<<
>>

Паўстанне пад кіраўніцтвам A. Т. Касцюшкі 1794 г.

Рэакцыйныя дзеянні таргавічан і захопніцкая палітьпса замежных дзяржаў выклікалі вострае незадавальненне значнай часткі гарадскіх жыхароў і прагрэсіўна настрое- най шляхты. Прыклад Французскай рэвалюцыі паказваў адзіна магчымы шлях вызвалення краіны ад замежнага дыктату і здраднікаў-таргавічан.

У 1794 г. у Кракаве ўспькнула паўстанне, у якім прынялі ўдзел шляхта, мяш- чане і некаторая частка сялян. Ha чале паўстання быў ураджэнец Беларусі Андрэй Тадэвуш Банавентура Kac- цюшка, услаўлены герой барацьбы за незалежнасць Злу- чаных штатаў Паўночнай Амерыкі. Ён быў прызначаны Вышэйшым і Адзіньш начальнікам усіх узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання.

Касцюшка нарадзіўся ў небагатай сям’і беларускага шляхціца, фамільны маёнтак якога знаходзіўся ў вёсцы Сяхновічы КЬбрынскагапавета^цяперашні час - Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці). Дакладная дата яго нараджэння не вызначана, выказана меркаванне, што ён нарадзіўся 4 лютага 1746 r., але больш пэўнай трэба лічыць 30 лістапада 1745 г. Дату 4 лютага назваў польскі даследчык Т. Корзан паводле захаваўшайся метрыкі, з якой відаць, што Kac- цюшку хрысцілі ў Косаўскім касцёле 12 лютага 1746 r., дзе непадалёку яго бацька арандаваў фальварак Марачоўшчы- на. Аднак ёсць падставы меркаваць, што спачатку яго

хрысцілі ў праваслаўнай царкве і назвалі Андрэем - у гонар апостала Андрэя Першазванага, свята якога прыпадае на 30 лістапада, г. зн. яму спачатку далі імя, якое ён сам сабе прынёс, нарадзіўшыся 30 лістапада. Такое меркаванне грун- туецца таксама на тым, што яго маці Тэкля (Фёкла) была уніяцкай веры і паходзіла з вядомсга на Беларусі роду Ратамскіх. Вядомы факт, пгго Ратамскія сумесна з Агінскімі і іншымі праваслаўнымі пшяхціцамі Мінскага ваяводства ахвяравалі грошы на буцаўніцтва ў Мінску на Верхнім рынку (Саборнай плошчы) праваслаўнага сабора Пятра і Паўла.

Продкі Андрэя Тадэвуша Касцюшкі займалі сціплае становішча ў грамадстве.

Яш прадзед Аляксандр Іван быў падсуцкам у Берасцейскім земскім судзе, дзед Амбражэй пісарам у тым жа суцзе. Бацька Людвік ніякіх пасад не займа^ У канцы 1765 г. Касцюшка быў залічаны на вўчобу ў Варшаўскі кадэцкі корпус, дзе атрымаў праз год афіцэрскае званне харунжага, але працягваў вучобу яшчэ тры гады. По- тьш пяць гадоў вучыўся ў Францьн. Вярнуўшыся на радзіму, Касцюшка не атрымаў дастойнай яго пасады. Летам 1776 г. ён выехаў у Паўночную Амерыку, дзе пачьшала- ся вызваленчая барацьба за незалежнасць, і быў залічаны ў амерьпсанскую армію ў званні палкоўніка.

Ha працягу сямі гадоў Касцюшка змагаўся ў радах аме- рьпсанскай арміі. Асабліва каштоўньмі бьші яго веды як ва- еннага інжынера, бо амерыканская армія, якая складалася ў асноўным з фермераў і простых гараджан, мела вострую патрэбу ў прафесійных ваенных і ваенных інжынерах. Пер- шьш буйным выпрабаваннем яш таленту бьшо складанне праекта і буцаўніцтва ўмацаванняў на берагах ракі Дэлавер для аховы горада Філадэльфіі, у якім у той час было скан- цэнтравана кіраўніцтва барадьбой за незалежнасць.

Вясной 1777 г. галоўная небяспека для Злучаных Шта- таў навісла з поўначы, дзе англічане, дзейнічаючы з Ka-

нады і Нью-Йорка, рыхтаваліся разграміць армію паўстаў- шых, у сувязі з чым па рашэнню Кангрэса была створана армія Поўначы, у якую галоўным інжынерам быў прызна- чаны Касцюшка.

Буйнога поспеху дамагалася армія Поўначы ў бітве пад Саратогай, дзе бьшо разгромлена моцнае злучэнне англійскіх войскаў. Гэта перамога ў значнай ступені бьша дасягнута дзякуючы добрым фартыфікацыйным умацаван- ням, пераадолець якія англічанам не ўдалося. Перамога з’явілася пачатковым этапам паражэння Англіі ў вайне, уз- няла дух амерыканскай арміі і павысіла яе аўтарьггэт у Еў- ропе, садзейнічала афіцыйнаму прызнанню еўрапейскімі дзяржавамі незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі.

За баявыя заслугі Касцюшка атрымаў званне генерала амерыканскай арміі і быў узнагароджаны вышэйшым op- дэнам Цынцынаці. Вярнуўся ў Беларусь Касцюшка ў 1784 r., але тут зноў для яш не было месца ў арміі Вялікага кня- ства Літоўскага і толькі ў 1789 г.

ён атрымаў пасаду камандзіра брыгады ў польскай арміі. У 1792 г. Касцюшка ў знак пратэсту супраць Таргавіцкай канфедэрацьн падаў у адстаўку і пачаў працу па падрыхтоўцы паўстання.

Пачалося паўстанне 24 сакавіка 1794 г. ў Кракаве. У гэты дзень быў абвешчаны Акт паўстання, якім Касцюшка абвяшчаўся Вышэйшым і Адзіным начальнікам узбро- еных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфарміраваць Вышэйшую народную раду, якая бьша ўтворана па загаду Касцюшкі 21 мая і стала вышэйшым заканадаўчым і адмістрацыйна-выканаўчым органам паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай. Яшчэ раней былі ўтвораны некаторыя мясцовьм органы кіравання, а такса- ма Вышэйшая народная рада Вялікага княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначьша начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага.

У склад Вышэйшай народнай рады Рэчы Паспалітай уваходзілі начальнік паўстання, восем радцаў, якія ўзначапьвалі адцзелы, і 32 іх намеснікі, па чагыры на аддзел. У Вышэйшай радзе былі ўтвораны аддзелы парадку, бяспекі, справядлівасці, фінансаў, харчовы, вайсковага забеспячэння, замежных спраў, народнай інструкцыі, які наглядаў за школамі, газетамі, прапагавдай.

Галоўнай задачай Рады была мабілізацыя ўсіх сіл на ба- рацьбу за вызваленне, камплектаванне і забеспячэнне паў- станцкай арміі, арганізацьш новых мясцовых органаў кіравання, стварэнне новай суцовай сістэмы, правядзенне ў жыццё пастаноў, распараджэнняў, загадаў Начальніка паўстання і самой Рады, вядзенне дьтламатычных спраў, вьгзначэнне падаткаў. Дзейнасць Рады лічьшася тымчасо- вай, да вызвалення краіны і ўсталявання пастаянных орга- наў даяржаўнага кіравання. Радазаймаласярэяігшнымі справамі. Так, 14 чэрвеня 1794 г. яна выдала пастанову аб аднаўленні іерархіі праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, якая згодна з пастановай Пінскай праваслаўнай кангрэгацьн 1791 г. абвяшчалася незалежнай ад замежнай царквы.

Мясцовымі органамі ўлады былі ваяводскія камісіі парадку, у склад якіх мелі ўваходзіць па восем землеўладалыгікаў, восем домаўладальнікаў мяшчан і па пяць духоўных асоб.

Ніжэйшымі суцовымі і адмішстрацыйнымі органамі павінны бьші стаць дазорныя ўпраўленні, якія ўтвараліся ваяводскімі камісіямі з разліку адзін дазор на 1000-1200 сялянскіх гаспа- дарак. У кожнае дазорнае ўпраўленне назначаўся нагаядчык, які разтядаў скаргі сялян на паноў, а таксама скаргі пана на не падпарадкаванне сялян. Ён таксама мог разглядаць спрэчкі паміж сялянамі.

7 мая 1794 г. Касцюшка выдаў «Паланецкі універсал», якім абвяшчалася апека ўрада над сялянамі, сяляне абвяшчаліся асабіста вольнымі, г. зн. адмянялася прыгон-

нае права, але без зямлі. Пайсці ад памешчыка селянін мог толькі пры ўмове выплаты даўгоў і дзяржаўных па- даткаў, а таксама апавясціўшы ў вядомасць камісію ўпраўлення аб тьш, куды ён перасяляецца. Вызначаліся пэўныя льготы ў адбыванні паншчыны. Спецыяльнымі артьпсуламі Універсала Касцюшка папярэджваў аб тым, што парушэнне гэтых пастаноў памешчыкамі будзе ка- рацца суцом і вінавагыя будуць пакараны як за процідзеянне мэтам паўстання.

Сяляне ў сваю чаргу заклікаліся старанна адбываць астатнія дні паншчыны, слухацца свайш начальства, дбаць пра гаспадарку, не павінны бьші адмаўляцца най- мацца да памешчыкаў за адпаведную плату. Духавенству прадпісвалася растлумачваць гэтае распараджэнне з ам- вонаў у касцёлах і ў цэрквах на працягу чатырох тыдняў. Камісіі ўпраўлення павінны бьші прызначаць асоб, якія б аб’язджалі абшчыны і гучна чыталі гэтае распараджэнне ў вёсках і прыходах, заклікаючы сялян да таго, каб яны ў падзяку за вялікія дабрачьшнасці Рэчы Паспалітай шчы- ра сталі на яе абарону.

«Паланецкі універсал» не адмяняў поўнасцю прыгон- нага права і не ліквідаваў феадальнай эксплуатацыі, але дазваляў сялянам адыходзіць ад памешчыкаў, што было таксама ў інтарэсах буржуазіі, якая зараджалася. Гэты акт быў безумоўна прагрэсіўным, хоць і палавінчатьш. Ён паслабляў эканамічны стан памешчыцкіх маёнткаў, абмя- жоўваў паншчыну і падрываў значэнне шляхецкіх прывілеяў. Таму памешчыкі ўсяляк затрымлівалі апавяш- чэнне Універсала і, баючыся сацыяльнай рэвалюцыі, часта ішлі на змову з замежнымі войскамі.

Многія палажэнні. Універсала не выконваліся на месцах і засталіся толькі на паперы. Супраць ажыццяўлення палажэнняў «Паланецка- га універсала» выступілі вярхі кагаліцкага духавенства.

Заклікі Касцюшкі да простага народа выклікалі неда- вер сялян і сабатаж памешчыкаў. Нямцэвіч, паплечнік Касцюшкі, у сваіх успамінах пісаў наконт гэтага: «Шляхта, якая прывыкла без перашкод карыстаццама- емасцю сваіх сялян, супраціўлялася выкананню загада Начальніка - Касцюшкі высылаць пятага селяніна з ка- сой у армію Нават сельскі народ, які так доўга быў у няволі, па большай частцы не прадбачыў лепшай долі, не ведаючы яе, быў абыякавым. Дарэмна Касцюшка сваім Універсалам з-nad Паланца ад 7 мая 1794 г. аб- вясціў сельскі народ свабодным. Універсалы гэтыя або не дайшлі, або ім не верылі» (Niemcewicz I. U. Pamietniki czasow moich. Paryz, 1848. —S. 207).

Г этая характарыстыка, дадзеная Нямцэвічам адносінам памешчьжаў і прыгонньгх сялян да паўстання, адлюстро- ўвала сапраўднае становішча і ў значнай ступені тлумачы- ла пазнейшьм няўдачы паўстання. У сялян Рэчы Паспалітай на працягу стагоддзяў выхоўвалася рабская псіхалогія, яны, пакорлівыя сваім панам, не былі гатовыя да актыўных дзеянняў у якасці свядомьк барацьбітоў за свае правы, за сваю свабоду. Усё гэта ўлічваў Касцюшка і ў кожньш звароце да народа рупіўся абудзіць яго свядомую актыўнасць, умацаваць веру ў перамогу.

У кастрычніку — лістападзе 1794 г. войскі паўстаўшьк пацярпелі шэраг паражэнняў, цяжка паранены Касцюшка трапіў у палон.

Начальнікам узброеных сіл 12 кастрьгшіка 1794 г. Вы- шэйшы Савет прызначыў замест Касцюшкі яго земляка, ўраджэнца Беларусі, Томаша Ваўжэцкага, аднак ні па аў- тарытэту, ні па ваенных здольнасцях ён не мог нават блізка параўнацца з Касцюшкам. 4 лістапада войскі пад камандаваннем А. Суворава авалодалі ўмацаваным пры- гарадам Варшавы Прагай, пасля чаго кароль Рэчы

Паспалітай і яго прыхільнікі згадзіліся на капітуляцыю Варшавы. За паспяховае задушэнне паўстання А. Суво- раў агрьшаў ва ўзнагароду ва ўласнасць з Берасцейскай эканоміі 13 279 прыгонных сялян (мужчын і жанчын), а ўсяго на Беларусі і ў Літве з 1772 па 1796 г.

было раздад- зена рускім памешчыкам каля мільёна прыгонных сялян.

Паражэнне паўстання 1794 г. было непазбежньш, бо яго не падтрьмалі шырокія масы сялянства, слабай аказалася буржуазія, а шляхецка-буржуазны блок, які кіраваў паўстан- нем, імкнуўся да таго, каб не дапусціць рэвалюцыйнага выступлення гарадскіх нізоў і сялянства. Акрамя таго, ca- батаж і невыкананне распараджэнняў Касцюшкі, а часта - і адкрытая здрада, падрывалі сілы паўстання.

Пачьшаючы паўстанне, Касцюшка і іншыя кіраўнікі спадзяваліся, што Аўстрьм, Прусія і Расія не змогуць накіраваць значныя сілы супраць паўсгання з-за ўцягнення іх у барацьбу з Турцыяй і Францыяй. Аднак кіраўнікі Прусіі і Аўстрьгі аслабілі націск на рэвалюцыйную Францьпо і сканцэнтравалі значньш сілы супраць ажьпдцяўлення пала- жэнняу Рэчы Паспалітай, не даўшы магчымасці тут нацьш- нальна-вызваленчаму руху перарасці ў аграрную рэвалю- цьпо, здольную змесці феадальны лад. Хоць паўстанне і па- цярпела паражэнне, аднак яго значэнне ў гісторьгі Еўропы велізарнае. Ідэі вызваленчага антыфеадальнага дэмакратьгч- нага руху пачалі распаўсюджваццаўАўстрыі, Прусіі і Pacii.

Паражэнне паўстання дало магчымасць Аўстрыі, Прусіі і Pacii захапіць усю тэрыторьпо Рэчы Паспалітай і ў 1795 г. падзяліць яе паміж сабой. Па гэтаму падзелу да Pacii адьшілі Заходняя Беларусь, Літва, Курляндыя і частка Заходняй Украіны, а Прусія і Аўстрыя падзялілі паміж сабой Польшчу.

Далучаная ў 1795 г. да Pacii тэрьггорыя Вялікага кня- ства Літоўскага бьша падзелена на тры адміністрацыйныя

часткі з цэнтрамі ў гарадах Вільні, Гародні і Коўні. У склад віленскай часткі ўваходзілі паветы Віленскі, Завілейскі, Ашмянскі, Браслаўскі, Лідскі і Трокскі, га- радзенскай I Ішяірадскі, Слонімскі, Ваўканыскі, Берасцейскі (а таксама некалькі воласдяў), ковенскай — Вілкамірскі, Упіцкі і Самагіція. У Гародні засноўвалася вярхоўнае праўленне генерал-губернатара для ўсіх трох частак. Яно складалася з чагшрох аддзяленняў: казённага, крыміналыіага, цьтільнага і эканамічнага.

У тым жа 1795 г. былі ўнесены змены ў адміністрацыйна- тэрьггарьшіьнае даяленне і замсст трох частак былі ўгвора- ны Віленская і Слонімская губерні, якія пасля ўступлення на прастол Паўла I былі аб’яднаны ў адну губерню. Аляксандр I у 1801 г. распарадзіўся аб угварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі і Літвыдзвюх губерняў: Гарадзенскай і Віленскай. У 1807 г. Расія заключыла з Францыяй Тыльзіцкі мірны дага- вор, паводле якога перадавалася ёй Беластоцкая акруга.

4.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Паўстанне пад кіраўніцтвам A. Т. Касцюшкі 1794 г.:

  1. II. КЛАССИЧЕСКАЯ ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЭКОНОМИЯ