Крымінальнае права
Заканадаўства Вялікага княства Літоўскага значную ўва- гу засяродзіла на крымінальным праве, якое было накіравана на абарону жыцця, здароўя і маёмасці — асабліва феадалаў, якім было прадастаўлена права судзіць і караць залежных ад іх людзей. Заканадаўчае афармленне правоў феадалаў судзіць залежных ад іх людзей прывяло да таго, што пан мог распраўляцца з простымі людзьмі, кіруючыся толькі сваім жаданнем і вычварнасцю, а не нормамі права. Таму калі гаворкаідзе аб феадальным крымінальным праве, то трэба мець на ўвазе абмежаваны характар яш прымянен- ня. Пазасудовую расправу з простымі людзьмі ўжывалі і службовыя асобы дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання.
У залежнасці ад характару злачыннай дзейнасці і яе вынікаў па-рознаму назьшаліся і злачынствы. Так, зла- чынствы супраць здароўя, асабістай недатыкальнасці і
маёмасці называліся гвалтам, крыўдай, зладзействам, шко- дай. Супрацьпраўны і грамадска небяспечны характар зла- чынства адцяняўся тэрмінамі чвыступ из права» (Судзебнік 1468 г. ), віна. Агульнае паняцце злачынства, блізкае да сучаснага, упершьшю сустракаецца ў грамаце 1447 г, і назьшаецца «проступкой». Такія дзяржаўныя зла- чьшствы, як змова супраць гасудара, дзяржаўная здрада, бунт або паўстанне, спроба дзяржаўнага перавароту і не- каторыя іншыя, называліся «ображенйе маестату госпо- дарского». Гэтая назва была запазычана з рьшскага права.
У другой палове XVI ст. на Беларусі мелася ўжо добра распрацаванае крымінальнае права. У Статут 1588 г. разам са старымі нормамі крымінальнага права былі ўклю- чаны новыя палажэнні, якія адпавядалі пачатку зарад- жэння буржуазнага права.
У якасці суб’ектаў злачынства маглі прыцягвацца як вінаватыя асобы, так і групы асоб, яюя адказваюць за чужую віну. Калектыўная адказнасць цэлай групы (сям’і, вёсю, воласці, горада) была зручным сродкам прымусу да пакорлівасці феадальна-залежных людзей, усталявання сярод іх кругавой адказнасці, давала магчымасць прымусіць усіх сачыць за падтрьшаннем парадку, пажа- данага і выгаднага для феадалаў, і весці пошук злачынцы ці адказвадь за яго. Разам з тым у прававьк актах рабіліся спробы абмежаваць адказнасць за чужую віну і абвяшчаўся прьшцьт персанальнай адказнасці толькі вінаватай асобы.
Ha практыцы права аб абмежаванні адказнасці за чужую віну ў адносінах да простых людзей, асабліва феадальна-залежных, часта не прымянялася. Так, калі след злачьшцы прыводзіў да якой-небудзь вёскі, то яе жыхары павінны былі знайсці і выдаць яго або пакрыць усе нане- сеныя ім страты і заплаціць судовыя ттрафы. Калектыў- ная адказнасць тырока прьшянялася за дзяржаўньш, ан-
тыфеадальньш і рэлігійныя злачынствы. Напрыклад, у 1623 г. за забойствауніяцкагаархіепіскапа ў Віцебску ўсе жыхары горада былі пакараны ліквідацыяй органаў га- радскога самакіравання. Ha іх бьші накладзены дадатко- выя падаткі і павіннасці, 100 чалавек прыгавораны да па- карання смерцю. Вечавы звон быў зняты, буцынак рату- шы разбураны, падлягала разбурэнню і саборная царква.
Суб’ектам злачьшства прызнаваўся толькі чалавек. За шкоду, зробленую жывёлай, адказваў яе гаспадар. Асобы псіхічна хворыя (шалёньм), як правіла, не падаягалі крымінальнаму пакаранню, але павінны былі бьщь пад замком.
Цікава, што ў некаторых выпадках ад адказнасці вызваляліся і асобы, якія ўчынілі злачынетва «па myn- ству». Так, маглі быць вызвалены ад пакарання тьш, хто абвінавачваўся ў распаўсюджванні ілжывых звестак, якія зняславілі гаеудара, на той аснове, «ecrmu бы хто з глуп- ства або шаленства в том выступш» (раздз. 1, арт. 4).
Вызваляліся ад крымінальнай адказнасці і людзі, якія не дасягнулі пэўнага ўзросту. У Статуце 1566 г. сцвярджа- лася, што крьшінальная адказнасць настае пасля 14 гадоў, а паводле Статута 1588 г. —пасля 16.
Размяжоўвалася ў крьшінальньш праве віна наўмыс- ная і неасцярожная. Калі ў дзеяннях асобы не ўгледжва- лася намеру ўчыніць злачьшства ці неасцярожнасці, то не прьшянялася і крьшінальнае пакаранне. Так, калі ў каго- небудзь панёсся конь і сарвалася аброць і пры гэтым хто- небудзь быў збіты, то яздок не нёс крымінальнае адказнасці. Калі ж скачучы на кані яздок наўмысна ці не- асцярожна збіваў цяжарную жанчыну, то яго чакала ту- рэмнае зняволенне на чвэрць шда і публічнае пакаянне, у выпадку ж смерці пацярпелай - каралі емерцю. Вьмўле- ная неасцярожнасць у шэрагу выпадкаў не выклікала крымінальнага пакарання, а толькі абавязак выплаціць
сям’і забітага галоўшчыну (нібы аплаціць зробленую шкоду). Да такіх выпадкаў адносіліся: неасцярожнае за- бойства на паляванні; калі на будаўніцтве дома рамеснік неасцярожна ўпусціў камень, цагліну або што-небудзь іншае на другога чалавека; калі зрубленае дрэва падала на чалавека; калі пры стральбе з лука або ружжа ў цэль страла або куля, адхіліўшыся ў бок, трапляла ў чалавека.
Пытанне аб пакаранні вінаватых асоб вырашалася па- рознаму - ў залежнасці ад класавай і саслоўнай прыналежнасці як пацярпелага, так і злачынцы. Калі быў забіты шляхціц некалькімі шляхціцамі і ўсе яны былі прызнаны вінаватымі, то караўся смерцю толькі адзін, па выбару абвінаваўцы (істца), астатнія прысуджваліся да турэмнага зняволення і выплаты галоўшчыны. Калі ж шляхціца забілі простыя людзі, то смяротная кара чакала ўсіх, колькі б іх ні было, і толькі ў выпадку забойства ў бойцы колькасць простых людзей, якія падлягалі пака- ранню смерцю, абмяжоўвалася трыма чалавекамі.
Прагрэсіўнай з’явай у крымінальным праве XVI ст. было ўвядзенне крымінальнай адказнасці шляхты за забойства простага чалавека. Аднак працэсуальны парадак вызначэння віны шляхціца ў такім злачынстве быў настолькі ўскладнены, што даказаць яго вінаватасць часта было немагчьша, у сувязі з чьм і само злачынства маг- ло бьщь беспакараным. Разам з тым факт наяўнасці нормы крымінальнага права, накіраванай на абарону жыцця простых людзей ад самавольства прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя, меў істотнае значэнне. Гэтая норма таксама сведчыць пра некаторы прагрэс у развіцці крьшінальнага права і ўплыў на яш ідэі гуманізму. У гэтай частцы наша крымінальнае права апярэджвала права многіх еўрапейскіх краін. Напрыклад, у польскае крьшінальнае права гэтая норма бьша ўнесена толькі ў 1768 г.
У TbDC выпадках, калі суд не ў стане быў вызначыць ступень вінаватасці асобы ў двухбаковай бойцы пры адсутнасці сведкаў, пытанне віны вырашалася жэрабям або прысягай. Калі перад пачаткам бойкі або ў час яе хто- небудзь патушыў свечку і нельга было вызначыць вінаватага ў нанясенні раненняў з прычыны цемры, то ад- казвала асоба, якая патушыла свечку.
Усе гэтьш прыклады сведчаць аб тым, што заканадаў- ца імкнуўся прадугледзець не толькі розныя формы віны, але і тыя выпадкі, калі яе практычна было вельмі цяжка ці нават немагчьша вызначыць і назваць вінаватую асобу.
Для правільнага вызначэння віны суд абавязаны быў выяўляць прычынную сувязь паміж дзеяннем вінаватага і вынікам. Напрыклад, чалавек лічыўся вінаватым у за- бойстве ў тьм выпадку, калі пацярпелы памёр ад ран праз непрадяглы час. Аднак калі пацярпелы на працягу 24 дзён пасля пабояў хадзіў па карчмах і ў госці, а затьш памёр хоць бы ад тых жа ран, то падсудны лічыўся вінаватым толькі ў нанясенні ран, але не ў забойстве. Тьш самым нібы адмаўлялася прычынная сувязь.
У Статуце 1566 г. бьша зроблена першая спроба сфарму- ляваць прэзумпцьпо невінаватасці. У ім падкрэслівалася, што суд «в речах вонтплйвых склоннейшйй маеть бытй ку вызволенью нижли ку каранью». Гэтае правіла не павінна было распаўсюджвацца на простых людзей, а Статут 1588 г. утрымліваў спецыяльную агаворку аб тьш, што правіла адносіцца і да ix.
Неабходная абарона і крайняя неабходнасць прызнаваліся абставінамі, якія вьгзвалялі ад крымінальнай адказнасці. Па- водде Статута 1588 г. пры перавышэнні межаў неабходнай абароны вінаваты вызваляўся ад крьшінальнага пакарання, але ён павінен быў выплаціць сваякам забітага галоўшчьшу. Пры нанясенні толькі ран, для вызвалення ад пакарання дас-
таткова было даказаць, што пацярпелы першы пачаў агрэсіўныя дзеянні незалежна ад таго, якая была пагроза і якія дзеянні мог прадпрьшяць той, хто абараняўся.
Здача непрыяцелю замка і капітуляцыя гарнізона лічылася цяжкім злачьшствам, але здача замка ў сувязі з цяжкім голадам разглядалася як дзеянне, якое бьшо зроблена пры крайняй неабходнасці і не падлягала крымінальнаму пакаранню.
Крымінальнае права XVI ст. выразна не размяжоўвала стадый злачьшнай дзейнасці, хоць і адрозніваліся ўжо зло- сны намер, падрыхтоўка і замах, якія караліся толькі ў вы- падках, непасрэдна прадугледжаных у законе. Так, пад- рыхтоўка бунту і змовы супраць гасудара каралася як за- кончанае злачьшства. Намер у вьпглядзе пагрозы падпаліць маёмасць ці забіць каго-небудзь цягнуў за сабой абавязак таго, хто пагражаў, заявіць перад службовымі асобамі, што гэтага ён не зробіць, і прадставіць паручыцеляў. Калі ён адмаўляўся прадставіць паручыцеляў, то яго саджалі ў тур- му да таго часу, пакуль іх не будзе. Калі пасля пагрозы ў пацярпелага што-небудзь падпалілі або адбьшося забойства і злачьшца не быў вьшўлены, то адказваў той, хто пагражаў.
Згодна са Статутам пакаранне вызначалася ў залежнасці ад ступені ўдзелу асобы ў злачынстве. Адрозніваўся просты саўдзел, ці савінаватасць, пры якім усе саўдзельнікі бьші вьнсанаўцамі злачынства, і склада- ны саўдзел, у якім адны дзейнічалі як падбухторшчыкі, другія - як выканаўцы і трэція - як супольнікі.
Супольнікамі лічьшіся асобы, якія садзейнічалі зла- чынцу парадамі ці дапамагалі яму коньмі, зброяй, людзьмі або грашыма.
Налічвалася некалькі відаў пад- бухторвання. Крымінальную адказнасць разам з забойцамі нёс і той, «з направы чыее» бьшо зроблена злачынства. Падбухторшчыкам прызнаваўся і феадал, якіскіраваў залежных ад сябе людзей на злачынства. У якасці саўдзельніка мог быць прызнаны і намеснік, які ведаў пра злачынства, асабліва калі ён быў аршнізатарам злачьшнай хеўры. Падбухторшчык псіхічна нездаровых (неўмяняе- мых) асоб разпмдаўся як непасрэдны выканаўца.
He лічыўся саўдзельнікам злачьшства і не падлягаў крьшінальнай адказнасці слуга пана, які суправаджаў яш пры нападае (наездзе) на чужы дом і параніў, ці забіў каш ў час абароны свайш гаспадара. Гэтыя нормы бьші накіраваны на абарону інтарэсаў буйньк паноў, якія мелі пры сабе слуг і ахоўнікаў, якія абавязаны былі выконваць усе іх распараджэнні, не баючыся крымінальнай адказнасці за злачынства. A самі паны, калі іх прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за зла- чынную дзейнасць сваіх слуг, мапгі пазбегнуць кары або адкруціцца грашовым штрафам.
Асобы, дзейнасць якіх не знаходзілася ў прычыннай сувязі са злачьшньш вьшікам, але якія ведалі аб гэтьш, як правіла, не неслі крымінальнай адказнасці, хоць маші несці маёмасную. Напрыклад, маёмасць усёй сям’і дзяржаўнага злачынцы, якая ведала аб яго здрадзе, магла быць канфіскавана. Калі хто-небуцзь быў абрабаваны або абкрад- зены ў чужым маёнтку, то такі гаспадар, прыцягнуты да суда, не разглядаўся як саўдзельнік, але павінен быў заплаціць пацярпеламу ўсю шкоду.
Неаказанне дапамогі пры злачынным нападзе і затрьшанні злачьшцы магло прывесці да грамадзянска- прававой адказнасці ў вьпглядзе пакрыцця страт ці нават штрафу. Самастойньш відам злачынства лічылася ўкрывальніцтва злачьшцаў, і пакаранне вызначалася такое ж, як і таму, хто хаваўся.
У залежнасці ад аб’екта злачынствы ў феадальньш праве можна падзяліць на наступныя групы: 1) дзяржаў- ныя «ображенйе маестату господарскага>г, 2) супраць парадку кіравання і правасудцзя; 3) вайсковыя; 4) супраць хрысціянскай рэлігіі і царквы; 5) супраць маральнасці; 6) супраць жыцця, здароўя, гонару людзей; 7) маёмасныя злачынствы; 8) злачьшствы слуг і феадальна-залежных людзей супраць паноў.
У Стапуце 1588 г. ужывалася некалькі тэрмінаў дпя абазна- чэння пакаранняў, яны адлюстроўвалі розныя адценні яго. Найбольш блізкімі да сучаснага паняцця былі«кара»і «казнъ» - імі абазначаліся ўсе віды пакаранняў тэрмінам «віна» - у ac- ноўным маёмасньм пакаранні і турзмнае зняволенне. «Поку- той» называліся цялесныя і ганебньш пакаранні.
У феадальнай тэорыі права і судовай практыцы XVI ст. панавала думка, што лепшым сродкам для папярэд- жання злачынстваў з’яўляецца пагроза і публічнае пры- мяненне жорсткіх пакаранняў з мэтай застрашыць усіх патэнцыяльных злачынцаў У сувязі з гэтай тэорьмй у за- канадаўства ўводзіліся розныя артыкулы, у якіх прадуг- леджваліся публічньм пакутлівыя пакаранні. Запалохван- не атрымала выразнае заканадаўчае замацаванне ў Судзебніку 1468 г. і Стагутах 1529, 1566 і 1588 гг. Мерка- валася, што пры дапамозе запалохвання жорсткімі пакараннямі можна ўтрымаць ад злачынства ці наваг пе- равыхаваць злачынцу.
Запалохванню павінны былі служыць і непамерна вялікія маёмасныя кары і штрафы як на карысць пацяр- пелага, так і суддзяў. Крымінальнае пакаранне накладва- лася з улікам класавай і саслоўнай прьшалежнасці пацяр- пелага і злачынцы, а пры іх роўнасці ў грамадстве па прынцыпе «око за око, зуб за зуб».
З'яўленне капіталістычных адносін у эканоміцы, Узмацненне атыфеадальнай барацьбы і распаўсюджанне ідэй гуманізму вьшлікалі аслабленне ўсяго феадальнага ладу і царкоўнай ідэалогіі, якая падтрымлівала яго, што падягнула за сабой нараджэнне новых ідэй і ў крымінальным праве. Адбывалася некаторае змякчэнне пакаранняў, і побач з запалохваннем прапанавалася выз- начэнне пакарання згодна са злачынствам. Так, у прысвячэнні да Статута 1588 г. сказана ўжо, што за зла- чьшныя справы павінна выносіцца «слушное каранье». У законе даволі часта гаворыцца пра ажыццяўленне справядлівасці, хоць разумеецца яна даволі своеасабліва, улічваюцца і захоўваюцца ўсе льготы і перавагі феадалаў.
Класавач^аслоўны характар феадальнага крымінальнага права як права-прывілеі асабліва быў відавочны пры вызначэнні пакаранняў. Так, калі шляхціц наўмысна параніў або знявечыў друшга шляхціца, то мог быць пры- суджаны да такога ж калецтва. Калі ж шляхціц нанёс пабоі ці прычьшіў калецтва простаму чалавеку, то прыгаворваўся толькі да вьтлаты штрафу - навязкі. Калі просты чалавек параніў ці пабіў шляхціца, то караўся адсячэннем рукі, а калі пакалечыў, то падлягаў пакаранню смерцю. Слуга, які параніў пана, караўся смерцю, а таму, хто падняў руку на пана, адсякалі руку.
Крымінальньш нормы Статута не ахоплівалі ўсіх відаў пакарання, а таму феадал, які чыніў суд над залежным насельніцтвам, мог прымяняць пакаранні, не прадуглед- жаныя законам ці нават звычаёвым правам. Mami прьшя- няць розныя пакаранні гарадскія (войтаўскія) і копныя сялянскія суды. Акрамя таго, існавала асаблівая сістэма пакаранняў у царкоўных судах.
У дзяржаўных судах найбольш часта ўжываліся на- ступныя пакаранні: 1) маёмасныя спагнанні, канфіскацыі і штрафы; 2) пакаранне смерцю; 3) цялесныя; 4) выдача злачьшцы пацярпеламу (для адпрацоўкі даўгоў ці для казні); 5) турэмнае зняволенне, - як правіла, не больш чым на адзін год і шэсць тыдняў; 6) выгнанне і абвяшчэн- не па-за законам; 7) пазбаўленне гонару; 8) пакаянне; 9) пазбаўленне пасады.
Маёмасньш пакаранні і штрафы былі самым распаў- сюджаным пакараннем. Яны маглі ўжывацца як асноўны або дадатковы від пакарання. Грашовыя спагнанні маглі ісці на карысць як пацярпелага ці яго родных, так і дзяр- жавы і суддзяў. Усе плацяжы мелі адкрьггы класавы xa- рактар і былі накіраваны на абарону інтарэсаў паноў і шляхты. Так, галоўшчына за забітага шляхціца спаганя- лася ў 100 коп грошаў, за панцырнага слугу - у 60, за бортніка - у 40, за цяглага чалавека - у 25 і за чалядзіна - у 20 коп грошаў.
Пакаранне смерцю магпо быць простьм і кваліфікаваным. Простым пакараннем лічылася павешанне (горлам пака- раць). Прычым у старажьггныя часы прыгавор аб пакаранні смерцю павінен быў выконваць сам асуджаны ў прысутнасці суддзяў, якія слухалі яго пакаянне і агавор другіх злачынцаў, пасля чаго асуджаны сам лез у пятлю і вешаўся. У XVI ст. каралі таксама адсячэннем галавы і pac- стрэлам вайскоўцаў. Кваліфікаваным пакараннем смерцю былі чвартаванне, спальванне на агні, утапленне, пасад- жэнне на кол. Пры феадалізме да простых людзей шырока прымяняліся цялесныя пакаранні - калецтва і біццё дубцамі і пугамі. Напрыклад, у злодзея, які ўкраў што-не- будзь у вялікакняскім двары на суму меней за 2-х коп гро- шаў, адразалі адно вуха. Зводні і ўтрымацелі прытонаў караліся адразаннем носа, вушэй і губы. Біццё пугамі і дубцамі магло адбывацца ў горадзе каля ганебнага слупа.
Турэмнае зняволенне было двух відаў: лёгкае - у верх- няй частцы замка і цяжкае - у падзямеллі з ланцушм на шыі. Ha ўтрыманне зняволенага грошы павінен быў да- ваць ён сам ці яш блізкія або пацярпелыя, па абвінавачванню якога злачьшец быў прыгавораны да турмы.
Выгнанне і абвяшчэнне па-за законам прьшянялася ў асноўным да злачынцаў-феадалаў, якія хаваліся ад суда, капі абвінавачваліся ў цяжкіх злачынствах, за якія магло быць назначана пакаранне смерцю. Усім людзям пад страхам гэтай кары забаранялася хаваць выгнанніка ці нават мець з ім зносіны. Калі ж яго затрымлівалі, ён пад- лягаў неадкладнай кары смерцю. Апрача выгнання было яшчэ высяленне з гарадоў і мястэчак людзей, «которые без службы живучи и всякою работаю не бавятся», a толькі гуляюць у косці і п’янствуюць. Службовыя асобы павінны бьші іх папярэдзіць два разы, а потым, калі яны не сыходзілі з горада, то «за третгш дубцы бьючи вон з мест u местечек выганятй» (раздз. 12, арт. 24).
Пазбаўленне шнару было дадагковай мерай пакарання для шляхты. Простыя людзі не пазбаўляліся гонару, бо лічылася, што яго ў іх няма. Гэтае пакаранне азначала страту шляхецт- ва і ўсяго маёнтка. Пазбаўляліся шнару шляхціцы, якія ўцяюгі з бітвы, вышаннікі, злачьшцы, якія бьші асуцжаны да пакарання смерцю, але потьш памілаваныя.
Пры пакаянні асуджаны павінен быў пры людзях, у царкве або касцёле, стоячы на ўзвышшы, чатьфы разы на год аб’яўляць людзям аб сваім злачынстве фаздз. 11, арт. 15). У выпадку нанясення абразы шляхціцу вінаваты мог быць асуджаны публічна прасіць прабачэння ў зняважа- нага, што рабілася ў судзе або ў іншьм грамадскім месцы (царкве, касцёле). Пры гэтьш ён заяўляў, што «на тебе брехал яко пес, а где бы такупорным был а тымй словы за разом у суду того отмовити не хотел, тогды маетъ седетй у везенью на замку нашом так долго аж тымй словы яко в том артыкуле написано, отмовит u навезку сполна отьдаст» (раздз. 3, арт. 28).
Адзначаючы жорсткасць крымінальных пакаранняў паводле старажытнага крьшінальнага права Беларусі,
варта звярнуць увагу на тое, што ў параўнанні з правам іншых еўрапейскіх дзяржаваў таго часу яно было больш гуманньм. Ідэі гуманізму выявіліся ў непрымяненні пака- рання смерцю цяжарньк жанчын, непрымяненні крьмінальных пакаранняў да дзяцей і падлеткаў ва ўзрос- це да 16 гадоў, у вызначэнні крымінальнай адказнасці шляхціца за забойства простага чалавека, больш высокай адказнасці за злачынства супраць жанчын, параўнаўча невялікіх тэрмінаў турэмнага зняволення.
4.