Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі
Рэвалюцыйныя выступленні рабочых і салдат Петраг- рада 27 лютага 1917 г. прывялі да звяржэння царскага ўрада ў Pacii. У Петраградзе быў утвораны Савет рабочых дэпутатаў, большасць у якім складалі прадстаўнікі сацыялістычных плыняў — меншавікі і эсэры.
Старшы- нёй Савета быў абраны меншавік Н. С. Чхеідзе, а яго таварышамі А. Ф. Керанскі і М. I. Скобелеў.Дэпутатамі Дзяржаўнай думы ў гэты ж час быў утвораны Часовы камітэт Думы пад старшынствам М. В. Pa- дзянкі. У ноч на 28 лютага Часовы камітэт Думы выдаў адозву да народаў Pacii, у якой заяўляў, што ён бярэ на сябе ініцыятыву аднавіць у дзяржаве парадак і ўтварыць новы ўрад. Такім чынам, у першыя дні рэвалюцыі ў Петраградзе ўсталявалася двоеўладдзе - своеасаблівае пе-
рапляценне ўлады буржуазіі ў асобе Часовага ўрада і ўла- ды Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Праз дзень, 1 (14) сакавіка 1917 r., аб перамозе народ- най рэвалюцыі ў Петраградзе стала вядома ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гомелі і іншых гарадах Беларусі.
4 сакавіка ў Мінску быў утвораны Савет рабочых дэ- путатаў і выбраны Часовы выканаўчы камітэт Савета, старшынёй якога быў абраны Б. П. Позерн, а таварышам старшыні I. Е. Любімаў. Бьша ўтворана гарадская міліцыя, на чале якой стаў М. В. Фрунзе. Міліцыяй былі вызвалены з турмы ўсе палітычныя вязні, раззброена паліцыя. 5 сакавіка адбьшося другое пасяджэнне Мінска- га Савета, на якім бьшо вьдрашана правесці 6 сакавіка агульнагарадскую маніфестацыю.
У ноч з 3 на 4 сакавіка адбылася нарада прадстаўнікоў гарадской думы, павятовага і губернскага земстваў, а так- сама іншых уплывовых гарадскіх асоб (усяго - 70 чала- век), з мэтай утварэння новага органа ўлады замест гу- бернатара і губернскага праўлення. Нарада пастанавіла ўтварыць Камітэт грамадскага парадку і бяспекі. Цывільным камендантам горада быў выбраны старшыня губернскай земскай управы Самойленка.
У той жа дзень галоўнакамандуючы Заходнім фронтам генерал Эверт афіцыйназацвердзіў Самойленку на пасадзе каменданта. 5 сакавіка міністр унутраных спраў Часовага ўрада князь Львоў прызначыў яго мінскім губернскім камісарам, які замяніў губернатара.Услед за ўтварэннем Саветаў рабочых дэпутатаў пачалі ўтварацца Саветы салдацкіх дэпутатаў. 8 сакавіка ў Мінску адбылося першае агульнае аб’яднанае пасяджэнне Мінскага Савета рабочых і салдацкіх (мінскага гарнізона) дэпутатаў. Ha гэтьш пасяджэнні быў выбраны новы выканаўчы камітэт Менскага Савета з 22 чалавек.
За кароткі час у арміях Заходняга фронту было ўтворана каля 7 тыс. ротных, палкавых, дывізійных, карпусных, армейскіх, пры тьшавых часцях i штабах, камітэтаў (Ивашин В. Г. Великий Октябрь в Минске. — Мн., 1957.—C. 19).
У гэты ж час пачалі ўтварацца і сялянскія камітэты. 20-23 красавіка (3-6 мая) 1917 г. у Мінску адбыўся Пер- шы з’езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губер- няў. З'езд выбраў выканкам Савета на чале з М. Ф. Фрунзе і дэлегатаў на Першы Усерасійскі з’езд сялянскіх дэ- путатаў Саветы сялянскіх дэпутатаў мелі значны ўплыў на сялянскія масы ў Беларусі, дзе быў вельмі вялікі пра- цэнт буйнога памешчыцкага землеўладання і мелася каля 300 тыс. сялян, якія парабкавалі.
У пачатку чэрвеня ў Петраградзе адбыўся Першы Усерасійскі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Ha ім прысутнічалі дэлегаты ад беларускіх гарадоў і гу- берняў. З'езд ухваліў знешнюю палітыку Часовага ўрада, абмеркаваў адносіны да вайны і міру, нацыянальнае пы- танне, падрыхтоўку да Устаноўчага сходу і інш., але не вырашыў галоўнага пьггання рэвалюцыі — аб міры і зямлі.
Характэрнай асаблівасцю дзяржаўна-палітычнага ста- новішча, якое склалася на Беларусі ў 1917 г. было тое, што тут дзейнічалі тры ўлады: вайсковая, саветаў і Камі- тэта грамадскага парадку і бяспекі на чале з Самойлен- кам. У адрозненне ад Петраграда, дзе ўтварылася двоеў- ладцзе, у Беларусі склалася троеўладдзе, дзе асноўная сіла была ў вайсковага камандавання.
A таму, калі Часовы ўрад і яго мясцовыя органы страцілі ўладу, то на Беларусі ўся ўлада апынулася ў руках вайсковых камітэтаў, якія былі пад уплывам бальшавікоўУ сакавіку — красавіку 1917 г. значна актывізавалася дзейнасць беларускіх нацыянальна-вызваленчых аргані- зацый у Мінску і іншых гарадах. 25-27 сакавіка 1917 г. у
Мінску адбыўся з’езд беларускіх нацыянальных аргані- зацый. У яго працы прынялі ўцзел 150 дэлегатаў з розных гарадоў Беларусі і Pacii. З'езд выбраў Беларускі на- цыянальны камітэт (БНК) з 18 чалавек, якому было дару- чана: «1) арганізаваць Беларусь у кантакце з Часовьт Расейскім Урадам; 2) падрыхтаваць выбары ў Беларус- кую Краёеую Раду; 3) весці прапаганду выбараўу Расейс- кае Учрэдзіцельнае Сабраньне...; 4) цяпержапрыступіць да апрацавання канстытуцыі «Беларускага Краёвага Ўрада» (Спадчьша, 1990. - № 4. - С. 33.). У БНК былі выбраны вядомыя дзеячы нацыянальнага адраджэння - Р. Скірмунт, А. Смоліч, В. Фальскі, Б. Тарашкевіч, Е. Кан- чар, А. Бурбіс, Ф. Шантыр, В. Іваноўскі, 3. Жылуновіч і інш. З'езд вьпсазаў сваю гатоўнасць падтрымаць Часовы ўрад і заявіў аб перадачы выканаўчай улады БНК. У красавіку 1917 г. па ініцыятыве БНК быў скліканы Краё- вы сялянскі з’езд, які выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе дэмакратычнай Расійскай рэспублікі.
Летам 1917 г. у Вільні ўзнікла беларуская арганізадыя, якая дамагалася ўтварэння незалежнай беларускай дзяр- жавы. Арганізацыя атрымала назву «Сувязь (саюз) неза- лежнасці і непадзельнасці Беларусі». Яна выступіла як супраць канфедэрадыі Беларуеі з Літвой, так і супраць аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай рэспублікі, «супраць анэксійных прэтэнзій літвіноў да беларускіх зя- мель»(Літаратура і мастацтва. - 1990. - 30 ліст.).
Пад уплывам рэвалюцыйных падзей летам 1917 г. значна ўзрасла акгыўнасць Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ). Па яе ініцыятыве ў ліпені 1917 г. у Мінску быў скліканы Другі з’езд беларускіх арганізацый, на якім замест БНК была ўтворана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый.
У Статуце Рады бьшо запісана, што яе дзейнасць грунтуецца на прьшцыпах поўнага дэ-макратызму, перадачы ўсёй зямлі без выкупу працоўнаму народу і абароны інтарэсаў рабочых. Кіруючае стано- вішча ў Цэнтральнай радзе належала дзеячам БСГ Я. Лё- сіку, П. Бадуновай, Я. Дыла, 3. Жылуновічу, А. Смолічу, Ф. Шантыру. БСГ восенню 1917 г. налічвала ў сваіхрадах да 10 тыс. чалавек. Яе арганізацыі меліся і за межамі Беларусі — у Петраградзе, Маскве і іншых гарадах. Сярод петраградскай і маскоўскай секцый БСГ бьшо шмаг рабочых, салдат і маракоў, якія падтрымлівалі праграму бальшавікоў. Восенню 1917 г. у Петраградзе і Гельсінгфорсе з некалькіх раённых арганізацый БСГ была ўтво- рана Беларуская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (БСДРП), у радах якой налічвалася 700 чалавек. У выка- наўчы камітэт БСДРП уваходзілі А. Чарвякоў, А. Усці- ловіч і інш. У красавіку 1918 г. БСДРП бьша пераўтвора- на ў беларускую секцыю пры Пецяргофскім раённым камітэце РКП(б). Беларускія секцыі РКП(б) былі ўтвора- ны ў Маскве і іншых гарадах Pacii. Маскоўская і петраград- ская беларускія секцыі РКП(б) актыўна садзейнічалі ўтварэнню Беларускай CCP
Кароткі агляд нацыянальна-вызваленчага pyxy, які шырыўся на Беларусі на пачатку XX ст. і пасля Лютаўс- кай рэвалюцыі, дазваляе сцвярджаць, што беларускі народ свядома дамагаўся сваёй нацыянальнай дзяржаўнасці. Таму ўтварэнне ў 1918 г. Беларускай Ha- роднай Рэспублікі, а затым Сацьшлістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі не бьшо гістарычнай выпадковасцю або падарункам з чужых рук, як гэта падавалася некато- рымі гісторыкамі, а з’яўлялася заканамерньш гістарыч- ным працэсам, які развіваўся пад уплывам дзейнасці шырокіх мас народа.
Падсумоўваючы гістарычны шлях дзяржаўнага будаў- ніцтва і развіцця права беларускага народа, яскрава відаць, што іх развіццё адбывалася ў агульньш рэчышчы сусветнай гісторыі народаў: ад простых пачатковых фор- маў да больш складаных грамадскіх адносін, высокараз- вітага дзяржаўнага ладу і права, усталёўваліся культур- ньм, эканамічньм і палітычныя сувязі з іншымі народамі.
Нашаму народу на працягу сваёй гісторыі тройчы да- вялося мяняць сваю сістэму права. Першы раз - пасля прыняцця хрысціянства, у выніку чаго на базе старой язычніцкай дзяржаўна-прававой сістэмы бьша выпраца- вана свая прававая сістэма, найбольш выдатным увасаб- леннем якой стаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Другі раз - пасля далучэння Беларусі да Pacii, калі вымушаны былі пакінуць сваю параўнальна дэмакратыч- ную сістэму і перайсці на самадзяржаўную сістэму Расійскай імперыі. Трэці раз - пасля ліквідацыі імперскай дзяржаў- на-прававой сістэмы пачаўся павольны, вельмі слабенькі працэс адраджэння свайго нацыянальнага права ў 20-х гг. XX ст. I толькі пасля 1991 г. стала ўтварадца новая раз- вітая нацьмнальная дзяржаўна-прававая сістэма.
Разам з працэсам развіцця дзяржаўна-прававой сістэмы ўдасканальваецца прававая навука і практыка прават- ворчасці, узрастае роля навукі гісторыі дзяржавы і права, якая дапамагае бачыць перспектыву далейшага развіцця беларускай дзяржавы і права ў сусветнай гісторыі.