<<
>>

Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў XV - XVI стст.

Дзяржаўны лад, што ўсталяваўся на Беларусі ў XV- XVI стст., грунтаваўся на палітычньгх і прававых ідэях, характэрных для свайго часу - пераходу ад Сярэднявечча да новай эпохі. 3 аднаго боку, падтрымліваліся ідэі, якія забяспечвалі захаванне старога ладу, з другога - зараджа- ліся новьм ідэі гуманізму і Рэфармацыі, крытыкі састарэ- лых феадальных парадкаў.

Аб значэнні палітычных і пра- вавых ідэй у жыцці грамадства вельмі дакладна напісаў Арыстоцель: «Калі канчатковаю мэтаюўсіх навук і мас- тацтваў з ’яўляецца дабро, то вышэйшае дабро гэта і ёсць пераважная мэта самай галоўнай зўсіх навук і мас- тацтваў, менавгта палітыка» (Аристотель. Собр. соч.: B 4-х т. Т. 4. M., 1983. - С. 467).

Дзяржаўна-прававьм ідэі, што забяспечвалі інтарэсы правячых колаў дзяржавы, выказваліея ў вуснай і пісьмовай творчасці, рэлігійных пропаведзях артадаксальнага духа- венства, летапісах, хроніках, афідьшных дакументах, прававых актах і інш. У іх усхваляліся ваенныя і палітычньм таленты, дзяржаўная мудрасць вялікіх князёў - Альгерда, Ягайлы, Вітаўта, заканагворчасць Казіміра Ягайлавіча, які выдаў прьшілей і Судзебнік 1468 r., і Жьотмонта Казімі- равіча, які даў дзяржаве Статут 1529 г. Яму была прысвеча- на «Пахвала вялікаму князю і каралю Жьпгімонту», у якой сцвярджалася, нгго ён сваімі ўчьшкамі перавысіў дзеянні Ягайлы і Вітаўта, а таксама польскага караля Казіміра ІП, якога палякі называюць вялікім за тое, што ён загадаў збуца- ваць некалькі мураваных замкаў. A Жыгімонт і замкі збуца- ваў і, самае галоўнае, навучыў народ справядлівасць чьшіці, выдаўшы Статут 1529 r., што ставіць яш вьппэй за ўсіх і таму яго, па справядлівасці, трэба называць Жыгімонтам Вялікім (Zbi6rprawLitewskich... Poznan. - 1841. S. 92-95).

Царкоўныя дзеячы, спасылаючыся на тэксты свяшчэн- нага пісання і творы сярэдневяковых тэолагаў, падмацо- ўвалі ўладу феадалаў над залежньші людзьмі прыкладамі з Бібліі, адстойвалі вяршэнства царквы на дзяржавай.

Таму барацьба з царкоўнай ідэалогіяй была разам з тьм барацьбою за асвету народа, за яго чалавечьш правы.

Адным з першых асветнікаў на беларусі быў геніяльны Францыск Скарына з Полацка (1490-1551). Знаёмства з творчасцю Скарыны паказвае нам яго як чалавека вы- сокіх маральных якасцяў, прапагандыста высокай чала- вечай маралі. Яш грамадска-палітычныя і прававыя по- гляды пранікнуты верай у чалавека і яго розум. Самасц- вярджэнне чалавечай асобы—вось яго асноўная мэта. Г а- лоўным сродкам для дасягнення гэтай мэты ён лічыў аду- кацыю і павьппэнне маральных якасцяў усіх людзей. Ён пісаў: «безмудрости и без добрых обычаев не ест мощно почстиве жити людем посполите на земли» (Францыск Скарьша і яго час. Энцыклапедычны даведнік. - Мн., 1988.37). I дзеля таго ён зрабіў пераклады і надрукаваў кнігі, каб яны бьші «людем простым посполитым к пожитку и ко розмноженню добрых обычаев, абы, научивишся мудрости добре живучи на свете, Милостивого бога хвалили» (Там жа). У Прадмове да ўсёй Бібліі ён пісаў: «в сей книзе всее прирожоное мудрости зачало и конец... B сей книзе вси законы и права, ими же люде на земли справоватися има- ють, пописаны суть... Ty навчение филозафии добронравное. .. Ty справа всякого собрант людского и всякого града, еже верою, соединением ласки и згодаю посполитое доброе помножено бываетъ. Ty научение седми наук вызвале- ных достаточное» (Там жа. — С. 9-10).

Імкненне Скарьшы да пашырэння асветы ў народзе яскрава відаць і ў той паслядоўнасці, у якой выдаваў ён біблейскія кнігі. Перш за ўсё бьші выдадзены «Псал-

тирь», « Притчи Соломоновы», «Иов» и «Исус Спрахов», што былі зборнікамі правілаў і думак у пытаннях маралі і паводзін. Праз «Псалтирь», напрыклад, ён гаварыў: «Притчи пак и проповести премудрых учителев добрых обычаев, младых и старых наставляють... всякии немощи, духовный и телесный, уздравляють, душу и смыслы освещають, гнев и ярость усмиряют, мир и покой чинятъ, смуток и печаль отгоняют... людей в приязнь зводять, ласкуимшостъукрепляютъ...

Там ест справедливость. Там ест чистота душевная и телесная. Там ест наука всякое правды. Там ест мудрость и разум доскона- лый» (Там жа.-С. 20-21). У выказванні мудрасці і растлу- мачэнні добрых правілаў ён бачыў і галоўны змеет кнігі «Исус Спрахов», напісанай у трэцім стагоддзі да нашай эры для егіпецкага цара Пталамея. Ha думку Сйарыны, «сия же книга сама нас добрых обычаев и дел научаеть более, нежели иные многые книгы» (Там жа. - С. 47).

Высокая ацэнка кніг, выдадзеных Скарынам у 1517 r., грунтавалася на адсутнасці ў тыя часы іншых кніг, дас- тупных для простата народа, па пытаннях права, этыкі i жыццёвай мудрасці. Скарына, узяўшыся за новую i вельмі важную працу, стараўся растлумачыць людзям ac- ноўныя прынцыпы паводзін у грамадстве. За галоўны ма- ральны прынцып паводзін чалавека ў грамадстве ён лічыў правіла - «то чинити иным всем, чего самомулюбо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хощеши от иных имети» (Там жа. — С. 136).

Палітычны ідэал Скарыны - асветная, гуманная і моц- ная манархічная ўлада. Ha яго думку, правіцель дзяржавы павінен быць набожным, мудрым, адукаваным, дабра- чынным, справядлівым да сваіх падцаных. Ён абавязаны кіраваць краінай у строгай адпаведнасці са звычаямі народа, сачыць за правільным выкананнем законаў. Чалаве-

чае грамадства грунтуецца на міры i згодзе «с нея же все доброе всякому граду и всякому собранию приходит, незгода бо и наибольшие царства разрушаетъ». Усведамляючы адрозненне паміж рэальнай сацыяльнай рэчаіснасцю эпохі і ідэалам, ён лічьгу ідэальньш раннехрысціянскі прьшцьт «ровная свобода всем, общее имение всех». Для яго сацыяль- ная і маёмасная роўнасць - не гістарычная перспектыва, а далёкае мінулае, часы раннехрысціянскіх абнгчын.

Прававые ідэі, што прапаведаваў Скарына, найбольш поўна адлюстраваны ў Статуце 1529 г. Ідэя патрьштызму, заснаванага не на канфесійнай або этнічнай прымеце, а на геаграфічнай і дзяржаўна-палітычнай, выкладзена ім у прадмове да кнігі «Иудиф», дзе гаварылася, што людзі для вотчыны свае нічога не шкадавалі.

«Понеже от npu- роження звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя, птици, летающие по возъдуху, ведаютъ гнезда своя, рибы, плавающие по морю и в реках, чуютъ виры своя; пчелы и тым подобная боронятъ ульев своих,— також и люди, игде зродшися и ускормлены суть по бозе, к тому меспту великую ласку имають» (Там жа. - С. 94). Гэтая ідэя атрымала заканадаўчае замацаванне ў арт. 3 раздз. 3 Статута 1529 г. Скарьша прытрымліваўся ідэі вяршэнства народа ў дзяржаве і праватворчасці. Ён лічьгў, што трава земская, еже единый кажный народ с своими старейшими усхвалши суть подле, яко же ся им налепей видело быти» (Там жа. ^Z. 137-138). Выказаная Скарьшам думка пра вяршэнства народа, народны суверэнітэт, яскрава відаць і ў яго словах аб тьш, што «справа всякого собрания людского (у тьш ліку дзяржавы) и всякого града, еже верою, соединением ласки и згодою посполитое доброе помножено бываетъ» (Там жа.-С. 9-10).

Для абазначэння дзяржавы ў працах Скарыны ўжыва- юцца такія тэрміны, як «посполітое доброе», «отчина

своя», «собрание людское» i інш., у якіх адлюстраваны народны элемент, i не ўжываюцца пашыраныя ў той час абазначэнні дзяржавы як «панство», «князьство».

Абвяшчаючы новыя ідэі аб заканадаўстве, Скарына лічыў неабходным, каб закюн быў «почтивый, справедливый, можный, потребный, пожйточный подле прйроже- ния, подлуг обычаев земли, часу и месту щтгожий, явный не имея в собе закрытости, не к пожитку единого человека, но к посполитому доброму написаный» (Там жа. — С. 138).

Значную цікаваець уяўляюць погляды Скарьшы на клаеіфікацыю права. Ён лічыў, што права падзяляецца на натуральнае і піеанае. Натуральнае права ўласціва кож- наму чалавеку ў роўнай ступені і кожны ім надзелены ад нараджэння незалежна ад класавай і саслоўнай прына- лежнасці. Пісанае права ён падзяляў на божае, царкоўнае і земекае, апоншяе — ў залежнасці ад грамадскіх адносін. Падзел земскага права і яго класіфікацыя з’явіліея важным этапамуразвіцці прававой тэорыі і ў практыцы пад- рыхтоўкі Статута 1529 г.

Да земекага права Скарына адноеіў паспалітае права, якое ўключае ў еябе нормы цывільнага і сямейнага права «яко мужа и жены почтивое случение, детей пильное вы- хование, близко живущих ехожение, речи позыченое на- вращение, насилию силою отпрение, ровноя свобода всем, общее имение всех»; міжнароднае, якое Скарьша называў «языческое, отмногшубоязытвухвалено ест»; дзяржаўнае i кръшіиальиае (царскае);

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Палітычныя і прававыя ідэі на Беларусі ў XV - XVI стст.:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров