<<
>>

Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Ix грамадскІ лад

У старажьггныя часы на нашай тэрьггорыі мелася значная колькасць маленькіх дзяржаваў-княстваў. Вядомы рускі гісторык дзяржавы і права В. I. Сяргеевіч пісаў: «Hcnua старажытнасць не ведае адзгнай «дзяржавы Pac- ійскай»; яна мае справу з мноствам адначасова існуючых невялікіх дзяржаў.

Гэтыя невялікія дзяржавы называюц- ца: воласцямі, землямі, княжаннямі, удзеламі, вотчынамі князеў, уездамі» (Сергеевич В. И. Русские юридические древности. - СПб., 1890. — Т. 1. — С. 211).

У старажытнасці на нашай тэрыторыі існавалі наступ- ныя воласці і княствы: Аршанскае, Ашмянскае, Берас- цейскае, Бельскае, Браслаўскае, Валожынскае, Ваўкавыс- кае, Віцебскае, Гарадзенскае, Гарадзецкае, Гальшанскае, Глускае, Давід-Гарадокскае, Друцкае, Дрысенскае, Дуб- ровенскае, Заслаўскае, Камянецкае, Клецкае, Капыль- скае, Кобрынскае, Крожынскае, Крэўскае, Куранецкае, Лукомльскае, Мінскае, Мазырскае, Мсціслаўскае, Нава- гародскае, Нясвіжскае, Пінскае, Полацкае, Пронскае, Ружанскае, Рэчыцкае, Сакалінскае, Саламарэцкае, Свірскае, Свіслачскае, Слуцкае, Талачынскае, Тураўскае, Чачэр- скае, Чарэйскае і інш.

Класавая структура грамадства ў IX-XII стст. характа- рызавалася наяўнасцю двух асноўных класаў: феадаль- на-залежньос людзей і феадалаў. Адначасова з асноўньші класамі працягвалі захоўвацца рабы (халопы, чэлядзь ня- вольная), свабодныя гарадскія жьгсары і сяляне-даннікі, якія не знаходзіліся ў залежнасці ад асобных феадалаў, а выконвалі пэўньм павіннасці і ўносілі феадальную рэнту непасрэдна на карысць дзяржавы.

Клас феадалаў, які вырас з рабаўладальнікаў і разбага- цеўшых гараджан, а таксама былых свабодных сялян, меў значньы зямельныя ўгоддзі, якія апрацоўваліся за- лежнымі ад іх людзьмі, - халопамі і чэляддзю нявольнай. Аб значнасці маёмаснага расслаення насельніцтва свед- чаць знойдзеньш на тэрьггорыі Беларусі грашовыя скар- бы манет YIII-X стст. Так, напрыклад, толькі ў адньш скарбе, знойдзеньш кадя Полацкаў 1973 r., было вьмўле- на каля 8 тыс.

арабскіх срэбраных манет YIII-IX стст., сума па тых часах велізарнейшая. Вядома, сабраць такую колькасць грошаў можна бьшо толькі шляхам эксплуата- цыі соцень, а можа нават, і тысяч людзей. Само сабой зра- зумела, нгго ўласнік, які схаваў гэты скарб, валодаў яшчэ

і іншай, не менш каштоўнай, маёмасцю ў выглядзе зя- мельных угоддзяў, жывёлы, прылад вытворчасці, а такса- ма меў рабоў і залежных ад сябе людзей.

Пра значнае багацце «лепшых людзей», «мужоў», мяс- цовых князёў сведчаць і пісьмовыя помнікі. Так, паводле Ьіацьеўскага летапіеу, Ізяслаў Мсціславіч, захапіўшы ў 1146 г. Пуціўль, узяў там 500 беркаўцаў мёду, 80 карчаг віна і 700 чалавек чэлядзі. У тьм жа летапісу ад 1158 г. паведамляецца аб мінскай княгіні, якая завяшчала Пячэр- скаму манастыру пяць еёл з чэляддзю і ўсю сваю маё- масць. У царкоўньш жыццеапісанні Ефрасінні Полацкай расказваецца аб дарэнні на карысць царквы і манастыроў значных зямельньк угоддзяў і даходаў, што паступілі ад насельніцтва. Багацці класа феадалаў папаўняліся за кошт эксплуагадыі бяднейшых слаёў мясцовага насельніцгва, а таксама гандлю з замежнымі краінамі і ў выніку адкрытых ваенных рабаўніцтваў еуседніх народаў. Напрыклад, лета- пісец, расказваючы пра паход кіеўекага князя Уладзіміра Манамаха на Мінск, пісаў, што шрад быў поўнасцю разра- баваны і ў ім не засталося ні людзей, ні жьшёлы. Вайна і разбойныя находы як сродак абагачэння пануючага класа ў эксплуататарскім грамадстве адьпрывалі не апошнюю ролю. Эканамічная магутнасць класа феадалаў дазволіла яму заняць пануючае становішча ў палітьгшьш жыцці гра- мадства, захапіць у свае рукі ўсе ключавыя пасады ў дзяр- жаўным апараце. У летапісным паведамленні аб органах кіравання ў Полацкім княстве ў сярэдзіне XIII ст. гаворыц- ца, што кіраванне ажыццяўлялі 30 мужоў, якія выконвалі ўсе адміністрацыйныя і судовыя функцыі.

Клас феадальна-залежных людзей утварыўся з не- калькіх крыніц за кошт: 1) асаджвання халопаў і іншых несвабодных людзей на зямлі, бо для феадалаў значна важней было права распараджэння павіннасцямі сялян,

чым іх асобаю; 2) гвалтоўнага пазаэканамічнага прымусу былых свабодных абшчыннікаў уносіць пэўньш даніны і выконваць павіннасці на карысць асобных феадалаў або дзяржавы ў цэльш; 3) маёмаснага расслаення свабодных сялян, якія, збяднеўшы, трапілі ў даўгавую кабалу.

У па- чатковы перыяд развіцця феадальных адносін працягвалі яшчэ захоўвацца на тэрьггорыі Беларусі свабодныя сяля- не-даннікі, якія вялі сваю ўласную гаспадарку і абавяза- ны былі ўносіць на карысць цэнтральных і мясцовых органаў кіравання пэўную даніну прадуктамі сваёй працы або грашыма і выконваць шэраг дзяржаўных павін- насцей, такіх, як - нясенне ваеннай службы пры скліканні апалчэння, рамонт і будаўніцтва замкаў, мастоў, дарог, нясенне ахоўнай службы і інш. Свабодныя сяляне- даннікі захоўвалі сваю свабоду да XVII ст., асабліва ў басейнах Заходняй Дзвіны, Дняпра, Сожа і Прыпяці. Ha- прыклад, у XVI ст. даннікамі працягвалі заставацца сяля- не наступных воласцяў: Крычаўскай, Прапойскай, Чачэр- скай, Горвальскай, Рэчыцкай, Брагінскай, Мазырскай, Бабруйскай, Свіслацкай, Любошанскай, Усвяцкай, Азя- рышчанскай, Магілёўскай.

Халопы (рабы, чэлядзь нявольная) у Беларусі адыгры- валі істотную ролю як у гаспадарках асобных феадалаў, так і ў вялікакняжацкіх і дзяржаўных маёнтках, і за- хоўваліся да XVII ст. Халопства паступова замянялася прыгоннай залежнасцю. Наяўнасць у IX-XII стст. значнай колькаеці свабодных сялян-даннікаў і рабоў у канчатко- вым вьшіку не мяняла феадальнага характару грамадскіх адносін, бо свабодныя сяляне-даннікі ўносілі рэнту на карысць феадальнай дзяржавы і рабы эксплуатаваліся таксама феадаламі. У эканамічнай структуры грамадства праца свабодных сялян-даннікаў і чэлядзі нявольнай не адыгрывала галоўнай ролі і насіла дапаможны характар.

Да IX-XII стст. адносіцца і значны рост насельніцтва ў гарадах, дзе таксама ішоў працэс маёмаснага расслаення. Купцы і багатыя рамеснікі, якія валодалі ўласнымі май- стэрнямі, занялі пануючае становішча ў гарадах. Яны рабілі значны ўплыў на ўсю палітьпсу дзяржавы. Акрамя таш, яны валодалі і зямельньші маёнткамі, работы ў якіх вяліся залежньші ад іх сялянамі і чэляддзю нявольнай. Гараджане мелі значны ўплыў на вырашэнне пытанняў, якія выносіліся на абмеркаванне вечавых сходаў.

3.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Ix грамадскІ лад:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров