Цэнтральныя органы дзяржаўнай улады ў XIV-XVI стст.
Вялікае княства Літоўскае бьшо феадальнай манархі- яй, на чале якой стаяў гасудар, які называўся вялікім князем, каралём, гаспадаром. Першым тьггул караля займеў Міндоўг пасля каранацыі ў сталіцы дзяржавы - Наваград- ку ў 1253 г.
Тьпул «караля літоўцаў і многіх рускіх» насіў Гедымін, які кіраваў з 1316 па 1341 г. Па-рознаму абазна- чалася і дзяржава: вялікае княства, гаспадарства, панства, рэч паспалітая. Кожны з гэтых тэрмінаў меў свае адценні, хоць усе яны абазначалі адну і тую ж дзяржаву. У назве «вялікае княства» падкрэслівалася веліч дзяржавы і форма ўлады, у назве «гаспадарства» - дамаганне разглядаць дзяржаву як асабістае ўладанне, маёнтак гасудара, у тэр- міне «панства» адлюстроўваліся ўладарныя паўнамоцтвы, у «рэч паспалітая» ўкладвалася разуменне дзяржавы як агульнай справы, агульньгх інтарэсаў і агульнага дабра- быту. Гэты тэрмін з’яўляўся даслоўньш перакладам набеларускую мову лацінскага паняцця «рэспубліка». «Рэч паспалітая» ў той час ужывалася таксама ў значэнні «гра- мадства», «грамадская справа».
Манархічны лад Вялікага княства Літоўскага характа- рызаваўся сканцэнтраваннем у руках гасудара шырокіх уладарных паўнамоцтваў. Ён камандаваў узброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай, выдаваў граматы і іншыя прававыя акты, ажыццяўляў кіраўніцтва фінансава- гаспадарчай дзейнасцю. Ha тэрыторыі васальных кня- стваў ён вьмушаны быў падзяляць уладу з васальнымі князямі і буйнымі панамі, якія ажыццяўлялі выканаўча- распарадчую і судовую дзейнасць на месцах. Улада вялікага князя не была абсалютнай і абмяжоўвалася вярхамі класа феадалаў, якія, валодаючы велізарнымі маёнткамі, мелі шмат васальна залежных людзей і ўваходзілі ў склад Рады Вялікага княства Літоўскага. Акрамя таго, улада вялікага князя абмяжоўвалася Соймам, у склад якога ўва- ходзілі і прадстаўнікі павятовай шляхты.
Найбольш знакамітымі вяпікімі князямі ў Вялікім княстве Літоўскім бьші: Віцень, былы полацкі князь, заснавальнік дынастыі вялікіх князёў Літоўскіх Віцянічаў; яго сын, па іншых звестках, яго брат, Гедьшін; яго сын Альгерд; яго сын Ягайла; праўнук Віценя і ўнук Гедьшіна - Вітаўт; сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай - Андрэй Казімір, яго сьш - Жыгімонт Казіміравіч.
Вядомы даследчык гісторыі А. Кіркор выводзіць паходжанне Віценя ад полацкага князя Гердэна (Пройдена), але адзначае, што ёсць звесткі пра паходжанне яго з роду князёў Смаленскіх (Живописная Россия. Т. 3. - Мн., 1993. - С. 293). 3 Іпацьеўскага летапісу відадь, што Віцень «Измысли себе герб и всему княству Литовскому печать: рыцер збройный на коне з мечем, еже ныне наричут погоня» (БЭФ. T. 1. - С. 70). Заслугай Віценя з’яўляецца тое, пгго падчас яго княжання(1295-1316) княсгва Літоўскае (Навагародскае) бьшо пераўгво- рана ў Вялікае княства Літоўскае пасля далучэння да яго Полацкай, Мінскай, Тураўскай і іншых беларускіх земляў.
Гедымін «Вйтуновйч» (так называе яго Іпацьеўскі летапіс), вялікі князь Літоўскі (1316-1341), умацаваў міжнароднае становішча Вялікага княства Літоўскага, паспяхова змагаўся з Тэўтонскім ордэнам, далучыў да Вялікага княства Літоўскага Валынскую зямлю.
Альгерд Гедьшінавіч — князь Віцебскі і Крэўскі, вялікі князь Літоўскі (1345-1377), разбіў войскі трох татарскіх ханаў у бітве на Сіняй Вадзе ў 1362 r., пасля чаго амаль уся Украіна была далучана да Вялікага княства Літоўска- га, зрабіў тры паходы на Маскоўскае княства ў 1368,13 70 і 1372 гг. і ўмацаваў усходнюю мяжу дзяржавы за г. Вязь- май, вёў паспяховую барацьбу з Польшчай і крыжакамі. Напрыканцы яго княжання тэрыторыя дзяржавы распас- ціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора і ад Карпацкіх гор на захадзе да Дона і Мажайска на ўсходзе. Тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага складала звьпп 900 тыс. кв. км.
Ягайла (Якаў, Уладзіслаў) Альгердавіч — вялікі князь з 1377 па 1381 r., потьш з 1382 па 1387 r., калі перадаў вялікае княжанне спачатку брату Скіргайле, а ў 1392 r стрыечнаму брату Вітаўту. 3 1386 r - кароль Польшчы з захаваннем за сабой тытула «найвышэйшы князь Літоўскі»; творца саюза Вялікага княства Літоўскага з Польшчай (Крэўскай уніі 1385 r, Віленска-Радамскай 1401 r, Гарадзельскай уніі 1413 r ); кіраваў аб’яднанымі войскамі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага ў Грун- вальдскай бітве 1410 г.
з Тэўтонскім ордэнам.Вітаўт (Юрый, Аляксандр) - князь Берасцейскі, Га- радзенскі і Трокскі; з 1392 па 1430 r вялікі князь Літоўскі, Умацаваў суверэнітэт і самастойнасць Вялікага княства Літоўскага; камандаваў войскамі свае дзяржавы ў Грун-
вальдскай бітве; заключыў шэряг дагавораў з суседнімі рускімі княствамі; удзельнік Віленска-Радамскай іГарад- зельскай уній з Польшчай.
Андрэй Казімір, сын Ягайлы і Соф’і Гальшанскай, вялікі князь Літоўскі з 1440 г. і кароль Польшчы з 1447 r.. паклаў пачатак развіццю канетытуцыйнага заканадаў- ства, выдаўшы прывілей 1447 г. і кадыфікацыі крымі- нальнага права, зацвердзіўшы Судзебнік 1468 г.
Жыгімонт Казіміравіч — вялікі князь Літоўскі і кароль Польшчы з 1506 па 1548 r.; па яго загаду быў pac- працаваны і выдадзены за яго подпісам і ад яго імя пер- шы ў Еўропе Звод законаў - Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 r., у якім былі выкладзены нормы кан- стьггуцыйнага, цывільнага, шлюбна-сямейнага, судова- працэсуальнага, крымінальнага і іншых галін права.
Жыгімонт Аўгуст, сын Жыгімонта Казіміравіча і італьянскай княжны Боны Сфорца, каранаваны вялікім князем Літоўскім у дзевяцігадовым узросце пры жыцці бацькоў у 1529 r.; стаў паўнапраўным вялікім князем і каралём Польшчы ў 1548.r.; алошні вялікі князь Літоўскі з дьшастыі Віцянічаў; пры ім быў распрацаваны і ўведзены ў дзеянне Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 r.; ён жа творца Люблінскай уніі 1569 r.; па яго ж загаду ад Вялікага княства Літоўскага бьші адарваны і далучаны да Польшчы беларускае Падляшша і Украіна.
Пры ажыццяўленні сваёй улады князь абапіраўся на садзейнічанне службовых асоб цэнтральнага і мясдовага кіравання, а таксама іншых буйных феадалаў, якія былі яго бліжэйдшмі саветнікамі і складалі яш Раду. Яна адыгры- вала галоўную ролю ў дзяржаўньк справах. Так, паводле рашэння радньгс паноў Віцень быў абраны вялікім князеа Літоўскім, і з іх жа згоды пасля смерці Альгерда вялікакня жацкі прастол заняў Ягайла (Якаў Андрэевіч). EcaS звесткі, што вялікія князі раіліся з буйньмі феадаламі па ўсіх найважнейшых дзяржаўных справах.
Напрыклад, у паведамленні каталіцкага пасольства, што наведала Вільню ў 1324 r., адкрыта гаворыцца пра наяўнасць пры вялікім князі Гедьшіне савета, які складаўся прьжладна з 20 чалавек (Послания Гедимина. - С. 122). Аб наяўнасці нарадаў гасудара з князямі і панамі радньмі сведчаць ле- тапісы, граматы і дагаворы з замежньші дзяржавамі. У Раду ўваходзілі бліжэйшьм родзічы вялікага князя, князі васальных княстваў, службовьм асобы дзяржаўнага апарату. Ha абмеркаванне ў Радзе вьшосіліся ўсе тыя пьгганні, па якіх паграбавалася садзейнічанне буйньнс феадалаў як пры вынясенні рашэння, так і пры яго выкананні.Да XIV ст. адносіцца пачатак рэгулярнага склікання больш шырокіх нарадаў, якія атрымалі назву соймаў. Сойм як вышэйшы заканадаўчы орган Вялікага княства Літоўскага бярэ пачатак ад старажыгных вечавьнс сходаў, якія пры феадалізме пераўтварыліся ў саслоўна-класавыя органы феадалаў. Акрамя таго, соймам называліся і іншьм сходы, нанрыклад, сход жыхароў горада або павя- товай шляхты. Побач з мясцовымі соймамі збіраліся і агульнадзяржаўныя, на якія з’язджаліся князі, паны і бая- ры-шляхта цэнтральнай часткі дзяржавы і некаторыя прадстаўнікі земляў «прыслухоўваючых». Такі, як відаць, быў сойм пры заключэнні дагавора з Лівоніяй у 1338 r., у ЯКІМ прынялі ўдзел палачане і віцябчане, а таксама сойм 1385 r., што даў згоду на жаніцьбу Ягайлы з польскай ка- ралевай Ядвігай і унію Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.
Умацаванне эканамічных сувязяў унутры дзяржавы, а таксама ўзмацненне працэсу цэнтралізацыі вык- лікалі неабходнасць больш шырокага прыцягнення феадалаў да вырашэння агульнадзяржаўных спраў - і асабліва да больш актыўнага іх удзелу ў выкананні pa- шэнняў цэнтральных органаў. У сувязі з гэтым соймы робяцца больш прадстаўнічымі і пачынаюць называц- ца «вялікімі вальнымі соймамі».
Сістэма вышэйшых органаў улады ў XVI ст. не атры- мала карэнных змяненняў. Аднак характар іх дзейнасці і аб’ём паўнамоцтваў істотна змяніліся. Ha чале дзяржавы стаяў выбраны феадаламі князь - гаспадар.
Пасля 1569 г. ён жа і кароль Польшчы і кароль Рэчы Паспалітай. Раша- ючую ролю на выбарах адыгрывалі буйныя феадалы. Просты народ у выбарах не ўдзельнічаў, хоць у Статутах 1566 і 1588 гг. гаварылася і аб удзеле ў выбарах гасудара простых людзей. Пасля выбрання вялікага князя адбыва- лася каранацыя, на якой яму ўручаліся знакі вялікакняс- кай улады, даваліся наказы. Потым ён прыносіў прысягу і выкладаў сваю праграму дзейнасці, выдаваў грамату (прывілей), у якой пацвярджаў захаванне і непарушнасць дзеючых нормаў права і льгот для феадалаў.Кампетэнцыя гаспадара па-ранейшаму заставалася шырокай, але пры значным абмежаванні правамоцтваў. Галоўным абавязкам вялікага князя лічьшіся арганізацыя абароны дзяржавы ад находаў знешніх ворагаў і падтры- манне парадку ўнутры дзяржавы. Ён кіраваў выканаўча- распарадчай дзейнасцю вышэйшых дзяржаўных органаў, быў кіраўніком адміністрацыі, за яго подпісам і дзяржаў- най пячаткай выдаваліся ўсе заканадаўчыя акты. Сумес- на з Радай ён ажыццяўляў вышэйшы суд у дзяржаве, яму належалі правы вярхоўнага галоўнакамандуючага ўсімі ўзброенымі сіламі, кіраваў знешняй палітыкай. Уладар- ныя паўнамоцтвы гаспадара ў розны час бьші рознымі і зменьваліся ў залежнасці ад стану эканамічнай асновы, сацыяльнай базы і асабістых яго якасцей. ЭканамічнуЮ аснову палітычнай улады вялікага князя складалі яго aca-
бістыя маёнткі - двары і замкі. Акрамя таго, ён разам з панамі-рады распараджаўся велізарным фондам дзяр- жаўных маёнткаў і даходамі, якія атрымліваліся ад сялян і мяшчан. У сярэдзіне XV ст. адбывалася інтэнсіўнае раз- дорванне феадалам земляў дзяржаўнага фонду. Асобным феадалам перадаваліся ў вотчынньм ўладанні велізарньш тэрыторыі. Напрыклад, у 1465 г. Бранск і прылегльм да яго воласці былі перададзены ў вотчыну князю Івану Ан- дрэевічу (РИБ. Т. 27. - С. 123). Раздачадзяржаўнагафон- ду ва ўладанне асобньк феадалаў выклікала памяншэнне даходаў дзяржаўнай казны, скарачалася і сацыяльная база ўлады вялікага князя. Разам з тым узрасло значэнне буйных феадалаў, якія ў канцы XV ст.
дамагліся юрыдыч- нага замацавання абмежавання ўлады вялікага князя. Паслабленню ўлады вялікіх князёў садзейнічала таксама тая акалічнасць, што яны часта былі адначасова і кара- лямі польскімі, што прьїмушала іх іншы раз выязджаць у Польшчу на працяглы час. Так, Жыгімонт I, пакінуўшы Вялікае княства ў 1523 r., вярнуўся толькі ў 1528 г. (Любав- скйй М. К. Литовско-Русский сейм. - M., 1901. - С. 246). Кіраванне дзяржавай у час адсутнасці гасудара поўнасцю знаходзілася ў руках вярхоў феадалаў, якія ўваходзілі ў склад Рады Вялікага княства Літоўскага.Рада як вышэйшы орган дзяржаўнай улады набыла сваё самастойнае значэнне ў 40-х гг. XV ст. Яе роля ўзра- стала па меры аслаблення ўлады вялікага князя, і ў 1492 г. было зацверджана ў законе, што ў выпадку разыходжан- ня ў Радзе думак вялікага князя і радных паноў гасудар абавязаны выконваць тое, што параяць яму паны-радньм. Склад Рады не быў строга вызначаным, яе пасяджэнні лічыліся законнымі, калі на іх прысутнічала тры-пяць чалавек, а маглі збірацца 30-40 чалавек і больш. У выра- Щэнні бягучых малазначных спраў бралі ўдзел толькі тыя
радныя паны, якія знаходзілюя ў дадзены час каля гасу- дара. Для вырашэння важных дзяржаўных спраў Рада збіралася ў поўным складзе.
Правам засядаць у Радзе валодалі каталіцкія епіскалы, ваяводы, кашталяны, маршалкі земскі і дворны, падскарбій земскі, канцлер, гетман земскі, або найвьппэйшы, старосты жмудскі, луцкі і гарадзенскі, прыдворныя чьшы - пад- чашы, крайчы, мечнік, стольнік і інш., а таксама некато- рыя князі і паны не па пасадзе, a па сваіх асабістых правах, знатнасці свайго паходжання. Акрамя таго, гасудар мог запрашаць на пасяджэнні Рады і іншых асоб, але толькі ўраджэнцаў Вялікага княства Літоўскага, якія належалі да шляхецкага саслоўя і хрысціян.
Рада бьша выканаўча-распарадчым, заканадаўчым, судовым і кантралюючым органам. Тут вырашаліся пытанні выбрання вялікага князя, арганізацьгі абароны дзяржавы, міжнародных адносін, кіраўніцтва вышэйшымі і мясцовымі дзяржаўнымі органамі, прызначэння на вышэйшыя дзяр- жаўныя пасады, абмяркоўваліся і прымаліся заканадаўчыя акты. Судовыя справы разглядаліся ў Радзе на спецыяльнай cecii, якая збіралася нггогод праз два тыдні пасля пачатку Вялікага посту (Статут 1529 r., раздз. 6, арт. 5, 6).
Кантрольныя функцыі Рада ажыццяўляла або ў поўным складзе, заслухоўваючы справаздачы некаторых службо- вых асоб, або даручаючы радным панам праводзіць праверкі і рэвізіі. Акрамя таго, Рада магла прызначаць спецыяльных камісараў і рэвізораў з асоб, якія не ўва- ходзілі ў склад Рады. Нагляд за дзейнасцю вялікага князя заключаўся ў тым, што ніводзін дакумент не мог уступіць у сілу без дзяржаўнай пячаткі, якая захоўвалася ў канцлера, і без яго подпісу.
Сойм (сейм) Вялікага княства Літоўскага складаўся толькі з асоб, якія належалі да прывілеяваных саслоўяў.
Збіраўся сойм па распараджэнню гасудара або Рады. Cna- чатку на сойме мелі права прысутнічаць усе жадаючыя шляхціцы, але ў сувязі з тым, што часта з асобных паветаў ніхто не з’яўляўся, з 1512 г. быў уведзены абавязак для па- вятовай шляхты выбіраць і пасылаць на агульныя соймы сваіх прадстаўнікоў - паслоў. У пасяджэннях сойма маглі прьмаць удзел гасудар, усе паны Рады, елужбовыя асобы цэнтральнага і мясцовага кіравання, каталіцкія і правас- лаўныя епіскапы і ігумены манастыроў, па два прад- стаўнікі ад пшяхты з кожнага павета. Пэўных тэрмінаў склікання вальных соймаў не існавала, збіраліся яны па меры пагрэбы, напрыклад, у выпадку пагрозы вайны. He было і пастаяннага мееца для іх пасяджэнняў. Яны збіраліся ў розных гарадах і замках, часцей за ўсё ў Вільні, Гародні, Слоніме, Берасці. Прадягпасць пасяджэнняў магаа скла- даць два-тры дні, а часам - некалькі месяцаў, але часцей за ўсё яны працягваліся два-чатыры тыдні. Ha соймах выра- шаліся пытанні вайны і міру, падаткаў на ваенныя патрэ- бы, міжнародныя справы, прымаліся новыя заканадаўчыя акты, выбіраўся гасудар. Разглядаліся таксама крыміналь- ныя справы па абвінавачванню феадалаў у дзяржаўнай здрадзе. Акрамя таго, у час соймаў ураду падаваліся розна- га роду чалабітныя і хадайніцтвы павятовай шляхты.
Уее пыганні на сойме фактычна вырашаліся гасударам ' і панамі раднымі, а прадстаўнікі павятовай шляхты толькі пры гэтым прысутнічалі. Роля пшяхты на соймах бьша нязначнай таму, што ўсё вырашалася гаспадаром і панамі Рады, а шляхтай абавязкова прьшалася да выка- нання; паны радныя ж запрашалі шляхту на соймы як быццам для гонару, на самай жа справе для таго, каб уеім відавочна было тое, пгго яны вырашалі. Таму ўдзел пшяхты ў працы соймаў зводзіўся да ўхвалення і падтрымання Рашэнняў кіруючых вярхоў, пралаганды ў паветах сойма- вых ухвал і служыў сродкам забеспячэння выканання прынятых пастаноў на месцах. Соймавьм пастановы на- зываліся ўхваламі, або статутамі, а ў XVII-XVIII стст. — канстытуцыямі.
У сістэме цэнтральных органаў кіравання значную ролю адыгрывалі вышэйшыя службовыя асобы, якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання. Сярод іх найважнейшае месца займаў маршалак земскі, які быў ахоўнікам парадку і этыке- ту пры двары. Ён старшынстваваў на пасяджэннях сойма і Рады, аб’яўляў пастановы гасудара і Рады на пасяджэннях гэтых органаў, кіраваў прыёмам замежных паслоў, дапускаў да гасудара прасіцеляў са скаргамі і чалабітнымі, судзіў за злачынствы, учыненыя на сойме, распараджаўся размяш- чэннем прыбыўшых на сойм або на аўдыенцыю да гасудара. Яш намеснікам бьгў маршалак дворны, у непасрэдным падпарадкаванні якога знаходзіліся гаспадарскія дваране, якія выконвалі розныя даручэнні гасуцара і маршалкаў па падтрыманню парадку і дастаўцы распараджэнняў мясцо- вьш службовым асобам і некаторым феадалам.
Гетман найвышэйшы камандаваў узброенымі сіламі дзяржавы. У час ваеннага паходу ён надзяляўся самымі шырокімі паўнамоцтвамі ў адносінах да ўсіх падначале- ных асоб. Яму належала права караць вінаватых аж да пакарання смерцю. У мірны час улада гетмана была менш значнай. Яго намеснікам бьгў гетман дворны, або польны, які ўзначальваў частку войскаў, часцей за ўсё размешча- ных пры граніцы, знаходзячыся з імі ў полі.
Канцлер кіраваў працай дзяржаўнай канцылярыі, ажыццяўляў нагляд за працай пісараў (сакратароў) і іх памочнікаў (дзякаў). Пад яго наглядам знаходзілася гэтак званая Метрыка Вялікага княства Літоўскага - дзяржаўны архіў, ён жа быў хавальнікам вялікай дзяржаўнай пячаткі, без прыкладання якой ніводзін закон не мог уступіць у
сілу. Канцлер змацоўваў сваёй пячаткай найбольш важныя дзяржаўныя акты. Намеснікам канцлера быў падканцлер. Канцлер і падканцлер прымалі ўдзел у падрыхтоўцы пра- ектаў заканадаўчых актаў і іх канчатковым рэдагаванні, інакш кажучы, - ажыццяўлялі функцыі юрыдычнай службы. Як правіла, на гэтыя пасады прызначаліся буйныя феадалы, якія мелі адукацьпо або практычны вопыт судовай ці канцылярскай службы.
Падскарбій земскі быў хавальнікам дзяржаўнай казны - скарба. Ён загадваў дзяржаўнымі даходамі і расходамі. У скарбе захоўваліся і вялікакняскія рэгаліі - шапка Ге- дыміна, скіпетр, меч і сцяг (харугва). У распараджэнні падскарбія земскага знаходзіліся і ваенныя прыпасы (зброя і амуніцыя), г. зн. - дзяржаўны арсенал, пры якім працавалі і спецыяльныя майстры. Роля падскарбія земскага значна ўзрасла ў сярэдзіне XVI ст., калі ён стаў фак- тычна займацца асноўнымі пытаннямі дзяржаўнай гаспа- даркі і ператварыўся з простага казначэя ў міністра гаспа- даркі і фінансаў. Яш памочнікам і намеснікам быў падскарбій дворны, у распараджэнні якога знаходзілася дварцовая казна вялікага князя, яго каштоўнасці і грошы, якія ішлі на угры- манне гасудара і яго прыдворных. У падначаленні ў падскарбія земскага знаходзіліся скарбнікі, якія сачьші за своечасовым паступленнем сродкаў у казну і разглядалі фінансавыя спра- ваздачы ключнікаў, мытнікаў, дзяржаўцаў, цівуноў і ініпьгх асоб мясцовай гаспадарчай адміністрацыі.
Спецыфічнае становішча сярод службовых асоб дзяр- жаўнага апарату займалі гаспадарскія дваране і ўраднікі (служэбнікі, слугі) вышэйшых службовых асоб. Яны вы- конвалі шматлікія даручэнні гасудара і радных паноў па Дзяржаўнаму кіраванню. Ix рассылалі з рознымі даручэн- нямі - выконваць судовыя рашэнні, уводзіць ва ўладанне Маёнткамі, праводзіць следчыя дзеянні і рэвізіі, спага-
няць надоімкі па падатках, нагладаць за будаўніцтвам дарог, мастоў і замкаў, суправаджаць пасольствы за мяжу і г. д. Колькасць дваран пры двары вялікага князя вагалася ад 100 да 150 чалавек. У 1565 г. іх было 118 чалавек (Любав- скйй М. К. Литовско-Русский сейм. — С. 418) Пры дварах радных паноў іх было значна менш. Яны набіраліся з ма- ладых багатых шляхціцаў, якія жадалі выслужыцца пры двары гасудара. У панскай свіце маглі быць і бедныя слу- жылыя шляхціцы.
4.