<<
>>

Беларусь у вайне 1812 г.

Пасля перамогі над Прусіяй у 1806-1807 гг. Напалеон і Аляксандр I дамовіліся ў Тыльзіце аб утварэнні Варшаў- скага княства, а Беластоцкая акруга перадавалася Pacii. Варшаўскае княства разглядалася Напалеонам як плацдарм для нападу на Расію.

Урад царскай Pacii нібыта па- чаў падрыхтоўку праекта аб аднаўленні Вялікага княства Літоўскага. У лютьш 1811 г. А. Чартарыскі па прапанове

цара ездзіў у Варшаву, каб дамовіцца з польскімі дзеячамі аб іх пераходзе на бок Pacii. Гэта місія поспеху не мела. У канцы 1811 і пачатку 1812 г. групай беларуска-польскіх дзеячаў на чале з Міхалам Агінскім, К. Любецкім і інш. быў падрыхтаваны праект аб адраджэнні Вялікага кня- ства Літоўскага пад пратэктаратам Pacii па прыкладу Фінляндыі.

Напалеон, рыхтуючыся да находу на Расію, у сваю чар- ry пачаў прапагандысцкую кампанію за аднаўленне Вялікага княства Літоўскага і далучэнне яш да Польшчы. 3 гэтай мэтай да сойму Варшаўскага княства за тыдзень да находу на Расію звярнуліся з петыцыяй 32 жыхары былога Вялікага княства Літоўскага з прапановай аб’яд- нацца з Варшаўскім княствам.

24 чэрвеня 1812 г. 600-тысячная армія Напалеона, у складзе якой было 100 тыс. палякаў, рушыла цераз мяжу з Расіяй і на працягу аднаго месяца акупіравала амаль усю Беларусь. 28 чэрвеня армія заняла Вільню. Напалеон разлічваў, што насельніцтва Беларусі і Літвы будзе да яш больш прыхільным і дапаможа яму, калі ён абвесціць аб утварэнні кіруючых органаў Вялікага княства Літоўскага. 3 гэтай мэтай 1 ліпеня 1812 г. у Вільні быў утвораны асоб- ны ўрад Вялікага княства Літоўскага - Тымчасовая ўра- давая камісія, тьм самьм было адноўлена Вялікае княства Літоўскае. Каталіцкае духавенства і некаторыя пра- поль-скія дзеячы на Беларусі пачалі агітаваць задалучэн- не да Польшчы. У Мінску 19 ліпеня ў катэдральньш кас- цёле адбыўся сход і ўрачысты малебен, дзе была абвеш- чана наступная заява: «Мы, абываталі Польскага Kapa- леўства і Вялікага княства Літоўскага, што жывем у яго вобласці, якая за часы няволі была названа Менскай губэрняй, - шляхта, духавенства, мяшчане, сяляне і ўся- кага стану людзі перад Богам г ўсім грамадзянствам

сведчым, што, вызваленыя з ярма маскоўскай няволі і вернутыя да нашай Бацькаўшчыны, мы, як толькі даведаліся аб утварэнні конфедэрацыі ўсяго Польскага Каралеўства, жадаючы як наймацней зьвязацца сэрцам і зброяю з нашымі братамі, злучаемся добраахвотна, ад- намысна праз сягонешні ўрачысты акт з конфедэра- цыяю Польскага Каралеўства» (Ігнатоўскі У. Гісторыя Беларусі ў XJX і ў пачатку XX стагоддзя.

-Мінск, 1928. - С. 43). 3 гэтай заявы відаць, што каталіцкае духавенства на Беларусі дзейнічала супраць беларускага народа ў інтарэсах замежнай дзяржавы.

Сяляне, даведаўшыся пра Напалеона, і не чакаючы, калі будзе скасавана прыгоннае права, пачалі самі адмаў- ляць паслушэнства памешчыкам і аказваць супраціўлен- не французскім харчовым атрадам і марадзёрам. У цэлым шэрагу мясцовасцей яны ўтварылі ўзброеныя аграды і пачалі барацьбу супраць памешчыкаў і акупантаў. Памешчыкі ў паніцы ўцякалі ў гарады. Тьшчасовы ўрад у Вільні для барацьбы з сялянскімі атрадамі ў кожньм па- веце ўтварыў шляхецкую жандармерьдо, заданнем якой было задушэнне сялянскіх бунтаў. У Мінску бьші пакараны смерцю дзесяць сялян за ўдзел у забойстве вьшюдка-пана.

Напалеонаўскае войска, якое складалася з французаў, немцаў, аўстрыйцаў, палякаў, італьянцаў і прадстаўнікоў іншых народаў, разглядала Беларусь як ваенную здабычу і ўсё што магло рабавала і знішчала. За пяць месяцаў акупацыі былі ўшчэнт зруйнаваны многія вёскі і гарады Беларусі. Толькі ў Мінскай губерні загінулі больш чым 50 тыс. чалавек забітымі, прапаўшьмі без весткі і ад хва- роб (Корнейчйк Е. Белорусский народ в Отечественной войне 1812 г.-Мн., 1962. - С. 107). У паветах, якія былі акупіраваны, панесла вельмі цяжкія страты сялянская гаспадарка.

Утвораны ў Вільні ўрад Вялікага княства Літоўскага фактычнай улады не меў і быў падпарадкаваны француз- скаму намесніку. У гарадах і паветах побач з павятовымі камісіямі меліся французскія ўправіцелі (губернатары), якім належала нічым не абмежаваная ўлада, падмацава- ная вайсковай сілай. Віленскі ўрад, каб не дапусціць сялянскіх паўстанняў супраць памешчьнсаў, арганізаваў егерскія батальёны з мясцовай шляхты, пачаў утвараць органы павятовай адміністрацыі, судоў. Пад уздзеяннем апалячаных памешчыкаў і каталіцкага духавенства Часовы ўрад абвясціў аб аднаўленні уніі з Польшчай.

4.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Беларусь у вайне 1812 г.:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров