Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
У другой палове XIX і пачатку XX ст. на Беларусі на- глядаўся значны рост прамысловасці, гандлю, чыгунач- нага і рачнога транспарту, што спрьшла росту рабочага класа і інтэлігенцыі. Ішоў хуткі працэс перабудовы ўсёй гаспадаркі на капіталістычны лад. Толькі за апошнія 20 гадоў XIX ст. ў Беларусі было пабудавана 825 фабрык і заводаў. Высокія тэмпы росту прамысловасці захоўва- ліся і ў наступньш гады. Усё гэта прывяло да значных
змен у сацыяльным складзе насельніцтва. Узмацніліся пазіцыі пануючага класа, вьфас і пачаў арганізацыйна афармляцца клас пралетарыяту, нацыянальнай інтэліген- цьгі. Але разам з тым захаваліся ў сацыяльна-эканамічнай структуры грамадства і дзяржаўным ладзе шмат якія перажьггкі феадалізму: прывілеяванае становішча дваран- ства, памешчыцкае землеўладанне, царскае самадзяржаўе і самаўладства царскай адмі ністрацьгі, палітычнае бяспраўе працоўных, нацыянальны прыгнёт беларускага насель- ніцтва, што значна абвастрала класавую і нацыянальна- вызваленчую барацьбу працоўных.
Асабліва цяжкім было становішча ў беларускай вёс- цы. Сяляне пакутвалі ад беззямелля і непамерна вялікіх падаткаў. Сялянская рэформа 1861 r., праведзеная ў інтарэсах памешчыкаў, не прьшесла сялянам ні зямлі, ні свабоды. He мелі рэальнай карысці для сялян земская, судовая і іншыя рэформы 60-70-х гг. XIX ст. Крызіс у сельскай гаспадарцы падрываў усю эканоміку края. Але царскі ўрад не жадаў надзяляць сялян зямлёй за кошт па- мешчыкаў, а хацеў ліквідаваць сялянскае малазямелле перасяленнем часткі іх у Сібір і на Далёкі Усход або змусіць найбольш бедных ісці шукаць працы ў гарады, прадаўшы сваю зямлю больш заможным сялянам, якія перасяляліся на хутары. Гэтьші мерамі разлічвалі выра- шыць адразу дзве задачы: па-першае, аслабіць рэвалю- цыйную барацьбу сялян, адарваўшы іх ад родных месц, і паставіць іх у такія ўмовы, каб яны страцілі сваю нацыя- нальную прыналежнасць і самасвядомасць; па-другое, рассяліўшы на хутары, падняць прадукцыйнасць працы заможных сялян, а беднякі, падаўшыся ў горад, павінны былі забяспечыць прамысловасць таннай рабочай сілай. Толькі за восем гадоў, з 1907 па 1914 r., з Беларусі пера- сяліліся ў Сібір і іншьм землі 335 400 чалавек, апрача
таго, сотні тысяч сялян з Беларусі штогод ішлі на зара- боткі ў іншыя губерні. Так, у 1906-1910 гг. пайыші да 450 тыс. збаднелых сялян (БелСЭ. Т. 12.-Мн., 1975.-C. 119-120).
Перасяленне сялян на хутары праводзілася на падста- ве ўказа ад 9 лістапада 1906 r., зашнаў - ад 14 ліпеня 1910 г. і 29 чэрвеня 1911 г. Згаданыя ўказ і законы, вядомыя пад назвай сталыпінскай аграрнай рэформы, бьші накіраваны на развіццё фермерскіх сялянскіх гаспадарак. Селянін, які пажадаў пасяліцца на хутары, меў права патрабаваць вылучэння яму зямлі ў адным месцы. Гэтай зямлёй ён распараджаўся без усякіх абмежаванняў - мог яе пра- даць, абмяняць, завяшчаць сваім родным або чужым люд- зям, падараваць, аддаць у залог або ў арэнду.
Важнейшай падзеяй у пачатку XX ст. бьша рэвалюцыя 1905-1907 гт., якая ўскалыхнула ўсю Расійскую імперыю. Ha Беларусі рэвалюцыйная барацьба супраць царскага самаўладства і нацыянальнага прыгнёту значна абваст- рьшася яшчэ ў 1902-1904 гг. У беларускіх гарадах і мяс- тэчках узніклі рабочыя гурткі, сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. У 1902 г. на базе культурна-асветніцкіх гурт- коў моладзі Вільні, Гародні, Мінску была ўтворана Бела- руская Рэвалюцыйная Грамада. У снежні 1903 г. адбыўся ў Вільні Першы з’езд, на якім гэта партыя атрымала назву Беларуская Сацыялістычная Грамада (БСГ). Яе ства- ральнікамі бьші браты Іван і Антон Луцкевічы, К. Каст- равіцкі (K. Каганец), В. Іваноўскі, В. Ластоўскі, Ф. Стац- кевіч, А. Уласаў, Ф. Умястоўскі, А. Пашкевіч (Цётка), А. Бурбіс. Праграма БСГ, прьшятая на Першьш з’ездзе, змяшчала асноўныя сацыял-дэмакратычныя патрабаван- ні: краявой аўтаноміі для Беларусі, ураўнальнае землека- рыстанне разам «са скасаваннем права асабістай зямель- най уласнасці», выбарнасць чыноўнікаў, вызначэнне прагрэсіўнага падатку. Ha Другім з’ездзе - ў стуцзені 1906 г.
БСГ прыняла новую праграму муніцыпалізацыі зямлі. БСГ выдавала пракламацыі, газету «Наша доля», якая ў студзені 1907 г. была забаронена. 3 лістапада 1906 г. пача- ла выходзіць у Вільні газета «Наша ніва», у якой cy- працоўнічалі многія беларускія паэты і пісьменнікі: Цёт- ка, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, Ц. Гартны, 3. Бя- дуля, А. Гурло, К. Буйло і інш. 3 самага пачатку рэвалю- цыйньш падзеі на Беларусі былі састаўной часткай Пер- шай рускай рэвалюцыі. Яны адыгралі станоўчую ролю ў жыцці беларускага народа, актывізавалі яго барацьбу за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне, узнялі яго палітычную актыўнасць.
Пад ціскам рэвалюцыйных падзей царызм змушаны быў пайсці на некаторыя змены ў дзяржаўным ладзе і праве. Пачатак быў пакладзены царскім Маніфестам ад 6 жніўня 1905 г. аб утварэнні Дзяржаўнай думы. Адначасо- ва былі выдадзены «Учреждение Государственной думы», «Положение о выборах в Государственную думу» з дадаткамі да яго, якімі вызначалася колькасць дэпута- таў Думы. Тры беларускія губерні-Віленская, Гарадзенс- кая, Магілёўская выбіралі па сем дэпутатаў, Мінская — па дзевяць, Віцебская — па шэсць. Дзяржаўная дума, названая булыгінскай - па прозвішчу аўтара праекта, утвара- лася як дарадчы орган пры царскім урадзе. Выбары ў Думу павінны былі праводзіцца па трох курыях: памеш- чыкаў, гараджан і сялян. Гэтым законам вызначаліся прывілеі памешчыкам, якія атрымлівалі ў Думе 85% усіх дэпутацкіх месц. Булыгінская дума не была склікана ca- мадзяржаўем, але заканадаўства аб ёй паказала, што царызм не жадаў дзяліцца ўладай з народам.
17 кастрычніка 1905 г. цар выдаў Маніфест «Аб удас- каналенні дзяржаўнага парадку», у якім абвяшчаліся me- парушныя асновы грамадзянскай свабоды на пачатках
сапраўднай недатыкалънасці асобы, свабоды веравыз- нання, слова, сходаў і саюзаў», дэкларавалася пашырэнне выбарчых правоў і правоў Дзяржаўнай думы. Згодна з царскім указам ад 11 снежня 1905 г. рабочьм атрьшалі права выбіраць выбаршчыкаў у губернскія і гарадскія сабранні.
Царскімі Маніфестам і ўказамі ад 20 лютага 1906 г. змяняліся склад, парадак дзейнасці і кампетэнцьш Дзяржаўнай рады і Дзяржаўнай думы. У красавіку 1906 г. быў выдадзены ў новай рэдакцыі Звод асноўных дзяр- жаўных законаў, якім пацвярджалася, што «імператару ўсерасійскаму належыць вярхоўная самадзяржаўнаяўла- да. Падпарадкоўваццаўладзеяго не толькі за cmpax, але і за сумленне, сам Бог загадвае» (арт. 4). Але ў арт. 7 гэта- га ж закону гаварьшася: «Гясудар імператар здзяйсняе заканадаўчую ўладу ў з ’яднанні з Дзяржаўнай радай і Дзяржаўнай думай». Тьш самым гэты закон меў характар канстытуцыйнага акта. Усё гэта сведчыць аб тьш, што рэ- валюцыя 1905-1907 гг. вымусіла царскае самадзяржаўе ўнесці змены ў дзяржаўны лад. Але гэтыя змены менш за ўсё адбіліся на правінцыі, дзе па-ранейшаму чынілі сама- вольства паліцыя і чыноўнікі.Рэвалюцыя 1905-1907 гг. мела вьшпочна важнае значэн- не ў жьщці беларускга народа. Яна паказала, што сацыяль- нае і нацыянальнае вызваленне народа залежыць ад яго згуртаванасці і свядомасці, ад яго рашучасці дамагацца свабоды. Пасля паражэння рэвалюцыі яшчэ больш узмацніліся паліцэйскія рэпрэсіі, але стрьшаць рэвалюцыйную і нацьш- нальна-вызваленчую барацьбу яны ўжо не маглі.
Цяжкае гора напаткала беларускі народ з пачаткам Першай сусветнай вайны, якая пачалася 19 ліпеня (1 жніўня) 1914 г. Тэрыторьш Беларусі бьша ў непасрэд- най блізкасці ад раёна баявых дзеянняў, а летам 1915 г. вайна перакінулася на тэрыторыю Беларусі. Немцы
акупіравалі Заходнюю Беларусь. Фронт усталяваўся па лініі Дзвінск - Паставы - Баранавічы - Пінск. Больш як мільён сялян былі выгнаны са сваіх хат і вымушаны па- дацца ў бежанцы ў рускія губерні.
Ha ўсёй тэрьггорыі беларускіх губерняў з пачагкам вай- ны было абвешчана ваеннае становішча, у сувязі з чым уся паўната ўлады перадавалася ваеннаму камандаванню ў га- ліне абароны, забеспячэння грамадскага парадку, дзяржаў- най бяспекі. Галоўнакамандуючаму, камандуючым фран- тамі і арміямі давалася права выдаваць абавязковыя для на- сельніцтва пастановы і караць вінаватых за іх парушэнні, забараняць сходы, прьтыняць выданні газет і часопісаў, забараняць «нядобранадзейным»асобам знаходжанне ў мясцовасцях, абвешчаных на ваенным становішчы, пра- водзіць рэквізіцьпо маёмасці, перадаваць на разгляд ваен- ных судоў любыя крымінальныя справы.
У сувязі з тым, што ў Магілёве знаходзілася Стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй, а ў Мінску штаб Заходняга фронту, то і ўся паўната ўлады на Беларусі падчас Першай сусветнай вайны знаходзілася ў вайсковага камандавання.
Ha тэрыторьгі Беларусі размяшчаліся войскі Заходняга фронту, звыш 1,5 млн рускіх салдат і афіцэраў і каля 1 млн нямецкіх. Ha захопленай тэрыторыі немцы разрабавалі прамысловыя гірадпрыемствы, налажьпті жорсткія падаткі на народ, вывозілі рабочых і сялян на работы ў Германію.
Цяжкія страты панесла сельская гаспадарка Беларусі па абодва бакі фронту. Скараціліся пасяўныя плошчы, не хапала рабочых рук, бо толькі з Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў было мабілізавана ў армію 633 600 чалавек (История Белорусской ССР. -1994. Т. 1 .—С. 625). Арміямі, як нямецкай, так і рускай, праводзіліся масавыя рэквізіцыі коней, буйной рагатай жывёлы, прадуктаў xap-
чавання і фуражу. Узраслі ў 5-8 разоў цэны на прадукты харчавання і адзенне, што прывяло да значнага пагаршэн- ня жыццёвых умоў рабочых і служачых.
Як толькі пачалася вайна, 50 губерняў Pacii, у тым ліку ўсе беларускія, пераводзіліся на ваеннае становішча. Уся паўната ўлады была перададзена ў рукі ваенных, была ўведзена ваенная цэнзура, утвараліся ваенна-палявыя суды.
Ha захопленай частцы Беларусі немцы праводзілі двудушную палітыку: акаталічаным беларусам, якіх называлі палякамі, абяцалі адраджэнне Польшчы, а беларусам і літоўцам - утварэнне сваіх дзяржаваў. У адозве акупацыйных улад да жыхароў Вільні, падпісанай графам Пфайлем, гаварылася, што тямецкія войскі шчыра спачуваюць польскаму насельніцтву» (Ніва (г. Беласток). - 1990. 18 сак. ), а ў лісце да генерала Людэндорфа рэка- мендавалася яму, «каб вялося змаганне з польскімі ўплывамі і каб падтрьшліваліся іншыя нацыянальнасці (літоўцы, беларусы, яўрэі)» (Там жа). Але немцы не мелі намеру дазваляць беларусам утвараць свае дзяржаўньм органы. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Pacii, у верасні 1917 г. яны дазволілі літоўскім дзеячам правесці канфе- рэнцьпо і утварьщь вышэйшы орган улады - Тарыбу (Раду).
Ha пасяджэнні Тарыбы 11 снежня 1917 г. было абвеш- чана аб утварэнні літоўскай дзяржавы, у склад якой была ўключана значная частка беларускай тэрыторыі, у цес- ным саюзе з Германіяй па ваеннай, камунікацыйнай, ма- нетарнай і мытнай службах, а затьш у сярэдзіне 1918 г. Літва была абвешчана манархіяй, а каралём стаў абраны нямецкі князь Вільгельм Ульрьгс Віртэмбергскі.
3 акупацыяй нямецкімі войскамі Вільні частка беларускіх нацыянальных дзеячаў пераехала ў Мінск. Склаліся два ідэйньм цэнтры, якія падтрьшлівалі ідэю ўтварэння беларускай дзяржавы. У Вільні, нягледзячы на
нямецкую акупацыю і спьшенне вьщання беларускай газеты «Наша ніва», працягвалі працу беларускія аргані- зацыі. У снежні 1915 г. бьша ўтворана Канфедэрацыя Вя- лікага княства Літоўскага, якая ставіла сваёй мэтай ства- рэнне «на фундаменце незалежнасці Літвы і Беларусі» самастойнай дзяржавы (Літ. і маст. - 1990. — 22 ліст. ).
У 1916 г. у Вільні быў утвораны «Цэнтральны саюз беларускіх нацыянальных грамадскіх арганізацый», які накіраваў сваіх прадстаўнікоў на міжнародную канфе- рэнцьпо ў Стакгольм. У гэтым жа годзе беларуская дэле- гацыя на чале з В. Ластоўскім прадставіла мемарандум на міжнароднай канферэнцыі ў Швейцарыі, у якім былі сфармуляваны палітычныя патрабаванні беларускага на- цыянальнага руху аб утварэнні беларускай дзяржавы. Але прадстаўнікі Англіі, Францыі і іншых дзяржаваў, якія ўдзельнічалі ў канферэнцыі, засталіся глухімі да гэ- тых запатрабаванняў.
6.