Дзяржаўны лад
Расійская імперыя была цэнтралізаванай дзяржавай, вышэйшая ўлада ў якой належала цару-імператару. Усе яго распараджэнні павінны былі выконвацца адпаведнымі дзяржаўньші ўстановамі, службовымі асобамі і падданымі.
Ён паўнаўласна распараджаўся ўсімі грашовымі сродкамі і маёмасцю дзяржавы. Каця- рына II, Павел I, Аляксандр I і Мікалай I раздавалі беларускія землі і сялян сваім генералам, чыноўнікам і іншым фаварытам без усялякага абмежавання. Цару былі падп арадкаваны ўсе вайсковыя сілы дзяржавы. Сваю ўла- ду цар ажыццяўляў праз вялікую армію чыноўнікаў і разгалінаваны аларат дзяржаўнага кіравання. У першыя гады царавання Аляксандра I быў утвораны гэтак званы Інтымны камітэт, у склад якога ўваходзілі асабістыя прыяцелі цара: Качубей, Навасільцаў, Строганаў і Адам Юрый Чартарыскі. Для беларускага народа асабліва не- бяспечнай была дзейнасць Чартарыскага, які праводзіў палітыку апалячвання Беларусі і дамагаўся яе далучэння да Польшчы. У 1802 г. царскім Маніфестам «Об учреждении министерств» былі ўтвораны восем міністэрстваў: ваенных сіл, марскіх сіл, замежных спраў, юстыцыі, унутраных спраў, фінансаў, камерцыі (ганддю), народнай асветы. Асаблівая ўвага надавалася міністэрству ўнутра- ных спраў, якое ажыццяўляла кіраўніцтва ўсімі мясцовымі органамі дзяржаўнай улады. У 1810 г. пачаў дзейнічаць Дзяржаўны савет як дарадчы орган пры цары. У сістэме вьпнэйшых органаў Расійскай імперыі асобае становішча займала царская канцылярыя, якая падзяля- лася на чагыры аддзяленні: першае выконвала асабістыя даручэнні цара, займалася асабістым складам чыноўнікаў; другое — рыхтавала праекты законаў; трэцяе - кіравала сакрэтнай паліцыяй і жандармерыяй, кіраўніктрэцяга адцзялення быў адначасова і шэфам корпуса жан- дараў; чацвёртае — займалася дабрачыннымі ўстановамі. Дзейнасць трэцяга аддзялення была накіравана на заду- шэнне вызваленчага pyxy, у тьш ліку на Беларусі, на заба- рону нават беларускай мовы.
У 1837 г. было ўтворана міністэрства дзяржаўнай маёмасці, якое павінна было займацца ў першую чаргу дзяржаўньші сялянамі.Самадзяржаўе, праводзячы ў адносінах да Беларусі палітьпсу прьйнечання і не лічачыся з інтарэсамі народа, уводзіла свой адміністрацыйна-тэрьггарыяльны падзел. Пас- ля далучэння ўсходняй часткі Беларусі да Pacii гэта тэрьгго- рыя была ўключана ў дзве новаўтвораньш губерні - Магілёўскую і Пскоўскую. У 1776 г. з Пскоўскай губерні бьші вьшучаны беларускія паветы і ўтворана Полацкая губерня з паветамі: Веліжскім, Віцебскім, Гарадоцкім, Дрысенскім, Дьша- бургскім, Люцьшскім, Невельскім, Полацкім, Рэчыцкім, Ca- бежскім і Суражскім. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. да гэтай губерні быў далучаны Лепельскі павет. У Магілёўскую губерню ўваходзілі паветы Аршанскі, Бабіна- віцкі, Беліцкі, Копыскі, Клімавіцкі, Магілёўскі, Мсціслаўскі, Рагачоўскі, Сенненскі, Сгарабькаўскі, Чавускі, Чэрьжаўскі. У 1840 г. быў скасаваны Бабінавіцкі павет, у 1852 г. — Беліцкі павет перайменаваны ў Гомельскі, у 1861 г. Копыскі павет пе- райменаваны ў Горацкі.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. была ўтворана Мінская губерня ў складзе паветаў Бабруйска- га, Барысаўскага, Вілейскага, Дзісенскага, Ігуменскага, Мазьфскага, Мінскага, Пінскага, Рэчыцкага і Слуцкага. У снежні 1842 г. Вілейскі і Дзісенскі паветы ўвайшлі ў склад Віленскай губерні, а Наваградскі павет далучаны да Мінскай губерні.
Заходняя частка Беларусі ў 1795 г. была ўключана ў губерні — Віленскую і Слонімскую. У Віленскую губерню
ўваходзілі паветы Ашмянскі, Новааляксандраўскі (Бра- слаўскі), Віленскі, Вілкамірскі, Завілейскі, Ковенскі, Pa- сіенскі, Трокскі, Упіцкі (Панявежскі), Цяльшэўскі і Ша- вельскі. У 1842 г. частка паветаў Віленскай губерні бьша вьшучана ў Ковенскую губерню, а ў Віленскую губерню дадаткова ўключаны паветы Лідскі, Дзісенскі і Вілейскі. У Слонімскую губерню ўваходзілі паветы Брэсцкі, Ваўкавыскі,Гарадзенскі, Кобрынскі, Лідскі, Наваградскі, Пружанскі, Слонімскі.
Паводле ўказа Паўла I 12 снежня 1796 г.
Полацкая гу- берня была аб’яднана з Магілёўскай і ўтворана Беларус- кая губерня з цэнтрам у Віцебску. Зашм 6 лютага 1797 г. Віленская і Слонімская губерні ўтварылі адну Літоўскую губерню. Пасля смерці Паўла I указам Аляксандра I 27 лютага 1802 г. Беларуская губерня была падзелеяа на Віцебскую і Магілёўскую. Літоўская губерня 9 верасня 1801 г. падзялілася на Віленскую і Гарадзенскую губерні. Па Тыльзіцкаму дагавору 1807 г. паміж Францьшй і Расіяй у склад апошняй увайшла Беластоцкая акруга, якая была далучана да Гарадзенскай губерні. Такім чы- нам, на пачагку XIX ст. уся тэрыторыя Беларусі апынула- ся ў складзе Расійскай імперыі.Мясцовьм органы дзяржаўнай угады ў Беларусі буцаваліся амаль такія ж самыя, як і па ўсёй імперьгі, але меліся і не- каторыя асаблівасці. Так, на тэрьгшрьгі Беларусі існавалі гене- рал-губернатарствы: Беларускае - ў складзе Магілёўскай і Віцебскай губерняў, потьш да яго бьша далучана Смаленс- кая губерня і часова Мінская, якая ў 1831-1834 гг. утварала асобнае Віленскае генерал-іубернагарства; Віленскае, у якое ўваходзілі Віленская і Гарадзенская губерні (з 1801 п), у 1843 г. да яш была далучана Ковенская, а з 1834 па 1856 і з 1862 па 1870 г. - Мінская. У час паўсгання 1863 г. у Віленскае генерал- губернатарства ўвайшлі губерні Віцебская і Магілёўская.
Генерал-губернатар, як намеснік цара, узначальваў мяс- цовую адміністрацьпо падпарадкаваных яму губерняў. Яго прававое становішча акрэслівалася вельмі недакладна, бо закон «Учреждение для управления губерний» 1775 г. толькі прадпісваў, што ён павінен «строгое и точное взыскание чинитъ со всех ему подчиненнъѵсмест» (Учреждение для управления губерний. Арт. 81//Дворянская империя XVIII века: Сб. документов. - M., 1960. - С. 64). Г эта давала ім магчьшасць дзейнічаць па сваім разуменні і бьщь адказнымі толькі перад царом. Пры генерал-губерна- тары мелася канцыяярыя з невялікім штагам чыноўнікаў, бо асноўныя яго загады праводзіліся ў жыццё праз губернскія і павятовыя (уездныя) установы.
Галоўнай службовай асобай у губерні быў губернатар. Ён назначаўся вярхоўнай уладаю з ліку давераных асоб цара. Губернатары падпарадкоўваліся генерал-губерната- рам і міністру ўнутраньж спраў. У кожнай губерні мелася губернскае праўленне як дарадчы і выканаўчы орган. Яно складалася з «общего присутствия» і канцылярыі. У «общее присутствие» ўваходзілі генерал-губернатар, губернатар, віцэ-губернатар, саветнікі і асэсары. Старшын- стваваў на пасяджэннях — генерал-губернатар, а калі яго не было, то губернатар або віцэ-губернатар.
Пасяджэнні «общего присутствия» праходзілі фар- мальна, бо ўсе найважнейшыя справы вырашаліся асабіста генерал-губернатарам або губернагарам праз губернскую канцылярьпо, якая падзялялася на чатьфы аддзяленні. Першае адцзяленне канцьшярьгі распаўсюджвала законы, наглядала за выкананнем распараджэнняў генерал-губер- натара, губернагара, губернскага праўлення. Праз другое адцзяленне губернагар кіраваў паліцыяй, праз трэцяе - здзяйсняўся нагляд за суцамі, чацвёртае - ажьпвдяўляла су- вязь з фінансава-гаспадарчьші органамі.
Гаспадарчай і фінансавай дзейнасцю ў губерні кіравала казённая палата, якую ўзначальваў віцэ-губер- натар, а з 1845 г. старшыня казённай палаты. Галоўнай задачай казённай палаты быў расклад і збор падаткаў, кіраванне і нагляд за казённай маёмасцю, кантраляванне выдаткаў казённых грошаў.
У губернях меліся іншыя органы кіравання: рэкруцкія ўправы («присутствия»), пераўтвораныя ў 1831 г. у рэкруцкія камітэты, кіравалі рэкруцкім наборам у губерні, «Приказ общественного призрения» наглядаў і кіраваў сацыяльным забеспячэннем, бальніцамі, школамі. Былі таксама межавая кантора, губернскі пракурор і іншыя ўрадоўцы. У 1837-1838 гг. у губернях былі ўтвораны палаты дзяржаўнай маёмасці, якія павінны бьші займацца дзяржаўнымі сялянамі.
Губернскае дзяржаўнае кіраванне праводзілася ў спа- лучэнні з дзейнасцю дваранскіх саслоўных устаноў два- ранскіх сходаў, губернскага прадвадзіцеля дваранства, якія на Беларусі працяглы час назьюаліся па-старому - маршалкамі.
Яны, як правіла, уваходзілі ў склад розных «присутствий», камісій і камітэтаў.Галоўны орган павятовай улады - ніжні земскі суд, які адначасова выконваў адміністрацыйна-паліцэйскія і судовыя функцыі. Узначальваў яго земскі спраўнік. У ад- розненне ад паветаў цэнтральнай Pacii ў беларускіх паве- тах ён не абіраўся, а прызначаўся Сенатам са згоды міністра ўнутраных спраў. У склад ніжняга земскага суда ўваходзілі два-тры засядацелі, якія прызначаліся ад два- ран. Ніжні земскі суд павінен быў сачыць за падтрыман- нем парадку ў павеце, забяспечваць своечасовую выплату жыхарамі падаткаў і выкананне розных павіннасцей.
3 1837 г. паветы пачалі дзяліць на станы. У кожны стан назначаўся губернатар з дваран, часцей за ўсё з адстаў-
ных афіцзраў, станавы прыстаў, які выконваў паліцэйскія абавязкі і падпарадкоўваўся земскаму спраўніку.
Апрача ніжняга земскага суда ў павеце меліся службо- выя асобы галіновага кіравання: павятовы казначэй, па- вятовы лекар і інш.
Для нагляду за дзяржаўньші сялянамі ў 1837-1838 гг. у паветах былі ўтвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць адзін або некалькі паветаў. Акругі ў сваю чар- гу падзяляліся на воласці. Ha чале акругі стаяў акружны начальнік з двума памочнікамі. У воласці кожныя тры гады сялянамі абіраліся валасны галава і два засядацелі, якія складалі валасное кіраванне. Абіраўся таксама валасны пісар, але ён не ўваходзіў у кіраніцтва.
Кіраўніцтва ў гарадах ажыццяўлялася органамі паліцыі, якія дзейнічалі на падставе закона «Устав благо- чйнйя» 1782 г. Згодна з гэтым законам у кожньш горадзе дзейнічала «Управа благочиния», у якой засядалі гараднічы, прыстаў крымінальных спраў, прыстаў цывільных спраў і два ратманы. Гараднічы назначаўся сенатам па прадстаўленню генерал-губернатара або гу- бернатара. Саслоўныя выбарчыя органы — гарадскія магістраты — былі пад кантролем і ўладаю губернатараў і іншых чыноўнікаў, а таму былі пазбаўлены самастойнасці ў вырашэнні гарадскіх спраў.
3.
Еще по теме Дзяржаўны лад:
- Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай
- Дзяржаўна-прававое значэнне Берасцейскай царкоўнай уніі
- Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі ў пачатку XX ст.
- 3. Державний устрій (лад) України
- Форма держави (державний лад)
- Первіснообщинний лад
- Грамадскі лад
- Судовы лад
- Грамадскі лад
- Каждый на свой лад
- Палітычны лад старажытных дзяржаваў
- Суспільний і державний лад Римської республіки
- Суспільний і державний лад Риму в період принципату
- Дзяржавы - княствы на тэрыторыі Старажытнай Беларусі. Ix грамадскІ лад
- Раздзел 1 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫ ЛАД I ПРАВА БЕЛАРУСІ Ў IX-XII стст.
- Грамадска-палітычны лад і права на Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі
- Раздзел 8 ГРАМАДСКА-ПАЛІТЬгаНЫ ЛАД I ПРАВА HA БЕЛАРУСІЎ ПЕРЬМД КАПІТАЛІЗМУ (1861-1917)