Агульнадзяржаўныя прывілеі (граматы)
Першьмі агульнадзяржаўньші (земскімі) прывілеямі лічыліся тры прьшілеі, выдадзеныя ў 1387 г. вялікім князем Літоўскім Ягайлам, ураджэнцам Беларусі, які ў пра- васлаўньш хрьшгчэнні назьтаўся Якавам, а калі зрабіўся польскім каралём і прыняў каталіцкую веру, то стаў на- зывацца Ўладзіславам,
Яш першы прывілей быў выдадзены 20 лютага 1387 г.
і быў накіраваны на распаўсюджанне каталіцызму ў Беларусі і Літве. Пачьшаўся прьшілей са сцвярджэння, што нібьгга людзі жадаюць прыняць каталіцкую веру, а тым, хто ўжо прьшяў яе, даруюцца новыя правы і вольнасці, яны будуць мець поўную магчьшасць валодаць, карыс- тацца, прадаваць, мяняць, дараваць згодна са сваёй доб- рай воляй і жаданнем замкі, воласці, сёлы, дамы і ўсё, што наследавалі ад бацькоў. Далей у прьшілеі гаварылася пра тое, што рыцары не павінны будуць выконваць якія- небудзь работы, за вьпслючэннем будаўніцтва новых зам- каў, калі будзе склікацца насельніцтва ўсёй зямлі, а такса- ма перабуцовы і рамонт старьгс замкаў.Зшдна са старадаўнім звьгааем вайсковы паход, які на- зьтаўся па-народнаму «пагоняй», павінен быў выконвац- ца не толькі рыцарамі, але кожным мужчынам, якога б ён ні быў паходжання або звання, толькі б ён быў здольньш насіць зброю (БЭФ. Т. 1. - С. 102).
У гістарычнай літаратуры распаўсюджана думка, што ўсе гэтыя правы бьші нібьгга запазычаны з польскага права. Але такое сцвярджэнне з’яўляецца памылковым, бо права феадалаў распараджацца маёмасцю, якая належала ім, існавала ўжо ў XI-XIII стст. на ўсёй Беларусі і гаранта- валася старажытньш правам, аб чьш сведчаць шматлікія крыніцы («Руская Праўда», летапісы, граматы, дагаворы і інш.). Пацвярджэнне старажытнасці гэтых правоў моЖ- на знайсці ў Полацкім і Віцебскім прывілеях, у якіх змяшчаліся нормы, нпо дагьиацца, як відаць, ХІ-ХШ стсх, хоць поўны тэкст гэтьк прывілеяў быў адрэдагаваны ў канцы XTV сг.
Другі прывілей, выдадзены 22 лютага 1387 r., адраса- ваўся каталіцкаму духавенству, але закранаў інтарэсы ўсяго народа і фактычна дапаўняў папярэдні прывілей ад 20 лютага.
Галоўнае яго прызначэнне заключалася ў пры- мусовьм насаджэнні каталіцкай веры на Беларусі і над- зяленні багатьші дарамі і маёнткамі каталіцкага духавен- ства і касцёлаў. Па гэтьш прывілеі ўсё каталіцкае духа- венства, касцёлы, манастыры і феадальна залежныя ад іх людзі выключаліся з дзяржаўнай юрысдыкцыі. Гэты прывілей абавязваў усіх жыхароў Вялікага княства Літоў- скага пераходзіць у каталіцкую веру з усякай іншай веры (секты). Маёнткі і даходы, перададзеныя каталіцкаму духавенству, вызваляліся ад усякага роду службаў і павін- насцей на карысць дзяржавы і гасудара. Зусім новьш было выключэнне з дзяржаўнай юрысдыкцыі ўсіх людзей, залежных ад каталіцкага духавенства. Захоп ка- таліцкім духавенствам дзяржаўных паўнамоцтваў у ад- носінах да залежных людзей быў першьш крокам да зап- рыгоньвання сялян, бо яны траплялі пад поўнае панаван- не каталіцкіх феадалаў. A сама каталіцкая царква станав- ілася пазадзяржаўнай юрысдыкцьшй, паступова захоплі- ваючы ўсё большьш і большьш багацці, набыла велізар- ную эканамічную сілу і, маючы вялікі штаг сваіх агентаў, прапагандыстаў і добраахвотнікаў-фанагыкаў, зрабілася самай уплывовай палітычнай сілай.У дзяржаўна-прававьш жыцці Вялікага княства Літоў- скага істотнае значэнне меў прывілей, выдадзены князю Скіргайле (Івану), ад 28 красавіка 1387 г. Гэтым прьшіле- ем пацвярджаліся і замацоўваліся правы князя Скіргай- лы на кіраванне ўсім Вялікім княствам Літоўскім пасля ўзыходжання Ягайлы на польскі прастол. Ягайла абяца> Скіргайле «крепко блюсти его княженья u державы» (Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. - С. 49).
Тым самым юрыдычна замацоўвалася надзяленне Скіргайлы вялікакняскімі паўнамоцтвамі і захоўвалася дзяржаўная адасобленасць Вялікага княства. У прывілеі Ягайла таксама абяцаў лічыць Скіргайлу вышэй за ўсіх іншых братоў, і слухаць яш больш за ўсіх іншых саветні- каў, і стаяць за яго «крепко во всем». 3 мэтай умацавання эканамічнай базы палітычнай улады Скіргайлы пацвярджа- ліся яго непасрэдныя правы на Полацкае і Трокскае кня- ствы, а таксама перадавалася ў яго асабістае распараджэн- не значная частка дзяржаўных земляў і даходаў.
Дзяржаў- на-прававое значэнне гэтага прывілея падкрэслівалася яшчэ тым, што ў самім тэксце ён называецца траўдай»: «на сем на всем дал есмь правду крепкую». Гэтая назва граматы гаварыла аб яе агульнадзяржаўньш характары, а не толькі як аб акце прыватна-прававога падаравання.Прававая рэгламентацыя саюзных адносін Вялікага княства з Польшчай у выглядзе персанальнай уніі і юры- дычнае замацаванне суверэннасці Вялікага княства Літоўскага былі аформлены Востраўскім пагадненнем 1392 r., па якім вялікі князь Скіргайла здымаўся з Вялікага княства і пераводзіўся на княства Кіеўскае, а паўна- моцтвы вялікага князя перадаваліся князю берасцейска- му і гарадзенскаму Вітаўту (Юрыю, Аляксандру). Далей- шае прававое замацаванне саюзных адносін з Польшчай было ажыццёўлена актамі Віленска-Радамскай уніі 1401 г. і Гарадзельскай 1413 г.
Гарадзельскі прывілей быў выдадзены ад імя Ягайлы і Вітаўта і меў на мэце ўмацаванне і пашырэнне каталіцыз- му. У ім відавочна ілжыва сцвярджалася, што нібыта пас- ля распаўсюджання каталіцкай веры дзяржавы і землі,
злучаныя ў складзе Вялікага княства Літоўскага, былі прысвоены, уключаны, злучаны, перададзены Польскаму Каралеўству са згоды князёў, паноў, шляхты, службовых асоб і баяр Вялікага княства (БЭФ. Т. 1. - С. 115).
Ілжывым бьшо і сцвярджэнне аб тым, што Ягайла і Вітаўт з’яўляліся ўладальнікамі земляў на падставе атры- мання ў спадчыну, бо на Беларусі і ў Літве са старажыт- нейшых часоў панавала ідэя, што ўлада князя ідзе ад выбрання або яго дамоўленасці з насельніцтвам дадзенай зямлі. Гэтая ідэя знайпша сваё адлюстраванне нават у арт. 11 гэтага ж прывілея, дзе сцвярджалася, пгго паны і шляхта пасля смерці Аляксандра, - г. зн. Вітаўта, будуць выбі- раць вялікага князя. Прадугледжвалася таксама, што ў вьшадку смерці польскага караля выбранне новага павін- на адбывацца са зшды і ведама Вітаўта, паноў і шляхты Вялікага княства. Такім чынам, з тэксту гэтага артьпсула выразна відаць, што ўлада гасуцара грунтавалася на выб- ранні і яго паўнамоцтвы разглядаліся не як уласніка ўсёй зямлі, усёй дзяржавы, а толькі як вьппэйшай службовай асобы ў дзяржаве.
Спрабуючы адказадь на пьгганне, чаму феадалы Вялікага княства згадзіліся з актам 1413 r., па-першае, трэба ўдакладнідь, што згоду далі не ўсе таны, шляхта і бая- ры», як пра гэта гаворыцца ў прывілеі, а толькі 47 чала- век, якіх, вядома, шляхта і баяры, асабліва праваслаўныя, не ўпаўнаважвалі на вьфашэнне гэтых пытанняў. Па-дру- гое, і з гэтых 47 чалавек, як відаць, не ўсе бьші згодньм, і нават, магчьша, не ўсе ведалі поўны тэкст прывілея, на- пісанага па-латыні. Для пацвярджэння можна спаслацца на заявы прадстаўнікоў Вялікага княства на польскім сойме ў Любліне ў 1448 r., дзе яны заявілі, што вельмі зняважаны граматамі, у якіх змяшчаліся словы аб зліцці і ўключэнні Вялікага княства ў склад Польшчы. Ha пера-
мовах у 1451 г. у Парчове прадстаўнікі Вялікага княства зноў патрабавалі выключыць з ранейшых дагавораў аб уніі ўсе зневажальньм і абразлівыя для Вялікага княства Літоўскага вьфазы, такія, як «далучэнне», «уключэнне» і «інкарпарацыя» Вялікага княства ў склад Польшчы на той падставе, што іх папярэднікі пацвярджалі гэтьт дага- воры, «не ведаючы аб іх змесце, па дадзеньш толькі за- гадзе вялікага князя» (Любавскйй М. К. Очерк истории Литовско-Русского государства...—C. 191). Па-трэцяе, па сваім дзяржаўна-прававым характары прывілей 1413 г. не ўносіў карэнных змяненняў і замацоўваў саюзныя аднос- іны дзвюх адасобленых дзяржаваў. Гэтьм адносіны мелі ўжо багатую практыку і былі прымальныя для народаў абедзвюх дзяржаваў. Магчыма таксама, што Ягайла і Вітаўт згадзіліся з пракаталіцкім тэкстам прывілея для таго, каб задобрыць і супакоіць рьшскую курьпо пасля нанесенага ёй цяжкага ўдару, выкліканага паражэннем Ордэна пад Грунвальдам, і прадухіліць паход злучаных сіл заходнееўрапейскіх дзяржаваў сумесна з крыжанос- цамі. Такая засцярога бьша зусім абгрунтаванай. Сам жа Вітаўт згадзіўся з гэтьш прывілеем, імкнучыся набыць прыхільнікаў сярод польскіх епіскапаў і буйных феада- лаў у надзеі, што пасля смерці Ягайлы ён можа стадь яш пераемнікам на каралеўскім прастоле ў Польшчы.
Пра такія планы Вітаўта піша аўтар «Хронікі Быхаўца», паве- дамляючы, што пасля перамогі пад Грунвальдам адбыло- ся пагадненне, у сілу якога польскія і літоўскія паны згадзіліся ў вьшадку смерці Ягайлы выбраць каралём Вітаўта.Аналіз тэксту прывілея і прычын, што прьшусілі да яго абвяшчэння, прыводзіць нас да пераканання, што ўся справа зводзілася да існуючага ўжо саюза дзвюх дзяржа- ваў. Разам з тьш ён пашыраў правы каталіцкай царквы і духавенства, а таксама служыў праграмай і заданнем на
IKl
ем пацвярджалася роўнасць правоў феадалаў-праваслаў- ных з католікамі, узаконьвалася і гарантавалася права ва- лодання маёнткамі і перадача іх у спадчыну або на іншых законных падставах, сяляне і падцаныя, залежныя ад фе- адалаў, вызваляліся ад некаторых агульнадзяржаўных па- віннасцей, пацвярджалася права праваслаўных феадалаў карыстацца гербамі і іншымі знакамі шляхецтва, абвяш- чалася захаванне ў сіле на вечныя часы ўсіх раней выдадзе- ных прывілеяў і грамат. Галоўнае новаўвядзенне гэтага прывілея заключалася ў абяцанні вялікага князя па дано- cy, або таемнаму абвінавачванню з боку каго-небудзь, або па неабгрунтаванай падазронасці не караць названых князёў і баяр, перш чым яны не будуць выкрыты ў публіч- нымсуцзеўадпаведнасніззаконаміОБЭФ.Т. l.-C. 119-121). Гэтым артыкулам была замацавана адна з найбольш важных гарантый — асабістая свабода і недатыкальнасць шляхціца. У наступных прывілеях і статутах гэта важнейшая канстытуцыйная норма неаднаразова пацвярджалася і атрымала далейшае развіццё.
Важным этапам у развіцці заканадаўства наогул і дзяр- жаўнага права ў прьшатнасці, быў прывілей вялікага князя Казіміра 1447 г. У ім больш поўна і грунтоўна былі выкладзены правы класа феадалаў і саслоўя шляхты, не- каторыя прынцьшы крымінальнага, цывільнага і дзяр- жаўнага права. Так, у арт. 3 звяртае на сябе ўвагу пашы- рэнне кола асоб, якім гарантуецца іх недатыкальнасць. Тут больш поўна пералічаны групы класа феадалаў і саелоўя шляхты, а таксама ўключаны гарадскія жыхары, «месці- чы».
Яны зазначаны і ў прэамбуле прьшілея. Усё гэта даз- валяе зрабіць выснову, што прывілей 1447 г. быў не толькі саслоўным актам, а меў юрыдычнае значэнне і для простых людзей, асабліва гараджан. У гэтым нас яшчэ больШ пераконвае змест арт. 2, 4, 7, 8, 9,14.У арт. 5 змяшчалася канстытуцыйная норма аб праве феадалаў свабоднавьмзджаць замяжу «длялепшого шча- стья набытия, алюбоучинков рытерских» (БЭФ. Т. 1. - С. 124-127), акрамя непрьмцельскіх земляў. Далей у пры- вілеі была выкладзена норма, па якой «сяляне і падда- ныя» князёў, рыцараў, шляхты, баяр і мяшчан вызвалялі- ся на карысць сваіх паноў ад дзяржаўных падаткаў, работ і іншых павіннасцей, за выключэннем будаўніцтва і pa- монту замкаў, дарог і мастоў, а таксама падатку натурай, які меў назву «стацыя». Гэтай нормай было пацверджана і развіта запісанае ў прывілеі 1434 г. выключэнне феа- дальна-залежнага насельніцтва з ліку асоб, непасрэдна залежных ад дзяржавы. У сілу гэтага акта дзяржаўныя паўнамоцтвы па збору падаткаў з насельніцтва былі пе- рададзены асобным феадалам. Дзякуючы гэтай норме феадалы значна ўмацавалі свой эканамічны, аразам з ім і палітычны ўплыў у дзяржаве.
Працэс узмацнення панавання феадалаў над сялянамі атрымаў юрыдычнае афармленне ў арт. 11, па якім ні га- судар, ні яго намеснікі і іншыя службовыя асобы не паві- нны былі прымаць на дзяржаўныя або вялікакняскія землі прыватна-ўладальніцкіх сялян. Адначасова гэта ж забаранялася і феадалам. Тым самым гэтай нормай быў пакладзены пачатак юрыдычнаму абмежаванню права пераходу сялян. У працэсе падпарадкавання іх феадалу выключнае значэнне меў арт. 12, паводле якога за феада- ламі замацоўвалася права судзіць залежных сялян, акра- мя тых выпадкаў, калі феадал не пажадаў бы сам выра- Шьіць справу. Такім чынам, прывілей 1447 г. узаконіў за- хоп феадаламі функцьш дзяржаўнай улады у адносінах Да феадальна-залежнага насельніцтва, што садзейнічала Ўзмацненню пазаэканамічнага прымусу. Прызнанне за Ф^адаламі права чыніць суд і расправу над феадальна-за-
лежньш насельніцтвам ставіла апошніх у яшчэ большую залежнасць ад паноў, пазбаўляла іх магчьшасці шукащ абароны супрадь самавольства феадалаў у дзяржаўных органах. Усё гэта дазваляе лічыць прывілей 1447 г. галоў- ным прававым актам, што заклаў асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасці сялян.
Вьпслючна важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі два апошнія артыкулы гэтага прывілея. У іх заканадаўча замацоўвалася тэрытарыяльная цэласнасць дзяржавы, яе суверэнныя правы і адасобленасць. Прывілей забараняў ураду раздаваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншазем- цам. Г этыя артыкулы бьші накіраваны супраць пранікнсн- ня польскіх феадалаў у Вялікае княства і адлюстроўвалі адмоўныя адносіны феадалаў княства да рознага роду да- маганняў іншаземцаў.
Аналіз зместу прьшілея 1447 г. дазваляе зрабіць высно- ву аб тьм, што яго дзяржаўна-прававое значэнне заключа- лася перш за ўсё ва ўмацаванні суверэнітэту і адасобле- насці Вялікага княства Літоўскага, няглсдзячы на тое, што вялікі князь Казімір 27 чэрвеня 1447 г. стаў каралём Польшчы, і тым самым была адноўлена персанальная унія дзвюх дзяржаваў. Акрамя таго, прьгеілеем 1447 г. бьшо значна пашырана кола асоб, за якімі прызнаваліся правы шляхты, незалежна ад наяўнасці ў іх гербаў і веравызнан- ня. Такім чьшам, прывілеі 1432, 1434 і 1447 гг. паслужылі юрыдьганай асновай афармлення правоў усяго саслоўя шляхты. Больш таго, прывілей 1447 г. стаў першым най- больш значньш канстытуцьшньш актам Вялікага княства Літоўскага.
Абранне на вялікакняскі прастол Аляксандра Казіміравіча ў 1492 г. бьшо азнаменавана выдачай новага універсальнага прывілея, у якім змяшчаліся 33 параграфы, або артыкулы Олсторыя БеларусІ ў дакументах. - Мн., 1936. - С. 220-225).
У першых дванаццаці артыкулах пацвярджаліся, з час- тковымі змяненнямі і ўдакладненнямі, усе правы і прыв- ілеі, абвешчаныя ў раней прынятых граматах. Потьш у арт. 13 былі замадаваны асноўныя прынцыпы міжнарод- най палітыкі, згодна з якімі ўрад быў абавязаны падт- рьшліваць добрасуседскія адносіны з усімі дзяржавамі і захоўваць усе раней заключаныя саюзы і пагадненні. Ho- вымі былі таксама нормы, якія прадугледжвалі юрыдыч- нае афармленне ўзросшай ролі буйных феадалаў і іх органа - Рады. Прывілей вызначаў, што вялікі князь не меў права адмяняць або змяняць законы, пастановы і судовыя рашэнні, прынятыя сумесна з Радай. У выпадку ж, калі пры абмеркаванні ў Радзе якіх-небудзь пастаноў паны радньм не згодзяцца з думкай вялікага князя, то ён быў абавязаны выконваць тое, што яму параяць паны.
Прьюілей забараняў службовьм асобам вымагаць у пад- началеньк і насельніцгва звьші устаноўленьк плацяжоў роз- нага роду падачкі. Гэтую норму можна разглядаць як першы прававы акг, які паклаў пачатак барацьбы са злоўжываннямі мясцовых улад. У арт. 16-20 вызначаліся агульныя прьшцы- пы парадку прызначэння і пазбаўлення даяржаўных пасад: ніхто не мог быць пазбаўлены пасады без віны, вьвначанай у працэсе публічнага разбірацельства. Мясцовыя службовыя асобы павінны былі выконваць свае абавязкі і вырашаць справы ў адпаведнасці з мясцовымі звычаямі.
Прывілей 1492 г. заканадаўча падвердзіў абавязковы характар мясцовьк прававых звычаяў. Урад быў абавязаны даваць дзяржаўныя пасады і маёмасць у кіраванне і трыманне толькі ўраджэнцам Вялікага княства. Ha паса- ДЫ павінны былі прызначацца асобы найбольш дастой- ньм і тыя, хто зрабіў дзяржаве найбольшую карысць.
У прывілеі абвяшчалася неабходнасць вынясення справядлівых судовых рашэнняў, забараняліся хабары і судзейская неаб’ектыўнасць. Вызначаліс я пэўныя тэрміны разгляду спраў. Тым самьш гэты канстытуцый- ны акт быў накіраваны на ўдасканальванне адзіных для ўсёй дзяржавы нормаў судаводства.
Класавая і саслоўная накіраванасць прывілея асабліва выразна бьша выказана ў арт. 25, згодна з якім урад абавяз- ваўся не ўзвьшіаць простьк людзей над шляхтай. 3 мэтай недапушчальнасці пераходу маёнткаў у рукі іншаземцаў вызначаліся правіла, па якіх у выпадку выхаду жанчыны замуж за мяжу Вялікага княства яна павінна была прадаць або іншым спосабам пакінуць нерухомую маёмасць. У прывілеі абвяшчалася нязменнасць усіх раней выдадзеных грамат, якія заставаліся ў сіле на вечныя часы.
Прывілей 1492 г. быў своеасаблівай феадальнай кан- стытуцыяй, якая замацавала асновы грамадскага і дзяр- жаўнага ладу Вялікага княства Літоўскага, пануючага становішча класа феадалаў і яго вярхоў - паноў.
Прывілей з’явіўся важным крокам у заканадаўчьш афармленні асноўных прынцыпаў цьшільнага, сямейна- га, крымінальнага, адміністрацыйнага права. Асабліва важнае дзяржаўна-прававое значэнне мелі нормы, якія замацавалі абмежаванне ўлады гасудара і фактычна вызначылі яго прававое становішча не як гасуцара вотчынніка, а як вышэйшай службовай асобы ў дзяржаве. Выключнае дзяржаўна-прававое значэнне гэтаму акту надавалі і сучаснікі, называючы яго «генеральным прывілеем».
Канстытуцыйны характар прывілея 1492 г. становіппа яшчэ больш выразньш і дакладным з тьмі дапаўненнямі і ўдакладненнямі, якія былі зроблены ў Гарадзенскім прывілеі ад 7 снежня 1506 г. У ім былі пацверджаны ўсе асноўньм палажэнні прывілея 1492 г. і больш дакладна выказана яш агульнадзяржаўнае значэнне.
Прьтілей 1506 г. пачьшаецца агульнапрынятьш ддя ўсіх прывілеяў у якіх быў выдадзены Стагут 1529 r., паклалі пачагак новам> этапу сістэматызацыі права. Далейшае развіццё права іпшо ў форме стагугаў і соймавых пастаноў, ухвал і канстьпуцьш. Разам з тым у сярэдзіне XVI ст. працягвалі выдавацца і прывілеі, хоць іх змест, акрамя пацвярджальных прывілеяў 1529,1547 і 1551 rr., носіць больш абмежаваны характар. Так, прывілей ад 7 чэрвеня 1563 г. высакамоўнымі словамі абвяш- чаў ураўнанне ў правах праваслаўных феадалаў з каголікамі.
Шэраг новых палажэнняў уносіўся Бельскім прывілеем 1564 г. У ім абвяшчалася аддзяленне некато- рых судовых органаў ад адміністрацыі, выбарнасць саслоў- ньгх судоў, роўнасць шляхты перад судом і законам. Усе гэтьш палажэнні былі ўзяты з праекта новага Статута, які ўступіў у сілу ў 1566 г.
Падобны характар меў і прывілей ад 30 снежня 1565 r., які вызначыў парадак склікання павятовых соймікаў. Нічога новага, па сутнасці, не ўносіў і прывілей ад 1 ліпеня 1568 г. У ім яшчэ раз абвяшчалася аб ураўнанні ў правах праваслаўных з католікамі.
Падводзячы вынік разгляду агульназемскіх прывілеяў, можна адзначыць, што яны ў сукупнасці ўяўлялі сабою асноўныя законы дзяржавы, г. зн. складалі своеасаблівую канстытуцыю, у якой былі замацаваны асноўныя палажэнні дзяржаўнага і іншых галін права. У гістарычнай літаратуры іх значэнне часта прыніжалася, а прававы аналіз падмяняўся трафарэтньш штампам, па якім агульназемскія прывілеі зводзіліся да ролі запазыча- ных з Польшчы імунітэтных грамат аднаго толькі сасло- ўя — шляхты. Гісторыкі не жадалі бачьщь ролю народа.
0І\ сваімі выступленнямі ў 1386,1392,1432,1440 і іншых гадах аказваў націск на праватворчасць і правасвядо- ^іасць пануючага класа, а таксама прьмушаў кіруючыя вярхі ўлічваць і яго інтарэсы, тьш самьш як бы нябачна прысутнічаючы пры вьшрацоўцы найважнейшых закана- даўчых актаў. Таму ў кожным агульназемскім прывілеі ёсць нормы, якій прама ці ўскосна адрасаваны ўсаму насельніцтву дзяржавы. Г эты ўпльгў народа на заканадаў- ства яшчэ больш выразна выяўляецда ў абласных і гарадскіх прывілеях, акія знаходзіліся ў арганічнай сувязі з агульназемскімі прьтілеямі.
3.
Еще по теме Агульнадзяржаўныя прывілеі (граматы):
- Гарадскія граматы, прывілеі
- Абласныя і валасныя граматы
- Судзебнік 1468 г. Статуты Вялікага княства Літоўскага
- Мясцовыя органы дзяржаўнай улады
- Звычаёвае права. Дагаворы з Рыгай
- Дзяржаўнае і ваеннае права
- Е.Ф. Борисов. Хрестоматия по экономической теории / Сост. Е.Ф. Борисов. - М.: Юристъ, 2000. - 536 с., 2000
- ПРЕДИСЛОВИЕ
- I. МЕРКАНТИЛИЗМ
- ТОМАС МЕН
- Главный теоретик позднего меркантилизма в Англии - Томас Мен (1571-1641). Он был членом, правления Ост-Индской компании и правительственного торгового комитета. В 1664 г. была издана его книга "Богатство Англии во внешней торговле, или баланс нашей внешней торговли как регулятор нашего богатства".
Ниже излагаются основные положения этой книги, в которой с позиций меркантилизма обосновывается внутренняя и внешняя экономическая политика государства.
- БОГАТСТВО АНГЛИИ ВО ВНЕШНЕЙ ТОРГОВЛЕ
- Глава II. Способы обогащения нашего королевства и увеличения количества денег в стране
- Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров
- II. КЛАССИЧЕСКАЯ ПОЛИТИЧЕСКАЯ ЭКОНОМИЯ