<<
>>

Права Беларусі ў XVII-XVIII стст.

Галоўнай крьшіцай права на Беларусі і ва ўсім Вялікім княстве Літоўскім у складзе Рэчы Паспалітай заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 r., хоць шмат разоў рабіліся спробы ўнесці ў яш папраўкі і змены.

Так, адразу пасля ўвядзення яго ў дзеянне былі заўважаны працэсуальныя недакладнасці і прапанаваны папраўкі, аднак яны бьші адхілены. Патрабавалі ўнясення папра- вак у Статут прадстаўнікі Польшчы. Яны лічьші, што ap- тыкулы, якія забаранялі ім займаць пасады і набываць землі ў Вялікім княстве, супярэчаць акту Люблінскай уніі і падлягаюць скасаванню. Але гэтьш дамаганні былі адхілены, і Статут заставаўся без карэнных змен. Разам з тым прьшаліся новыя законы, якія часткова дапаўнялі Статут або нават уносілі ў яго змены. У першую чаргу

гэта адносіцца да агульнага федэральнага заканадаўства, якое хоць афіцыйна не адмяняла і не змяняла нормаў Статута, аднак фактьтна ўносіла ў яго змены. У 1668 г. бьгў выдадзены закон, паводле якога за адьгаэд ад каталіцкай веры вінаватыя караліся канфіскацыяй маёмасці і выгнан- нем з дзяржавы. У 1689 г. абвінавачаны ў атэізме берасцейскі падсудак Казімір Льппчынскі па прыгавору соймавага суца бьгў пакараны смерцю. Паводле закона 1733 г. праваслаўнью і пратэстанты пазбаўляліся права быць дэпутатамі сойма і суддзямі Галоўнага трыбунала. У канцы XVII ст. насуперак Статуту 1588 г. фактычна дзяржаўнай мовай у Вялікім княстве Літоўскім замест беларускай усталявалася польская.

Далучэнне ўсходніх раёнаў Беларусі да Pacii ў 1772 г. вьпслікала неабходнасць унесці змены ў парадак разшяду спраў у Галоўным судзе (Трыбунале). Згодна з соймавай пастановай 1775 г. Галоўны суц павінен быў праводзіць свае сесіі толькі ў Вільні і Гародні. У Вільні мелі разгля- дацца апеляцыі з суцоў: ваяводства Віленскага паветаў Ашмянскага, Вілкамірскага, Браслаўскага; ваяводства Трокскага паветаў Ковенскага, Упіцкага, княства Жмудс- кага; ваяводства Смаленскага павета Старадубскага; ваяводства Полацкага павета Аршанскага; у Гародні справы паветаў Лідскага, Гарадзенскага, Наваградскага, Слонімскага, Ваўкавыскага, Берасцейскага, Пінскага, Мінскага, Мазырс- кага, Рэчыцкага. Пачатак Віленскай сесіі Галоўнага суда вызначаўся 15 лістапада, Гарадзенскай - 1 мая.

Кожная сесія працягвалася пяць месяцаў. Суды і соймікі Рэчьщкага павета мелі збірадца ў Бабруйску, Аршанскага павета - у мястэчку Халопенічы. Судам - Мазьфскаму і Рэ- чыцкаму з-за дрэннага стану дарог і разліву рэк коль- касць сесій у год скарачалася з трох да дзвюх: першая сесія - у студзені, другая - у верасні. Сойм Рэчы

Паспалітай у 1786 г. змяніў тэрміны правядзення сесій земскіх судоў. Так, суцы Мінскага і Берасцейскага ваявод- стваў павінны бьші разглядаць справы з 1 кастрычніка да апошняга дня сгуцзеня замесг трох сесій, якія прадугледжваліся Статутам. Таксама мяняліся тэрміны правядзення сесій земскіх суцоў і ў іншьк ваяводствах і паветах.

Важнейшай крыніцай права ў XVIII ст. стаў зборнік законаў, соймавых пастаноў і іншых прававьгх актаў пад назвай «Валюміна легум» («Кніга законаў»). Першыя во- сем тамоў гэтай кнігі бьші выдадзены ў Варшаве ў 1732- 1782 гг. У іх бьші сабраны акты дзеючага ў той час права і фактычна страціўшьш сілу. Дапаможнае значэнне мелі таксама акты, змешчаныя як дадаткі да Статута 1588 r., якія выдаваліся на польскай мове ў 1648, 1693, 1744 і 1786 гг. У Статуде, выдадзеным у 1786 r., бьші змешчаны закон аб утварэнні Галоўнага трыбунала і каментарыі да яго, алфавітна-прадметны паказальнік фэестр) і некато- рьм соймавьм пастановы XVIII ст.

Найбольш значньм змяненні права бьші зроблены ў другой палове XVIII ст., асабліва Чатырохгадовьш соймам, які зацвердзіў Канстьггуцыю 3 мая 1791 г.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Права Беларусі ў XVII-XVIII стст.:

  1. Раздзел 6 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА HA БЕЛАРУСІ Ў ПЕРЬіад ІСНАВАННЯ РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ (XVII-XVIII стст. )
  2. Рэч Паспалітая ў еўрапейскіх канфліктах XVII – XVIII стст
  3. Раздзел 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў IX-XII стст.
  4. Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў XV - XVI стст.
  5. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – XVI стст
  6. Рэфармацыя і контррэфармацыя ў ХVI - XVII стст
  7. Развитие права в России в конце XVII — первой половине XVIII в.
  8. ИРАН ВО ВТОРОЙ ПОЛОВИНЕ XVII И В XVIII В.
  9. Арабская культура в XVII—XVIII вв.
  10. ТЕХНИКА И ЕСТЕСТВОЗНАНИЕ В ЕВРОПЕ ВО ВТОРОЙ ПОЛОВИНЕ XVII И В XVIII В.
  11. § 41. Развитие культуры и науки в XVII—XVIII вв. Эпоха Просвещения
  12. Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
  13. Папство в XVII—XVIII вв.
  14. Голландская культура во второй половине XVII и в XVIII в.
  15. Развитие материалистической мысли Китая в XVII–XVIII вв.
  16. ЦИНСКАЯ ДЕРЖАВА В ПЕРИОД РАСЦВЕТА (КОНЕЦ XVII-XVIII вв.)
  17. Русско-индийские связи в XVII—XVIII вв.
  18. Филология в XVII— XVIII вв.
  19. Асноўныя рысы старажытнага права Беларусі
  20. 12. Культура Беларуси во второй половине XVII – XVIII вв. Эпоха Просвещения.