Дзяржаўна-прававое значэнне Берасцейскай царкоўнай уніі
У сярэдневеччы ў Беларусі органы дзяржаўнага кіра- вання бьші цесна звязаны з царкоўнай адміністрацьшй і духавенствам. Епіскапы ў XIII-XIV стст., разам з іншымі службовымі асобамі, удзельнічалі ў вырашэнні важней- шых дзяржаўных спраў.
Асабліва ўзраслароля каталіцка- га духавенства на дзяржаўньш справы Вялікага княства Літоўскага пасля Гарадзельскай уніі 1413 r., па якой не павінны былі дапушчацца на высокія дзяржаўныя паса- ды некатолікі. Хаця гэтыя абмежаванні потым асобнымі граматамі 1432, 1434 і 1563 гт. скасоўваліся, але роля ка- таліцкага духавенства не змяншалася. Канфесійная ба- рацьба ў Беларусі асабліва ўзмацнілася пасля з’яўлення тут езуітаў у 1569 г. Каб прадухіліць крывавыя бойкі паміж рознымі канфесіямі ў 1573 г. у Рэчы Паспалітай быў прыняты закон «Аб захаванні ў міры ўсіх грамадзян з боку рознага разумення і ўжывання набажэнства хрыс- ціянскага». Але гэты закон не мог стрымаць унутраных міжусобіц пасля ўзмацнення каталіцкай контррэфарма- ДЫІ і актывізацыі ўмяшання маскоўскага духавенства ваўнутраныя справы Рэчы Паспалітай, асабліва пасля аб- вяшчэння ў Маскве свайго патрыярха ў 1589 r., які стаў дамагацца ўлады і над праваслаўнай царквой ў Беларусі і Украіне, а тым самым дапамагаў імкненню царскага ўра- да далучыць Беларусь і Украіну да Pacii.
Правячыя колы Вялікага княства Літоўскага і Польшчы разам з вярхамі праваслаўнага і каталіцкага духавенства дзяржавы, спасылаючыся на рашэнні Фларэнційскай уніі 1439 г. аб аб’яднанні грэка-праваслаўнай царквы з рымс- ка-каталіцкай, прапанавалі праваслаўную царкву Рэчы Паспалітай аб’яднаць з каталіцкай, падпарадкаваўшы яе рымскай курьгі і Папе Рымскаму. Тым самым унезалежніць яе ад патрыярха Канстанцінопальскага, які на той час у значнай ступені залежаў ад турэцкіх улад, а таксама супраць- стаяць інтэрвенцыі маскоўскага патрыярха, які прысвоіў сабе тьпул патрыярха «ўсяе Русі».
Мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Pyci М. Рагоза, епіскап уладзімірскі і берасцейскі I. Пацей, патрыяршы экзарх епіс- кап луцкі і астрожкі К. Цярлецкі, епіскапы тураўскі і пінскі Л. Пэлчыцкі, львоўскі, галіцкі і камянец-падольскі Г. Балабан, холмскі і бэлзскі Д. Збіруйскі, полацкі і віцебскі Р. Храптовіч, перамышльскі і самборскі М. Капысценскі падрыхтавалі праект уніі, у якім прадугледжвалася: 1) за- хаванне абрадаў богаслужэння грэка-праваслаўнай царквы; 2) каб духавенства уніяцкай царквы карысталася такімі ж правамі, як і каталіцкае; 3) каб уніяцкія папы маглі мець свае сем’і, а не захоўваць цэлебят як каталіцкія ксяндзы.
У лістападзе 1595 г. епіскапы I. Пацей і К. Цярлецкі прыехалі ў Рым на перамовы з рымскай курыяй і Папам Рымскім. 23 снежня 1595 г. Папа Клімент VIII блаславіў ідэю уніі, а ў студзені 1596 г. ён паставіў свой подпіс пад дакументам аб царкоўнай уніі, унёсшы пэўныя карэкты- вы ва уніяцкі дагавор.
У кастрычніку 1596 г. у Берасці адбыўся сумесны ca- бор для канчатковага зацвярджэння царкоўнай ўнп. У ім удзельнічалі староннікі уніі: епіскапы, ігумены і іншыя царкоўныя служыцелі, беларускія і ўкраінскія феадалы праваслаўнай і каталіцкай веры. У той жа час у Берасці сабраўся і праваслаўны сабор праціўнікаў уніі, на якім былі ваявода Кіеўскі князь К. Астрожскі, два праваслаў- ньк епіскапы: Г. Балабан і М. Капысценскі, якія адышлі ад уніі, прадстаўнікі патрыярхаў, а таксама частка ніжэй- шага праваслаўнага духавенства і праваслаўнай шляхты.
Уніяцкі сабор 9 кастрычніка 1596 г. урачыста абвясціў Берасцейскую царкоўную унію і новая царква стала на- зывацца уніяцкай або грэка-каталіцкай. Ha саборы быў прьшяты пастырскі ліст пра Берасцейскую унію і пра пазбаўленне сану епіскапаў Балабана і Капысценскага і іншьк святароў, якія не прынялі унію. Праціўнікі уніі на сваім саборы таксама сімвалічна пазбавілі сану уніяцкага мітрапаліта і епіскапаў. Кароль Рэчы Паспалітай і вялікі князь Літоўскі Жыгімонт Ш Ваза універсалам ад 15 снеж- ня 1596 г. зацвердзіў акт Берасцейскай уніі і заклікаў бе- ларусаў і ўкраінцаў прызнаць уніяцкіх епіскалаў і іншьк святароў.
Некаторая частка беларускай ншяхты і асабліва гараджан, не прынялі унію, але і не прьвналі Маскоўска- га патрыярха, а захавалі вернасць патрыярху Канстанці- нопальскаму. Напрыклад, у фундутавым лісце шляхты мінскае, якія вырашылі ахвяраваць у 1612 г. грошы і землі на пабудову праваслаўнай царквы ў памяць святых апос- талаў Пятра і Паўла, было запісана: «Мы врадники земские, дворные, рыцерство, шляхта обывателе так воеводства и повету Менского, яко и иных земелъ и поветов Великого княства Литовского релеи старожитное греческое святое всходнее Апостольское церкви под благосло- венством в Бозе велебного светейшого Отца ПатриярхиКонстантинопольского в братстве церковном будучие... в Менску на грунтех наших шляхецких под волностъю и правом нашым шляхецким будучъѵс и от нас шляхты фун- дованых збудовалисмы ку чсти и фале Пану Богу всемогущему в троицы фалебному а на помет светых верхов- ныхАпостол Петра и Павла церков иманастыр... и вод- луг давных звичаев вечными часы отправовано быти мает, где теж для помноженя фалы Божое для твиченя в ней деток и для оздобы mou церкви школу заложылисмо ... У того листу фундушу печатей притисненых петде- сятъ две, а подпис рук писмом руским и полским тыми словы: Богдан Огінскі... Ян Огінскі... Александр Огінскі..., Констанцін Ратамскі... Грыгоры Валодкавич... Адам Ванковіч... Іван Рагоза» і інш. (Из собрания древних грамот и актов городов Минской губерни, православных монастырей, церквей и по разным предметам. - Минск, 1848. - С. 111-115).
Ha працягу XVII ст. большасць простых людзей пры- нялі унію, а значная частка шляхты перайшла ў каталіцтва, у тым ліку і тыя, што ў пачатку XVII ст. падпісаліся пад лістом, у якім пісалі аб вернасці праваслаўнай царкве і патрыярху Канстанцінопальскаму.
Берасцейская царкоўная унія мела не толькі рэлігійнае значэнне, але і дзяржаўна-палітычнае. Яна павінна была садзейнічаць кансалідацыі ўсіх грамадзян Вялікага кня- ства Літоўскага, вызваліць іх ад залежнасці ад царкоўных улад суседніх дзяржаваў, дапамагчы вьшрацаваць агуль- ную для усёй дзяржавы рэлігію, захаваць сваю мову, ста- ражьггную культуру, свае дзяржаўныя ўстановы, свае cy- даводства і права.
Часткова гэтая задача была выканана, але толькі часткова, бо супраць многіх палажэнняў уніі выступілі вярхі польскай каталіцкай царквы, якія не спынілі свайго варожага становішча да уніятаў, не да-пусцілі уніяцкіх епіскапаў у сенат Рэчы Паспапітай і не- дапускалі шляхту-уніятаў на вышэйшыя дзяржаўныя па- сады. Актывізавалася дзейнасць і прыхільнікаў маскоўс- кага праваслаўя, якіх падтрымлівалі прадстаўнікі кан- станцінопальскага і александрыйскага патрыярхаў, а ў 1620-1621 гг. і патрыярха іерусалімскага, якогауніяцкія дзеячы называлі турэцкім шпіёнам.
Берасцейская царкоўная унія замест кансалідацыі грамадсгва і міру паміж хрысціянскімі канфесіямі абвастрьша барацьбу паміж імі. У 1623 г. у Віцебску ўспьгхнуў стьгхій- ны бунт гараджан супраць уніяцкага архіепіскапа I. Кун- цэвіча, які быў забіты. За гэта горад Віцебск быў пазбаў- лены Магдэбургскага права, вечавы звон, што служыў знакам вольнасці гараджан, быў зняты, была разбурана ратуша, а многія гараджане прыгавораны судом да смерці.
Ліквідацьш царкоўнай уніі ў Беларусі пачалася пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і далучэння Беларусі да Pacii. Канчаткова яна была зліквідавана на Беларусі Полацкім царкоўньш саборам 1839 r., у Заходняй Украіне, якая спа- чатку ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі, а з 1920 г. па 1939 г. была часткай Польшчы і Чэхаславакіі, унія была зліквідавана Львоўскім Саборам 1946 г. Украінскія унія- ты захавалі прыхільнасць да сваёй царквы і аднавілі яе ў 1989 г. Ha Беларусі таксама робяцца спробы аднавіць сваю уніяцкую царкву.