<<
>>

Крэўская і Гарадзельская уніі

У 1385 г. у замку Крэва (цяпер туг мястэчка Смаршнскага раёна на Гродзеншчыне) быў заснаваны дзяржаўна-пра- вавы саюз, з якога пачалося ўсгойлівае збліжэнне Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.

400 гадоў уся гісторыя народаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы была звяза- на з гэтьш саюзам. Ён унёс вялікія змены ў лад абедзвюх дзяржаваў і істотна паўплываў на развіццё эканамічных, палітычных і культурных сувязяў гэтых народаў.

Вялікае княства Літоўскае з першых дзён існавання вымушана было прыняць на сябе ўдары нямецка-ка- таліцкіх захопнікаў, якія імкнуліся заняволіць усе народы Усходняй Еўропы. Натхнялі і арганізоўвалі гэтьм разбой- ніцкія напады германскія імператары і вярхі каталіцкага духавенства, каб устанавіць сваё панаванне. Галоўная роля ў гэтых агрэсіўных планах адводзілася нямецкім феадалам. У якасці іх саюзнікаў выступалі феадалы іншых каталіцкіх дзяржаваў Еўропы, у тым ліку вярхі духавенства і многія феадалы Польшчы.

У пачатку XIII ст. папству і нямецкім феадалам удалося стварыць у Прусіі і Лівоніі свае апорныя базы, у якія, каб прайсці ваенную практыку і рабаваць, пачалі збірац- ца рыцары з усёй Еўропы, а таксама натоўпы каталіцкіх фанатыкаў, шукальнікаў прыгод і проста авантурыстаў. Першы крыжовы паход у Прусію, арганізаваны ў 1222 r., адбыўся з актыўным удзелам анямечаных польскіх кня- зёў Генрыха Сілезскага і Конрада Мазавецкага, біскупаў

гнезненскага, уроцлаўскага, кракаўскага, пазнанскага, любускага і іншых феадалаў (Филевич И. П. Борьба Польши и Литвы-Руси за Галицко-Волынское наследие. -СПб., 1890. - С. 28).

У 1226 г. на паўночны ўсход Польшчы са згоды Папы Рьшскага і германскага імператара з Палесціны і Венг- рыі быў пераведзены Ордэн крыжаносцаў, які атрымаў ад Конрада Мазавецкага багатыя ахвяраванні. Пад эгідай гэтага князя ўзнік і яшчэ адзін агрэсіўны каталіцкі Ордэн - Дабжынскі, войскі якога разам з войскам Мазавецкага спрабавалі захапіць у 1237 г.

беларускі горадДрагічын на Бугу з прылеглымі раёнамі, але пераможаны войскамі Вялікага княства Літоўскага, Ордэн вымушаны быў пакі- нуць гэтую тэрыторьш) і зліцца з Ордэнам крыжаносцаў. Вялікія паражэнні падярпеў і Лівонскі ордэн у 1236 г. ад войскаў Вялікага княства, а ў 1242 г. ад рускіх войскаў на Чудскім возеры, але і пасля гэтага разбойніцкая арганіза- цыя яшчэ працягвала існаваць.

Нямецкая агрэсія на славянскіх і прыбалтыйскіх землях вялася рознымі сродкамі і метадамі, але мела на мэце толькі адно - заняволіць і анямечыць мясцовае насельніцтва. Спачатку гэта былі ваенныя находы, падпарадкаванне насельніцтва нямецкім імператарам і каталіцкаму духавен- ству, а пасля пачалося асабліва небяспечнае пранікненне нямецкіх купцоў і рамеснікаў у гарады і перасяленне знач- най часткі нямецкіх каланістаў у сельскія мясціны.

Каланізацыя ў Польшчы набьша велізарны размах, бо ёй спрыялі анямечаныя польскія феадалы і духавенства. Анямечванне насельнштва ішло побач з узмацненнем феадаль- нага прыгнёту, увядзеннем новьк пабораў. У ХШ-ХГѴ стст. ва ўсіх буйньгх польскіх гарадах вярхі складаліся з немцаў і анямечаных палякаў, а нямецкія парадкі і права панавалі ва ўсёй дзяржаве. Усё гэта прьшяло да таго, што заходнія і

паўночныя польскія землі падчас сярэдзіны XIV ст. поўнас- цю перайшлі ва ўладанне немцаў і на шмат стагоддзяў былі страчаны для ГІольшчы.

Асабліва ўзрасло нямецкае засілле пры Казіміры III, які ў 1335 г. адцаў немцам Сілезію, а ў 1343 г. падараваў крыжаносцам польскае Памор’е і шмат іншых земляў, тым самьш, адрэзаўшы Польшчу ад Балтыйскага мора. Уступаючы крыжаносцам без бою епрадвечньш польскія ўладанні, Казімір III усе сілы Польшчы скіроўваў на ўкраінскія землі і тым самьш падтрымліваў нямецкую каланізацыю. Пры ім толькі ў Львоў пераеяліліея 1 200 нямецкіх сем’яў. Наступнік Казіміра III венгерскі кароль Людовік, які сам у маладосці ўдзельнічаў у разбойніцкіх паходах крыжаносцаў на Беларусь і Літву, у 1380 г. на чале Польшчы паставіў немца (мужа сваёй старэйшай дачкі) Сігізмунда Люксембургскага.

Калі пры Казіміры III і Людовіку Венгерскім немцы захоплівалі польскія землі часткамі, дык пасля ўзыход- жання на польскі прастол у 1384 г. Людовікавай дачкі Ядвігі (яна была заручана з Вільгельмам Габсбургам Аўстрыйскім) уся Польшча павінна была перайсці ў рукі Габсбургаў, бо і сама Ядвіга з сямі гадоў выхоўва- лася пры Венскім двары.

Небяспека пераходу ўсёй Польшчы ў рукі немцаў крыху працвярэзіла і частку польскіх феадалаў - яны, да таго ж пад напорам шырокіх пластоў народа, вьшушаны былі пайсці на скасаванне дагавора з Вільгельмам Аўстрьшскім і вырашьші пачадь перамовы з вялікім князем Літоўскім Ягайлам аб яго жаніцьбе з Ядвігай і саюзе дзвюх дзяржаваў.

Некаторыя гісторыкі, недаацэньваючы ролю народных мас, лічылі унію простай гістарычнай выпадковасцю або справай толькі феадальных вярхоў. Так, I. Філевіч пісаў, што барацьба паміж Польшчай і Вялікім княствам завяр-

шьшася «нікім не прадбачанай выпадковасцю — шлюбам Ягайлы і Ядвігі... Нічым не падрыхтаванае, а таму не- даступнае розуму, бяспрыкладнаеўгісторыі шчасце заззя- ла цяпер на сцьмелым польскім даляглядзе» (Филевич И. П. Борьба Польши и Литвы-Руси заГалицко-Волынское наследие. - С. 2. 117).

Пстарычныя крыніцы сведчаць, што супраць нямецкай экспансіі актыўна выступіла значная частка польскага народа. Апроч таго, саюз з Вялікім княствам Літоўскім дазва- ляў насельніцтву Польшчы абараніць сваю тэрыторьпо ад спусташальн ьк набегаў і захопаў земляў з боку княства.

Войны са сваім усходнім суседам у XIV ст. польскія ўрадавыя колы вялі з пераменным поспехам. У 1376 г. войскі Вялікага княства спустошылі значную частку Польшчы і захапілі 23 тыс. палонньтх. He менш спуста- шальны быў паход Ягайлы на цэнтральную Польшчу ў 1383 і 1384 rr., як гэта апісана ў «Хроніцы Быхаўца»: «Князь Ягайла, спустошыўшы Польскую зямлю, узяў шмат палонных, золата і срэбра і дарагіх камянёў і, заб- раўшы невыказнае мноства скарбаў, прыйшоў у сваю сталіцуВільню... Іпасля гэтага паланення праеёўЯгайла граніцу з Польшчай na Белую ваду, г.

зн. na раку Віслу».

Вядома, гэтыя паражэнні павінны бьші прьшусідь урада- выя колы Польшчы шукаць прымірэння з Вялікім княствам.

Саюз з Польшчай быў неабходны і Вялікаму княству, якое рьктавалася да рашучай барацьбы з нямецкай агрэсіяй. Урадавыя колы княства лічылі, нгго дзеля поспеху ў бараць- бе з крыжаносцамі трэба бьшо перш за ўсё адарваць Польшчу ад згубнага саюза з немцамі і палітьшна ізаляваць Ордэн, пазбавіць яго маральнай, а самае галоўнае - матэры- яльнай і ваеннай дапамогі з боку еўрапейскіх дзяржаваў.

Феадалы каталіцкіх дзяржаваў Заходняй Еўропы па- паўнялі шэрагі крыжаносцаў і ўносілі ім вялікія ахвяра-

ванні, што забяспечвала Ордэн велізарнымі людскімі рэ- зервамі і матэрыяльнымі запасамі. Таму магчыма, што ў гэты апошні паход Ягайла пайшоў не толькі каб вярнуць Драгічынскую зямлю, але і зрабіць дыпламатычны націск на Польшчу.

Аб’ектыўна саюз паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай быў выгодны абедзвюм дзяржавам і ўсім народам Усходняй Еўропы, бо дазваляў аб’яднаць сілы супраць нямецкай і тахарскай агрэсіі. Гэты саюз быў карысны так- сама і для развіцця вытворчых сіл, гандлёвых сувязяў.

Усе гэтыя перадумовы прывялі да таго, што ў жніўні 1385 г. польскія паслы прыбылі ў Крэва — радавы замак Ягайлы (Якава), дзе і быў заключаны саюз.

Скарыстоўваючы імкненне народаў абедзвюх дзяржа- ваў да саюза і дружбы, польскія феадалы і біскугіы хацелі перахварыць яго ў сродак захопніцкай палітыкі і насад- жэння каталіцызму у Беларусі, Літве і Украіне. Вядомы ў гістарычнай літаратуры тэкст Крэўскага дагавора, хутчэй за ўсё з’яўляецца інструкцыяй, што атрымалі польскія паслы, едучы на перамовы ў Крэва да Ягайлы. Аднак ні ў якім разе гэты тэкст не можа разглядацца як міжнародны дага- вор дзвюх суверэнных дзяржаваў, і тьш болей, — як акт ка- пітуляцыі Вялікага княства Літоўскага пасля перамогі над Польшчай у 1384 г. Канешне не выключна і тое, што гэты акт - сфальсіфікаваная падробка больш позняга часу.

Характэрна, што Ягайла, сеўшы на польскі каралеўскі трон, пачаў праводзіць не польскую палітыку сяброўства з Тэўтонскім ордэнам, а палітыку Вялікага княства па падрыхтоўцы да вайны з Ордэнам.

Фальшывы ж тэкст нібьгга Крэўскагадагавора выкарыстоўваўся шавіністычна- агрэсіўнымі коламі Польшчы для абгрунтавання захопніцкіх дамаганняў на беларускія, украінскія і літоўскія землі ў пазнейшыя часы. Нібьгга Ягайла, каб ажаніцца з Ядвігай

і мець тытул караля Польшчы, даў наступныя абяцанні: прыняць каталіцкую веру і распаўсюдзіць яе ва ўсім кня- стве; перадаць на патрэбы Польшчы дзяржаўную казну Вялікага княства; заплаціць 200 тыс. фларынаў Вільгель- му Аўстрыйскаму за адмаўленне ад шлюбу з Ядвігай; вярнуць Польшчы ўсе адарваныя ад яе тэрыторыі; выз- валіць з палону ўсіх хрысціян; злучьщь усе землі Вялікага княства Літоўскага з Польшчай.

Тэкст гэтага нібьгга дагавора нагадвае акт безагаворач- най капітуляцыі. Асабліва здзіўляюць абяцанні перададь казну на патрэбы Польшчы, заплаціць 200 тыс. фларынаў Вільгельму Аўстрыйскаму (за такую суму ў той час можна было купіць цэлую дзяржаву) і ліквідаваць Вялікае княства, далучыўшы яш да Польшчы, - толькі за гонар зрабіцца прьшаком Ядвігі. Ha несуразмернасць і кабаль- насць гэтых абяцанняў звярталі ўвагу многія гісторыкі і спрабавалі вытлумачыць іх нетрываласцю становішча Ягайлы на вялікакняскім прастоле. Але такое тлумачэнне не грунтуецца на фактах, бо ў 1385 г. Ягайла ўжо моцна тры- маў уладу, памірыўся з Вітаўтам, перамог крыжаносцаў пад Коўнам і ўмацаваў межы дзяржавы з захаду, зрабіўшы па- ход за Віслу супраць мазавецкага князя. Згоду Ягайлы на паднявольньм ўмовы нельга растлумачыць і яш імкненнем да пашаны, бо нават ворагі адзначалі яго сціпласць і про- стасць, пагарду да розных тьггулаў і паказной пыхі.

Спрабуючы разабрацца, чаму Ягайла і яго дарадцы нібыта згадзіліся на гэтыя ўмовы, можна не без падставы меркаваць, што такога пагаднення ўвогуле не бьшо. Сум- ненні, што вядомае нам пагадненне не сапраўднае, узні- каюць у сувязі з тым, што гэты акт стаў вядомы толькі пасля смерці Ягайлы, у хроніцы Яна Длугаша. Вядома таксама, што феадалы Вялікага княства Літоўскага неад- нойчы выступалі супраць непраўдзівасці польскіх храні-

кёраў.

