Гарадскія граматы, прывілеі
Гісторыя гарадоў Беларусі датычыцца адной з найваж- нейшых праблем гісторыі беларускага народа. Само !снаванне гарадоў сведчьщь аб наяўнасці падзелу працы У грамадстве, яго класавай дыферэнцьмцыі.
Час узнікнення гарадоў на тэрыторыі Беларусі даклад- на не вызначаны. Паводле звестак географа Баварскага, які пісаў у сярэдзіне IX ст., бужане мелі да таго часу 231 горад, свіране - 325, турычане -104, пружане -70, нараў- ляне — 78 гарадоў. Пра лукамлянаў адзначалася, што яны мелі гарады, але колькасць іх не была названа (Шафарйк П. Й. Славянские древности. Т. 2, кн. 1. - С. 192-229).
Ha ранняй стадьгі развідця гарады ўяўлялі сабою невялікія ўмацаваныя паеелішчы, якія служылі і адміністрацьшньші цэнтрамі для дадзенай мясцовасці. У перьщц развіцця феа- дальных адносін адбываўся працэс іх узбуйнення, рост падзе- лу працы як унутры, так і паміж шрадам і вёскай, адлучэнне яго ад вёскі, вылучэнне ў самастойныя адміністрацьшна-гас- падарчыя аб’яднанні з адасобленьші органамі кіравання і суца, са сваімі асаблівьші прававьші актамі.
Найбольш старажьггныя нормы, якія датычаць правоў гарадскіх жыхароў (гараджан, месцічаў, мяшчан), захаваліся ў абласных прывілеях і гандлёвых дагаворах Полацка з Рыгай. Характэрна, што ў шэрагу нормаў мяш- чане карысталіся аднолькавымі правамі з баярамі. Так, у Полацкім прывілеі 1511 г. гаворыцца: «А в заставу нам бояр и мещан Полоцких... не посьѵшти». Падобная роў- насдь правоў прадугледжана па атрыманню ў спадчыну, па праву выезду з Полацка і інш.
Вьшучэнне гараджан у асобнае саслоўе агрымала адлюст- раванне і ў замацаванні тэрміна «мяшчане». Гэты тэрмін агры- маў устойлівае распаўсюджанне ў другой палове XV ст. У дагаворах Полацка з Рыгай запісана: «мы гараджане» (1330), «мы мужй полочане» (1407), у рашэнні 1486 г. ужо некалькі разоў называюцца мяшчане. Тэрмін «мяшчане» ужываецца і ў грамаце полацкіх мяшчан і баяр у Рызе (1465).
Усё гэта дазва- ляе зрабіць вывад аб тьм, што ў сярэдзіне XV ст. склалася cac- лоўе мяшчан і ішоў xynd працэс яго прававога афармлення.Першымі актамі, спецыяльна выдадзеньмі толькі для гараджан, былі граматы (прьюілеі) жыхарам Вільні (1387) і Бераста (1390). У іх адзначалася, пгго гараджанам дазва- ляецца судзіцца і вырашаць свае гарадскія справы па Тэў- тонскаму і Магдэбургскаму праву, і прадастаўляліся нека- торьш льготы.
Ha працягу XV і XVI стст. граматы на Магдэбургскае права былі выдадзены ўсім буйным гарадам Беларусі. Мяшчане вызваляліся ад шэрагу феадальных павіннасцей, якія яны раней неслі сумесна з сялянамі дадзенай зямлі, воласці. Калі раней павіннасці вшначаліся нормамі звы- чаёвага права, то пасля адлучэння горада ад воласці яны пачалі рэгламентавацца ў прававых актах. A паколькі жы- хары кожнага з іх неслі розныя павіннасці, то і граматы мелі івдьгоідуальны характар.
Як вядома, у граматах змяпгчаліся агульныя дпя многіх гарадоў прававьш нормы. Асабліва гэта дагычыцца грамат, выдадзеных мяшчанам найбольш буйных гарадоў: Вільні, Полацка, Мінска, Бераста, Наваградка, Магілёва, Пінска, Віцебска. У іх зазначалася, нгго выдаюцца яны для захаван- ня ў памяці людской правоў і льгот, скіраваных на па- ляпшэнне становішча гараджан і стварэння ўмоваў для poc- квіту горада, а таксама дпя павелічэння даходаў дзяржаўнай казны. Клапоцячыся аб даходах дзяржаўнай казны, урад імкнуўся да таго, каб асгрьшаныя з насельніцтва розныя збо- ры не асядалі ў руках мясцовых службовых асоб - ваяводы, старосты, намеснікаў дзяржаўцаў, а таму абмяжоўваў уааду гэтьк асоб у адносінах да жыхароў гарадоў.
У грамаце на Магдэбургскае права, выдадзенай жыхарам Віцебска ў 1597 r., адзначалася, што яна выдаецца з такім разлікам, каб жыхары маглі лепш клапаціцца аб УМацаванні шрада. Такія бьші асноўныя мэты выдачы гэ- xbIx грамат. Ba ўсіх граматах змяшчаліся ўказанні аб
вызваленні гараджан ад улады і суда ваяводаў старостаў і інтітых службовых асоб агульнага кіравання і аб перадачы ўлад- ньк паўнамоцтваў у рукі гарадскога войта, лендвойта, бурмісграў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляу).
Паў- намоцтвы войта і бурмістраў у розных гарадах не былі аднодькавымі. Так, у спецыяльна выдадзенай грамаце пагіача- нам у 1499 г. адзначалася, што войт можа суцзіць усе справы, акрамя зямельных спрэчак, якія павінен разшядаць намеснік «ш старшьші боярамі полацкімі, водлуг давного обычая».Судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў некаторых гарадах абвяшчаўся суд вялікага князя і Рады, а ў іншых - замкавыя суды старостаў і намеснікаў. Напрыкпад, у Магілёўскай грамаце запісана, што на pa- шэнне войта можна падаць апеляцыйную скаргу вялікаму князю, a па Пінскай грамаце скаргу на рашэнйе войта трэба бьшо падаваць пінскаму старосце і толькі на яго рашэнне можна было апеляваць да вялікага князя.
У граматах прадугледжваліся пэўныя гандлёвыя льготы для жыхароў дадзенага горада і абмежаванні для па- бочньгх. 3 гэтай мэтай у пэўныя дні ладзіліся кірмашы (да чатырох на год), якія маглі доўжыцца па два тыдні, а таксама вызначаліся гандлёвыя дні кожнага тыдня. Мяш- чане Вільні, Полацка і Трок вызваляліся ад уплаты мыта на тэрыторыі ўсяго Вялікага княства Літоўскага.
Гараджанам дазвалялася будаваць і атрьшліваць дахо- ды з гасцінных дамоў, крамніц, важніц, ятак, васкабой- няў, грамадскай лазні і іншых неабходных пабудоў, для чаго яны маглі браць бясплатна будаўнічыя матэрыялы ў дзяржаўных лясах і пушчах. Вызначалася, што ўсе купцы, акрамя віленскіх, у чужых гарадах маглі весці ў звы- чайны час, акрамя кірмашоў, толькі аптовы гандаль. Вызначалася таксама мінімальная колькасць тавараў, што падлягала продажу чужьш купцам.
Значнае месца ў граматах займалі розныя льготы ў адбьшанні феадальных павіннасцей, такіх, як падводная, вартаўнічая, адпрацоўкі і інш. Напрьыслад, у Навагародс- кай грамаце гаварылася, што мяшчане абавязаны даваць падводы толькі вялікакняскім ганцам, уносіць у казну па 50 залатых, плаціць срэбшчыну, ардыншчыну і іншыя грашовыя ўзносы, але не трэба было адбываць работы. У Пінскай грамаце пісалася, што мяшчане вызваляюцца ад абавязковых адпрацовак (талок і гвалтаў), акрамя неаб- ходных работ у Пінскім замку.
У граматах прама або ўскосна прызнавалася права мяш- чан валодаць і распараджацца землямі, якія належалі ім. Тым самым мяшчане-землеўладальнікі атрьшлівалі такое ж права валодаць зямлёю, як баяры-шляхта, што яшчэ больш супрацьпастаўляла іх простым сялянам.
Першаступеннае значэнне ў граматах надавалася нормам, што вызначалі парадак утварэння і кампетэнцыю гарадскіх органаў кіравання. У літаратуры часта гэтыя органы называюцца мясцовым «самакіраваннем». Трэба адзначыць, што такая назва носіць умоўны характар і не адпавядае зместу гэтага паняцця. Стварэнне войтаўска- бурмістарскай улады ў горадзе не вяло да сапраўднага самакіравання, а толькі змяняла яе форму. Замест улады і суда старосты або намесніка ўлада пераходзіла ў рукі войта, бурмістраў і радцаў.
У граматах таксама зазначалася, што войт прьвначаў- ся пажыццёва і яго ўлада ў горадзе мала залежала ад насельніцтва. Парадак выбрання бурмістраў у розных га- радах вырашаўся па-рознаму. Паводле Полацкай граматы 1498 г. войт выбіраў, г. зн. назначаў 20 радцаў з ліку га- раджан, якія потым сумесна з ім «маютъ обрати, промежду себе, на каждый год, два бурмистры» (A3P. T. 1. - с- 179-183).
3 гэтага запісу добра відаць, што хоць гаворыцца аб выбары радцаў і бурмістраў, але на самай справе размова ідзе аб іх прызначэнні войтам. Па Пінскай грамаце бурмістр прызначаўся старостам з чашрох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяшчане. У Наваградку войт разам з радцамі з шасці саміх радцаў выбіраў двух бурмістраў. Прыведзеньм прьпслады наглядна сведчаць аб адсутнасці якой-небудзь залежнасці ўлады войта і бурмістраў ад ac- ноўнай масы гарадскога насельніцтва, а таму няма дас- татковых падстаў называць іх органамі гарадскога самакіравання.
Правы гараджан, структура і кампетэнцыя органаў кіравання з цягам часу мяняліся, выдаваліся новыя гра- маты, вызначаліся новыя парадкі. У шэрагу гарадоў мяшчане выкуплялі пасады войтаў і гэтыя пасады станавіліся выбарнымі, у іншых — па-ранейшаму войты назначаліся. Адзінага закона аб органах кіравання і суда ў гарадах Вялікага княства Літоўскага працяглы час не было.
Толькі законам ад 18 красавіка 1791 г. была зроблена спроба ўвесці аднастайньы правы для мяшчан усіх гара- доў і ўпарадкаваць суд. Гэты закон прызнаваў за ўсімі мяшчанамі права ўласнасці на землі і пабудовы. Вызна- чалася адзіная падсуднасць спраў, якія мог разглядаць гарадскі магістрат. Меркавалаея стварыць спецыяльныя апеляцыйныя суды, якія пераглядалі б рашэнні магістратаў і па першай інстанцыі вырашалі б найбольш буйньм справы.Пры вьгоучэнні грамат, выдадзеных гарадам на Магдэ- бургскае права, звяртае на сябе ўвагу той факт, што ўсе яны гавораць аб увядзенні нямецкага права, але не змяш- чаюць ніводнай яго нормы, не называюць, якімі нямецкімі кодэксамі або зборнікамі трэба карыстацД3- Няма ў граматах нормаў крымінальнай, цывільнай, ся- мейнай, зямельнай і іншьвс найбольш важньвс галін права, на аснове якіх складваліся праваадносіны і кіраваліся ў сваёй дзейнасці гарадскія органы. Азнаямленне з актамі гарадскіх магістрагаў дазваляе сцвярджаць, што сапраўднае нямецкае права ў гарадах Вялікага княства Літоўскага насельніцтву не было вядома і за рэдкімі вьпслючэннямі не выкарыстоўвалася.
Падводзячы вынік разгляду гарадскіх грамат на Магдэ- бурскае права, можна з поўнай падставай сказаць, што ў іх змяшчаліся нормы мясцовага звычаёвага права (асабліва ў частцы льгот і павіннасцей гараджан) і новыя нормы, вып- рацаваныя ў працэсе вылучэння гараджан у асаблівае cac- лоўе феадальнага грамадсгва - мяшчан. Усё гэта дае падста- ву назьшадь права не нямецкім, а гарадскім (мяшчанскім) правам Беларусі. Такі вьшад робіцца яшчэ больш відавочньш, калі ўлічыць прававыя нормы, што змяшчаліся і ў інтпых граматах, якія агрымлівала насельніцтва гарадоў, абласцей і воласцяў. Ha аснове мясцовага права буцаваліся і ўсе гаспадарча-эканамічныя і маёмасныя адносіны, якія рэгуляваліся нормамі мясцовага пісанага і звычаёвага цыв- ільнага, шлюбна-сямейнага і спадчьшнага права.
5.