Грамадскі лад
Далучэнне Беларусі да Pacii не ўнесла істотных змен у характар феадальных грамадскіх адносін. Па-ранейшаму грамадства падзялялася на два асноўныя класы: паноў (па- мешчыкаў) і сялян, залежных ад паноў або дзяржавы, а таксама на саслоўі: шляхту (дваран), мяшчан, сялян і духа- венсгва.
Але разам з тым еталі выразна праяўляцца і но- вьш тэндэнцыі ў развіцці грамадства. Пад уздзеяннем та- варна-грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар і значная частка прадукцыі выраблялася для продажу альбо пераапрацоўкі. Напрыклад, толькі ў адной Гарадзенскай губерні ў 40-х гг. XIX ст. выпрацоўвалася 40-50 тыс. пудоў высакаякаснай танкаруннай воўны. Меліся палатняныя, суконныя, цукро- вьш, спіртавыя і іншыя фабрыкі. Сталі фарміравацца два новыя класы: буржуазіі і наёмных рабочых. У гандлі і прамысловасці на Беларусі дамінавалі апалячаныя памешчыкі, яўрэі і рускія купцы і фабрьпсанты. Рабочы клас складаўся з бедных мяшчан і вьіхадцаў з прыгонных сялян.Дваране-шляхта на Беларусі ў першай палове XIX ст. у сваёй большасці былі кагаліцкай або уніяцкай веры і час- цей за ўсё лічылі самі сябе палякамі, хаця на самай справе былі этнічнымі беларусамі, або, як тады часцей за ўсё называлі, ліцвінамі. Прававое становішча дваран на Беларусі вызначалася «Жалованной грамотой дворян-
ству» 1785 r., пацверджанай указам 1801 г. Гэта азначала, што ўсе правы Ї прывілеі дваранскага саслоўя захоўваліся ў поўнай ступені, у тьш ліку і галоўнае з іх — права ўласнасці на зямлю і прыгонных сялян. У 1831 г. быў выдадзены Указ «О разборе шляхты в западных губерниях и об устройстве сего рода людей», у якім адзначалася, што за ўсімі, хто дакажа сваё права на дваранства (шля- хецтва), захоўваюцца ўсе правы і перавагі дваранству імперыі дараваныя. Але фактычна ўсімі правамі маглі ка- рыстаццатолькі дваране-памешчыкі, у якіх бьші прыгон- ныя сяляне.
Так, яшчэ указ Сената 1773 г. права выбіраць судзей у беларускіх паветах, далучаных да Pacii, даваў толькі памешчыкам, у якіх мелася не менш як 10 прыгонных сялян-мужчын, а быць абранымі-не менш як 20 (БЭФ. Т. 3. — С. 38). 6 снежня 1831 г. быў выдадзены Маніфест «О порядке дворянских собраний, выборов и службы по оным», згодна з якім выбіраць на дваранскія пасады маті толькі дваране, якія мелі не менш як 100 душ прыгонных сялян або 3 тыс. дзесяцін незаселенай зямлі.Духавенства на Беларусі падпарадкоўвалася розным вышэйшым царкоўным установам. Большасць сялян (каля 70%) належала да уніяцкай царквы, святары якой, як i католікі, прызнавалі ўладу Папы Рымскага. Пасля ўключэння Беларусі ў Расійскую імперыю пачалася дыскрымінацыя уніяцкай царквы. Па загаду Мікалая I у 1839 г. бьгў скліканы Полацкі сабор праваслаўнага і часткі уніяцкага духавенства, на якім абвясцілі аб ліквідацыі уніяцкай царквы на Беларусі, а ўсіх вернікаў далучылі да рускай праваслаўнай царквы.
Сяляне па свайму прававому становішчу падзяляліся на прыватнаўласніцкіх (панскіх), дзяржаўных (казённых), вольных і аднадворцаў. Колькасць прыватнаўласніцкіх сялян значна павялічьшася ў канцы XVIII і першай чвэрці
XIX ст. за кошт раздачы дзяржаўных сялян фаварытам Кацярьшы П, Паўла I і Аляксандра I, а таксама ў сувязі з занявольваннем вольных людзей і аднадворцаў. У канцы 40-х гг. XIX ст. памешчыкам належала 70 і дзяржаве - 19 % усіх сялян.
Дзяржаўнымі лічыліся сяляне, якія раней у Вялікім княстве Літоўскім называліся старосцінскімі, паезуіцкімі, паманастырскімі, а таксама сяляне з канфіскаваньк маёнткаў памешчыкаў, якія ўдзельнічалі ў паўстаннях 1794 г. і 1830- 1831 гг. У 1841 г. царскі ўрад канфіскаваў і далучыў да дзяржаўных маёмасцей маёнткі каталіцкага і праваслаў- нага духавенства. Затьш у 1843 г. Міністэрству дзяржаў- ных маёмасцей бьші перададзены іменні з залежнымі сялянамі парафіяльных цэркваў. У выніку гэтых актаў царкоўная ўласнасць на сялян на Беларусі бьша ліквідавана.
Дзяржаўныя сяляне павінны былі плаціць дзяржаўныя падаткі ў казну, выконваць розныя земскія павіннасці і даваць грошы і прадукты на мірскія мясцовыя патрэбы.
Да земскіх павіннасцей належалі зборы на ўтрьшанне пошты, на рамонт і будаўніцтва дарог і мастоў і іншыя мясцовьм работы. Мірскія зборы ішлі на пабудову і угры- манне валаснога праўлення, запасных магазінаў і іншыя мясцовыя патрэбы. Але найбольш цяжкімі для дзяржаў- ных сялян бьші павіннасці на карысць арандатараў дзяр- жаўных маёнткаў.Паводле закона ад 7 жніўня 1797 г. усе паселішчы дзяржаўных сялян былі аб’яднаны ў воласці. У кожнай воласці ўсталёўвалася валасное праўленне ў складзе валаснога галавы і пісара. Нагляд за своечасовым выканан- нем воласцю ўсіх павіннасцей і збораў ажыццяўляла губернская казённая палата праз сваіх чыноўнікаў. Па паліцэйскіх справах воласць была падначалена ніжняму земскаму суду, якім кіраваў капітан-спраўнік.
У 1837-1838 гг. праводзілася рэформа па ўпарадкаван- ню кіраўніцтва над дзяржаўнымі сялянамі. Было ўтвора- на Міністэрства дзяржаўных маёмасцей і яго мясцовьм органы: палаты ў губернях, акругі ў паветах. Ha Беларусі яшчэ ў канцы XVIII і пачатку XIX ст. захоўваліся ў невялікай колькасці вольныя людзі. Паводле закона ад 20 кастрычніка 1783 г. вольныя людзі Магілёўскай і По- лацкай губерняў мелі права сяліцца, па свайму выбару, ў сельскай мясцовасці або ў горадзе, набываць зямлю ва ўласнасць. Вольныя людзі пражьшалі і ў іншых беларускіх губернях. Па пятай рэвізіі (перапісу насельніцтва) 1795 г. у Віленскай губерні было 20 964, у Гарадзенскай - 7 286 вольных людзей. У 1857 г. колькасць вольных людзей ў Віленскай губерні зменшылася да 2 176, у Г арадзенскай — да 1 191 чалавека. Калі яны жьші не на сваёй уласнай зямлі, а на дзяржаўнай, то і адбывалі такія ж павіннасці, як і дзяржаўныя сяляне, калі ў горадзе, то такія, як мяш- чане, а калі на памешчыцкай, - плацілі чынш або нават адбывалі паншчыну.
Аднадворцы і грамадзяне заходніх губерняў - гэта ка- тэгорыя насельніцтва Беларусі, якія да 1831-1832 гг. лічыліся шляхтай, a па ўказу ад 19 кастрычніка 1831 г. нездолелі даказаць сваё шляхецтва і таму не былі прыз- наны дваранамі.
Галоўная прычына, па якой бедныя шляхціцы выключаліся з дваранскага саслоўя, была палітычная, бо многія з іх былі ўдзельнікамі паўстання 1830-1831 гг. Згодна з указам ад 19 кастрычніка 1831 г. аднадворцы і грамадзяне павінны былі плаціць падаткі і пастаўляць рэкрутаў. Тыя з ix, якія жылі ў гарадах, сталі назьшацца грамадзянамі, а якія ў сельскай мясцовасці - аднадворцамі (Улащик Н. Н. Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии. — M., 1965. - С. 95).Прьшатнаўласніцкія сяляне знаходзіліся ў самьм цяжкім стане. Памешчыкі распараджаліся сваімі сялянамі на свой капыл. У 1775 г. была зроблена спроба забараніць продаж беларускіх сялян без зямлі, бо, як сказана ў дакладзе Сената Кацярыне II «белорусское шляхетство издавна не имело сего в обыкновении» (БЭФ. T. 3. - С. 50).
Ha практыцы сялян не толькі прадавалі, але і аддавалі ў наём падрадчыкам, якія рукамі прыгонных сялян будавалі чыгункі, каналы, крэпасці, казармы і выконвалі іншыя работы, а таксама заводчыкам для работы на фаб- рыках і заводах. Сяляне павінны былі плаціць розньш падаткі і працаваць на панскім полі па пяць-сем дзён на тыдзень. Пасля далучэння Беларусі даРасіі падаткі сялян узраслі ў некалькі разоў. Павел I, жадаючы стрьмаць хцівасць памешчыкаў, выдаў указ, які забараняў прьшу- шаць сялян працаваць у нядзелю і рэкамендаваў абмежа- ваць паншчыну не больш чьш тры дні на тыдзень. Але гэтьш рэкамендацыі так і заставаліся толькі на паперы, бо прьмаць іх ці не прымаць, вырашаў сам памешчык. Сяляне не мелі нават права скардзіцца на сваіх паноў у органы дзяржаўнай улады.
Усе сяляне, як дзяржаўныя, так і прьшатнаўласніцкія, павінны бьші штогод выстаўляць рэкрутаў для рускай арміі. У 1794 г. па загаду Кацярьшы II было прадпісана на- браць рэкрутаў для камплектавання пяці новых егерскіх карпусоў з Менскай, Полацкай і Магілёўскай губерняў. Асабліва павялічыўся набор рэкрутаў у 1809-1810 гг. Толькі ў адньш 1811 г. з пяці беларускіх губерняў было забрана 14 750 рэкрутаў , якія павінны былі служыць 25 гадоў (Корнейчйк Е.
Белорусский народ в Отечественной войне 1812 года.-Мн., 1962. - С. 17).Рэскрыптам цара Аляксандра I ад 20 лютага 1803 г. Дазвалялася памешчыкам вызваляць сваіх сялян ад
прыгонніцкай залежнасці. Вызваленыя сяляне атрымалі назву вольных хлебаробаў. Ix павіннасці былі амаль такімі ж, як і дзяржаўных (казённых) сялян.
Мяшчане беларускіх гарадоў пасля далучэння да Pacii былі пазбаўлены часткі сваіх правоў і павінны былі плаціць падушныя падаткі, выконваць рэкруцкую і іншыя павіннасці. Найбольш прывілеяван ымі мяшчанамі бьші купцы першай і другой гільдый і фабрыканты. Яны маглі свабодна выбіраць сабе месца жыхарства, куплядь зямлю, будаваць прамысловыя прадпрыемствы. Збліжэнню прававога становішча вярхоў мяшчан з два- ранствам садзейнічаў закон 1832 r., якім было вызначана званне асабістага і спадчьшнага ганаровага грамадзяніна. Спадчынньші ганаровымі грамадзянамі прызнаваліся ба- гатыя капіталісты, выдатныя вучоныя, мастакі, дзеці асабістых дваран; асабістьші ганаровымі грамадзянамі лічыліся чыноўнікі сярэдняга рангу і асобы, якія закончылі вышэйшыя навучальныя ўстановы. Ганаровыя грамадзяне не плацілі падушнага падатку, не неслі рэк- руцкай павіннасці, вызваляліся ад цялесных пакаранняў.
Большую частку гарадскога насельніцтва беларускіх гарадоў складалі рамеснікі - майстры, падмайстры і іх вучні. Усе яны аб’ядноўваліся ў саюзы па прафесіях - цэхі. Цэхавая арганізацьш мела свае кіруючыя органы, якія ў сваёй дзейнасці кіраваліся мясцовьш правам і сваімі цэхавымі звычаямі і традыцыямі. Ba ўсіх беларускіх га- радах і мястэчках значную частку насельніцтва складалі яўрэі, якія займаліся гандлем, рамяством, працавалі на фабрыках. Яны паводле закона ад 23 чэрвеня 1794 г. не мелі права выязджаць за межы яўрэйскай аселасці, г. зн. за межы Беларусі і часткова Украіны.
2.