<<
>>

Палітычны лад старажытных дзяржаваў

У старадаўнасці для вызначэння назвы дзяржавы было некалькі тэрмінаў. У летапісах і іншых пісьмовых крыні- цах дзяржавы назьшаюцца такімі тэрмінамі, як - «зям- ля», «горад», «княства», «воласць».

Напрьпслад, у «Рускай Праўдзе» было запісана: «А и своего города в чюжю землю свода нетутъ» (арт. 35, па Траецкаму спісу). У дадзе- ным артыкуле тэрміны «горад» і «зямля» абазначаюць дзяржаву. М. Ф. Уладзімірскі-Буданаў лічыў, што тэрмін «зямля» дакладней абазначае аб’ём тагачасных дзяржа- ваў і іх унутраны характар. 3 гэтьш сцвярджэннем нельга пагадзіцца, бо ў старажьггнасці для абазначэння адной і той жа дзяржавы ўжываліся розныя тэрміны, якія мелі ад- нолькавае значэнне, хоць і адлюстроўвалі некаторыя ад- ценні. Тэрміны «княжанне», «княства», «воласць» больш падкрэслівалі ўладныя паўнамоцтвы, а тэрміны «зямля», «горад» — тэрьггорьпо дзяржавы і яе дзяржаўную будову. У склад «зямлі», як правіла, уваходзіла некалькі больш дробньк дзяржаваў, г. зн. «зямля» выступае як злучаная феадальная дзяржава. «Горад» звычайна не ўключаў у свае валоданні іншых дзяржаваў, а меў толькі прыгарады.

Кожная старажьггная дзяржава мела свой палітычны цэнтр, стольны, або старэйшы, горад. Яго імем называла-

ся і ўся дзяржава і яе жыхары: палачане, дручане, лукам- ляне, меняне, берасцейцы і да т. n., што з’яўляецца свед- чаннем таго значэння, якое надавалася сталіцы ў палітыч- ньш, культурным і гаспадарчьш жыцці ўсёй дзяржавы.

Змены ў вытворчых адносінах, нгго адбываліся ў K-X стст., выклікалі карэнныя змяненні ў дзяржаўным і палітыч- ным ладзе. Гэтаму садзейнічала таксама новая ідэалогія класа феадалаў, што складваўся, якую падтрымлівала праваслаўнае духавенства, выхаванае на ідэях і традыцы- ях візантыйскага дэспатызму і цэнтралізму. Усё гэта пры- водзіла да таго, што дробныя дзяржавы-княствы аб’ядно- ўваліся пад пратэктаратам больш моцных дзяржаваў або нават зліваліся з імі.

Акрамя таго, і больш моцныя дзяржавы ўступалі паміж сабой у саюзы і аб’яднанні, утвара- ючы своеасаблівыя феадальныя федэрацыі і канфедэра- цыі. Узаемасувязі ў такіх саюзах часта трьшаліся на род- насных адносінах кіраўнікоў дзяржаваў-князёў і пасля смерці аднаго з іх скасоўваліся, у сувязі з чым аб’яднаная дзяржава-саюз распадалася на састаўныя часткі - дробныя дзяржавы, княствы. Саюзы і аб’яднанні дзяржаваў- княстваў утвараліся як на аснове добраахвотных пагад- ненняў, так і па прымусу больш моцных дзяржаваў, але характар саюзньк дзяржаваў ад гэтага не мяняўся.

Ha тэрьггорьгі Беларусі ў IX-XIII стст. існавалі некалькі буйных дзяржаваў-княстваў, сярод якіх найбольшае зна- чэнне мелі Полацкае, Мінскае, Тураўскае, Пінскае, Бе- расцейскае, Гарадзенскае, Наваградскае. У сваю чаргу гэтыя княствы іншы раз утваралі саюзы паміж сабой або з іншымі княствамі, а здаралася, і варагавалі паміж сабой. У XII ст. першачарговае значэнне сярод кня- стваў належала Полацкаму княству. Яно займала тэры- торыю каля 40-50 тыс. кв. км (больш чым сучасная Бельгія ці Нідэрланды).

Дзяржаўны лад Полацкага княства ў ЕХ-ХП стст. буда- ваўся на аснове ўключэння ў яш склад некаторых дробных княстваў і саюза з іншымі. Так, у залежнасці ад Полацкага княства знаходзіліся княствы Лукомльскае, Друцкае, Браслаўскае, Віцебскае, а таксама латьппскія княствы на Заходняй Дзвіне - Герцыка і Кукейнас. Саюзныя адносіны былі з Менскім, Берасцейскім княствамі і інш. Такія ж адносіны ў Полацкай дзяржавы складваліся і з іншымі стара- жытнымі дзяржавамі.

Найбольш ранні запіс аб Полацку змяшчаецца ў Іслан- дскай сазе аб Цідрэку, у якой расказваецца аб асадзе і ўзяцці Полацка гунамі ў час кіравання ў іх Атылы, г. зн. у першай палове V ст. (Сапунов А. Сказания исландских, или скандинавских, саг о Полоцке, князьях полоцких и p. Западной Двине // Полоцко-Витебская старина. - Витебск, 1916. Вып. 3. - С. 29-32). Зразумела, гэтае паве- дамленне падлягае крытычнай ацэнцы, але можна мерка- ваць, што ў ім знайшлі месца водгаласы нейкіх ваенных дзеянняў паміж палачанамі і гунамі, асабліва калі мець на ўвазе звесткі Іаакімаўскага летапісу пра князёў у славян у пачатку нашай эры.

Летапісы пра Полацкую дзяр- жаву не дазваляюць узнавіць карціну яе сапраўднай гісторыі, а толькі сведчаць пра тое, што гэтая дзяржава адыгрывала значную ролю ў нашай гісторыі. Так, палача- не ўдзельнічалі ў 907 г. у паходзе на Канстанцінопаль і атрьшалі з гэтага горада кантрыбуцыю. Апавядаецца легенда пра сватаўство і жаніцьбу наўгародска-кіеўскага князя Уладзіміра з полацкай князёўнай Рагнедай у 980 г. Летапісы паведамляюць аб неаднаразовых ваенных дзе- яннях палачан з суседнімі дзяржавамі, аб паходах кіеўскіх князёў на палачан. У 1021 г. да Полацкай дзяржавы былі далучаны гарады Віцебск і Усвята. Урыўкавыя паведамленні змяшчаюцца і ў адносінах полацкіх падзей

другой паловы XI ст., калі полацкім князем быў Усяслаў Брачыслававіч. Упамінаюцца паходы кіяўлян на Полацк і іншьм гарады ў 1066, 1069 і 1071 гг. Паведамляецца пра паход полацкага князя Барыса Усяславіча ў 1102 г. на яц- вягаў і заснаванне горада Барысава, пра удзел палачан у паходзе на полаўцаў у 1103 г. Змяшчаюцца звесткі пра вайну з земголамі.

У 1116 г. кіяўляне ўчынілі паход на Полацкае княства і ўзялі Оршу і Мінск, а ў 1119 г. узялі ў палон мінскага князя Глеба, які і памёр у палоне. 3 падобных паведамлен- няў, нават калі прызнаць іх верагодньші, няма магчы- масці скласці палітычную гісторьпо Полацкай дзяржавы, бо яны датьиадца толькі сферы адносін Поладка з Kie- вам і па-за полем зроку пакідаюць асноўньш моманты жыцця народа, а таксама адносін з іншымі дзяржавамі і княствамі, якія ўваходзілі ў сферу полацкага ўплыву.

Яшчэ больш бедньм звесткі аб княствах Тураўскім, Пінскім, Берасцейскім, Гарадзенскім, Наваградскім, Лідскім, Крэўскім і інш.

Вядома толькі, нгю на з’ездзе князёў у Любечы ў 1097 г. бьші зацверджаны межы Турава-Пінскай дзяржавы. У1157 г. кіеўскі князь Ізяслаў сабраўшы кааліцьпо многіх князёў зрабіў паход на Турава-Пінскую дзяржаву. Разам з ім былі Яраслаў з Луцка, Яраполк і Рурык са Смаленска, Уладзімір з галічанамі і інш. Асада Турава працягвалася 10 тыдняў. Ty- раўцы абараняліся мужна.

Адбіўшы наход заваёўнікаў, тураў- цы ўтрьмалі сваю незалежнасць і захавалі сваю дзяржаву.

Разам з тьш пры ўсёй мізэрнасці крыніцаў можна ад- навіць асноўную сістэму палітычнага ладу старажытных дзяржаваў.

Сістэма органаў улады і кіравання ў дзяржавах-кня- ствах IX-XII стст. на тэрьггорыі Беларусі была таго ж тыпу, што і ў іншых старажытных дзяржавах. Вышэй-

шымі органамі бьші князь, савет (Рада), веча (Сойм). Функцыі органаў цэнтральнага кіравання выконвалі не- каторыя службовыя асобы, такія, як пасаднік, тысяцкі, ключнік, падвойскі, цівун, а таксама вышэйшыя прад- стаўнікі праваслаўнай царквы — епіскап і ігумены.

Князь быў галоўнай асобай ва ўсёй сістэме кіравання. Ён стаяў на чале дзяржавы і ўсіх выканаўчых органаў, меў права вырашаць усе бягучыя пытанні дзяржаўнага кіравання. Па важных справах ён раіўся са сваімі бліжэй- шьші саветнікамі — «думчьші», «лепшымі», «добрьші» мужамі або склікаў веча для больш шырокага абмерка- вання. Асноўным абавязкам князя бьша арганізацыя аба- роны дзяржавы ад знешняга наладу і падтрьшанне парадку ўнутры дзяржавы. У асабістьш распараджэнні князя бьша невялікая дружына, якая часта наймалася з іншазем- цаў. Яна несла ахову княжацкага дома і выконвала дару- чэнні князя па падтрыманню парадку ўнутры дзяржавы ў мірны час. У час ваенных паходаў дружына складала ядро найбольш баяздольнай часткі войска.

Уладарныя паўнамоцтвы князя абумоўліваліся як яго асабістымі якасцямі і аўтарытэтам сярод насельніцтва, так і падтрымкай вярхоў пануючага класа, у руках якога знаходзіўся ўвесь апарат дзяржаўнага кіраўніцтва.

Узвядзенне князя на прастол магло адбывацца па-роз- наму. Найчасцей на прастол уступаў адзін з наследнікаў князя, які кіраваў раней. Але лічьшася нармальным і запрашэнне іншага князя.

Даволі распаўсюджаньш быў захоп улады сілаю, калі князь, абапіраючыся на падтрьшку часткі насельніцтва або сілы іншага княства, сядаў там на княжанне. Аднак і ў такім выпадку дзяржава не страчвала свайго суверэні- тэту ва ўнутраных і знешніх адносінах.

Наглядным прьпсла- дам розных спосабаў уступлення на княжацкі прастол

можа служыць гісторыя жыцця полацкага князя Усяслава Брачыслававіча. Ён стаў полацкім князем пасля смерці свайго бацькі Брачыслава ў 1044 г. У 1067 г. на Полацкую дзяржаву быў зроблены наход аб’яднаных сіл Кіеўскага, Чарнігаўскага і Пераяслаўскага княстваў. He атрьшаўшы поспеху ў ваенных дзеяннях, князі Ізяслаў Кіеўскі, Свя- таслаў Чарнігаўскі і Усевалад Пераяслаўскі шляхам пад- ману і клятвапарушэння захапілі ў палон Усяслава Полацкага і пасадзілі яго ў турму ў Кіеве. У верасні 1068 г. ў Кіеве ўспьгхнула народнае паўстанне, у вьшіку якога Ізяс- лаў быў выгнаны з Кіева, а на яго месца абраны вызвале- ны Усяслаў Полацкі. Пасля Усяслаў пакінуў Кіеў і вяр- нуўся ў Полацк, адкуль выгнаў князя Святалолка.

Уступленне князя на прастол суправаджалася строга пэўньш рьггуалам, у час якога новы князь прыносіў пры- сягу ахоўваць тэрыторьпо дзяржавы і інтарэсы грамад- зян, абяцаў дзейнічаць у адпаведнасці з мясцовымі дзяр- жаўна-прававымі звычаямі. Умовы ўступлення князя на прастол афармляліся ў дагаворы-радзе, які заюпочаўся князем з вярхамі пануючага класа. Некаторыя старажыт- ныя нормы (артыкулы) пагаднення знаходзілі адлюстра- ванне і ў заканадаўчых актах. Напрыклад, у грамаце, выдадзенай палачанам у 1511 r., ёсць умовы, якія былі вьтра- цаваны ў больш старажьггны перыяд, калі Полацкая дзяр- жава была яшчэ самастойнай і палачане заключалі дага- воры са сваімі князямі. Згодна з гэтымі ўмовамі князь абяцаў не ўмешвацца ў царкоўныя справы і царкоўную маёмасць, не адымаць маёмасці ў палачан, не перагля- даць старых рашэнняў судоў, не перашкаджаць выезду свабодных людзей за мяжу княства, і шэраг іншых (АЗР. - СПб., 1848.T.2.-C. 86-90).

Паўнамоцтвы князя ажыццяўляліся ў асноўньш у сферы выканаўча-распарадчай дзейнасці. Правам выдання

новых законаў князь не валодаў. Такое права прызнавапася толькі за калегіяльнымі органамі - Думай (Радай) і вечам. Судовая дзейнаець князя таксама абмяжоўвалася вярхамі кірук> чага класа: ён не мог судзіць аднаасобна і павінен быў учьшяць правасуодзе сумесна з членамі Рады і іншымі аеобамі.

Княжацкая дума (Рада) не мела пастаяннага складу. Князь мог запрашаць да сябе на нарады ўсіх, каго ён xa- цеў, але яму не дазвалялася ігнараваць думкі найбольш уплывовых людзей у дзяржаве — і асабліва службовых асоб цэнтральнага і дварцовага кіравання. Да бліжэйшых саветнікаў князя адносіліся епіскап, ігумены, пасаднік, тысяцкі, падвойскі, ключнік, найбольш паважаныя члены княжацкай дружьшы, а таксама «цівун градскі», «старцы градскія». У пісьмовьгх помніках члены савета назы- ваюцца «лепшыя», «пярэднія» мужы. Кампетэнцыя Рады фактычна злівалася з кампетэнцыяй князя, бо ўсе пы- танні, якія вырашаліся князем, як правіла, ён абмярко- ўваў са сваімі саветнікамі. Аб залежнасці полацкага князя ад сваіх саветнікаў расказвае ісландская сага пра Эй- мунда. У ёй гаворыцца, што калі скандынавец Эймунд прыйшоў з дружынай наймацца на службу да полацкага князя Брачыслава, то князь адказаў яму:

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Палітычны лад старажытных дзяржаваў:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров