<<
>>

Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі

У старажытнасці пануючым было звычаёвае права. Яно ўяўляе сабой сістэму няпісаных прававых нормаў, якія ўзніклі непасрэдна з грамадскіх адносін, пгго абалі- раліся на агульнапрынятасць і даўнасць ужьшання і бьші санкцыяніраваны дзяржавай. Гэтае права складвалася і развівалася па меры ўзнікнення дзяржаўных органаў, якія санкцьюніравалі і падтрымлівалі выгодньш і ўгодньш большасці народа прававыя нормы, абгрунтоўваючы за- коннасць выкарыстання гэтых нормаў іх агульнапрыня- тасцю і даўнасцю ўжывання. Да таго часу, пакуль права і справядлівасць былі блізкія па сваім змесце, можна бьшо абьгходзіцца адньш звычаёвым правам і суддзі былі ў стане самі выносіць рашэнні ў адпаведнасці з правам і спра- вядлівасцю. Пасля стварэння льгот для пануючага класа, і асабліва для кіруючьгх вярхоў, права і справядлівасць сталі не раўназначныя. Таму запатрабавалася выданне спецыяльных законаў, дапаўненняў і растлумачванняў да нормаў звычаёвага права, якія, захоўваючы знешняе па- дабенства справядлівасці, па сутнасці, ёй супярэчылі, але бьші выгодныя і ўгодныя пануючым вярхам. У стварэнні пісанага права былі зацікаўлены і простыя людзі, бо суд- дзямі і тлумачальнікамі нормаў звычаёвага права часцей за ўсё выступалі прадстаўнікі пануючага класа, якія, ка- рыстаючыся няпэўнасцю і непаўнатой звычаёвага права, адвольна вырашалі справы ў сваіх асабістых інтарэсах. Таму пісанае права павінна было служыць умацаванню стабільнасці прававых нормаў і праваадносін.

Характэрнай рысай старажытнага звычаёвага права бьша ідэя фармальнага раўнапраўя свабодных грамадзян, поўнага бяспраўя халопаў і чэлядзі нявольнай і фактьга- ньк ільгот для пануючага класа. Усе свабодньш хагнія гаспадары маглі ўдзельнічаць у вырашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах, валодалі роўнай праваздольнас- цю. Аднак у практычньш жыцці буйныя землеўласнікі дамагліся для сябе пераваг у частцы заняцця дзяржаўных пасад і ў прысваенні сабе некаторых даходаў. Асабліва ўзраелі перавагі і правы кіруючых вярхоў у перыяд ста- наўлення і ўмацавання феадальных адносін. У сувязі з чым і звычаёвае права пачало замацоўваць праваадносі- ны, выгодньм класу феадалаў. Г этая дваістасць звычаёва- га права атрьшала адлюстраванне і ў розных помніках пісанага права, такіх, як Дагавор 1229 r., у граматах По- лацкай і Віцебскай земляў.

Другой асаблівасцю звычаёвага права была яго раз’яд- нанасць. У кожнай дзяржаве-княстве дзейнічала сваё мясцовае звычаёвае права. Так, аўтар «Аповесці мінулых гадоў» гаворьщь, што насельніцтва кожнай зямлі «гшяху бо обычаи свои и закон отец своих и преданья каждо свой нрав». Ha Беларусі раз’яднанасць права асобных тэрьгго- рый захоўвалася да XVI ст. Вылучалаея звычаёвае права i кансерватызмам прававых нормаў, што ў значнай ступені абмяжоўвала заканадаўчую дзейнасць князя і веча. Нават у XV-XVI стст. урад абяцаў даўніны не парушаць і новых парадкаў не ўводзіць.

Пісанае права напачатку не адмяняла нормаў звычаёвага права, а толькі дапаўняла яго прывілеямі пануючаму класу і уніфікавала, надавала яму агульнадзяржаўны xa- рактар. Ba ўсіх старажытных помніках пісанага права праваасноўны змест складалі нормы, узятыя са звычаёвага права. Спалучэнне старых нормаў звычаёвага права і новай праватворчасці асабліва выразна відаць у Судзебні- ку 1468 г. і Статуце 1529 г.

Найбольш старажытньші помнікамі пісанага права на Беларусі былі граматы, якія датычылі адносін Полацка і Віцебска з Рыгай і нямецкімі купцамі, а таксама дагаво- ры 1229,1264 і 1338 гг. 3 гэтых грамат і дагавораў відаць, што ў XIII-XIV стст. паміж беларускімі і нямецкімі куп- цамі існавалі ўстойлівыя гандлёвыя і дыпламатычныя cy- вязі, заснаваныя нараўнапраўных адносінах. Гэтьм акты з’яўляюцца каштоўнымі крыніцамі пры вывучэнні стара- жытнага права, бо бакі, якія дамаўляліся, знаходзіліся прыкладна на адным узроўні эканамічнага і культурнага развіцця. Кожны бок уносіў у пагадненні нормы свайго мясцовага звычаёвага права. Дагавор 1229 г. быў заклю- чаны Смаленскім, Віцебскім і Полацкім княствамі з Рыгаю і Гоцкім Берагам. Галоўнае прызначэнне дагавора заключалася ў замацаванні прававых нормаў, якія за- бяспечвалі нармальныя адносіны паміж заходне-і ўсход- нееўрапейскімі народамі на аснове ўзаемнасці і раў- напраўя.

У дагаворы прадугледжвалася зацвярджэнне мірных адносін, вызначаўся аб’ём адказнасці за крымі- нальныя злачынствы, парадак і чарговасць спагнання доўгу, парадак судаводства.

Развіццё і ўмацаванне феадальных адносін атрымала адлюстраванне ў нормах цывільнага і крымінальнага права. У першую чаргу гэта адбілася на вызначэнні роз- най праваздольнасці простых людзей і феадалаў. Най- больш поўнай праваздольнасцю валодалі князі, баяры («лепшыя», «пярэднія» мужы) і вышэйшыя слаі духавен- ства. Яны маглі распараджацца маёнткамі, якія належалі ім, учыняць розныя грамадзянска-прававыя здзелкі, мець залежных ад сябе людзей і халопаў. Меншай праваздольнасцю валодалі свабодныя людзі, якія знаходзіліся ў ва- сальнай залежнасці ад буйных землеўладальнікаў. Яшчэ больш абмежавана была праваздольнасць феадальна-за- лежных сялян. Халопы і чэлядзь нявольная валодалі нязнач- най праваздольнасцю. Яны не мелі права валодаць неру- хомай уласнасцю, не маглі выступаць на судзе.

У залежнасці ад класавай прыналежнасці пацярпеў- шага і злачынцы вызначалася і розная крымінальная ад- казнасць. У сувязі з тым, што выяўленне і дастаўка злачынцы ў суд, як правіла, павінны былі ажыццяўляцца самім пацярпеўшым або яго блізкім, то злачынства, учы- ненае багатай і ўплывовай асобай супраць беднага чала- века, заставалася беспакараным, калі бедны чалавек не меў моцнага апекуна. Больш высокая адказнасць была за злачынствы, накіраваныя супраць асоб, якія належалі да пануючага класа. Напрыклад, удагаворы 1229 г. прадуглед- жвалася, што за забойства свабоднага чалавека з вінава- тага спаганялася 10 грыўнаў срэбра, за папа альбо пасла 20 грыўнаў, за халопа - 1 грыўна срэбра. У наступным заканадаўстве такая градацыя атрымала яшчэ большае адлюстраванне.

Асноўнымі відамі пакарання былі маёмасныя спаг- нанні, выдача злачынцы пацярпеўшаму, а за найбольш цяжкія злачынствы злачынца і яго сям’я падвяргаліся расправе і рабаванню.

У сямейным праве ў старажытнасці галоўнае значэнне надавалася шлюбу. Для яго сапраўднасці ў дахрысціянскі перыяд дастаткова бьшо згоды бацькоў на шлюб і ўчы- нення вяселля. Абрад вяселля складаўся з выканання пэў- ньк магічных абрадаў - расплятання касы нявесты, разу- ванне жаніха, саджэння на кажухі і да т. n., а таксама час- тавання прысутных, выканання песень і танцаў. Усё гэта адвяргалася духавенствам. Таму старажытны манах-лета- пісец і запісаў, што ў радзімічаў «браки не бывают, но сходятся меж сел на игрища, плясание и вся песни, u тут Уводили себе жен, кто с которою зговорился» (Тати- Щев В. H. История Российская. T. 2. - С. 31).

3 гэтага паведамлення некаторьші даследчыкамі рабі- лася выснова, што ў старажытнасці ў славянскіх народаў

шлюбаў не было, а жонак вьпсрадалі. Такі вывад з’яўляец- ца памьшковым, бо з цытаваных слоў відаць, што паміж жаніхом і нявестай існавала папярэдняя змова, што выклю- чае абвінавачванне ў выкраданні. Акрамя таго, не менш старадаўнім з’яўляецца і звычай надзяляння нявесты па- сагам, які яна прыносіла ў дом жаніха. Наяўнасць пасага сведчыць аб тьш, што шлюб заключаўся не толькі па змо- ве бакоў, але і са згоды іх бацькоў. Асабістыя адносіны мужа і жонкі будаваліся на падпарадкаванні жонкі мужу. Ён прызнаваўся галавой сям’і, але калі муж ішоў у сям’ю жонкі - «у прьшы», то ўласнікам гаспадаркі лічылася жонка або яе бацькі. У старажьггным праве жанчыны ка- рысталіся значнымі правамі і павагай. За злачынствы, учыненыя супраць жанчыны, вінаваты нёс пакаранне ў двайньш памеры.

Строга караліся злачынствы супраць маральнаеці. Так, па дагавору 1229 г. пралюбадзейства каралася, як і забой- ства, у памеры 10 грыўнаў (арт. 11). Асноўнай формай сям’і ў язычніцкі перьмд сярод простага народа была парная сям’я, сярод пануючага класа было раепаўсюджа- на і мнагажонства.

3 развідцём феадальных адносін, і асабліва з насаджэн- нем хрысціянства, ацбьшіся некаторьтя змены ў сямейньш праве. Духавенства дамагалася ўстанаўлення царкоўнай формы шлюбу з абавязковым вянчаннем у царкве, вызна- чэннем права атрымання ў спадчыну - толькі для дзяцей ад бацькоў, якія знаходзіліся ў царкоўньш шлюбе.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Скачать готовые ответы к экзамену, шпаргалки и другие учебные материалы в формате Word Вы можете в основной библиотеке Sci.House

Воспользуйтесь формой поиска

Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі

релевантные научные источники: