Мясцовыя органы дзяржаўнай улады
Мясцовыя органы ўлады на Беларусі ў перыяд феадалізму валодалі шырокімі паўнамоцтвамі ў вырашэнні ўсіх мяс- цовых спраў і мала залежалі ад цэнтральных органаў. У сваёй дзейнасці яны кіраваліся агульнадзяржаўнымі нар- матыўнымі актамі і мясцовым звычаёвым правам або актамі мясцовай адміністрацьгі. Ваяводствы Полацкае, Віцебскае, Мсціслаўскае, а таксама шмат якія паветы і воласці мелі спецыяльныя граматы, у якіх былі замацаваны іх правы. Акрамя таго, асобнае праўленне было арганізавана ў гарадах і ў прывагных уладаннях феадалаў. Усё гэта параджала разнастайнасць мясцовьк органаў і адрозненне паўнамоцгваў наваг у аднатыпных органах. Разам з тьш усе яны валодалі і некаторымі агульнымі прыметамі.
Галоўнай асобай у сістэме мясцовых органаў быў вая- вода, які ўзначальваў адміністрацыйныя, гаспадарчыя, ваенньм і ў значнай ступені судовьш органы на тэрыто- рыі ваяводства. Ваяводы, замяніўшы васальных князёў, захоўвалі асноўныя звенні старога дзяржаўнага апарату і кіравалі пры ўдзеле мясцовых соймікаў і мясцовых рад, куды ўваходзілі найбольш уплывовыя феадалы ваяводства. Напрыклад, ваяводы полацкі і віцебскі найбольш важныя мясцовыя справы вырашапі сумесна з епіскапам,
гараднічым, канюшым, ключнікам, лоучым, сакольнічым, цівуном, баброўнікам, князямі і панамі дадзенай зямлі. Прьвначаўся ваявода вялікім князем і Радай пажыццёва з ліку буйньк феадалаў, ураджэнцаў Вялікага княства Літоўскага. Пры назначэнні ваяводы ў Полацкае або Віцебскае вая- водства ўраду неабходна было заручыцца згодай мясцовых феадалаў прьшяць дадзенага кандыдата на пасаду ваяводы. Акрамя таго, і пасля прызначэння ваяводы мясцовыя фе- адалы мелі права запатрабаваць яго зняцця. Залежнасць ад мясцовых феадалаў бьшадашлі значнай і ў іншьк ваявод- ствах. У пасадзе ваяводы спалучаліся прыметы прадстаўніка органаў цэнтральнага кіравання і мясцовага самакіравання.
Ваяводы абавязаны былі на месцах праводзіць у жыд- цё распараджэнні цэнтральных органаў і клапаціцца аб інтарэсах мясцовага насельніцтва, асабліва мяецовых феадалаў. Клопат аб мясцовых інтарэсах ваявода мог ажыццяўляць і праз Раду, членам якой ён быу па пасадзе. Усё гэта ставіла ваяводу ў асаблівыя прававьм адносіны з урадам, членам якога ён быў сам, і з мясцовымі феада- ламі, для якіх ён быў намеснікам вялікага князя і кіраў- ніком органаў мясцовага самакіравання.
Асноўньм абавязкі ваяводы заключаліся ў падтрыманні феадальнага правапарадку на тэрыторыі ваяводства, ажыццяўленні агульнага кіраўніцтва эксплуатацыяй усіх крыніц дзяржаўньк і вялікакняжацкіх даходаў, арганіза- цыі ўзброеных сіл ваяводства, выкананні правасуддзя. Для падтрьшання парадку ваявода мог выкарыстоўваць падна- чаленьш яму гарнізоны і склікаць шляхецкае апалчэнне, акрамя таш, у яго, як і ва ўсялякага буйнога феадала, меўся атрад асабістай аховы і цэлы штат падначаленых яму елуж- бовьк асоб - ураднікаў і слуг. У гаспадарчай дзейнасці ваявода перш за ўсё клапаціўся аб належным правядзенні работ у дзяржаўньк маёнтках, перададзеных яму ва ўтры-
манне (часовае карыстанне), аб спраўньш пастулленні да- ніны і падаткаў (чьшшу) з феадальна-залежных людзей. Ён мог асаджваць свабодных сялян і баяр на пустых землях, сачыў, каб сяляне не ішлі з дзяржаўньгх земляў на землі асобных феадалаў, абавязаны быў ахоўваць дзяржаў- ны зямельны фонд ад самавольных захопаў феадаламі. Як кіраўнік узброеных сіл ваяводства, ён сачыў за належньш утрыманнем замкаў, наяўнасцю ў іх неабходных людзей, узбраення і прыпасаў. Кантраляваў выкананне воінскай павіннасці ўсімі ваеннаабавязаньші людзьмі ваяводства. Пры ажьвдцяўленні правасуддзя ён мог сам сумесна з мясцо- вымі феадаламі разглядаць крымінальныя і грамадзянскія справы ў адносінах да ўсіх асоб, якія пражывалі на тэры- торыі ваяводства, за выключэннем спраў, аднесеных да вядзення земскіх, падкаморскіх і вышэйшых суцоў - Гаспа- дарскага і Галоўнага трыбунала.
Ваявода ў сваёй дзейнасці карыстаўся дапамогай штата службовых асоб, якія былі бліжэйшьші яго памоч- нікамі. Кашталян камандаваў ваенньші сіламі галоўнага замка ваяводства і апалчэннем ваеннаабавязаных асоб, прыпісаных да дадзенага замка, ён жа быў таварышам ваяводы па прадстаўленню інтарэсаў ваяводства ў Радзе. Ключнік загадваў зборам даніны і чыншу; канюшы наглядаў за гадоўляй коней для арміі і загадваў дзяржаў- най канюшняй у ваяводстве. Ha абавязку гараднічага - каменданта замка - ляжаў галоўны клопат аб рамонце і ўтрыманні замка, а ў адсутнасць кашталяна ўзначальваў гарнізон замка. Ляснічы і гаеўнік загадвалі ляснымі про- мысламі і паляваннем; падваявода быў намеснікам ваяводы па адміністрацыйна-суцовых справах, кіраваў пра- цай ваяводскай канцылярыі, засведчваў рознага родУ дакументы, старшынстваваў у ніжэйшым гродскім (зам- кавьш) судзе.
Галавой адміністрацыі ў павеце быў староста. Прызна- чаўся ён гасударам і Радай з ліку буйных феадалаў. Пасада гэтая часцей за ўсё разглядалася як дадатковая крыніца даходаў буйнога феадала, а абавязкі, звязаныя з выка- наннем пасады, выконваў прызначаны старостам яго намеснік - падстароста.
Уладарныя паўнамоцтвы старосты былі прыкладна такімі ж, як і ваяводы, толькі на тэрьггорыі аднаго павета. Старосты замянілі былых намеснікаў у тых княствах, якія не былі пераўтвораны ў ваяводствы, а ў шэрагу месц паветы былі ўтвораны з тэрыторыі некалькіх княстваў. Напрыклад, у склад Мінскага павета бьша ўключана тэ- рыторыя старадаўніх княстваў - Мінскага, Заслаўскага, Лагойскага і некалькі сёл і замкаў іншых княстваў.
Староста, як і ваявода, абавязаны быў сачыць за парадкам на падведамаснай тэрыторыі, наглядаць за гаспа- дарчым станам дзяржаўных маёнткаў і паступленнем дзяржаўных даходаў. Ён клапаціўся аб утрыманні ў баявой гатоўнасці замкаў, збіраў ваеннае апалчэнне ў выпадку ваеннай небяспекі, разглядаў крымінальныя і грамадзян- скія справы, кантраляваў выкананне судовых рашэнняў. У сваёй дзейнасці па мясцоваму кіраванню старосты ка- рысталіся шырокімі правамі, незалежньші ад улады вая- водаў, бо іх паўнамоцтвы грунтаваліся на старых трады- цыях кіравання мясцовых васальных князёў. У павеце захоўвалася таксама старадаўняя пасада харужага - павято- вага сцяганосца, які збіраў усіх ваеннаабавязаных людзей Дадзенага павета ў выпадку ваеннай небяспекі. Памочні- кам старосты па ваенных справах быў павятовы маршалак, які камандаваў павятовым апалчэннем шляхты. Ён жа, як правіла, старшынстваваў на пасяджэннях павятовага сой- міка. Адміністрацыйна-судовьш функцыі ў павеце мог вьіконваць памочнік старосты - падстароста.
Саслоўна-прадстаўн і чымі органамі ў ваяводстве і павеце былі ваяводскі і павятовы соймікі. Ha іх маглі прысутні- чаць усе шляхціцы дадзенага павета або ваяводства, тут абмяркоўваліся як мясцовыя, так і агульнадзяржаўныя справы. Павятовыя соймікі збіраліся, як правіла, штогод або нават некалькі разоў на год у павятовым цэнтры. Стар- шынстваваў па сойміку або найбольш высокі на пасадзе пан, або павятовы маршалак. Тут выбіраліся дэпутаты на вальны сойм, выпрацоўваліся для іх інструкцыі і наказы, а таксама хадайніцтвы і просьбы да ўрада, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя аб соймах, што адбыліся, выбіраліся суддзі і кандыдаты на судовыя і іншыя пасады, вызна- чаліся памеры падаткаў на пагрэбы павета.
Пры дапамозе соймікаў павятовая шляхта абараняла свае мясцовыя інта- рэсы перад цэнтральнымі органамі.Ніжэйшым звяном органаў мясцовага дзяржаўнага кіравання былі кіраўнікі дзяржаўных і вялікакняскіх ма- ёнткаў (двароў і замкаў) - дзяржаўцы, якія ў больш ста- ражьггны час называліся цівунамі. У XVI ст. даволі часта дзяржаўньм маёнткі аддаваліся ва ўтрыманне буйным феадалам, а яны ад сябе прызначалі сваіх намеснікаў, якія і выконвалі функцыі гаспадарчага кіравання маёнткам і органа мясцовай улады. Яны карысталіся і правам суда над усімі простымі людзьмі, якія жылі ў дадзенай во- ласці. Дзяржаўцы, гэтак жа як ваяводы і старосты, неслі адказнасць за сваю дзейнасць непасрэдна перад урадам (Статут 1566 r., раздз. 4, арт. 45). Для ажыццяўлення нагляду за сялянамі старосты і дзяржаўцы прызначалі сельскіх войтаў, сотнікаў, сарочнікаў, дзесяцкіх, якія сачылі за падтрыманнем парадку ў сёлах і выкананнем феадальных павіннасцей сялянамі. Сотнікі сачылі за выкананнем тьк павіннасцей, якія абавязаны былі несці сяляне ўсяго павета і здаваць у павятовы замак або цэнтральны двор павета.
Сарочнікі загадвалі павіннасцямі сялян у воласці, а дзесяц- кія - у асобных вёсках. Пасля правядзення валочнай рэ- формы 1557 г. гэтыя пасады ў шэрагу мясцовасцей былі заменены сельскімі войтамі. За сваю службу сельскі войт атрымлівау вольную ад усялякіх плацяжоў і павіннасцей і адну валоку зямлі. У яго абавязкі ўваходзіла збіраць сялян на баршчыну, наглядаць за выкананнем работ сялянамі свайго войтаўства, адвозіць «у двор» сабраныя з сялян да- ніны, сачьщь за захаваннем зямельнага фонду і непару- шэннем межавых знакаў, не дапускаць самавольнага захо- пу сялянскіх і дзяржаўных земляў, прысутнічаць на судзе і аказваць садзейнічанне ў вынясенні правільнага рашэння.
У TbDC мясцовасцях, дзе жылі дзяржаўныя сяляне і не было замкаў або дзяржаўных маёнткаў - двароў, дзейні- чалі органы сялянскага самакіравання - сялянскія сходы і старцы, якія на гэтых сходах выбіраліся. Ha сялянскіх сходах размяркоўвалі даніны, разбіралі спрэчныя справы паміж сялянамі. Старцы наглядалі за выкананнем гра- мадскіх работ па будаўніцтву і рамонту замкаў, мастоў і дарог, збіралі і адвозілі даніну ў вызначанае ўладамі мес- ца, удзельнічалі ў ажыццяўленні правасуддзя на капе.
Кіраванне ў гарадах Беларусі ў канцы XV і ў XVI ст. значна змянілася. Большасць гарадоў атрымалі спецы- яльныя граматы Магдэбургскага права, г. зн. у гарадах уводзілася асаблівая форма кіравання, падобная ў некато- pbDc рысах да кіравання ў гарадах Польшчы і Германіі на аснове Магдэбургскага права. Па гэтых грамагах мяшчане вызваляліся з-пад адміністрадыйнай і судовай улады вая- водаў, старостаў або іх намеснікаў і атрымлівалі права мець у горадзе органы гарадскога кіравання ў спалучэнні з некаторьші элементамі самакіравання.
Ha чале гарадской адміністрацьгі і суда быў войт, прызна- Чаны ўрадам з ліку феадалаў або гараджан. Ён сачыў за
падтрыманнем парадку ў шрадзе, за захаваннем правілаў гандлю, клапаціўся аб абароне інтарэсаў мяшчан перад урадам і ў канфліктах з асобнымі феадаламі, сачыў за свое- часовым зборам падаткаў з мяшчан, ажыццяўляў сумесна з членамі гарадской Рады і лаўнікамі (засядацелямі) права- суддзе. Войт мог прызначыць сабе намесніка - лендвойта. Памочнікамі войта па кіраванню справамі ў горадзе былі бурмістры, як правіла два. Бурмістры прызначаліся або зацвярджаліся войтам з ліку членаў гарадской Рады. Бурмістры ў асноўным вырашалі бягучыя справы па гарадскому кіраванню: пытанні гандлю, рамяства, гарадскога доб- раўпарадкавання. Яны клапаціліся аб належным утрыманні гарадскіх абаронньк збуцаванняў, нясенні вартавой службы насельніцтвам і вьпсананні іншых павіннасцей, ажьшдяўлялі правасуддзе па дробных справах.
Гарадская Рада ў большасці беларускіх гарадоў складалася прыкладна з 6-20 чалавек. У адных гарадах Рада выбіралася мяшчанамі, у другіх - сам войт камплектаваў Раду. Як правіла, у Раду ўваходзілі найбольш багатыя купцы, цэхмістры - кіраўнікі рамесных цэхаў і багатьм майстры-рамеснікі. Гарадская Рада вызначала агульны кірунак развіцця гарадской гаспадаркі, кіравала пытан- нямі добраўпарадкавання і ўтрымання ў баявой гатоў- насці абарончых збудаванняў, выносіла рашэнне аб збо- ры з насельніцтва неабходных сродкаў на гарадскія пат- рэбы, ажыццяўляла кантроль за іх расходаваннем, члены гарадской Рады ўдзельнічалі ў ажыццяўленні права- суддзя сумесна з войтам або бурмістрамі. Функцыі ніжэйшых службовых асоб у гарадах па збору падаткаў, кантролю за дзейнаецю гандляроў і рамеснікаў, за падтрыманнем парадку выконвалі соцкія, дзесяцкія і «слугі месцкія», якія знаходзіліся ў падпарадкаванні ў войта і бурмістраў.
У вырашэнні агульнагарадскіх спраў істотнае значэн- не побач з названымі органамі працягвалі захоўваць агульныя сходы мяшчан — соймы, веча і копы. Ha гэтых сходах маглі заслухоўвацца справаздачы бурмістраў аб выдаткаванні гарадскіх грошаў, вьшрацоўвацца скаргі і чалабітныя ўраду, выносіцца пастановы аб зборы срод- каў на гарадскія патрэбы, выказвацца патрабаванні аб зняцці TbDC або іншых асоб гарадскога кіравання. Копныя сходы мяшчан займаліся расследаваннем і разглядам крымінальных спраў. 3 ростам гарадоў і ўзмацненнем класавага падзелу гарадскога насельніцтва агульныя сходы мяшчан страчваюць сваё значэнне.
Падводзячы вынік разгляду структуры і характару дзейнасці вышэйшых і мясцовых органаў улады, неаб- ходна адзначыць, што на ўсе больш ці менш важньш і да- ходныя дзяржаўньм пасады маші прызначацца толькі феадалы-шляхціцы хрысціянскае веры і ўраджэнцы Вял- ікага княства Літоўскага (Статут 1566 r., раздз. 3, арт. 9). Усе пасады звычайна лічыліся пажыццёвымі, пазбаўлен- не пасады магло бьщь праведзена толькі па суду за ўчы- ненне цяжкага крымінальнага злачьшства. Дзяржаўная пасада разглядалася як сродак атрымання даходаў, а ня- сенне пэўных абавязкаў па пасадзе можна было даручыць сваёй даверанай асобе. Буйныя феадалы займалі аднача- сова некалькі пасад. Напрыклад, Аляксандр Іванавіч Хадкевіч у 1534 г. займаў пасады старосты берасцейскага, маршалка дворнага, дзяржаўцы вілкейскага, астрынскага і кнышынскага; Ян Мікалаевіч Радзівіл у 1535 г. - капггаляна віленскага, гетмана найвьшіэйшага, старосты гарадзенскага, маршалка дворнага, дзяржаўцы лідскага і беліцкага (Любав- скйй М. К. Литовско-Русский сейм. Прилож. - С. 25,32).
Такі стан дзяржаўнай службы выклікаў незадаваль- ненне не толькі простага народа, але і значнай часткі
шляхты, бо справы па кіраванню вырашаліся рознага роду намеснікамі з аглядкай на сваіх паноў або наогул не вырашаліся. Акрамя таго, сярэднія і дробныя феадалы самі былі не супраць займаць даходныя пасады.
5.