Судзебнік 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
У XV ст. судовыя справы разтядаліся не на падставе за- конаў, «юстыцыя кіравалася выключна звычаем і разважаннямі кожнай паасобкугапавы і сумленнем, як здавалася кожнаму суддзі, больш справядліва і правільна, і вельмі нястала» ^історыя Беларусі ў дакументах.
- С. 403).Так адзначаў стан судаводства вялікі князь Літоўскі Жыгімонт I у грамаце 1522 r., хоць і да гэтага часу выдаваліся розньш граматы, якія павінны былі забяспе- 4bDO> абарону правоў феадалаў і іншых груп насельніцтва, а таксама адзінства права для ўсёй дзяржавы.
Першая спроба ўсталяваць адзінства прававьк нормаў на ўсёй тэрыторьгі, абмежавадь самавольства суддзяў, а таксама ўзмацніць прававую ахову феадальнай маёмасці і ўвесці жорсткія меры пакарання злачьшцаў была зроблена ў Судзебніку 1468 г. У гісторьпса-прававой літаратуры вьшазваліся розныя думкі праяш назву. У самім тэксце закона ён назьшаецца «ліст», што ў тыя часы мела такое ж значэн- не, як і «грамага». Пры першай публікацьгі - ў 1826г. I. Даніловіч назваў яго «Статут Казіміра», але гэтая назва ў рускай гістарычнай літарагуры не атрымала падгрымкі. I ў сучаснай літаратуры гэты «ліст» называюць Судзебнікам Казіміра Рукапісны тэкст Судзебніка не быў падзелены на аргыкулы. Пры публікацьгі яш падзялілі на 25 артыкулаў. Такое падзя- ленне прьшята і ў сучаснай гістарьтнай літарапгуры.
Судзебнік быў зацверджаны вялікім князем на агуль- надзяржаўньш сойме 29 лютага 1468 г. пасля абмеркаван- ня з князямі, панамі-рады і «с всгт поспольством». Ён, як і большасць заканадаўчых актаў Вялікага княства Літоўскага таго часу, быў напісаны на беларускай мове. У аснову яго бьшо пакладзена мясцовае беларускае звычаё- вае права ў спалучэнні з новымі прававымі нормамі, выпрацаваньші судовай і адміністрацыйнай практыкай, у адпаведнасці з новьші сацьшльна-эканамічнымі ўмовамі.
У арт. 1 звяртае на сябе ўвагу ўпершьшю вызначаная ў нашым заканадаўстве норма, якая забараняла перадаваць пацярпеламу дзяцей ва ўзросце да сямі гадоў, бацькі якіх бьші вінаватыя ў крадзяжы і не мелі магчымасці плаціць за шкоду.
Арт. 5 і 6 абмяжоўвалі адказнасць жонкі і даросльк дзяцей злодзея, калі яны не ведалі аб злачынстве і не карысталіся крадзеньш, бо па старажьггнаму звычаёваму праву разам са злодзеем адказнасць несла ўся яго сям’я. Тым самьш у Судзебніку атрьшала замацаванне ідэя індывідуалізацыі пакарання.Новьш было ў законе вызначэнне злачынства як суп- роцьпраўнага дзеяння. Паводле старажьггнага звычаёва- га права, калі быў злоўлены злодзей з крадзенымі рэчамі (палічнае, «ліцо»), то такія рэчы ішлі ў даход суддзі (забіраліся ў двор), а падярпеламу належала вьшлаціць у двайным памеры вартасць гэтых рэчаў з маёмасці зло- дзея і яго сям’і. У Судзебніку гэта правіла падверглася абмежаванню. Калі злачынец не меў чьш плаціць, то суд павінен быў вярнуць палічнае пацярпеламу.
Узмацненне феадальнага прыгнёту і пазбаўленне залежных сялян (граматай 1447 г.) права вольнага адыходу ад феадала было замацавана ў арт. 24, якім прадугледжва- лася пакаранне смерцю таго, хто дапамагаў сялянам або чэлядзі ўцякаць ад сваіх паноў. У гэтым артыкуле гавары- лася: «А который будетъ люди выводити, а любо челядь невольную, аухватять слицом—того на шыбеніиу» (БЭФ. T. l.-C. 130).
У Судзебніку ўпершыню атрымала заканадаўчае зама- цаванне запалохванне - як адна з аеноўных мэт пакаран- ня ў феадальньш праве. Паводле звычаёвага права, злачынец, асуджаны да смяротнай кары, мог ад яе адкупіцца або быць перададзены ў няволю таму, хто пацярпеў, або яго блізкім. Судзебнік забараняў вызваляць злачьшца ад пакарання. «А над злодзеем милости не надобе», - свед- чыў арт. 12. Заканчваўся Судзебнік прадпісаннем, якое абавязвала ўсіх жыхароў утрымліваць у належным парадку дарогі і масты. За парушэнне гэтай павіннасці накладалася кара ў 10 py6., г. зн. у 1000 грошай.
Выданнем Судзебніка быў пакладзены пачатак новаму этапу ў развіцці прававой тэорыі, практыцы заканадаўчай Дзейнасці дзяржаўных органаў, новых прьшцыпаў сістэматызацыі і кадыфікацьгі феадальнага права, якое завяр- Шылася выданнем Статутаў Вялікага княства Літоўскага.
Праца па падрыхтоўцы першага Статута Вялікага кня- ства Літоўскага вялася на працягу некалькіх гадоў у першай чвэрці XVI ст. Да 1522 г. быў падрыхтаваны праект Статута, але яго не зацвердзілі і праца па яго складанню працягвала- ся. Толькі 29 верасня 1529 г. ён быў уведзены ў дзеянне.
Хто ўдзельнічаў у падрыхтоўцы першага Статута, ця- пер вызначьщь немагчьша. 3 вядомых вучоных-юрыстаў, што жьші ў той час у Вільні, дзе вялася асноўная праца па яго складанню, можна назваць толькі аднаш беларускага вучонага-гуманіста Францыска Скарыну, які стварыў у той час першую ва Усходняй Еўропе друкарню і пачаў выдаваць кнігі на беларускай мове.
Францыск Скарына меў ступень доктара медыцьшы і доктара свабодных навук, у тьш ліку і доктара права, а значьщь, - меў самую высокую для таго часу юрыдыч- ную адукацыю, і вельмі верагодна, што ён удзельнічаў у падрыхтоўцы праекта Статута. 3 прац, якія апублікаваў Скарына, відаць, што ён ведаў мясцовае звычаёвае бела- рускае права, гісторыю рьшскага права і права іншых дзяржаваў. Супастаўляючы некаторьм нормы Стагута з прававымі поглядамі Скарьшы, можна сказаць, што ншат ідэй, выказаных ім, былі скарыстаны ў Статуце, што дае падставу меркаваць пра удзел Скарьшы ў падрыхтоўцы праекта Статута. Гэтае меркаванне пацвярджаецца яшчэ і тым, што ўрад меў намер выдаць Стапут друкарскім спосабам.
Аналіз нормаў Статута паказвае, што за асноўную крыніцу яго бьшо ўзята звычаёвае права беларускіх земляў, якія складалі цэнтр Вялікага княства Літоўскага, а таксама нормы пісанага права, нгго бьші ў раней вьщадзеных прывілеях. У Статуце бьші запісаны асноўныя прававыя ідэі таго часу, ад- люстравана праваўсведамленне насельніщва, акрэслена воля пануючага класа, накіраваная на ўсталяванне і замацаванне парадкаў, выгодных і пажаданых феадалам.
Пры распрацоўцы Статута ўпершыню былі вырашаны вельмі складаныя тэарэтычныя і практычныя пытанні, такія, як размежаванне нормаў права паміж асобнымі галінамі, размяшчэнне іх у пэўнай сістэме. Было ўведзе- на шмат новых палажэнняў, раней невядомых праву Вялікага княства Літоўскага.
Калі ўлічыць, што падоб- ных сістэматызаваных зводаў мясцовых законаў у той час не было ні ў адной з еўрапейскіх дзяржаваў, дык яшчэ больш зразумелыя будуць цяжкасці, якія ўзнікалі пры падрыхтоўцы Статута, і больш відавочныя заслугі яго складальнікаў.Паводле свайго зместу, Статут 1529 г. не быў шдэксам (як яго памыпкова называюць многія гісторьпсі), бо кодэкс - гэта заканадаўчы акт, у якім сістэмагызавана выкладзены нормы права, што належаць да якой-небудзь адной яго галіны. У Статуце ж сабраны і размеркаваны ў пэўным парадку нормы дзяржаўнага, зямельнага, адміністрацыйнага, цывільнага, сямейнага, крьшінальнага, працэсуальнага і іншых галін права, што ўласціва зводу законаў. Скласці ж яго наваг у наш час куцы цяжэй, чьш асобны кодэкс па якой- небудзь адной галіне права.
Статут 1529 г. складаецца з 13 раздзелаў, якія ў сваю чаргу падзяляюцца на артыкулы. Пер шапачаткова ў Статуце было 244 або 245 артыкулаў. У 30-х гг. XVI ст. ён бьгу дапоўнены, у вьшіку чаш колькасць артыкулаў павялічьшася да 283, a па Слуцкаму спісе - да 278. Розніца Ў колькасці артыкулаў тлумачыцца тым, што афіцыйны тэкст Статута не бьгу надрукаваны і не ва ўсе спісы яго бьші своечасова ўнесены дапаўненні.
Пад упльшам ідэй гуманізму ў Статут 1529 г. бьші ўпер- Шьшю ўнесены нормы, якія некалькі абмяжоўвалі сама- ®ольства магнагаў, абвяшчалася правіла, згодна з якім, Лі°Дзі, як убогія, так i багатыя, павінны былі судзіцца згодна
з гэтым Статутам. Вялікі князь абавязваўся захоўваць тэры- тарыяльную цэласнасць дзяржавы, не дапускаць іншаземцаў на дзяржаўныя пасады, не даваць ім маёнткаў, земляў, чьшоў, захоўваць існуючьш законы і вьщаваць новыя толькі з панамі радньмі. Больш дакладньм павінна бьшо.стаць судаводства, абмяжоўваліся суцовыя пошліны, рэгламентаваўся ўдзел адвакагаў у працэсе.
Гаворачы пра станоўчае ў Статуце, трэба адзначыць, нгго з пункту гледжання юрыдычнай тэхнікі ў ім можна знайсді шэраг недахопаў - нормы крьшінальнага права размешча- ны ў некалькіх раздзелах, не вьшучаны ў асобньш раздзелы нормы цьшільнага права і г.
д. Але трэба мець на ўвазе, што ў пачатку XVI ст. ні ў тэорыі, ні ў практьщы не бьшо выраз- нага размежавання права на асобныя галіны і складальнікі не зрабілі ніякага парушэння, змясціўшы ў першьія раздзелы Статута нормы, якія вызначалі характар зямельных праваадносін, правы і абавязкі класа феадалаў, некаторыя нормы крымінальнага і цывільнага права.Статут 1529 г. мае важнае значэнне і як помнік культуры і мовы беларускага народа. Напісаны на беларускай мове, ён дае магчымасць паўней вывучыць літаратурны стыль, лексіку і лад дзяржаўна-прававой тэрміналогіі і мовы таго часу. Выданне Статута было велізарным якас- ным скачком у справе кадыфікацыі і сістэматызацыі зака- надаўства. Разам з тым Статут з’явіўся трывалай асновай для далейшага развіцця заканадаўства, ён быў галоўнай крыніцай, асновай пры падрыхтоўцы Статута 1566 г.
Новыя сацыяльна-эканамічныя змены ў княстве ўжо ў сярэдзіне XVI ст. патрабавалі і змен у заканадаўстве. Рост і павелічэнне феадальнай уласнасці ўзмацнялі феадаль- ны прыгнёт, абеззямельванне сялянства (стваралісЯ фальваркі, павялічваліся панскія ўгоддзі). У палітычным жыцці аслаблялася роля знатнай арыстакратыі і ўзмацняі
лася значэнне «новых» буйных феадалаў, такіх, як Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы, Кішкі, Пацы і інш.
Змены, якія адбываліся ў сацыяльна-палітычным жыцці ў 40-50-х rr., патрабавалі ўдасканалення права.
Недахопы права адчуваў і сам урад, таму ён неадной- чы спрабаваў абнавіць заканадаўства. Найбольш істотныя захады па падрыхтоўцы праекта новага Статута былі зроблены ў 1551 r., калі была створана адпаведная камісія. Меркавалася, што камісія будзе складацца з дзесяці чалавек - пяці католікаў і пяці праваслаўных, але дакладна сказаць, які сапраўды быў яе склад і ў вогуле ці была яна створана, нельга. 3 тэксту Бельскага прывілея 1564 г. бачна, што ў камісіі па падрыхтоўцы праекта Статута былі і іншыя асобы. «... Обраны на то были через нш же самых и с посродку тых же станов особы пев- ные, рады наши, маршалкове, врядники земскйе, хоружйе и иные особы ряду и народу шляхетъского и доктори прав чужоземских» (Любавский M.
К. Литовско-Русский сейм. -M., 1901. Прилож. - С. 135).Працай па складанню Статута 1566 г. кіраваў выдатны беларускі дзяржаўны дзеяч ваявода віленскі, канцлер Вя- лікага княства Літоўскага, маршалак земскі, староста бе- расцейскі Мікалай Янавіч Радзівіл Чорны. Яго памочні- кам у гэтай справе быў маршалак дворны, пісар (потым падканцлер і пазней канцлер), староста магілёўскі Аста- фей Багданавіч Валовіч. У працы па складанню Статута бралі ўдзел два «докторы прав чужоземскіх» - Петр Раізій «гішпан з Арагона» і Аўгусцін Ратондус Мялецкі з Вільні. Значную працу зрабілі ўдзельнікі соймаў і служ- бовыя асобы органаў дзяржаўнага кіравання. Яны выконвалі і ўсе арганізацыйныя справы.
Той факт, што праект Статута абмяркоўваўся на сой- Wax пачынаючы з 1561 r., сведчыць пра актыўны удзел
шляхты ў яго падрыхтоўцы. Канчагкова Статут быў ухвале- ны на Бельскім сойме 1564 г. Спачатку меркавалі ўвесці новы Статут у дзеянне з 11 лістапада 1564 r., але справа за- цягнулася і ён пачаў дзейнічаць з 1 сакавіка 1566 г. Выдадзе- ны ён быў з дадаткам да яго прьшілеяў 1563, 1564 і 1565 гт.
Статут падзяляўся на раздзелы і артыкулы. Усяго было 14 раздзелаў. У першым бьші сабраны артыкулы, што аб- вяшчаюць асноўныя прынцыпы права Вялікага княства, а таксама нормы, што належаць да дзяржаўнага права і дзяр- жаўных злачьшстваў. У другім раздзеле змешчаны нормы, якія рэгулююць абарону земскую. У трэцім выкладзены правы шляхты і, ў прыватнасці, арт. 12 абавязвае вялікага князя не прымаць новых законаў без сойма. У чацвёртым гаворыцца пра судцзяў і суды, асноўныя нормы працэсуаль- нага права; у пятым - нормы шлюбна-сямейнага права; у шостым - аб апеках; у сёмым - аб запісах і продажах, г. зн. аб праве адчужэння маёнткаў пад умовай закладу і продажу; у восьмым - аб тэстаментах (завяшчаннях); у дзевятым — аб зямеяьных спрэчках; у дзесятым - аб лясных промыслах. У адзінаццатым, дванаццатым, трынаццатым і чатырнацца- тым раздзелах выкладзены нормы крымінальнага права аб гвалтоўніцтвах і злачьшствах супраць шляхты, аб злачын- ствах супраць простых людзей, аб маёмасных злачынствах і іншых злачынствах, — у прыватнасці аб дапамозе збегльш феадальна-залежным сялянам або чэлядзі нявольнай.
Да найбольш важных нормаў, аыкладзеных у Статуце, належаць нормы дзяржаўнага права, што вызначьші склад тэрьггорыі дзяржавы, парадак утварэння і дзейнасць дзяр- жаўных органаў, правы і прывілеі пануючага класа.
Тэрыторыя дзяржавы ў час выдання Стагута 1566 г. у адміністрацыйна-прававых адносінах падзялялася на дзве часткі: цэнтральную (не ў геаграфічньш, а ў дзяржаўна- прававьш сэнсе) і землі «прыслухоўваючыя да таго пан-
ства». Цэнтральная часткадзяржавы ў помніках права на- зывалася Вялікім княствам Літоўскім, таксама, як і ўся дзяржава цалкам, ці проста Літвой. У яе ўваходзілі наступ- ныя княствы і паветы: Берасцейскі, Браслаўскі, Віленскі, Вількамірскі, Валкавыскі, Гародненскі, Кобрынскі, Клецкі, Ковенскі, Лідскі, Мінскі, Мсціслаўскі, Наваградскі, Ашмянскі, Пінскі, Рэчыцкі, Слонімскі, Слуцкі, Трокскі і Упіцкі. 3 гэтага пераліку відаць, што асноўную частку тэрьггорыі цэнтральнай часткі, ці Літвы, складалі беларускія землі. У землі «прыслухоўваючыя» ўваходзілі Відебская, Вальшская, Жмудская (паўночна-заходняя частка этнаграфічнай Літвы), Кіеўская, Полацкая, Падляшс- кая (заходняя частка Беларусі з гарадамі Бельскам, Мельнікам і Драгічынам на Бугу) і Падолле.
Дамінуючае становішча ў дзяржаве займалі цэнтраль- ньга землі. Ha іх бьша найбольшая колькасць вялікакняскіх маёнткаў, найбольш тут бьшо і маёнткаў буйньгс уплыво- вьк феадалаў: Радзівілаў, Гальшанскіх, Слуцкіх, Друцкіх, Сапегаў, Глебавічаў, Глінскіх, Хадкевічаў, Кішкаў і інш. Г этая тэрыторьга была параўнаўча густа заселена, адсюль збіралася асноўная частка арміі, з насельніцтва гэтых зем- ляў браліся і галоўныя сродкі ў дзяржаўную казну. Феада- лы гэтых земляў займалі пануючае становішча ўдзяржаве, у іхніх руках былі найбольш йажныя органы дзяржаўнага кіраўніцтва і дзяржаўнай улады.
У гістарычнай літаратуры феадалы гэтых земляў называліся «літоўскімі» (ад назвы цэнтральнай часткі дзяржавы, а не паводле этнаграфічнай прыналежнасці), і некаторьга гісторыкі спрабавалі гісторыю Беларусі гэтага перьщцу паказаць так, нібы беларускі народ прьй'няталі не беларускія феадалы, а «чулсыя»-літоўскія. Беларускі Ж народ яны паказвалі як бяскласавы, з адных толькі ся- лян, таму адмаўлялі і існаванне беларускай дзяржавы.
Памылковасць і шкоднасць такога пункту гледжання даказалі шмат якія вучоныя.
Класавае і саслоўнае дзяленне грамадства ў XVI ст. вы- разна гіраявілася і ў помніках права — перш за ўсё ў Статутах. Адзін з ідэолагаў беларускіх феадалаў Леў Іванавіч Сапега пісаў: «... владзу і вольностьуруках свошмаем, а права сами собе творачы яко наибольшей можем волнос- mu своее во всем постерегаем, бо не только сусед а спол- ный наш обыватель в отчизне, але u сам господар пан наш жадное звирхности над нами заживати не можеть, одно только колько ему право допущаетъ» (Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. - Мн., 1989. - С. 47).
Словы Сапегі аб тым, што самі феадалы твораць пажа- данае ім права і што нават вялікі князь абавязаны падпа- радкоўвацца іх волі, не былі пустьм выхваленнем, яны адлюстроўвалі сапраўдныя суадносіны класавых сіл у дзяржаве. У адпаведнасці з воляй феадалаў быў выдадзе- ны і Статут 1566 г.
Паколькі асноўную частку ядра дзяржавы складалі беларускія землі, беларуская мова была прызнана задзяр- жаўную на ўсёй тэрыторыі княства, а нормы права, пажа- даныя і выгодныя беларускім феадалам, зрабіліся абавязковымі для ўсіх.
У арт. 2 раздз. 3 абвяшчалася захаванне ўсіх ільгот і прывілеяў, атрыманых шляхтай у ранейшыя часы. Важ- нае значэнне займелі нормы, што рэгулявалі парадак прыняцця новьк законаў. Так, у арт. 2 раздз. 2 гаварыла- ся, што гаспадар ні сам, ні сумесна з Радай не правамоц- ны вырашаць пытанні аб вайне і падатках. Ix мог выра- шаць толькі сойм. Потым у гэтым жа артыкуле вызначаў- ся і склад сойма. У арт. 1 раздзела 3 гаспадар даваў абя- цанне захоўваць Вялікае княства Літоўскае ва ўсёй яго славе, уладзе і «в границах ни в чом не вменшати и о вшеМ
примножати». A ў арт. 3 таго ж раздзела ён яшчэ абяцаў: «... Добра князства Литовского неуменшьш и то, што будетъ через неприятелей того панства нашого отдалено разобрано и ку иншому панству от того панства нашого коли колъвек упрошоно, ку Короне ку Мазовшу ку Прусам ку Пфлянтом, то за се ку власности того Великого князства привести привлащати и границы оправити обецуем».
Трэба сказаць, што для Жыгімонта Аўгуста гэтае абя- цанне было пустым гукам, бо пасля ён парушыў не толькі яго, але і сваю ўрачыстую прысягу, якую даваў, уступаю- чы на прастол, - аб захаванні Вялікага княства Літоўскага ў цэласці.
Аналізуючы гэты артыкул, бачьш, што сярод непрыя- целяў Вялікага княства Літоўскага называюцца Польшча (Карона) і Польская вобласць (Мазоўша).
У арт. 9 раздз. 3 далей развіта норма аб тым, што «дос- тойностей духовных и свецкт, городов, дворов и кгрун- тов, старосте в держаньи и пожыванъи и вечностей жадных чужоземцом и заграничником ани суседом таго панства давати не маем». Тым самым больш поўна i вы- разна была паўторана норма, раней выкладзеная ў Стату- це 1529 r., якая забараняла даваць маёнткі i пасады «чу- жаземцам» i суседзям Вялікага княства Літоўскага. Вя- дома, гэтыя артыкулы бьші ўнесены ў Статут 1566 г. на- суперак волі польскіх феадалаў і самога караля, які ўсімі сіламі імкнуўся да ліквідацыі самастойнага існавання княства Літоўскага. Гэтая накіраванасць нормаў Статута супраць захопніцкіх тэндэнцый польскіх феадалаў - сведчанне памылковасці тэзіса некаторых гісторыкаў, якія сцвярджалі, нібьгга дробная і сярэдняя шляхта Вялікага княства Літоўскага імкнулася да уніі з Польшчай і тым самым да ўюночэння Вялікага княства Літоўскага ў склад Польшчы.
У Статут увайшлі некаторыя ўстарэльм нормы, якія не адпавядалі новым эканамічным і палітычным адносінам. Яны былі своеасаблівай данінай мінуўшчыне, таму адра- зу ж пасля ўвядзення Статута ў дзеянне давялося ўносіць у яго некаторыя змены. Так, ужо ў чэрвені 1566 п быў зменены арт. 1 раздз. 7. Паводле старой рэдакцыі гэтага артьнсула права землеўладальніка-шляхціца распарад- жацца сваімі маёнткамі было абмежавана ў адносінах спадчынных (фамільных) маёнткаў. Уладальнік такога маёнтка меў права адчужаць, мінаючы сваіх родзічаў, толькі адну трэцюю частку сваіх маёнткаў, астатнія ж дзве трэція часткі можна было перадаць у заклад за суму, што не перавьпнала іх кошту, з правам выкупіць родзічам. Згодна ж з новай рэдакцыяй землеўладальнікі атрымалі поўнае права вольна распараджацца сваімі маёнткамі.
Наяўнасць некаторых архаічных нормаў у першапа- чатковай рэдакцыі Статута 1566 г. ніколькі не паніжала значэння гэтага гістарычнага помніка права.
Канстытуцыйныя нормы Статута былі накіраваны на абарону суверэнных правоў дзяржавы і інтарэсаў буйных феадалаў, гарантавалі ім правы і перавагі ў дзяржаўным кіраванні, садзейнічалі ўмацаванню іх становішча ў адносінах з феадаламі Польшчы, якія ўвесь час імкнуліся захапіць беларускія і ўкраінскія землі.
Пасля прыняцця Статута 1566 г. кадыфікацыя і сістэматызацыя ўласнага заканадаўства, заснаванага на звычаёвым праве, нашмат апярэдзіла падобную працу ў іншых феадальных дзяржавах. Гэта таксама сведчыць аб тым, нгго ў Вялікім княстве Літоўскім у той час грамадскія адносіны стаялі на даволі высокім узроўні і былі юрысты, падрыхтаваныя тэарэтычна і практычна, каб адлюстраваць і замацаваць гэтыя адносіны ў закана- даўстве, стварыўшы другі звод законаў.
Вялікія сацыяльныя і палітычныя змены, выкліканыя правядзеннем у жыццё аграрнай рэформы 1557 г. і далу- чэннем беларускага Падляшша і Украіны да Польшчы, ажыццёўленьм паводле незаконнага распараджэння вялікага князя Літоўскага і караля Польскага Жьпімонта Аўгуста, а потым прымусовае падпісанне акта Люблінскай уніі 1 ліпеня 1569 г. выклікалі неабходнасць унесці новыя змены ў заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. Дзеля гэтага ў 1569 г. бьша створана камісія, якая павінна была прывесці яго ў адпаведнасць з актам Люблінскай уніі і кан- чаткова аформіць ліквідацьпо княства як дзяржавы. Аднак гэтая камісія ніякіх слядоў працы не пакінула.
Пасля смерці караля Жыгімонта Аўгуста ў 1572 г. арты- кулы акта Люблінскай уніі, накіраваньш на ліквідацьпо Вялікага княства Літоўскага, былі фактычна забьпы і не выконваліся. Гэтая дзяржава заставалася самастойнай, звя- занай з Польшчай толькі тым, пгго быў адзін кароль і агуль- ны сойм. У Вялікім княстве былі захаваны асобны ўрад, асобная армія і асобнае заканадаўства. Таму гэты ўрад і не лічыў патрэбным узгадняць нормы Статута з польскім правам адпаведна з пастановай Люблінскага сойма.
Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ўзаемаадносіны паміж феадаламі Польшчы і Вялікага княства Літоўскага бьші настолькі непрыязныя, што нават не вьпслючалася магчымасць разрыву саюза з Польшчай. Таму польскія феадалы, далучыўшы да Польшчы Украіну і Падляшша, былі згодны ў той час з новьш тлумачэннем акта Люблінскай уніі як саюзам дзвюх раўнапраўных дзяржа- ваў. Вядома, пры такім становішчы адпала і неабходнасць змяняць канстьггуцыйныя нормы Статута. Toe ж, што камісія не пакінула ніякіх слядоў працы, можа сведчыць толькі аб тым, пгго і сама камісія пасля 1572 г. перастала існаваць.
Разам з тым вядома, што ў 1574 і 1578 гг. у Статут уносіліся змены і дадаткі згодна з пажаданнямі феадалаў Беларусі і Літвы, насуперак патрабаванням польскіх феа- далаў. Яны не датычылі нормаў канстьиуцыйнага права, а толькі судовага, крымінальнага і цывільнага.
У сувязі з барацьбой кіругочых колаў Беларусі і Літвы супраць зліцця з Польшчай вялікае значэнне надавалася захаванню свайго самастойнага права. Таму амаль на ўсіх соймах Вялікага княства абмяркоўваліся пьгганні паляп- шэння заканадаўства. Так, у 1579-1580 гг. быў падрыхта- ваны і ў 1581 г. прьшяты закон аб утварэнні Галоўнага суда -Галоўнага трыбунала. У гэты ж час пачалася праца па падрыхтоўцы новага праекта Статута.
Статут 1588 г. заканадаўча аформіў захаванне Вялікага княства Літоўскага як дзяржавы насуперак акту Люблінскай уніі. У гэтьш галоўнае значэнне яго дзяржаў- на-прававых нормаў. Складальнікі Статута не ўнеслі ў яш аніводнай нормы, якая б магла быць скарыстана на шкоду дзяржаўнай самастойнасці. Нормы дзяржаўнага права са Статута 1566 г. бьші поўнасцю перанесены ў Статут 1588 r., яны бьші толькі крыху ўдакладнены і дапоўнены. Складальнікі новага Стагута нібы не заўважьші ці не зразумелі акта Люблінскай уніі аб уключэнні Вялікага княства ў склад Польшчы. I такія адносіны да рашэння Люблінскага сойма 1569 г. — яскравае сведчанне таго, што шляхта княства, якая ўдзельнічала ў працы соймаў, варожа ставілася да зліцця з Польшчай. Шляхта хацела толькі та- кога злучэння, пры якім Вялікае княства Літоўскае заставалася б самастойным, г. зн. яна пагаджалася на цесны саюз дзвюх раўнапраўных дзяржаваў, а не на ліквідацьпо апошняга. Статут 1588 г. быў падрыхтаваны ў час панаван- ня вялікага князя і караля Стэфана Баторыя (1576-1586) на высокім тэарэзычным узроўні кваліфікаванымі правазнаўцам^
працай якіх кіравалі А. Б. Валовіч і Л. L Сапега. Яны займалі ў той час адпаведна пасады канцлера і падканцлера Вялікага кня- ства Літоўскага
Сістэма Статута была складзена так разумна, што ў яго былі ўключаны нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго ў той час не было ні ў адной еўрапейскай дзяржаве, - адм ін істрацыйнага, ваеннага, суцова-працэсуальнага, шлюбна-сямейнага і апякунскага, цывільнага, спадчынна- га, зямельнага, ляснога і паляўнічага, крымінальнага.
У гэтым заканадаўчым акце адлюстраваліся дзяржаў- на-прававыя ідэі таго часу і нават тыя, што апярэджвалі час, выявілася багатая прававая культура беларускага народа, бо складзены ён быў на беларускай мове і прававая лексіка была пакладзена ў яго аснову. Мовай Статута ганарыліся яго сучаснікі. Леў Іванавіч Сапега пісаў: «Так кождый обыватель годен ест наганенья, который вольностью се фалить и прав своих умети и розумети не хочетъ, которым правом усю вольность свою обва- рованую маетъ. A если которому народу встыд прав своих не умети, поготовю нам, которые необчъш яким языком, але своим власным права списаные маем и кож- дого часу, чого нам потреба ку отпору всякое кривды, ведати можем» (Статут 1588 г. - С. 47-48).
Зацвярджэнне Статута адбьшося пры незвычайных абставінах. Пасля смерці караля i вялікага князя Стэфана Баторыя, які памёр 12 снежня 1586 r., кандыдатамі на пра- стол у Рэчы Паспалітай былі рускі цар Фёдар Іаанавіч, якога падтрымлівалі праваслаўная шляхта Беларусі і Украіны, шведскі каралевіч Жыгімонт Ваза, за якога ста- ялі каталіцкае духавенства і значная частка феадалаў- католікаў, і аўстрыйскі эрцгерцаг Максіміліян. Але рускі Цар хутка адмовіўся ад вьшучэння сваёй кандыдатуры на трон, і галоўная барацьба разгарнулася паміж
прыхільнікамі Жыгімонта Вазы і Максіміліяна. Прадстаўнікі Вялікага княства, скарыстаўшы гэтую ба- рацьбу і першьші даведаўшыся аб перамозе прыхільнікаў Жыгімонта, прапанавалі сваю падтрымку, калі толькі ён зацвердзіць Статут, на што Жыгімонт згадзіўся. 28 студ- зеня 1588 r., не ведаючы яшчэ аб перамозе сваіх прыхільнікаў, Жыгімонт сваёй граматай зацвердзіў Статут і абавязаўся «права вольности и свободы их не только цело и непорушно держати, але што бы наболей примно- жати, справедливость и оборону чынити. Статут Великого князства Литовского новоправленый сим приви- льем нашим ствержаем и всим станом Великого князь- ства Литовского ку уживанью на вси потомные часы выдаем. Водле которого вжеякосмы сами, господар, так и вси станы, обыватели Великого князьства Литовского, заховатися маем» (Статут 1588 г. - С. 43). Гэтай жа граматай Статут уводзіўся ў дзеянне з 6 студзеня 1589 г. A для таго, каб хутчэй можна было ім карыстацца, было загадана яго «письмом польским и руским друковати» з прьпсладаннем да яго агульнадзяржаўных прывілеяў.
Аднак Статут быў выдадзены без грамаг, бо, на думку Льва Сапегі, не ўсе яны былі на карысць Вялікаму княству: у адных добрым быў пачатак, а сярэдзіна — кепскай, у другіх сярэдзіна - добрая, а пачатак або канец - дрэнныя.
Сістэматызацыя права, на аснове якой ствараўся Статут 1588 r., рабілася на новых прынцыпах, уласцівых для пера- ходнай эпохі ад Сярэдневякоўя да Новага часу i зараджэн- ня буржуазньк адносін: абмежаванне ўлады гасудара; на- мячаўся падзел ўлады, з-за чаго заканадаўчая ўлада зама- цоўвалася за соймам, вьпсанаўчая - за вялікім князем i Pa- дай, судовая - за вялікакняскім і галоўньш суцамі, а такса- ма за мясцовьші судамі; абвяшчэнне неабходнасці прытрьшлівацца дзяржаўнага суверэнітэту насуперак ся- рэдневяковаму царкоўнаму касмапалітызму, адзінства права для ўсёй дзяржавы і ўсіх паўнапраўных людзей.
Прызнанне розных ільгот і прывілеяў для пануючых саслоўяў і асобных груп феадалаў падрывала агульны прьшцып адзінства права. Гэтыя прывілеі - не выключэн- не, яны былі састаўной часткай усяго феадальнага права, хоць і не адпавядалі новьш прынцыпам, у чьш і заключа- лася ўнутраная супярэчнасць феадальнай сістэмы права. Побач з тыпова феадальнымі нормамі права ў Статут 1588 г. былі ўключаны і некаторыя нормы, народжаныя распаўсюджаннем ідэй Рэфармацыі і гуманізму.
Праз увесь Статут праводзіцца ідэя ўмацавання права- вога парадку, пры якім усе дзяржаўныя органы і службо- выя асобы абавязаны дзейнічаць толькі ў адпаведнасці з законам. Ідэя прававога парадку была накіравана най- перш супраць дэспатызму гасудара, буйньгх феадалаў і сярэдневяковай тэакратычнай тэорыі паходжання і сутнасці дзяржавы. Адлюстравалася яна ў многіх арты- кулах Статута, а таксама была выкладзена Л. Сапегам у яго прысвячэннях Жыгімонту Ш і ўсім саслоўям Вялікага княства Літоўскага. Ён пісаў: «...Для того права суть постановлены, абы можному і потужному не все было вольно чынити. Яко Цыцеро поведил, иж естесмо невольниками прав для того, абысъмы вольностиуживатимог- ли» (Статут 1588 г.-С. 47).
Абвяшчэнне ідэі верхавенства права ў перыяд феадалізму сведчыла аб зараджэнні новай дзяржаўна- прававой тэорыі, якая найбольш поўна выявілася ў нормах дзяржаўнага права.