Звычаёвае права. Дагаворы з Рыгай
Гісторыя права Беларусі бярэ свой пачатак з незапамятных часоў, калі галоўнай крыніцай было звычаёвае права. Яно складалася непасрэдна з грамадскіх адносін, якія былі ўхвалены і зацверджаны грамадскімі і дзяр- жаўнымі органамі і ўжываліся на працягу доўгага часу.
Ha Беларусі яно было пануючым да сярэдзіны XV ст., а потым пачало паступова выцясняцца пісаньш правам, у якім многія нормы звычаёвага права набылі форму закона ў выглядзе пшатлікіх грамат, лістоў, прывілеяў, сой- мавых пастаноў, статутаў і іншых прававых актаў.У старажытныя часы ва ўмовах абмежаванай эканомікі асобных мясцовасцяў - гарадоў, воласцяў - і звычаёвае права было разрозненым. Ha кожнай тэрыгорыі дзейніча- ла сваё мясцовае права. Насельніцтва кожнай зямлі «ймяху бо обычаи свои и закон отец своих и преданья каждо свой нрав» (Повесть временных лет. Ч. 1. - С. 14).
Другой характэрнай рысай звычаёвага права былі тра- дыцыяналізм i кансерватызм прававых нормаў, ix нязмен- насць. Старажытная прававая тэорыя грунтавалася на цар- коўньш вучэнні, што ў грамадстве і ва ўсім свеце пануе раз і назаўсёды дадзены Богам парадак, а ўсялякія спробы крытыкі і змены сацыяльна-эканамічнай, палітычнай і прававой сістэмы разгаядаліся як выступленне супраць царквы і Бога. Апрача таго, у перыяд запрыгоньвання ся- лян, калі феадалы імкнуліся змяняць звычаёвае права на сваю карысць, просты народ быў супраць яго змены. У XV-XVI стст. вялікія князі ў сваіх граматах неаднаразова
абяцалі даўніны не парушаць і новых парадкаў не ўводзіць, «бо мы новин не уводим, а старйны не рухаем» (РИБ.Т.27.-С. 595).
Захаванне старых нормаў звычаёвага права прадуглед- жвалася грамагай, выдадзенай полацкім баярам і мяшча- нам у 1499 r., у якой было запісана: «Суды маеть судити наместник наш Полоцкій с старшими бояры Полоцкими, водлугдавного обычая» (АЗР. Т. l.-C. 199).
Трэцяй асаблівасцю была ідэя поўнага бяспраўя рабоў (халопаў, чэлядзі нявольнай) і фармальнага раўнапраўя свабодных людзей пры фактычным захаванні льшт і пры- вілеяў пануючаму класу.
Халопы і чэлядзь нявольная не лічьшіся самастойньші суб’ектамі праваадносін, «ахоло- пу u робе веры не нятй», бьшо запісана ў Полацкай гра- маце 1511 г. Раўнапраўе свабодных людзей праяўлялася ў тьш, што яны ў старажытныя часы маглі прьшаць удзел у вырашэнні дзяржаўных спраў на вечавых сходах, выбі- раць і бьщь выбраньші ў дзяржаўныя ўстановы ці на па- сады, неслі агульныя дзяржаўныя павіннасці, у тым ліку і вайсковую, па абароне свайго горада, воласці, княства. Напрьпслад, у Полацку і Віцебску на вечавыя сходы (соймы) скдікалася ўсё насельніцтва. У грамаце, выдадзенай у 1486 r., гаварылася: «И далей приказуєм, абы бояре u мещане и дворяне городские и все поспольство в згоде межи собою были, а дела бы наши господарские всизъго- дою посполу справляли по давному, а сымались бы вси no- сполу на томместе, где перед тьш сыимывались здавна. A без боярмещанам и дворянам и черни соимов не надобе чинить» (Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в. - M., 1976. Ч. 2.-C. 111).Звычаёвым правам у старажытнасці рэгуляваліся ўсе праваадносіны ў грамадскім жыцці: структура і кампе- Тэнцыя дзяржаўных устаноў, правы і абавязкі розных
класаў, саслоўяў і сацыяльных груп насельніцтва, цыв- ільныя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсу- альныя, крьшінальньш і інш.
Першыя запісы звычаёвага права Беларусі бьші зроб- лены ў грамагах і дагаворах Полацка, Віцебска і Смален- ска з Рыгай і Лівонскім ордэнам. 3 гэтых дакументаў відаць, што ў XIII-XIV стст. ужо меліся пастаянньш ганд- лёвьш і дыпламатьганьш зносіны паміж беларускімі гара- дамі і насельніцтвам Прыбалтыкі і Гоцкага берага.
У гэтай сувязі значны інтарэс мае змест дагавора Смаленска, Віцебска і Полацка з Рыгай і Гоцкім берагам 1229 г. Галоўнае прызначэнне гэтага пагаднення было ў замацаванні прававых нормаў, якія забяспечвалі ўстойлі- выя адносіны паміж купцамі гэтых земляў на падставе ўзаемнасці і раўнапраўя.
Значная ўвага ў дагаворы надавалася нормам крьшіналь- нага і цывільнага права. Так, арт. 1, 2,3 прадутеджвалі па- каранне за забойства і калецтва чалавека.
За забітага воль- нага чалавека сггаганялася 10 грыўняў срэбра, а за папа або пасла два пладяжы, г. зн. 20 грыўняў срэбра, у той жа час за халопа толькі 1 грыўня срэбра. У гэтьгх артыкулах яскрава адлюстраваўся класавы падьгход пры вызначэнні адказнасці за забойствы, бо вольны чалавек цаніўся ў 10 разоў вьшіэй за халопа. Аб крьшіцах халопства сведчыць арт. 6, згодна з якім князь мог асудзіць вольнага чалавека і ўсю яго сям’ю (жонку і дзяцей) у халопства. Цікава таксама тое, нгго чалавек, наваг быўшы халопам, мог самастойна ўдзельнічаць у замежньш гандлі і адказваць за даўгі ўласнай маёмаецю (арт. 7). У дагаворы меліся нормы, якія замацоўвалі парадак судаводства па спрэчках паміж «русінамі» і «лацінскші» людзьмі. Так, згодна з арт. 21 нямецкага шсця павінен быў суцзіць смаленскі князь і не дазвалялася вьшлікадь немца без яго згоды на «обчйй суд».Грамадзянска-прававыя нормы рэгулявалі парадак куплі-продажу, перавозкі тавараў, гандлёвых пошлін. Га- рантавалася ўсім купцам купляць усякі тавар і свабодна карыстацца воднымі шляхамі па ўсёй Дзвіне і на беразе. «Тая правда латинскому взяти оу руское земли и оу власти князя смоленского и оу полотьского князя власти и оу витебского князя власти» (Хрэстаматыя па гісторыі бе- ларускай мовы. — Мн., 1961. - С. 38).
Гандлёвыя адносіны палачан i віцяблян з Рыгай падт- рьшліваліся i ў наступныя гады. Так, у 1263 г. быў заклю- чаны дагавор ад імя палачан i віцяблян князем Гердэнам з лівонскім магістрам Конрадам. Пагадненні палачан i віцяблян з Лівонскім ордэнам былі заключаны ў 1265, 1309 і каля 1339 г. (або 1340) Апрача таго, у 1338 г. вялікі князь Гедымін, са згоды палачан і віцяблян, заключыў дагавор з лівонскім магістрам аб вольным гандлі. У кан- цы дакумента было запісана, пгго ён заключаны «са згоды караля Літвы і яго дзяцей і ўсіх яго баяр... u са згоды enic- капа Полацка, караля і горада Полацка і караля Вгцебска і горада Віцебска» (Послания Гедимина. - С. 194). Усе гэ- тыя пагадненні з Рыгай у значнай ступені грунтаваліся на звычаёвым праве насельніцтва Полацкай і Віцебскай зем- ляў і сведчаць пра інтэнсіўныя гандлёвыя зносіны і пра тое, што было каму і чым гандляваць.
У XIV і XV стст. пачынае развівацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаёвае права. У першую чаргу выдаюцца законы ў форме прывілеяў (грамат), у якіх юрыдычна пацвярджаліся правы і льготы феадалаў, афармлялася прававое становішча саслоўя шляхты, за- Мацоўваліся аўтаномныя правы некаторьк земляў (княстваў).
2.