Публікацыі крыніц права
У XVI ст. на Беларусі і ў Літве меліся ўсе неабходныя матэрыяльныя перадумовы для пачатку кнігадрукавання. Тут былі кваліфікаваныя рэзчьжі па дрэве і металу, ліцей- шчыкі, гравёры, майстры па вытворчасці паперы і фар- бы; сярод значнай часткі шляхты і гарадскога насельніцтва распаўсюджана пісьмовасць.
Усё гэта забяспечва- ла стварэнне друкарань у Вільні, Берасці, Нясвіжы, Іўі, Заблудаве, Лоску і іншых гарадах і мястэчках Беларусі.Публікацыя прававых актаў пачалася з выдання ў 1586 г. закона аб утварэнні Галоўнага суца «Трыбунал обывата- лям Вялікага княства Літоўскага» і ў 1588 г. Статута Вялі- кага княства Літоўскага. Статут 1588 г. на беларускай мове выдаваўся яшчэ двойчы, ў 1593 і 1600 rr., хоць на ўсіх трох беларускіх выданнях пазначаны 1588 г.
У 1614г.Статут 1588 г. быў перакладзены на польскую мову і апублікаваны ў Вільні. Усяго на польскай мове ён публікаваўся восем разоў (1614, 1619, 1648, 1693, 1744, 1786, 1811, 1819 гг. ) і на польскай і рускай у 1811 г. Пер-
шае выданне на польскай мове 1614 r., хоць і вельмі блізкае да арыгінала, не можа разглядацца як афіцыйнае, бо ўсе пераклады былі прыватнай справай выдаўцоў. Публікадыі Статута на польскай мове, акрамя выдання 1614 r., утрьшліваюць заўвагі і каментарыі, у якіх былі яўныя памьшкі або нават наўмыспае скажэнне тэксту нормаў Статута. Асабліва шмат скажэнняў дапушчана ў выданнях пачынаючы з 1648 r., у якіх нават ужо на ты- тульным лісце няправільна пазначалася першае выданне Статута, якое бьшо нібьгга ажыццёўлена ў Кракаве, а «за- тьш другі раз таксама польскай моваю ў 1619 г. ». Гэтьш заглаўньш лістом выдаўца ўводзіў чытачоў у зман і ігна- раваў адзіна афіцыйныя беларускія выданні і на іх месца ставіў выдуманае выданне Статута ў Кракаве. Гэтая фальсіфікацыя паўтаралася пасля ва ўсіх выданнях Статута на польскай мове. У якасці дадатку да тэксту Статута публікаваўся «Трыбунал...
», а таксама некаторыя сой- мавыя пастановы (канстытуцыі). Напрыклад, да Статута выдання 1786 г. бьті далучаны пастановы соймаў 1726, 1764, 1766, 1768, 1775, 1776, 1778, 1780, 1784 гг.Нормы ваенна-крьшінальнага і ваенна-адміністрацый- нага права і працэсу былі ўпершьшю сабраны ў кнізе «Ар- тыкулы ваенньм», выдадзенай у Нясвіжы ў 1754 г. У яе ўключаны соймавьм пастановы і распараджэнні гетманаў ХѴІ—ХѴІП cTCT., у якіх вызначаліся асноўныя абавязкі ва- еннаслужачьк, парадак прыцягнення да адказнасці і пака- рання за дапушчаньш парушэнні. Гэтая кніга была пер- шым сістэматызаваньш выданнем юрыдычньк актаў па ваенным праве Беларусі і Літвы.
Першае выданне храналагічнага Збору нарматыўньк ак- таў Вялікага княства Літоўскага і Польшчы вьшшла пад на- звай «Валюміна легум» («Кнігі законаў») (у 1732-1739 гг. - шэсць тамоў і ў 1782 г. — два тамы). Перавыданне гэтага Збо-
py было ажыццёўлена ў Пецярбурзе ў 1859-1860 rr., у 1889 г. быў выдадзены дзевяты том і ў 1952 г. - дзесяты. У «Кнігі законаў» былі ўключаны нарматыўныя акты з 1347 па 1794 г. Гэта выданне не змяшчае поўнага Збору законаў, бо шмат якія вьпслючна важныя нарматыўныя аьсты не былі надрука- ваны. У ім разам з актамі, узятымі з першакрыніц, сустрака- юцца і акты сумніцельнага паходжання, таму яны патрабу- юць крытычнай праверкі па іншых крыніцах. Гэта выданне было неафіцьшньш, але вьпсарыстоўвалася як судовымі органамі, так і ў навуковай працы.
У «Валюміна легум» сабраны нарматыўныя акты, якія датычаць дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання і ўла- ды, прававога становішча класаў і сацыяльных груп на- сельніцтва. Значная колькасць актаў адносіцца да гісторыі асобных галін права: дзяржаўнага, адміністрацыйнага, грамадзянскага, зямельнага, крымінальнага, прадэсуаль- нага. У гэтьш выданні змяшчаюцца і некаторыя міжнарод- ньга пагадненні. Таму «Валюміна легум» з’яўляецца адной з найбольш поўных крыніц феадальнага права Беларусі.
Каштоўнай крыніцай для вывучэння гісторыі міжна- родных актаў і пагадненняў з’яўляецца выдадзены Мац- веем Догелем «Дыпламатычны кодэкс Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага».
Аўтарам было падрыхтавана восем тамоў, але з друку выйшлі толькі тры: першы- у 1758 r., пяты- у 1759 і шосты- у 1764 г. Некаторыя матэрыялы з іншых тамоў былі пазней уклю- чаны ў іншыя выданні.Практычным дапаможнікам па заканадаўству Вялікага княства Літоўскага была кніга «Ручны слоўнік, або Кароткі змест польскіх і літоўскіх законаў, якія служаць кіраўніцтвам у судовых цяжбах усякага роду, сабраных Для ўжывання ў прысутных месцах і для карысці прыват- HbDc абывацеляў каронных і літоўскіх правінцый», вы-
дадзеная першы раз на польскай мове ў Варшаве ў 1783 г. і другі раз на рускай — у Санкт-Пецярбурзе ў 1810 г.
Велізарная праца па выяўленню, збіранню і апубліка- ванню актаў па гісторыі феадальнай Беларусі бьша пра- ведзена ў XIX ст. дзяржаўньші ўстановамі Pacii і некато- рьші асобамі. Пасля далучэння Беларусі да Pacii царскі ўрад імкнуўся атрымадь гістарычнае абгрунтаванне таго, што ў мінульш Беларусь была праваслаўным і «искони русским» краем, які нічьш не адрозніваўся ад астатніх славянскіх частак Pacii. Рэдактары і выдаўцы гістарыч- ных актаў прама ці ўскосна - пры дапамозе гісторыі аб- вяргалі прэтэнзіі польскіх шавіністаў на тэрыторьпо Беларусі, Украіны і Літвы. У гэтай частцы выданні мелі выключна важнае значэнне. Разам з тьш тэндэнцыёзны падбор актаў значна зніжае навуковую каштоўнасць не- каторых з гэтых выданняў. Акрамя таго, выдаўцы гэтых актаў ігнаравалі пытанні класавай барацьбы і спрабавалі падмяніць яе рэлігійна-царкоўнай барацьбой, якой надавалася першачарговае значэнне. Асноўным жа недахопам усіх дзяржаўных і значнай часткі прыватных дасавецкіх выданняў бьшо тое, што яны ігнаравалі інтарэсы проста- га народа, не ўлічвалі яго ролі як творцы гісторыі і не прызнавалі існаванне беларускага і ўкраінскага народаў.
Першыя прыватныя выданні помнікаў права Беларусі і Літвы ў Pacii былі ажыццёўлены I. Н. Данілові- чам, 1.1. Грыгаровічам, Т. Нарбутам, П. А. Муханавым. 3 гэтых выданняў асаблівай увагі заслугоўвае «Скарбніца грамат» I. Даніловіча, куды ўключаны ці пераказаны змест 2 383 актаў зачас з 784 па 1569 г.
Найбольш поўныя публікацыі дакументаў па гісторыі права Беларусі і Літвы ажыццёўлены ў зборніках розных археаграфічных камісій: Пецярбургскай, Віленскай, Кіеўскай і інш., і перыядычных выданнях: «Русский ар-
хив», «Русская старина», «Чтения в Обществе истории и древностей российских при имп. Московском университете» (M., 1849-1916), «Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца» (Киев, 1879-1914) i інш. Пецярбург- скай археаграфічнай камісіяй былі выдадзены «Акты, што датычаць гісторыі Заходняй Расіі» ў пяці тамах, у якія былі ўключаны дакументы па гісторыі Беларусі і Літвы за час з 1340 па 1699 г.; «Акты, што датычаць гісторыі Паўднёвай і Заходняй Расіі» ў пятнаццаці тамах і «Руская Гістарычная бібліятэка». Для гісторьгі феадаль- нага права Беларусі вялікую каштоўнасць уяўляюць усе пяць тамоў «Актаў Заходняй Расіі», 1-ы і 14-ы тамы «Актау Паўднёвай і Заходняй Расіі», тамы 20,27,30 і 33 «Рус- кай Гістарычнай бібліятэкі».
У Вільні былі апублікаваны «Акты, выдадзеныя Віленс- кай камісіяй» (39 тамоў), «Археаграфічны зборнік даку- ментаў, што датьтчаць гісторьгі Паўночна-Заходняй Расіі» (14 тамоў) і шэраг асобных кніг, у якіх змяшчаліся акты рэвізіі і апісання пушчаў, старостваў і эканомій. У Віцебску бьші выдадзены «Гісторыка-юрыдычныя матэрыялы, узя- тыя з актавых кніг губерняў Віцебскай і Магілёўскай, што захоўваліся ў Цэнтральным архіве ў Віцебску» (32 выпускі).
3 Кіеўскіх выданняў найбольшая колькасць актаў пра Беларусь апублікавана ў «Архіве Паўднёва-Заходняй Расіі» (часткі 1-8). Для гісторыі феадальнага права ціка- васць маюць акты аб мясцовых сойміках (частка 2, том 2), аб шлюбньм праве і сямейным быце (частка 8, том 3), аб гарадах (частка 5, тамы 1-2) і акты аб землеўладанні (частка 8, тамы 4 і 6). У публікацыі актаў ганаровае мес- ца належыць асобньш вучоньш-энтузіястам, першым ся- род якіх (па колькасці выдадзеных актаў) быў Аляксей Парфёнавіч Сапуноў (1852-1924). Ён выдаў звыш 70 прац і 200 навуковых артыкулаў і рэцэнзій. Яго кнігі «Відебская
даўніна», «Полацка-Віцебская даўніна» і інш.
змяшчаюць шматлікія прававыя акты, якіяраней нідзе не друкаваліся.Шмаг прававых помнікаў па гісторыі феадальнага права Беларусі выявілі і апублікавалі асобньші кнігамі або ў якасці дадаткаў да сваіх прац рускія вучоньм - Сяргей Аляксандравіч Бяршадскі, Фёдар Іванавіч Леантовіч, Мацвей Кузьміч Jbo- баўскі, Мітрафан Віктаравіч Доўнар-Запольскі, Іяанікій Аляксеевіч Маліноўскі, Ьан Іванавіч JIano і інш.
Пасля абвяшчэння Беларускай CCP была прадоўжана публікацыя крьшіц феадальнага права. Так, у 1927-1930 гг. былі выдадзены тры тамы «Беларускага архіва», у якія былі ўключаны акты вышэйшых і мясцовых органаў ула- ды і кіравання Вялікага княства Літоўскага, акты мясцовых судоў Віцебскага, Полацкага і Менскага паветаў, акты, якія характарызуюць цэхавьш арганізацыі рамесні- каў, і інш. У 1936 г. выйшаў першы том «Гісторыі Беларусі ў дакументах і матэрыялах», у якім бьші змешчаны дакументы за перыяд з IX па XVIII ст. Побач з прававымі актамі ў гэтую кнігу ўвайшлі вытрымкі з розных летапі- саў і хронік, таможных кніг, стагуты рамесных цэхаў, ма- гэрыялы аб міжнародных адносінах. Другі том гэтага вы- дання выйшаў у 1940 г. пад назвай «Дакументы і матэры- ялы па гісхорыі Беларусі». У ім змешчаны дакументы за перыяд з 1722 па 1903 г.
Сацыяльна-юрыдычныя акты былі апублікаваны ў зборніку «Заканадаўчыя акты Вялікага княства Літоўскага XV-XVII стагодцзяў», які выйшаў у Ленінградзе ў 1936 г. пад рэдакцыяй I. L Якаўкіна. Зборнік прызначаўся для студэнтаў-гісторыкаў і юрыстаў.
ГІрававыя акты змешчаны таксама ў трохтомньш збор- ніку-дакументаў «Беларусь у эпоху феадалізму» (1959- 1961), у які ўвайшлі гістарычныя матэрыялы і дакументы пачынаючы з VI ст. да 1860 г. Дакументы за час з 1570 па
1667 г. пра эканамічны стан, класавую барацьбу, гандлё- выя і міжнародныя адносіны апублікаваны ў зборніку «Руска-беларускія сувязі».
У 1960 г. прававым аддзелам Акадэміі навук БССР быў выдадзены Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г. на беларускай мове і яго пераклад на рускай мове, а таксама слоўнік-каментарый.
У 1989 г. Беларускай Савецкай Эн- цыклапедьмй апублікаваны Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Каб захаваць арыгінал тэксту Статута, надрукаванага на беларускай мове, у выданні змешчаны чорна-белыя здымкі ўсіх 620 старонак Статута. Статут перакладзены на рускую мову. Дадзенае выданне з’яў- ляецца энцыклапедычньш даведнікам, - у яго ўвайшлі 850 артьжулаў, якія дашчаць усёй тэрміналогіі, што сустра- каецца ў тэксце Статута. Тэкст гэтых артыкулаў адапта- ваны сучасным шрыфтам.Для вывучэння эканамічнага, сацыяльнага і прававога становішча насельніцтва Полацкай зямлі значную ціка- васць уяўляюць вьщадзеныя Г. Л. Харашкевіч «Полацкія граматы XIII - пачатку XVI ст. » у чатырох кнігах (Ратап- рынтнае выданне Інстытута гісторыі Акадэміі навук CCCP.- M., 1977-1982).
Нават кароткі агляд навуковых прац і публікацый крыніц па гісторыі дзяржавы і права Беларусі сведчыць пра багацце нашай прававой культуры. Але пры наяў- насці вялікай колькасці фактавага матэрьмлу і навумовай літаратуры, напісанай дасавецкімі вучонымі, параўнана мала прац беларускіх вучоных нашага часу, асабліва па вывучэнню дзяржаўных устаноў і праваадносін.
3.