Справа дайшла да таго, што супраць няпраўды ў польскіх хроніках у дачыненні да Вялікага княства было ўзнята пьгганне на Віленскім сойме ў 1559 r., і вялікі князь змушаны быў абяцаць, пгго запатрабуе выпраўлен- ня «таковых непристойных хроник». Трэба думаць, што ў той час бьші вядомьм сапраўдныя ўмовы пагаднення.

Ha Люблінскім сойме 1569 г. феадалы Вялікага княства аспрэчвалі сапраўднасць тэксту Крэўскага пагаднення, заяўляючы, што гэтыя запісы наогул ніколі не існавалі. Апрача таго, акт, які фігуруе як арыгінал дагавора, не мае неабходных рэквізітаў — подпісаў і пячатак, хоць і іх маглі падрабіць. Магчыма таксама, што падроб- лены быў не ўвесь акт, а толькі асобныя месцы.

He выключана і тое, што акі, вядомы цяпер як афідыйны дакумент, быў прыватньш запісам, зробленьш кракаўскім бІскупам ці якім іншым канонікам, варожа настроеньш да Вялікага княства Літоўскага. Ha гэтую думку наводзіць той факт, пгго вядомы нам тэкст захоўваў- ся не ў архіве дзяржаўнай канцылярыі, дзе трьшаліся ўсе дзяржаўна-прававыя акты, а ў архіве Кракаўскай капіту- лы. Апрача таш, міжнародные дагаворы таго часу заўсё- ды піеаліся па строга акрэсленай юрыдычнай форме, дзе назьталіся бакі дагавора, сам тэкст і сведкі, якія прысут- нічалі пры заключэнні дагавора, а таксама неабходны былі подпісы і пячаткі бакоў. Нічога гэтага, апрача само- га тэксту, у гэтым дакуменце не было.

Вывад аб тьш, што вядомы акт Крэўскага пагаднення фальсіфікаваны, пацвярджаецца ўсім далейшым ходам гісторыі.

Узышоўшы на польскі прастол, Ягайла захаваў за сабою вярхоўную ўладу і ў Вялікім княстве, хоць і назна- чыў туды вялікім князем свайго брата Скіргайлу Івана, а потым стрыечнага брата Вітаўта (Юрьм, Аляксандра), што зусім не шкодзіла княству, не вяло да яго ліквідацыі, а толькі ставіла ў саюзныя адносіны з Польшчай пад вер- хавенствам Ягайлы. Пьгганне аб ліквідацыі княства па- чалі ўзнімаць польскія феадалы і каталіцкае духавенства толькі праз шмат гадоў пасля смерці Ягайлы. Праўда, словы аб уключэнні Вялікага княства Літоўскага ў склад Польшчы былі ўнесены ў Гарадзеяьскі прывілей 1413 r., але тут жа гаварьшася пра захаванне ўлады вялікага князя і адасобленасць усёй дзяржавы.

Ягайла, увесь час клапоцячыся аб прызнанні яго вяр- хоўньк правоў у Вялікім княстве, разам з тьш імкнуўся ўмацоўваць цэласнасць і дзяржаўную адасобленасць яго. Ha працягу амаль 50 гадоў свайго кіравання ў Польшчы ён пастаянна бьгў у курсе ўсіх- падзей у абедзвюх дзяржа- вах і актыўна ўплываў на ўнутраную і знешнюю паліты- ку княства, і не было за ім ніводнага дзеяння, якое можна бьшо б растлумачыць жаданнем ліквідаваць самастой- насць Вялікага княства.

Адасобленасць княства падкрэслівалася і тым, нгго ад- разу пасля абрання Ягайлы на польскі прастол і прызна- чэння вялікім князем Літоўскім Скіргайлы Ягайла не зняў з сябе паўнамоцтваў галавы Вялікага княства, а адначасо- ва ўзначаліў дзве дзяржавы. Тьш самым была ўстаноўлена персанальная (асабістая) унія паміж гэтьмі дзяржавамі.

У працэсе лрымусовага акаталічвання насельніцтва Беларусі, Літвы і Украіны былі створаны каталіцкія біскупскія кафедры і касцёлы, а духавенства атрымала багатьш ахвяраванні і шмат ільгот.

Характэрна, шго рьшская курьш, падтрымліваючы аг- рэсіўньш планы польскіх феадалаў і духавенства, не вы- лучыла новаўтвораньм біскупствы ў самастойную цар- коўную правінцьпо з непасрэдным падпарадкаваннем Рыму, а ўюночыла іх у склад польскай Гнезненскай цар- коўнай правінцыі з падпарадкаваннем новых біскупаў польскаму духавенству. Такім чынам, яшчэ раз падкрэслі- валася варожае стаўленне рьшскай курыі і ўсяш каталіцкага духавенства да насельніцтва Беларусі. Гэтая палітыка каталіцкага духавенства асабліва праявілася ў яго імкненні апалячыць усё насельніцтва Вялікага княства, ліквіда- ваць нацыянальныя культуры яго народаў, пазбавіць іх нацьшнальнай самасвядомасці. У некаторых выпадках дзеля аховы каталіцкага духавенства і падтрьшання парадку ў месцах, дзе праводзілася масавае акаталічванне насельніцтва, бьші ўведзены ўзброеныя атрады салдат- католікаў, набраныя ў Польшчы.

Прымусовае акагалічванне, узмацненне феадальнай эксплуа- тацьгі, а такеама парушэнне суверэннасці дзяржавы ўвядзеннем польскіх войскаў абвастрьші незадавальненне насельнівдва, і яно са зброяй у руках выступіла супраць урада

Ужо ў 1388 г. урад Скіргайлы вымушаны быў скарыс- таць дапамогу польскіх сіл супраць насельніцтва Віцебс- кай і Полацкай земляў, Паўстанне было пераможана, га- рады занялі ўрадавыя войскі, але асобныя выступленні і находы не спыняліся па ўсёй Беларусі і Літве.

Абставіны ў краіне асабліва абвастрыліся, калі апазі- цыйныя сілы ўзначаліў і аб’яднаў у адзін рух берасцейс- ка-гарадзенскі князь Вітаўт. У 1390 г. Ягайла зноў быў змушаны пайсці на дапамогу Скіргайлу ў Беларусь і Літву, бо краіна, паводле слоў Я. Длугаша, щярпелараза- рэнне ад міжусобнай вайны і гінула ад уласнага мяча» (Длуіош Ян. Грюнвальдская битва. - М. - Л., 1962. - С. 20).j Ha першым часе аб’яднаным сілам Ягайлы і Скіргайльгі ўдалося заўладаць замкамі Вітаўта ў Берасці, Камянцы і Гродна. але і пасля гэтага барацьба не спынілася.

Некалькі год урадавыя сілы вялі барацьбу з паўстан- цамі. Вітаўт карыстаўся шырокай народнай падтрымкай, і

гэта змусілаЯгайлу пайсці на кампраміс. У вьшіку перамоў у Востраве (каля Ліды) 5 жніўня 1392 г. бьшо заключана па- гадненне, паводле якога аслабла прымусовае акагалічванне, не дапускалася ўтрьшанне польскіх салдат у беларускіх і літоўскіх гарадах. Замест Скіргайлы, які скампраметаваў сябе супрацоўніцтвам з польскімі феадаламі, вялікім князем Літоўскім быў прызначаны Вітаўт, але і ён прызнаў вяршэнства Ягайлы.

Востраўскае пагадненне спьшіла ўнутраную барацьбу ў Вялікім княстве Літоўскім і ўмацавала яго саюз з Польшчай на аснове персанальнай уніі. У гэтым яшчэ раз праявіўся палітычны талент Ягайлы; у асобе Вітаўта ён замест праціўніка займеў энергічнага, рашучага і разум- нага саюзніка ў барацьбе з крыжаносцамі.

Гэтьш пагадненнем былі юрыдычна аформлены тьм фактычньм ўзаемаадносіны, што склаліся паміж дзвюма дзяржавамі пасля ўступлення Ягайлы на польскі прастол. Адасобленасць Вялікага княства ад Польшчы падтрьшліва- лася яшчэ і тым, што само княства не бьшо дзяржавай уні- тарнай, а ўяўляла сабой своеасаблівую феадальную федэра- цьпо, у яшй да цэнтральнай часткі дзяржавы прымьжалі землі-княствы са значнымі аўтаномнымі правамі. Феадалы гэтых земляў не ўдзельнічалі ў вырашэнні пьггання аб уніі і таму не лічьші сябе звязаньші яе ўмовамі. Без іх жа ўдзелу нельга бьшо вьфашыць пьгганне аб характары саюза княства з Польшчай. Трэба ўлічыць таксама, што тэрыторьш Вялікага княства Літоўскага, колькасць насельніцтва, ад- сюль і ваенньш сілы яго значна перавышалі сілы Польшчы, таму і далучьщь княства бьшо немагчыма без згоды значнай часткі насельніцтва, асабліва пануючага класа.

Уступленне Ягайлы на польскі прастол вельмі змяніла знешнюю і ўнутраную палітыку польскай дзяржавы. Ягайла, які вырас і выхоўваўся ў Беларусі, прыбьгў у Kpa-

каў з вялізнай світай сваіх прыдворных і асабістай axo- вай — каморньш аградам — набранай у асноўньш з яго ўла- данняў на Беларусі, і паколькі ні ён сам, ні яго прыдвор- ныя і ахова не ведалі ні лацінскай, ні нямецкай мовы, то і польскія феадалы былі вьшушаны пакінуць нямецкую і пераходзіць на беларускую або польскую мову. Такім чы- нам пры каралеўскім двары быў зроблены пачатак ад- раджэнню славянскай мовы і абмежаванню нямецкай. Абапіраючыся на свае ўзброеныя атрады, Ягайла ўмаца- ваў каралеўскую ўладу ў Польшчы і тьш самым часткова абмежаваў самавольства буйных феадалаў і ўплыў вяр- хоў каталіцкага духавенства на дзяржаўньм справы.

Каб мабілізаваць сілы абедзвюх дзяржаваў на разгром крыжаносцаў, Ягайла перш за ўсё хадеў заручыцца падтрымкай шырокіх мас польскага народа і патрыя- тычна настроенай шляхты. Дзеля гэтага ў 1388 г. быў выдадзены Петрыкаўскі прывілей, які пашыраў правы польскай шляхты, арганізаваны паход супраць вен- герскага ўладарання ў Галіцкай зямлі. 3 гэтай жа мэтай Ягайла выступіў супраць апольскага князя Уладзіслава, які, уступіўшы у саюз з крыжаносцамі, перадаў ім Даб- жынскую зямлю і прапанаваў план падзелу Польшчы паміж Ордэнам, Брандэнбургскай Маркай і сілезскімі князямі. Пасля гэтага выступлення сілезскія князі вы- мушаны бьші пайсді на пагадненне з Ягайлам. Каб нейтра- лізаваць або нават прыцягнуць на свой бок хоць частку каталіцкага духавенства, якое падтрымлівала латрыя- тычныя сілы^ краіне, і ізаляваць Ордэн крыжаносцаў, лазбавіўшы яго ладтрымкі заходнееўрапейскіх дзяржа- ваў, Ягайла пачаў шырока прапагандаваць свае захады па акаталічванню насельніцтва Беларусі і Літвы.

Прылятыя Ягайлам меры па ўмацаванню аўтарытэту абедзвюх дзяржаваў дазволілі ўрадам Польшчы і Вяліка-

га княства дамагчыся замацавання саюза: 18 студзеня 1401 г. у Вільні былі сабраны найбольш уплывовьм феа- далы, якія прынялі каталіцтва. Спецыяльнай граматай яны пацвердзілі саюз з Польшчай. У сакавіку таго ж года аналагічнае ўзаемнае абавязацельства прьшялі польскія феадалы, якія сабраліся ў г. Радаме, і тады саюз, заснава- ны на персанальнай уніі, быў юрыдычна замацаваны ў Віленска-Радамскім акце. Гэтым пагадненнем феадалы Вялікага княства абяцалі Ягайлу і польскім грамадзянам выступаць усімі сіламі супраць находаў якіх бы то ні было ворагаў і ахоўваць польскія інтарэсы як свае ўлас- ньм, гэтак жа павінны бьші рабіць і польскія феадалы.

Акт Віленска-Радамскай уніі пацвердзіў адасобле- насць і самастойнасць Вялікага княства, а таксама правы Вітаўта як самастойнага кіраўнІка дзяржавы, вызначыў сутнасць дзяржаўна-прававой сувязі княства з Польшчай як персанальную унію дзвюх дзяржаваў пад вяршэнствам аднаго гасудара. Віленска-Радамская унія стала юрыдыч- най асновай саюза ўсходнееўралейскіх народаў у іх ба- рацьбе супраць нямецкай агрэсіі. Таму залежнасць Вітаў- та ад Ягайлы мела больш намінальны характар і не была вырашальнай у адносінах паміж абедзвюма дзяржавамі, бо ва ўсіх унутраньк і міжнародных справах яны бьші самастойньм.

Пацвердзіўшы саюз абедзвюх дзяржаваў Віленска-Ра- дамская унія з’явілася зькодньш момантам арганізацыі і аб’яднання сіл усходнееўрапейскіх народаў у іх барадьбе з крыжаносцамі. Славутая перамога пад Грунвальдам у 1410r. стала пачаткам поўнага знішчэння гэтага разбойні- Цкага Ордэна. Яна паклала канец міфу аб неперамож- насці тэўтонскіх крьжаносцаў, і на сотні гадоў бьша знята магчьшасць нямецкай узброенай агрэсіі на ўсходзе Еўропы. Разам з тым гэтая перамога ўзняла міжнародны

аўтарытэт Вялікага княства і Польшчы, стварыла ў іх перадумовы для развіцця вытворчых сіл і міжнародных сувязяў. Перамогай пад Грунвальдам была падарвана і магутнасць каталіцкага духавенства, што ў сваю чаргу паспрыяла развіццю свабоднай думкі ва ўсёй Еўропе і павышэнню нацыянальнай самасвядомасці заходніх і паўднёвых славян, актывізацыі іх вызваленчай барацьбы. Гэтая перамога была яскравым сведчаннем плённасці дружбы і саюза народаў Усходняй Еўропы ў іх барацьбе супраць нямецкай агрэсіі і засілля рэакцыйнай, дагма- тьгчнай ідэалогіі, якую ўкараняла каталіцкая царква. Pac- пальваючы рэлігійную варожасць паміж новаахрышча- нымі католікамі і праваслаўнымі, каталіцкае духавенства і феадалы-католікі пачалі весці палітыку дыскрымінацыі праваслаўнага насельніцтва, што ў канчатковым выніку падрывала жыццёвьм сілы дзяржавы, вяло да ліквідацыі яе палітычнай самастойнасці.

У 1413 г. у замку Гарадлі над Бугам былі сабраны не- каторыя польскія феадалы і 47 феадалаў-католікаў Вялікага княства. У выніку бьші выдадзены тры граматы (прыві- леі): першая — польскіх феадалаў аб тьш, што яны згодны падзяліцца з феадаламі-католікамі Вялікага княства гона- рам насіць гербы; другая - феадалаў Вялікага княства, якія прьшалі гербы польскіх феадалаў, тым самьш усту- паючы з імі ў гербавае пабрацімства. Трэці прывілей, выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта, уяўляў сабой дакумент адкрытай каталіцкай агрэсіі і меў за мэту не саюз дзвюх дзяржаваў, а ўмацаванне і пашырэнне каталіцызму, ідэ- алагічнае падаўленне і падпарадкаванне народа каталі- цкаму духавенству. Дзеля гэтага ў прывілеі былі словы пра ўключэнне Вялікага княства ў склад Польшчы. Так, у арт. 1 хлусліва сцвярджалася, што з таго часу, як была прынята Польская Карона «з мэтай пашырэння хрысц- іянскай веры», дзяржавы і землі, з’яднаныя ў Вялікім княстве, былі шрысвоены, уключаны, злучаны, перададзе- ны» Польскаму Каралеўству са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяраў Вялікага княства. Далей гаварылася ад імя Ягайлы і Вітаўта. што «землі, якія заўсёды да гэтага часу яны мелі і маюць у поўным упаданні на падставе права наследавання як законныя га- судары, са згоды і волі паноў, шляхты, баяраў другі раз інкарпаруюць, далучаюць, укараняюць у Каралеўства Польскае, прысвойваюцьяму, злучаюць і аб’ядноўваюць з ім, звязваюць саюзам і назаўсёды замацоўваюць» (БЭФ. Т. l.-C. 115).

Адпаведна з гэтым запісам, Вялікае княства павінна было ў самы блізкі час перастаць існаваць як самастойная дзяржава, але ў арт. 11 гэтага прывілея гаварьшася, што «паны ішляхціцыпаслясмерціАляксандраВітаўта... ніко- га не будуць мець або выбіраць вялікім князем і гаспада- ром Літвы, як толькі кароль польскі і яго наступнікі, na- раіўшыся з прэлатамі і панамі Польшчы і земляў Літвы, палічаць за неабходнае выбраць і паставіць. Гэтаксама і прэлаты, паны і шляхта Каралеўства Польскага, калі памрэ польскі кароль, не пакінуўшы нашчадкаў і законных наследнікаў не павінны выбіраць сабе караля і гасудара, без ведама і парады нашай, г. зн. вялікага князя Аляксанд- pa, паноў і шляхты названых вышэй земляў Літвы» (Там жа. - С. 115 -117). 3 гэтага артьжула вьшікае, што, нягледзя- чы на ўжыванне ўсіх магчымых дзеясловаў аб далучэнні, Вялікае княства не толькі захоўвае сваю самастойнасць, але ў вьшадку смерці Ягайлы каралём Польшчы можа стаць толькі асоба, пажаданая феадалам княства, r. зн., што прывілей у дадзеньш выпадку мае раўнапраўны характар, 1 няма нават намёку на ліквідацыю і далучэнне земляў княства да Польшчы.

Такім чынам, усе напышлівыя словы прывілея аб зліцці дзяржаваў не мелі ў той час новага дзяржаўна-пра- вавога значэння - заставаўся той самы саюз дзвюх дзяр- жаваў у форме персанальнай уніі. Саюзныя адносіны значна аслабіліся пасля паражэнняў крыжаносцаў у 1414- 1422 гг. і заключэння з імі міру. Пасля абрання на вялікак- няскі прастол у 1430 г. Свідрыгайлы, прыхільніка самас- тойнасці Вялікага княства, адносіны настолькі сапсавал- іся, што справа дайшла да ваенных дзеянняў супраць Польшчы. У 1432-1433 гг. адносіны крыху наладзіліся, але становішча было няўстойлівае, а ў 1434 п, пасля смерці Ягайлы, унія была поўнасцю скасавана.

Гаворачы пра вынікі першага этапа саюза Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, трэба адзначыць, што унія спрыяла збліжэнню народаў Беларусі, Літвы, Украі- ны і Польшчы, умацаванню і развіццю ўзаемных гандлё- вых і культурных сувязяў. Асабліва важнае значэнне мела аб’яднанне ваенных і матэрьтльных сіл абедзвюх дзяр- жаваў у барацьбе з нямецкай агрэсіяй. Дзякуючы уніі бьші прыпынены анямечванне польскага народа і калані- зацьш Польшчы, а Грунвальдская перамога на стагоддзі стрымала прасоўванне немцаў ва Усходнюю Еўропу. У Польшчы пачалося адраджэнне роднай культуры і мовы. Без перабольшання можна сказаць, што дзякуючы Крэў- скай уніі народы Вялікага княства Літоўскага выратавалі Польшчу ад нямецкай каланізацыі. Гэтая унія бьша важ- ньш паваротным момантам ва ўсёй гісторыі Польшчы.

Але ў той самы час з пашырэннем каталіцызму на тэ- рыторыю Беларусі, Літвы і Украіны атрьшала свабодны доступ каталіцкае духавенства з яго дагматычнай ідэалогі- яй, якая стала асновай самага рэакцыйнага светапошяду. Да таго ж гэтае духавенства падпарадкоўвалася і служыла іншаземным інтарэсам, і ўся яго дзейнасць бьша варожая

народам княства і самой дзяржаве. Яно ўсімі сіламі імкнулася душыць і знішчаць народную культуру, pac- пальвала рэлігійную варожасць у асяроддзі беларускага народа.

Каталіцкая прапаганда царкоўнага касмапалітызму вяла таксама да таго, што значная частка феадалаў, стаў- шы католікамі, больш клапацілася пра інтарэсы рымскай курыі, чьш сваёй дзяржавы і народа, і не здольная была процістаяць захопніцкім памкненням польскіх феадалаў, якія доўгі час падрывалі і стараліся знішчыць саюз Польшчы з Вялікім княствам. Г этая неразумная і антына- родная палітыка польскіх феадалаў і каталіцкага духа- венства прывяла да таго, што з аслабленнем Вялікага княства бьші падарваны і сілы самой Польскай дзяржавы.

Другі этап саюзных сувязяў Вялікага княства Літоўс- кага з Польшчай пачаўся з абрання ў 1447 г. на польскі прастол вялікага князя Літоўскага Казіміра, пасля чаго ён стаў на чале дзвюх самастойных дзяржаваў. Зноў узнаві- лася персанальная унія, якая шмат дзесяцігодцзяў бьша трывалай асновай саюза дзвюх раўнапраўных дзяржаваў, кожная з якіх мела сваю эканоміку, фінансы, армію, зака- надаўства, дзяржаўны апарат і вяла самастойную ўнутра- ную і знешнюю палітыку.

Разам са смерцю Казіміра ў 1492 г. унія бьша перапы- нена, але ў 1501 г. зноў аднавілася, калі каралём Польшчы быў абраны вялікі князь Літоўскі Аляксандр. Пасля яш смерці польскія феадалы зноў абралі сваім каралём вялікага князя Літоўскага Жыгімонта I, і унія захавалася. Яна працягвалася і пасля абрання на польскі прастол Жыгімонта II Аўгуста.

2.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Крэўская і Гарадзельская уніі:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров