568 г. вьвдаў грамату, у якой клятвенна абяцаў ахоўваць правы і інтарэсы княства і не прьшушаць яго прадстаўнікоў да уніі, а ў вьтадку, калі не будзе дасягнута ўзаемная згода, гарантаваў, што кожны з іх «мает и мети будет вольное, учтивое, ни от кого ничим не затрудненное и спокойное отъеханне с того сейму». Далей ён абяцаў не выдавадь ніякіх грамат без згоды радных паноў Вялікага княства, захоўваць Падляшша ў складзе яго. A насельнікі Падлян| ша «не маютъ бытй йнак захованы... одно заровно со всм ми обывателями Великого княства Литовского, яко пщ

быльцы и родичи здешнего панства... и никотороирецес- сы соймовыя ани декреты в той всей справе сполъной на сторону Великого княства Литовского не маютъ быти ани будутъ выдаваны под печатью Коруны польское, одно под печатью Великого княства Литовского» (Kutrzeba S., Semkowicz W. Akta unji. Krakow, 1932. N 95). Клятвенньм абяцанні i дамаўленні, а таксама надзея атры- маць дапамогу, схілілі прадстаўнікоў княства з’явіцца ў Люблін на перамовы, бо справы на Лівонскай вайне былі вельмі цяжкімі.

Лівонская вайна Вялікага княства Літоўскага, Лівоніі, Польшчы і Рускай (Маскоўскай) дзяржавы пачалася пасля таш, як рускія войскі ў стуцзені 1558 г. пачалі вайну супраць Лівонскага ордэна і занялі шэраг гарадоў у Эстоніі. Пара- жэнні войск Ордэна змусілі ўрад Лівоніі прасіць дапамогі ў Вялікага княстваЛітоўскага. У лістападзе 1561 г. у Вільні было падпісана пагадненне, па якому вялікі магістр Ордэна Готард Кетляр аб’вяшчаўся свецкім князем у Курляндыі і губернатарам у астатняй частцы Лівоніі, якая станавілася правінцыяй пад сумеснай упадай Вялікага княства Літоўска- га і Польшчы. У 1562-1568 гг. вяліся цяжкія баі з перамен- ньш поспехам. 80-тысячнай арміі цара Івана ГѴ уцалося заняць у 1563 г. беларускія гарады Віцебск і Полацк. У наступным шдзе ў баях на рацэ Уле і пад Оршай войскі Вялікага княства нанеслі паражэнне рускай арміі, у 1565 г. pyc- кая армія пад Чарнішвам разбіла войска Вялікага княства.

Польскія феадалы нічым не дапамагалі свайму саюзніку, а толькі чакалі зручнага моманту, каб нанесці ўдар у спіну Вялікаму княству, і такі момант наступіў, - калі пачаліся перамовы ў Любліне.

Пасяджэнні Люблінскага сойма пачаліся 10 стуцзеня ^69 г. Буйныя польскія феадалы і каталіцкія біскупы тРьшаліся прыхаванай і вераломнай тактыкі нацкоўваць

польскую шляхту на прадстаўнікоў Вялікага княства, каб потым заяўляць, што ліквідацыі яго дамагаюцца не яны. а польская шляхта, якая нібьгга робіць гэта ў інтарэсах польскага народа. Так, напрьпслад, ленчыцкі ваявода даў распараджэнне паслам ад шляхты патрабавадь далучэн- ня да Польшчы Валынскай зямлі, пра што захаваўся запіс у дзённіку Люблінскага сойма.

Такім чынам, прадстаўнікі княства звярталіся да польскіх феадалаў, спадзеючыся на дапамогу, а тьм ду- малі, як лепей абрабаваць і знішчыць сваіх сяброў і саюз- нікаў. Планы польскіх феадалаў трымаліся ў тайне ад прадстаўнікоў княства — Жыгімонт неаднойчы нагадваў польскім паслам трымаць у тайне характар сваіх нарад.

У першыя дні польскія феадалы заявілі, пгго яны жадаюць поўнай ліквідацыі княства, і падрыхтавалі спедыяльны даку- мент і запатрабаванні, каб прадстаўнікі княства падпісалі яго без ніякага абмеркавання толькі на той падставе, што ў ім ёсць такія запісы, якія бьші ў многіх актах. 15 лютага прад- стаўнікі Вялікага княсгва адмовіліся падпісаць прапанаваны ім дакумент, заявіўшы, пгго «шпі ж... вы, паны, не пажадае- це з наміўвайсціў брсапэрства і па^ратэрску злучыцца так, як мы прапаноўваем... але пажадаеце настойваць на вашай запісцы, у якой вы шырока распісалі, як будзеце цягнуць нас да інкарпарацыі і старьѵс дагавораў... дык нам не будзе патрэ- бы тут болей заставацца; давядзецца не скончыўшы справы паехацъ адсюль» Щневник Люблинского сейма 1569 года - СПб., 1869. - С. 78). Польскія прадстаўнікі звярнуліся да Жыгімонта, каб ён прымусіў другі бок згадзіцца на прапаяа- ваньм ўмовы «сваею каралеўскаю ўладаюу>, на нгго ён21 лютага даў адказ, нгго літоўцам не буцзе прапанавана нічога іншага, апроч таш, чаго дамагаюцца палякі. Далей ён за- патрабаваў толькі, каб бьшо ў тайне ўсё, што адбываецца паміж імі (Там жа. - С. 105).

У наступныя дні прадстаўнікоў княства спрабавалі прьшусіць падпісаць прапанаваны акт, а калі не ўдалося гэтага дамагчыся, 28 лютага «было абвешчана ад імя ка- раля, што яго вялікасць загадвае Літве прыйсці і сесці ў пасяджэнне» сойма (Там жа. - С. 117-118), што павінна было сведчыць пра фактычна здзейсненую унію насуперак волі прадстаўнікоў княства. I гэта ўсё прапаноўвалася трымаць у сакрэце. Даведаўшыся пра такое рашэнне Жыгімонта, які зноў парушыў свае клятвы, абяцанні і прысягі, прадстаўнікі княства першага сакавіка пакінулі Люблін. Тады Жыгімонт вырашыў адкінуць усялякую маскіроўку і пайшоў на адкрытую здраду інтарэсаў Вялі- кага княства. Ён выдаў пятага сакавіка незаконны акт аб адлучэнні ад Вялікага княства Літоўскага Падляшскай зямлі з гарадамі Беластокам, Драгічынам, Мельнікам, Бельскам і інш. і далучэнні яе да Польшчы, а феадалам і службовым асобам Падляннпа было загадана пад страхам канфіскацыі маёмасці прысягнуць на вернасць Польшчы. Калі гэты захопніцкі акт не атрьшаў належнага адпору ні ад феадалаў княства, ні ад насельніцтва Падляшскай зямлі, распрапагандаванага каталіцкім духавенствам, Жыгімонт далучыў да Польшчы і ўкраінскія землі - Ba- льшь, Падолле, Кіеўшчыну.

3 юрыдычнага боку акты аб далучэнні беларускіх і ўкраінскіх земляў да Польшчы бьші незаконныя і належала лічыць, што яны не маюць сілы. Паводле заканадаў- ства Вялікага княства Літоўскага, вялікі князь, уступаю- чы на прастол, даваў прысягу і абяцаў дзейнічаць толькі згодна з дзяржаўнымі законамі. У адпаведнасці з пара- графамі 12 і 15 прьшілея 1492 г. і арт. 1, 2, 12 раздз. 3 Статута 1566 г. вялікі князь не меў права змяншаць тэры- торьпо дзяржавы і выдаваць якія-небудзь заканадаўчыя акты без згоды Рады і Сойма. Артыкулам 4 таго ж раздзе- ла забаранялася выдаваць прывілеі, якія парушаюць нормы Статута: «А где бы што одержано и выьило яким же колъвек обычаем против сего Статуту, то с права и суду справедливость через нас и потомки наши за радою рад наших Великого князства на сторону отложено и ни во што обернено быти маеть».

Таму акты аб адлучэнні ўкраінскіх і заходняй часткі беларускіх земляў, выдадзеныя ў Любліне, кажучы мовай Статута, належала «ни во что обернути» — прызнаць за несапраўдныя. Несапраўднасць іх вызначалаея і грама- тай Жыгімонта Аўгуста ад21 снежня 1568 r., дзе ён кляў- ся захоўваць старыя законы і звычаі і не парушаць тэры- тарыяльнай цэласнасці дзяржавы.

Акты аб адлучэнні земляў не былі замацаваны пячат- кай Вялікага княства, што таксама рабіла іх несапраўд- нымі. Юрыдычную незаконнасць іх разумелі і самі творцы, таму і пасля выдання гэтых актаў стараліся пры- мусіць прадстаўнікоў княства згадзіцца на унію і тым самым прыхаваць незаконнае далучэнне чужых тэрьггорый бачнасцю «згоды» і «братэрскай любові» абодвух бакоў.

Далучэнне велізарнай тэрыторыі, адарванай ад княства, павялічыла польскую дзяржаву ў некалькі разоў, але не ўмацавала яе, а значна аслабіла, бо Польшча вымуша- на была ўвесь час трымаць свае сілы на захопленых землях, каб не даваць разгарацца вызваленчай барацьбе ўкраінскага і беларуекага народаў, якая праяўлялася асаб- ліва ў сярэдзіне XVII ст. Прысваенне гэтых тэрыторый узмоцніла ў Польшчы і рост вялікадзяржаўных шавіні- стычных ілюзій, якія зусім выцяснялі цвярозуто развагу. Пануючым вярхам Польшчы здавалася, нгго іх эгаістыч- ным планам цяпер нішто не перашкодзіць, бо галоўныя іх апаненты ў княстве зломлены і прыгнечаны, а само княства асуджана на ліквідацыю. Яны не разумелі, што падрыў сіл саюзнай дзяржавы вёў да паслаблення Польшчы, а разгул шавінізму - да ўзмацнення нацыя- нальнай барацьбы, што ўрэшце і сталася адной з прычын распаду польскай феадальнай дзяржавы.

Пасля страты значнай тэрьггорьгі Вялікае княства не магло далей самастойна весці вайну і вьшушана было, каб атры- маць дапамогу ад польскіх феадалаў, капітуляваць і падпі- саць ганебны акт уніі на ўмовах, прадыктаваных імі. Патрыятычныя сілы княства, якія супраціўляліся націску польскіх феадалаў, бьші аслаблены наяўнасцю ўнутры дзяржавы моцнай кагаліцкай агентуры, якая складалася з часткі акаталічанай шляхты і каталіцкага духавенства і дзейнічала на карысць польскіх феадалаў па ўказцы з Вагьпсана і Гнез- на. Значная ж частка феадалаў і шляхты была запалохана пагрозай канфіскацьгі маёнткаў і дзеля асабістых інтарэсаў паступалася інтарэсамі дзяржавы. Харакгарызуючы павод- зіны прадстаўнікоў шляхты на соймах, пісьменнік XVI ст. пісаў, што яны поўнасцю падпарадкаваліся жаданням кара- ля, «адны, баючыся што-небудзь страціць, а другія, жада- ючы ўбіцца ў ласку» (Stryjkowski М. Kronika... Warszawa, 1846. Т. 2. - S. 418). Пры такім становішчы прадстаўнікі Вялікага княства вымушаны былі пад пагрозай канфіскацыі маёнткаў вярнуцца ў Люблін і падпісаць прапанаваны ім акт аб злучэнні дзвюх дзяржаваў.

Акт Люблінскай уніі быў аформлены ў выглядзе прыв- ілея-дагавора, зацверджанага пастановай Люблінскага сойма 1 ліпеня 1569 г. Тэкст акта быў падрыхтаваны ў Двух экзэмплярах - адзін замацаваны пячаткамі польскіх феадалаў, другі - пячаткамі феадалаў княства, пасля чаго абодва бакі абмяняліся актамі. Гэткі парадак іх абмену, на думку яго арганізатараў, павінен быў прыхаваць гвал- тоўны, агрэсіўны і нераўнапраўны характар уніі, надаць ёй бачнасць добраахвотнай згоды бакоў.

Такім чынам, акт Люблінскай уніі служыў фігавым лістком, якім жадалі прыкрыдь дзяржаўную здраду вяліка- га князя, а таксама рабаўніцтва і насілле польскіх феада- лаў і вярхоў каталіцкага духавенства. Апроч таго, пгго гэты акт узаконьваў адлучэнне ўкраінскіх і часткі беларускіх земляў, ён павінен быў стаць праграмай апалячвання і ліквідацыі беларускай і ўкраінскай народнасцяў, знішчэн- ня іх культуры.

У акце гаварьшася таксама, што «Каралеўства Польскае і Вялікае княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адно не- падзельнае і неаддзельнае цэлае, а таксама не асобную, а адну агульную рэспубліку, якая злучылася і злілася ў адзін народ з дзвюх дзяржаў і народаў» (Зельверович Л. М. Литовская метрика. - СПб., 1883. Т. 1. - С. 55-76). Яшчэ адзна- чалася, што хоць асобае ўзвядзенне на княжаннё вялікага князя Літоўскага павінна быць адменена, але тьггул і паса- ды Вялікага княства застаюцца. Узыходзячы на прастол, новы кароль пад прысягаю пацвярджае ўсе правы і воль- насці падданых абедзвюх дзяржаваў і народаў. Надалей збіраюцца толькі агульныя соймы і адна Рада. Цалкам за- хоўваюцца правы і прывілеі, а таксама высокія пасады. Дагаворы і саюзы з іншымі краінамі заключаюцца толькі з агульнага ведама і са зшды абодвух народаў. Манета павінна бьщь аднолькавая і раўнацэнная. Адмянялася поншіна на вывоз за граніцу сельскагаспадарчых прадуктаў з маён- ткаў духавенства і асоб шляхецкага саслоўя.

Гэты акт павінен быў выклікаць і змены ў заканадаўстве Вялікага княства.«Усе, якія бяны ні былі, статуты, паякой бы прычынеяны ні быліўведзены ціўхваленыўЛітве супроць полъскага народа і якія звязаны з набыццём ці ўладаннем пазямельнай маёмасцю, што дасталася палякуў Літве якім бы ні бьиіо спосабам... усе гэтыя статуты, як супярэчныя наогул npaey, справядлівасці, узаемнай братэрскай любові і

Уніі, роўнаяк і агульнаму злучэнню, ніякай сілы мець не пав- інны» (Там жа).

Вялікае княства павінна было перастаць існаваць адразу пасля падпісання акта уніі, але далейшы ход палітычных падзей паказаў, што жыццёвыя сілы яго хоць і падарваны, але не знішчаны, і яго магілыпчыкі рана святкавалі перамогу. Баючыся народных паўстанняў на Беларусі - і асабліва масавага пераходу насельніцтва ў Расію, польскія феадалы і верхаводы кагаліцкай царквы вымушаны былі згадзідца на захаванне княства як ca- мастойнай дзяржавы, праўда, без Украіны і заходняй часткі Беларусі.

Захаванню Вялікага княства садзейнічала і тое, што, анексіраваўшы Украіну і частку заходняй Беларусі і тьш самым задаволіўшы захопніцкія апетьггы, феадалы раз- лічвалі скарыстоўваць княства як шчьгг для прыкрыцця ўсходніх гранід Польшчы. У 1572 г. у вярхах Польшчы нават абмяркоўвалася пьгганне аб вяртанні княству Пад- ляшша і далучэнні да яго этнаграфічна польскай вобласці Мазовіі, але шавіністычны чад не даў магчьшасці хоць часткова аднавіць сілы Вялікага княства. Пасля смерці ў 1572 г. караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста не толькі фактычна, але і юрыдычна было прызнана захаванне адасобленасці Вялікага княства Літоўскага. Найбо- лей поўна гэтая адасобленасць была замацавана ў Зводзе законаў Вялікага княства, які атрымаў назву Статута 1588 г. У ім нават не ўпамінаецца пра акт Люблінскай уніі. У арт. 4 раздз.З замацоўваецца праграма аднаўлення ранейшых межаў княства.

Статут 1588 г. прадугпеджваў таксама, што атрымлі- ваць маёнткі і займаць духоўныя і дзяржаўныя пасады ў laiaCTBe маглі толькі мясцовыя ўраджэнцы і ні ў якім вы- падку «чужаземцы», «загранічнікі» ці «суседзі».

3 усяго гэтага відаць, што дзяржаўна-прававыя сувязі паміж Вялікім княствам і Польшчай пасля 1569 г. будава- ліся не на аснове акта Люблінскай уніі, а на ўмовах, якія прадугледжвалі адасобленасць абедзвюх дзяржаваў пры адным гасудары і адным парламенце (сойме). Разам з тьш гэтае аб’яднанне спарадзіла і новую дзяржаву - Рэч Пас- палітую, у кампетэнцьпо якой уваходзілі ў асноўньш пы- танні сумеснай міжнароднай палітьжі і ўзаемнай абаро- ны. Тамутрэба прызнаць, што акт Люблінскай уніі 1569 г. фактычна не быў ажыццёўлены. A паколькі ён быў навязаны прадстаўнікам Вялікага княства гвалтоўна, то і з юрыдычнага боку быў несапраўдны.

Пра гвалтоўніцтва, падман, шантаж і нядобрасумлен- насць дзеянняў польскіх феадалаў, каталіцкага духавен- ства і самога Жыгімонта Аўгуста ў адносінах да прадстаў- нікоў Вялікага княства яскрава сведчаць запісы дзённіка Люблінскага сойма, таму няма падстаў згаджацца з тымі гісторьжамі, якія лічылі, што дробная і сярэдняя шляхта жадала і дамагалася уніі з Польшчай.

Аналіз дзяржаўна-прававых сувязяў Вялікага княства Літоўскага ў XVII-XVIII стст. паказвае, што іх прававы характар за гэты час моцна не змяніўся. Разам з тым пра- цэс гвалтоўнага акаталічвання і апалячвання беларусаў і ўкраінцаў паступова захопліваў усё большыя пласты на- сельніцтва і пагражаў поўным знішчэннем беларускай народнасці, садзейнічаў усё большай залежнасці Вялікага княства ад Польшчы.

Падводзячы вынік гістарычнага развіцця дзяржаўна- прававых сувязяў Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, можна з усёй упэўненасцю сцвярджаць, пгго ў XIV-XV стст. гэтыя сувязі, хоць і мелі шмат істотных за- ган, у асноўным былі карыснымі для ўсіх народаў УсхоД- няй Еўропы, чаго нельга сказаць пра унію 1569 г.

Гвалтоўнае і бяспраўнае далучэнне ўкраінскіх і часткі заходнебеларускіх земляў да Польшчы прынесла шмат шкоды не толькі насельніцтву Беларусі, Украіны і Літвы, але і самой Польшчы. Прьшусовае акаталічванне і апа- лячванне беларускага і ўкраінскага народаў спарадзіла нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Насаджэнне ж рэак- цьшнай дагматычнай ідэалогіі каталіцкай царквы выклі- кала застой і заняпад навукі і культуры. Усё гэта шкодна адбілася на стане вытворчых сіл і эканомікі, што ў кан- чатковьш выніку прьшяло да пагібелі ўсёй феадальнай Рэчы Паспалітай.

3.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Люблінская унія 1569 г.:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров