Абласныя і валасныя граматы
Першьы абласньы граматы (прьшілеі) у Вялікім кня- стве Літоўскім былі выдадзены Полацкай і Віцебскай землям у прамежку часу ад 1392 да 1399 г. Але неабходна мець на ўвазе, што значная частка нормаў, выкладзеньк у гэтьсс дакументах, мае яшчэ больш старажытнае паход- жанне.
Сапраўдньы першапачатковьы тэксты гэтьк прывілеяў нам невядомы, але паколькі яны неаднаразова пацвярджаліся ў наступных граматах, у якіх даслоўна перапісваліся старажьггныя тэксты, то пра іх змест можна меркаваць па гэтых пацвярджальньгс граматах. Най- больш заслугоўваюць увагі наступныя абласныя прывілеі: Віцебскай зямлі (1503, 1509, 1561), Полацкай (1511, 1547, 1580, 1634), Смаленскай (1505), Жмудскай (1492, 1574), Драгічьшскай (1511, 1547), Бельскага паве- ту (1501, 1547), Мсціслаўскага павету (1551). Самыя ста- ражытныя нормы прывілеяў былі вьшрацаваны на праця- гу доўгага часу, калі асобньм княствы выступалі як сама- стойныя дзяржавы, якія, прьшаючы да сябе таго ці іншага князя, заключалі з ім дагавор («рад»). У іх князі давалі абяцанне захоўваць правы жыхароў дадзенай зямлі, не парушаць нормаў мясцовага права. Да нас недайшлі пісаныя тэксты дагаворных грамат Полацкага і Віцебскага княстваў, а ёсць толькі ўпамінанні аб такіх да- гаворах, прысязе і цалаванні крьша князем пры ўзыход- жанні на прастол. Старажытныя нормы не былі створаны пры якімсьці адным князі, а выпрацоўваліся на працягу ўсяго перыяду існавання Полацкага або Віцебскага кня- стваў. Пасля ж страты імі сваёй самастойнасці скарацілася і самастойная праватворчасць, а раней выпрацаваныя прававьш нормы пераносіліся з аднаго акта ў другі, бо «рад» мог заключацца з князем толькі пры захаванні княствам сваёй незалежнасці. Нормы права, выпрацаваныя на працягу ўсёй гісторыі Полацкай або Віцебскай дзяржаваў, затьш уключаліся ва ўсе наступныя граматы без істотньгх змен, але з далучэннем да іх новых прававых нормаў, пгго забяспечвалі і замацоўвалі аўта- номныя правы дадзенай зямлі, а таксама правы і льготы класа феадалаў, багатых купцоў і рамеснікаў.
Змешчаньш ў Віцебскім і Полацкім прывілеях нормы дзяржаўнага права, якія замацоўвалі аўтаномныя правы гэтых земляў у складзе Вялікага княства Літоўскага, да- тычацца ў асноўным XIV і першай паловы XV cx, a по- тым пацвярджаліся ў XVI і XVII стст. Выдача абласных прывілеяў і іх пацвярджэнне мелі дзяржаўна-прававы xa- рактар, бо сама наяўнасць гэтых прывілеяў сведчыла аб асаблівым становішчы дадзенай зямлі ў дзяржаве, яе адасобленасці і непарыўнай цэласнасці.
Захаванне зямлі як адзінага цэлага і адасобленай адміністрацьшна-тэрьггарыяльнай адзінкі з яе аўтаномнымі правамі бьшо замацавана ў многіх лалажэннях, запісаньк у прывілеі. Налрыклад, было запісана: «а в заставу нам бояр имещан Полоцких и поселских путников не посьтати», «давати нам воеводу нашого Полочаном no их вали; а который будетъ воевода наш нелюб им, ино нам воеводу иншого дати
по их воли» (АЗР. Т. 2. - С. 86-90). Акрамя таго, пра зямлю як адзінае цэлае гаварылася і ва ўступньк частках прывілеяў: «Били нам чолам бояре Полоцкие имещане и весь город, вся земля Полоцкая» (Там жа). Дзяржаўна-прававая цэласнасць i адасобленасць асабліва выразна вьпсазана ў наступным запісе Смаленскага прьшілея: «A што Швитригайло отвернул был волости от Смоленска, тые волости зася его милость привернул к Смоленску; и што великий князъ Витовт обернул было ко Мстиславли Смоленское волости Молоховскиилюди, и тые люди его милость опять привернул к Молохве по старому; а тых волостей Смоленских никому не держати, нижьли боярам Смоленским же» (Там жа. T. 1. — С. 361).
Аўтаномны характар земляў, якія атрымалі прывілеі, выразна праяўляўся ў заканадаўчым замацаванні нормаў мясцовага звычаёвага права. Так, судзіць палачаніна трэ- ба было толькі ў самім Полацку з удзелам палачан і згодна з полацкім правам. За баярамі і мяшчанамі гэтых зем- ляў прызнавалася права свабоднага выезду з зямлі. «Теж Полочаном всйм жити в Полоцку добровольно, покуль хто хочет; а будетъ ли которому Полочанину от нас насильство, нам его силою не держати: ино ему путъ чист, куда хто хочетъ, без каждое зачепки; а во всем именьи своем волен, идучи прочь продатъ, алюбо которому приятелю своему приказати, в то нам не вступатися»(АЗР.
T. 2. - С. 89). Як відаць, i гэты запіс разглядае Полацкую зямлю як аўтаномную вобласць, насельніцтва якой кары- стаецца асаблівьші правамі і льготамі.У абласных прьшілеях значнае месца адводзілася за- беспячэнню аховы маёмасных і асабістых правоў насельніцтва. Напрыклад, у Полацкім і Віцебскім прывілеях меўся запіс аб тьш, што гасудар абяцаў не па- РУшаць правоў уласнасці жыхароў дадзенай зямлі. У гэ- тьіх граматах звяртае на сябе ўвагу той факт, што
насельніцтва ў цэлым шэрагу нормаў не падзяляецца на класы і саслоўі, а выступае як бы адзінай масай палачан, віцяблян, смалян. Гэта можна растлумачыць тым, што такія нормы ўзніклі да ўтварэння ўстойлівага саслоўнага падзялення грамадства, г. зн. да XV ст. Параўноўваючы зместы агульназемскіх і абласных прывілеяў, можна адзначьщь, што многія нормы іх утрьшліваюць тоесыыя правілы. Улічваючы, што нормы абласных прывілеяў но- сяць больш старажытны характар, можна з дастатковай падставай сцвярджаць, што ў гэтай частцы агульназемскія прывілеі нічога новага не ўносілі, а толькі замацоўвалі ў законе мясцовае звьгааёвае права.
Таму трэба таксама прызнаць неабгрунтаваньш сцвярджэнне некаторых гісторыкаў аб запазычанні ў агульназемскіх прывілеях нормаў польскага права. Той факт, што ў шэрагу грамат робіцца спасылка на польскае права, можна растлумачыць тьш, што ўрад, клапоцячы- ся пра распаўсюджванне каталіцызму, імкнуўся надаць каталіцкаму духавенству арэол носьбітаў законнасці і абаронцаў правоў насельніцтва. У гэтым асабліва былі зацікаўлены самі каталіцкія епіскапы і канонікі, якія, як правіла, бралі ўдзел у рэдагаванні агульназемскіх прывілеяў і ўсімі сіламі імкнуліся паказаць, што ў каталіцкай Польшчы правы насельніцтва, асабліва кла- са феадалаў, больш шырокія, чым ў Беларусі і Літве. Г эта прапагандысцкае сцвярджэнне ідэолагаў каталіцкай агрэсіі XV-XVI стст. шмат якія гісторыкі прымалі за аксіёму і нават не рабілі спробаў прааналізаваць гісторыю паходжання крыніц нормаў агульназемскіх прывілеяў. Параўнанне ж нормаў агульназемскіх і абласных прывілеяў дазваляе зрабіць выснову аб іх узаемнай сувязі і адзінстве паходжання іх крыніц з нормаў старажытнага мясцовага звычаёвага
права.
Вядома, трэба мець на ўвазе, што пасля распаў- сюджання каталіцызму некаторы ўплыў магло мець і за- межнае права (рымскае, польскае, нямецкае), але ў ас- нове прывілеяў ляжала ўсё ж мясцовае звычаёвае права. Гэты вывад яшчэ больш пацвярджаецца з аналізу нор- маў крымінальнага, цывільнага і працэсуальнага права, выкладзенага ў прывілеях.У абласных прывілеях таксама ўпамінаюцца некаторыя мясцовыя органы кіравання і службовьм асобы, якія захоўваліся ў гэтых землях пасля іх уваходжання ў склад Вялікага княства Літоўскага. Такімі былі цівун, лоўчы, падвойскі, гараднічы і некаторыя іншыя. Таму абласныя прывілеі з’яўляюцца каштоўнай крыніцай і пры вывучэнні гісторыі мясцовьк органаў дзяржаўнага кіравання. Значную канггоўнасць яны ўяўляюць і пры даследаванні сацы- яльнай і саслоўнай структуры грамадства. Усё гэта дазва- ляе гаварыць пра навуковую значнасць абласных прывілеяў пры вывучэнні гісторыі грамадскага і палітычнага ладу Беларусі ў перыяд феадалізму.
Для вьшучэння старажьггнага бьггу сялян Беларусі, іх павіннасцей перад дзяржавай і мясцовай адміністрацыяй асаблівую цікавасць маюць граматы, выдадзеныя волас- цям. Гаспадарскія лісты, статуты, выракі выдаваліся во- ласцям часцей за ўсё ў выніку чалабітнай скаргі насельніцтва на парушэнне даўніны і самавольства мяс- цовай адміністрацыі. Г этыя акты па свайму зместу насілі розны характар. Адны з іх даволі падрабязна вызначалі памеры многіх павіннасцей насельніцтва — подаці гра- шамі, прадуктамі працы, палявання, промыслаў, розныя работы. Другія закраналі толькі адну або некалькі павіннасцей. Агульны аналіз гэтых актаў дазваляе ў знач- най ступені аднавіць характар эксплуатацыі працоўнага народа феадальнай дзяржавай у цэльш і асобньші
феадаламі. У валасныя граматы ўпісваліся як старадаўнія падаткі і павіннасці, якія несла насельніцтва на працягу многіх стагоддзяў - палюддзе, дзякла, куніца, срэбшчы- на, стацыі і інш., так і новыя.
3 развіццём феадальных адносін і заняволеннем сялян старьы звьгчаі пастаянна парушаліся і ўводзіліся новыя падаткі і павіннасці.
Асабліва спусташальнымі для насельніцтва былі розныя паборы на карысць мясцовых службовых асоб, якія, імкнучыся да нажывы, даводзілі да галечы цэлыя вёскі і воласці. Урад, выдаючы валасныя граматы, у першую чаргу клапаціўся аб дзяржаўных да- ходах. Таму ў гэтыя граматы нароўні са старымі павіннасцямі ўносіліся і новыя, чым узаконьвалася ўзмацненне эксплуатацыі працоўных.Тэрыторьш, на якую распаўсюджвалася дзеянне таго ці іншага прывілея, не была аднолькавай. Так, прывілей ад 2 кастрычніка 1511 г. ахопліваў наступныя воласці: Кры- чава, Прапойска (цяпер Слаўгарад), Чачэрска, Горваля, Рэ- чьщы, Брагіна, Мазыра, Бчыча, Бабруйска, Свіслачы, Лю- башан, Усвяты, Азярышчаў, г. зн. ён распаўсюджваўся на тэрьггорыі сучасных трох абласцей Беларусі — Гомельскай, Магілёўскай і Віцебскай. Іншыя ж прьтілеі дзейнічалі толькі ў адной воласді. Дзеянне валасных прьшілеяў не абмяжоўвалася тэрмінамі. Часцей за ўсё яны выдаваліся «до воли и ласкй нашое господарское», інакш кажучы, да новай пастановы адміністрацыі. У тых выпадках, калі та- кога ўказання не бьшо, меркавалася, што яны павінны дзейнічаць вечна. Зменьваліся яны новьші прьтілеямі або проста ігнараваліся мясцовьші службовьші асобамі, У сувязі з чьш урад часам выдаваў паўторньы прьшілеі.
Змест валасных прывілеяў у асноўньш быў скіраваны на прававое замацаванне павіннасцей і некаторых правоў насельніцтва. Напрыклад, у Свіслацкім прывілеі 1540 г.
акрамя павіннасцей насельніцтва прызначаны і іх наступ- ньш правы: «А о дерево бортное и о бчолы маюцься онй самимежи собою судити... а омежу дей потомуж суд... A в жадную дей сторожу их перед тым здавна не посылали... а ни в осад ux до замку часу безпечного от неприятелей не гоняли... A хто коли з них умретъ, тогды тот остаток на близких приходит. Тежволъно им всякое збо- жъе и зверь мохнатый кому хотя продати, також мед пресный и быдло: врадники того им боронити не маютъ. A которые дей девки идут замужмежи своее волости, с тых куницы не берутъ»(A3P. T. 2. - С. 367-368).
У Магілёўскім прывілеі 1536 г. прадугледжаны бьші гандлёвыя пошліны i льготы. У прывілеі, выдадзеным па скарзе жыхароў Усвяцкай воласці, гаварылася, што у гэ- тай воласці ёсць старадаўні звычай, паводле якога яны самі старца паміж сабой выбіраюць.
Валасныя прывілеі цікавьм яшчэ і тым, што ў іх змяш- чаюцца пшатлікія водгаласы яшчэ больш старажытных прававых звычаяў. У гэтай сувязі заслугоўваюць увагі ўпамінанні пра куніцу, палюдцзе і іншыя даніны. Так, па- людцзе спаганялася ў Свіслацкай воласці па паўтара гро- шаў з дыма, у Чачэрскай па аднаму грошу, у Магілёўскай палюдцзе вызначалася агульнай сумай у 60 коп грошаў. Характэрна, што палюддзе ва ўсіх воласцях спаганялася грашамі, а не натурай.
Кароткі ашяд абласных і валасных грамаг дазваляе зрабіць вьшад аб тым, што асноўнай крьшіцай права, выкладзенага ў гэтых граматах, бьшо мясцовае звычаёвае права.
4.