Грамадскі лад
Грамадства на Беларуеі ў XV-XVII стет. складалася з двух асноўных класаў: феадальна-залежных сялян і феа- далаў-землеўлаенікаў. Разам з тым захоўваліся яшчэ рабы (халопы, чэлядзь нявольная, з 1588 г.
названая тэлядзь дворная»). Значную частку насельніцтва складалі вольныя людзі, якія не былі феадаламі і не знаходзіліся ад іх у непасрэднай залежнаеці. Вольньші людзьмі лічыліся: мяшчане, ніжэйшае духавенства, сяляне-даннікі, яўрэі, татары, беззямельная служьшая шляхта, а таксама шляхта, якая мела сваю зямлю, апрацоўвала яе сама і не мела залежных ад сябе сялян. Феадальнае грамадства падзялялася па свайму прававому становішчу на саслоўі: шляхту, мяшчан, духавенства (праваслаўнае, уніяцкае, каталіцкае), сялян. Найбольш прывілеяваным саслоўем была шляхта.Асноўным заняткам насельніцтва бьшо земляробства і хатняя жывёлагадоўля. Паляванне, рыбалоўства і пчаляр- ства мелі дапаможны характар. Працягвалі развівацца рамяство і гандаль, раслі гарады. Найбольш буйньші ў той час былі Вільня, Полацк, Берает, Віцебск, Смаленск, Наваградак, Слонім, Гародня, Мінск, Слуцк, Мсціслаў. Гандлем і ліхвярствам займаліся не толькі гараджане, але таксама свецкія і духоўныя феадалы, манастыры.
Асноўнымі вытворчымі адзінкамі былі сялянскія гас- падаркі — «дьшы» і маёнткі феадалаў — двары і фальваркі. Сялянскі «дьтм» вельмі часта з’яўляўся складаньтм сямей- на-вытворчым калектывам, дзе сумесна вялі гаспадарку бацькі, іх жанатыя сьшы і замужнія дочкі або жанатыя браты і замужнія сёстры са сваімі сем’ямі, пляменнікі і іншыя родзічы. A калі ўлічыць, што ў даўніну ў кожнай сям’і было ншат дзяцей, то зразумела, што адна такая гаспа- дарка магла мець 15-20 чалавек і нават больш. Ba ўла- данні сялянскай гаспадаркі мелася ворная зямля. Сяляне адной вёскі або воласці сумесна карысталіся лясамі, сена- жацямі, азёрамі, пашай.
Маёнтак феадала складаўся з аднаго або некалькіх землеўладанняў.
У яго ўюночаліся землі, якія непасрэдна складалі панскі двор (барская ворная зямля), землі, пера- дадзеныя ў часовае карыстанне больш дробньш феада- лам або здадзеныя ў арэнду бедным ншяхціцам. 3 XVI ст.уласнікам сялянскіх земляў стаў лічыцца феадал. Anpa- цоўваліся маёнткі чэляддзю нявольнай і залежнымі сяля- намі, а таксама наёмнай сілай па добраахвотнаму або прымуеоваму найму.
3 мэтай павелічэння даходнасці і таварнасці маёнткаў як урадам, так і аеобньші феадаламі выдаваліея рознага роду пастановы і інструкцыі, якія рэгламентавалі наступление даходаў з маёнткаў. Найбольш важнай урадавай паетановай, накіраванай на правядзенне феадальнай ar- рарнай рэформы ў Беларуеі, была «Устава на валокі» 1557 г. Паводле гэтага закона прадугледжвалаея стварэнне новых і павышэнне даходнаеці старых дзяржаўных і вялі- какняекіх маёнткаў, двароў і фальваркаў. Пашыраліся і ствараліея новыя маёнткі, у асноўным - за кошт земляў, канфіекаваных у еялян і дробнай нпшхты. У гэтым законе атрымаў юрыдычнае афармленне галоўны прынцып феа- дальнага права ўласнасці на зямлю, у еілу якога ўсе землі еялян, незалежна ад таго — куплены яны былі еелянінам або атрьшаны ў залог або епадчыну, прызнаваліея ўлас- наецю феадала «кгды ж кметь и вся его маетность наша ест» (арт. 29 Уставы). Дробныя шляхціцы, якія лічылі зямлю еваёй улаенаецю, абавязаны бьші даказаць даку- ментам евае правы на зямлю, а таксама пацвердзіць еваю прыналежнаець да саелоўя шляхты. Пры адеутнаеці да- кументаў яны пазбаўляліся права ўлаенасці на зямлю і разглядаліся як чаеовыя арандатары або пераводзіліея ў разрад залежных сялян. Пры наяўнасці дастатковых до- казаў на права валодання зямлёй дробны ншяхціц мог быць пазбаўлены сваёй зямлі, але ўзамен яму даваўся іншы ўчастак - як правіла горшай якасці і ў нязручным месцы за межамі нанава ўтвораных маёнткаў - фальваркаў, як тады называлі, - за сцяной, а такую шляхту — за яе беднаець і абмежаванасць правоў, пагардліва называлі
засщнковай шляхтай. Дробныя шляхціцы, якія апрадо- ўвалі зямлю сваёй уласнай працай, па сваім эканамічньш становішчы нічым не адрозніваліся ад сялян.
Маёмаснае і прававое становішча сялян не было адна- родньш. Усе сяляне падзяляліся на людзей гаспадарскіх, залежных непасрэдна ад вялікакняскай гаспадарчай адм- іністрацыі, людзей панскіх (уладальніцкіх), залежных ад асобных феадалаў, і царкоўных, залежных ад цэркваў, манастыроў і вышэйшага духавенства.
Найбольш заможньт сяляне, якія выконвалі ваенную павіннасць або неелі іншую службу (язда ганцамі, удзел у паляванні і інш.), называліся баярамі, баярамі-путньші, панцырнымі, баярамі-слугамі. За сваю службу яны маглі валодаць дзвюма валокамі[2] зямлі і не выконвалі баршчы- ны. Калі ў які-небудзь год яны службы пры маёнтку не неслі, то абавязаны былі ўносіць падаткі (чынш) да 60 грошаў і аброк натурай. Асабіста яны прызнаваліся сва- бодньші і пры пэўных умовах мелі права пераходу да іншага феадала.
Асноўную масу феадальна-залежных сялян складалі людзі цяглыя, асадныя, агароднікі і даннікі. Цяглы ся- лянскі двор мог карыстацца адной валокай зямлі і абавязаны быў несці наступныя павіннасці: адпрацоўваць бар- шчьшу па два дні на тыдзень сваімі прыладамі працы (да- даткова летам яшчэ чатыры дні талакі), рамантаваць і бу- даваць масты, дарогі, замкі, несці вартавую службу, касіць сена для маёнтка, выконваць падводную павіннасць, плаціць грашовы падатак - срэбшчыну і некато- рыя дробныя падаткі натурай. Калі ў маёнтку не было не- абходных работ для ўсіх сялян, то некаторьш з іх вызва- ляліся ад баршчьшы і пераводзіліся ў разрад асадных ся-
лян, якія замест баршчьшы абавязаны былі плаціць 30 гро- шаў асаднага і адпрадоўваць 12 дзён талакі, або ўзамен та- лакі ўносідь 12 грошаў. Акрамя таш, яны павінны былі несці і іншыя павіннасці: плаціць срэбшчьшу, касіць сена і ішп.
У найбольш цяжкім становішчы знаходзіліся сяляне-ага- роднікі. Ьс зямельныя надзелы бьші роўньш тром моргам зямлі - 1,6 або 1,8 ra. Асноўнай іх павіннасцю бьші баршчьшньш работы па адным дні на тыдзень і дадатшва на працягу лета шэсць дзён на жніве або праполцы. У сувязі з тым, шго адна валока зямлі падзялялася на 10-12 сем’яў-агароднікаў, яны ад- бывалі 10-12дзён баршчьшы з адной валокі натыдзень.
За нявыхад на баршчыну без уважлівых прычын ce- лянін караўся штрафам: за першы дзень ён павінен быў аддаць 1 грош, за другі - барана, за трэці - падвяргаўся цялеснаму пакаранню бізуном. У выпадку забойства простата чалавека яго сям’і ўплочвалася галоўшчына ў паме- ры 25 коп[3] грошаў за цяглага чалавека, 20 коп грошаў за «чалядніка дымавога», а за іх жонак - у двайным памеры (Статут 1588 r., раздз. 12, арт. 3).
Асаблівае становішча сярод сельскага насельніцтва зай- малі сяляне-даннікі. Памер іх ворных земляў не быў вызна- чаны і залежаў ад колькасці працаздольных асоб у гаспадар- цы, наяўнасці прьшад вьггворчасці і рабочай жывёлы, а так- сама ад магчымасці асваення цалінных земляў у дадзенай мясцовасці. Павіннасці даннікаў вызначаліся ў залежнасці ад агульных абавязкаў, якія накладаліся на вёску або во- ласць у цэлым. Самі сяляне на агульнай сходцы выбіралі сабе старца, які з’яўляўся мясцовай службовай асобай, раз- мяркоўвалі павіннасці па сялянскіх гаспадарках-дымах. Сабраныя з даннікаў грашовыя і натуральныя падаткі старцы абавязаны былі адвозіць у казну і здаваць мясцо-
вым прадстаўнікам дзяржаўнай адміністрацыі. Падаткі, якія збіраліся з сялян-даннікаў, захоўвалі старадаўнія назвы, такія, як—палюддзе, дзякла, куніца, срэбшчьша, стацьш. Напрыклад, у 1536 г. жькары Магілёва і Магілёўскай воласці ўносілі па- людцзя 60 коп грошаў Д>ЭФ. Т. 1. - С. 196). Дзякла-падагак натурай: аўсом, сенам; куніца - грашовы ўзнос, які быў роўны прьпсладна ад 6 да 12 грошаў. Срэбшчына-грашовы падатак, які ішоў на ваенньм пагрэбы. Сгацьтй называлася павіннасць дастаўлення прадуктаў харчавання вялікаму князю або яго прадстаўнікам у час іх знаходжашш ў дадзенай мясцовасці. У XVI ст. замесг паставак прадуктаў харчавання адміністрацьм пачала спаганяць з сялян стацьгі грашамі. Акрамя таго, з сялян- даннікаў даніна бралася мёдам, шкуркамі баброў, куніц і ішшлх жьшёл. Сяляне-даннікі абавязаны бьші вышнваць работы па ўтрьманню і буцаўніцтву замкаў, мастоў, дарог, несці вартавую службу, брадь уцзел у ваенньк паходах.
Яны не бьші падпарад- каваны непасрэдна якому-небудзь феадалу і феадальныя павін- насці неслі толькі на карысць вялікага князя або дзяржавы. Стварэнне новьк фальваркаў і прьпгіска да іх бьшьк свабод- ных сялян-даннікаў, а таксама падараванні цэлых вёсак і волас- цяў асобньм феадалам прьшялі да таго, што колькасць сялян- даннікаў у XVI ст. рэзка зменшьшася, а за іх коыгг узрасла колькасць цяшых сялян, абавязаных адбываць баршчыну.Самай бяспраўнай часткай насельніцтва працягвалі за- ставацца халопы - чэлядзь нявольная. Колькасць іх значна скарацілася, паколькі для феадала ўтрыманне ў маёнт- ку чэлядзі нявольнай было нерэнтабельнай справай і ён лічыў за лепшае пераводзіць іх на становішча агародні- каў. Скарачэнню колькасці чэлядзі нявольнай садзейні- чала і заканадаўства, накіраванае на абмежаванце крыніц папаўнення чэлядзі нявольнай. Так, па Статуце 1588 г. крыніцай чэлядзі нявольнай заставаўся толькі адзін па- лон (раздз. 12, арт. 21).
Акрамя названых катэгорый сялян у сёлах жылі беззя- мельныя асобы - халупнікі, якія мелі толькі сваё жыллё - хату (халупу), і кутнікі, што туліліся па чужых кутах. He маючы сваіх сродкаў вытворчасці, яны вымушаны былі наймацца ў работнікі да феадалаў, багатых гараджан і сялян або займацца рамяством (ганчарным, кравецкім, шавецкім), а на старасці гадоў жабраваць.
Прававое становішча ўсіх катэгорый сялян характарызава- лася іх палітычным бяспраўем, абмежаванай грамадзянскай праваздольнасцю, павышанай крымінальнай адказнас- цю. Ім забаранялася займаць больш ці менш значныя па- сады ў дзяржаўным апараце. Яны не дапускаліся на соймы. Ix удзел у палітычным жыцці абмяжоўваўся толькі мясцовымі валаснымі справамі і правам на падачу ўраду чалабітных на незаконньм дзеянні адміністрацыі.
Пераход з разраду простых людзей у прьюілеяванае саслоўе шляхты быў магчьшы для багатых мяшчан і сялян, якія неслі ваенную (баярекую) службу. Яны ў ХГѴ-ХѴ стст., пры- йяўшы каталіцкую веру, прызнаваліся шляхтай. У першай палове XVI ст. іх маплі надзяляць шляхецкімі правамі як вялікі князь з Радай, так і буйныя феадалы, якім належала права разгляду судовых іскаў аб прызнанні шляхецкай год- насці. Статут 1566 г.
аднёс усе гэтьы справы да кампетэнцьгі гаспадарекага суда і тым самым абмежаваў магчьшасць пе- раходу простых людзей у саслоўе ышяхты.Жыхары гарадоў Беларусі ў сваёй асноўнай масе адно- сіліся да разраду простых людзей, якія вылучыліся ў XV- XVI стст. у асаблівае саслоўе - мяшчан[4]. Па маёмаснаму становішчу гарадскія жыхары падзяляліся на тры асноў- ньи групы. Вярхі гараджан складалі заможныя купцы,
якія займаліся аптовым гандлем, і ўласнікі буйных рамес- HbDC майстэрань, якія мелі ў сваім распараджэнні чалядні- каў, вучняў і наймітаў. Яны часта валодалі і зямельньші маёнткамі, якія апрацоўваліся залежньші ад іх сялянамі і парабкамі. Гэтыя мяшчане абавязаны былі са сваіх маён- ткаў несці ваенную службу асабіста або выстаўляць за сябе пэўную колькасць узброеных людзей нароўні з іншьші феадаламі. У сярэднюю групу, самую ншатлікую, уваходзілі дробньш гандляры і простыя рамеснікі, якія валодалі невялікай маёмасцю (дом, агарод) і неабходнымі прыладамі працы і інструментамі па сваёй прафесіі. Най- больш бедную частку насельніцтва складалі чаляднікі, вучні майстроў, наёмныя рабочьм, хатняя прыслуга мяш- чан. Усе яны належалі да разраду «чорных людзей».
Прававое становішча мяшчан залежала ад таго, у якім горадзе пражываў мешчанін, да якой групы ён адносіўся па свайму маёмаснаму становішчу. Найбольш шырокімі правамі валодалі вярхі мяшчан Вільні, Полацка, Бераста, Мінска і іншых буйных гарадоў, якія карысталіся Магдэ- бургскім правам і спецыяльнымі льготньші граматамі. Яны былі вызвалены ад уплаты праязных мытных пошлін на ўсёй тэрьггорыі Вялікага княства Літоўскага і ад падводнай павіннасці. Меншым комплексам правоў валодалі жыхары гарадоў і мястэчкаў, якія не атрьшалі льготных грамат.
Кіраванне гарадскімі справамі ў гарадах, якія карысталіся Магдэбургскім правам, знаходзілася ў асноўным у руках гарадскіх багацеяў. Па сваім маёмасным становішчы яны цесна змьпсаліся з класам феадалаў, хоць і адносіліся да разраду простых людзей. Пераход з гэтай групы мяшчан у саслоўе шляхты не выклікаў цяжкасцей. Для гэтага трэба было мець маёнткі (а ў многіх з іх яны былі) і пера- стаць займацца купецтвам або рамяством. Гэтыя заняткі лічыліся несумяшчальнымі з годнасцю шляхціца. Для іншых катэгорый мяшчан пераход у саслоўе шляхты быў больш складаным.
Найбольш абмежаванымі правамі валодалі чорньш людзі. Ix прававое становішча цесна змыкалася са стано- вішчам феадальна-залежных людзей. Розніца заключала- ся толькі ў тым, што найміт, або чаляднік, мог пайсці ад свайго гаспадара, разлічыўшыся з ім за даўгі.
Клас феадалаў, які займаў пануючае становішча ў эка- намічных і прававьгх адносінах, не ўяўляў сабой адзінага цэлага і падзяляўся на шэраг груп, прыналежнасць да якіх залежала ад памеру землеўладання феадала, коль- касці залежных ад яго людзей, займаемай пасады ў дзяр- жаўным апараце, сваяцкіх сувязяў. Да найбольш прыві- леяванай групы адносіліся князі, паны радныя і паны xa- ругоўныя. У гэтую групу ўваходзілі прадстаўнікі найбольш знакамітых прозвішчаў, якія валодалі велізарньші маёнткамі. Другую групу складалі сярэднія феадалы, якія называліся ў XVI ст. зямянамі-шляхгай і валодалі «добрай аселасцю», г. зн. добрым маёнткам. Трэцюю групу складалі дробныя феадалы, якія валодалі невялікімі маёнткамі, мелі залежных ад сябе сялян. Усе гэтыя групы феадалаў утваралі прывілеяванае саслоўе шляхты. Акрамя таго, да саслоўя шляхты на Беларусі былі залічаны многія свабодныя людзі, якія, валодаючы невялікімі зямельнымі надзеламі, вялі сваю гаспадарку ўласнай працай. Бедныя беларускія шляхціцы наогул не мелі сваёй зямлі і арандавалі невялікія ўчасткі ў буйных феадалаў або знаходзіліся ў іх на службе Ў якасці асабістай аховы, ляснічых, конюхаў і нават лакеяў, за што яны атрымлівалі ў часовае карыстанне невялікія надзелы зямлі. Гэтая пшяхта, вядома, ні ў якай меры не можа быць аднесена да класа феадалаў, а яе трэба разшядаць як асаблівую катэгорьпо юрыдычна свабодных людзей.
Князі і паны карысталіся ўсёй паўнатой маёмасных, асабістых і палітычных правоў. Ix маёнткі-вотчыны ўяўлялі сабой «дзяржавы ў дзяржаве», дзе паўнапраўным гасударам быў сам гаспадар маёнтка. Яны ажыццяўлялі ўладарныя паўнамоцтвы над усімі людзьмі, якія пражьшалі ў межах уладанняў, незалежна ад іх класавай і саслоўнай прына- лежнасці. Яны мелі ўласныя узброеныя сілы, якія камплек- таваліся з васальна-залежньгх ад іх шляхціцаў, баяраў і часткова простых сялян. У атрады такіх феадалаў, як князі Слуцкія, Радзівілы, Хадкевічы, часам збіралася па некалькі тысяч чалавек. Буйныя феадалы займалі ўсе найбольш важныя дзяржаўныя або прыдворныя пасады, якія прыносілі ім велізарныя прыбьггкі.
Зямянам-шляхце ў феадальнай іерархіі адводзілася больш сціплае становішча. Яны займалі другарадныя йасады ў дзяржаўным апараце і знаходзіліся ў васальнай залеж- насці ад князёў і паноў. Пераход з разраду зямянаў-шлях- ты ў разрад паноў ці, наадварот, не быў абумоўлены якімі-небудзь патрабаваннямі. Сярэдні феадал пры збегу ўдалых абставін і набыцці буйнога маёнтка мог прабіцца ў разрад паноў-рады. Дробныя феадалы маглі займаць мясцовыя нязначныя дзяржаўныя пасады, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад больш багатых феадалаў.
Прававое становішча ўсяго саслоўя шляхты рэзка ад- рознівалася ад прававога становішча простых людзей. Усе пшяхціцы маглі валодаць зямлёй на праве ўласнасці ў неабмежаваных памерах, былі вызвалены ад падаткаў і павіннасцей, акрамя абавязку нясення ваеннай службы ў час вайны і ўплаты грошаў на ваенныя патрэбы, сабра- HbDC па рашэнню Сойма, мелі права бяспошлінна вьшозіць за мяжу прадукцыю сваіх гаспадарак, бесперашкодна выязджаць у іншыя краіны. У заканадаўчых актах абвяш- чалася недатыкальнасць асобы і маёмасці шляхціцаў.
Щляхціца, які ўчыніў злачьшства і паспеў схавацца ў сваім доме, нельга было арыштаваць да разгляду яго справы ў судзе. Яны заставаліся вольньші людзьмі незалежна ад тэрмінаў даўнасці знаходжання ва ўслужэнні ў пана ці жыдця на арандаванай у яго зямлі. Яны мелі права пакі- нуць службу ў аднаго пана і перайсці на службу да другога. Толькі шляхціцы мелі права займаць пасады ў дзяржаўным апараце і ўдзельнічаць у пасяджэннях Сойма. Набыццё шляхецтва ў XV ст. магло наступіць у сувязі з прызнан- нем шляхецкіх правоў дадзенай асобы па паходжанню ад патомных ншяхціцаў або па наданню гасудара. Простая дзяўчына, якая выйшла замуж за шляхціца, станавілася шляхцянкай, шляхтай прызнаваліся і іх дзеці.
Страта ншяхецкай годнасці мапха наступіць па судзе ў сувязі з учьшеным злачынствам. Шляхецкія правы пры- пыняліся і ў тым выпадку, калі б шляхціц пачаў здабы- ваць сабе сродкі да існавання рамяством або гандлем.
Духавенства займала асаблівае становішча ў сацыяльнай структуры грамадства, бо яго вярхі, што валодалі велізар- ньші маёнткамі, адносіліся да класа феадалаў, а нізы далу- чаліся да мяшчан і асабіста свабодных заможных сялян.
Ha Беларусі былі шырока распаўсюджаны два вера- вызнанні: праваслаўнае і каталіцкае, а з 1596 г. уніяцкае і каталіцкае. Акрамя таго, мелася значная колькасць каль- віністаў, яўрэяў і магаметан. Такое раздзяленне веравыз- нанняў у XVI ст. яшчэ не давала магчьшасці духавенству аб’яднацца ў адзіную саслоўную карпарацыю і ўсталя- ваць ідэалагічнае засілле якога-небуцзь аднаго веравызнан- ня. Таму існавала значная верацярпімасць, свабода погля- даў і вучэнняў, не бьшо яшчэ масавых рэлігійных ганен- няў, што ў значнай ступені садзейнічала развіццю розньгх багаслоўскіх, філасофскіх і палітычных канцэпцый. Рэлігій- ньм ганенні ўзмацніліся на Беларусі пасля з’яўлення тут
езуітаў і пасля Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 r., асаб- ліва ў XVII-XVIII стст.
Духавенства Беларусі прызнавала над сабой уладу за- межных духоўных асоб і ўстаноў, якія дзейнічалі часта на шкоду дзяржаўным інтарэсам Ьялікага княства Літоў- скага. Кіраўнікі каталіцкай царквы, Папа Рымскі, рымс- кая курьм і іх мясцовая агентура ў XIII-XIV стст. ства- ралі, падтрымлівалі і накіроўвалі агрэсіўныя сілы крыжа- носцаў супрадь народаў Усходняй Еўропы. У XV-XVI стст. яны імкнуліся ліквідаваць Вялікае княства Літоўскае, падпарадкаваўшы яго польскім феадалам і духавенству з тым, каб атрымаць большую магчымасць для насаджэн- ня каталіцызму. Нават у арганізацыі царкоўнай адмініст- рацыі імі ажыццяўлялася дыскрымінацыя ў адносінах да Вяліхага княства Літоўсхага. Каталідхія епархіі на гэтай тэрьггорыі былі падпарадкаваны польскай царкоўнай ад- міністрацыі, а не вылучаны ў самастойную правінцыю, як гэта рабілася ў іншых краінах.
Варожай да Вялікага княства Літоўскага была і палі- тыка Канстанцінопальскага праваслаўнага патрыярха. Так, у 1370 г. патрыярх Філфей заклікаў усіх праваслаўньгх князёў выступіць супраць Вялікага княства Літоўскага, а тьм, хто не прытрьшліваўся яго заклікаў, адлучаліся ад царквы (Русская историческая библиотека (далей - РИБ). — СПб., 910. - С. 118-124). Канстанцінопальскі патрыярх на працягу XIV-XV стст. падрьтаў усе спробы ўрада i мясцовага духавенства арганізаваць самастойнае кіра- ванне праваслаўнай царквою ў Вялікім княстве Літоўскім. Варожая Вялікаму княству Літоўскаму дзей- насць Канстанцінопальскага патрьшрха ў значнай ступені падрывала аўтарытэт усяго праваслаўнага духавенства на Беларусі і Украіне і ўскосна садзейнічала pac- паўсюджванню каталіцызму, а затым і уніяцтва.
Дзейнасць духавенства, як каталіцкага, так і праваслаўна- га, на Беларусі бьша накіравана супраць народнай культуры.
У сярэдзіне XVI ст. у Вялікім княстве Літоўскім пачало распаўсюджвацца пратэстанцкае веравучэнне ў форме кальвінізму, якое ўступіла ў барацьбу з кагаліцызмам і пра- васлаўем. Напачатку да кальвіністаў далучьшіся многія га- раджане, а таксама частка феадалаў.
Найбольшага росквіту кальвінізм на Беларусі дасягнуў у другой палове XVI ст., калі яго прапаведнікамі высту- палі Сьшон Будны, Андрэй Волан і imn., але ў пачатку XVII ст. кальвінізм страціў сваё значэнне, бо многія феа- далы, якія раней падтрымлівалі кальвінізм, перайшлі на бок каталіцызму, які пры садзейнічанні ўрада ўмацаваўся і ў гарадах.
3.
Еще по теме Грамадскі лад:
- Грамадскі лад
- Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Ix грамадскІ лад
- 3. Державний устрій (лад) України
- Форма держави (державний лад)
- Первіснообщинний лад
- Судовы лад
- Дзяржаўны лад
- Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
- Каждый на свой лад
- Палітычны лад старажытных дзяржаваў
- Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- Суспільний і державний лад Римської республіки
- Суспільний і державний лад Риму в період принципату
- Раздзел 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў IX-XII стст.
- Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі
- Раздзел 8 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЬгаНЫ ЛАД I ПРАВА HA БЕЛАРУСІЎ ПЕРЬМД КАПІТАЛІЗМУ (1861-1917)