Судовыя ўстановы і права
Пасля далучэння ўсходніх раёнаў Беларусі да Расійскай імперыі ў 1772 г. па наказу Кацярыны II «суд і расправа ў тых правінцыях па асабістых справах павінны праводзіцца па іх законах і звычаях і іхмоваю ва ўсіх тых выпадках, каторыя не датыкаюцца нашайула- ды» (БЭФ.
Т. 3. - С. 26).Аднак пасля выдання «Учреждения для управления губерний» 7 лістапада 1775 г. і на гэтай тэрьггорыі пачалі ўводзіцца суды, прадугледжаныя законам. Ha далучаных да Pacii ў 1793 і 1795 гг. беларускіх землях Віленскі гене- рал-губернатар сваім Маніфестам ад 17 снежня 1795 г. загадаў суд і расправу праводзіць ад імя і ўладаю яе імператарскае вялікасці «па старажытных іх правах і суддзямі, з іх жа абраньші... для тагоўакругах земскія і гродскія суды, а ў гарадах ратушы і магістраты пакінуць пад загадам Літоўскага трыбунала, як верхня- га земскага суда». Далей у Маніфесце прадпісвалася, каб па крымінальных справах прыгаворы аб пазбаўленні го- нару, пакаранні смерцю або аб гандлёвай ці публічнай кары, па якіх апеляцыі не дапускаліся, не выконваліся без дазволу на тое генерал-губернатара.
У 1797 г. Павел I загадаў аднавіць i ва Усходняй Беларусі старыя суцовыя органы: земскія, гродскія і падкаморскія суды, прадугледжаныя Статутам Вялікага княсгва Літоўска-га 1588 г. Але паступова судовая сістэма ў Беларусі збліжалася з судамі, якія існавалі ў Pacii: былі ўтвораны ў шжнай губерні галоўныя суды, якія дзейнічалі на правах губернскіх.
Ліквідацьм старой судовай сістэмы на Беларусі і яе уніфікацыя пачалася пры Мікалаі I, пасля няўдалага паўстання 1830-1831 гг. Усё суцаводства бьшо пераведзена на расійскую мову, былі ўтвораны ў губернях, паводле зашну ад 30 кастрыч- ніка 1831 r., замесг галоўных суцоў палага крымінальнага і палата цывільнага суда. Земскія і гродскія суцы бьші пераўтвораны ва ўездныя (павятовыя) суды. Нагпяд за дзейнасцю ўсіх мясцовых суцоў здзяйснялі генерал-губернагары і тубернатары, якія мелі права адмяняць пастановы мясцовых суцоў і даваць сўцдзям указанні, як вырашаць тую ці іншую справу.
Вьппэйшай каса- цыйнай інстанцыяй для ўсіх судоў быў Сенат.У першай трэці XDC ст. на тэрьггорыі Беларусі галоў- най крьшіцай права заставаўся Статут 1588 г. Заканадаў- ча яго дзейнасць была скасавана ў губернях Віцебскай і Магілёўскай у 1831 r., а ў Віленскай, Гарадзенскай і Мінскай у 1840 г. Але ў народнай правасвядомасці ён за- ставаўся дзеючым актам і пасля гэтых Дат. Напрыклад, у камедыі В. Дуніна-Марцінкевіча «Пінская шляхта», дзе- янне якой адбываецда ў 50-х гг. XIX ст., станавы прыстаў і ўсе дзеючыя асобы не ведаюць аб скасаванні Статута.
Да 1811 г. усе дзяржаўныя ўстановы і службовыя асобы на Беларусі карысталіся Статутам 1588 r., выдадзеным на польскай мове ў Вільні ў 1786 г. У 1811 г. у Пецярбурзе быў надрукаваны Статут 1588 г. на рускай і польскай мове і апошні раз на польскай мове ён бьтў выдадзены ў Вільні ў 1819 г. Суды, якія дзейнічалі ў Беларусі, спалучалі як нормы Статута, так і агульнаімперскае права.
У 1826 г. пачаліся працы па падрыхтоўцы Зводу законаў Расійскай імперьгі. Адначасова пачалася праца па складанню Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод законаў Расійскай імперьп. Працай па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў кіраваў вядомы беларускі вучоны-юрыст Ьтат Даніловіч, які ў розныя часы працаваў прафесарам у Віленскім, Харкаўскім, Кіеўскім і Маскоўскім універсітэтах, а з 1830 да 1835 г. у Пецярбурзе ў камісіі М. Спяранскага. Праца па падрыхтоўцы Зводу мясцовых законаў заходніх губерняў бьша ў асноўным завершана ў 1834 r., a па некагорых раздзелах вялася да 1837 г. Г эты Звод не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон і не быў уключа- ны ў Звод законаў Расійскай імперьгі. Толькі асобныя нормы Зводу мясцовых законаў былі ўключаны ў Агульнаімперскі звод законаў. 25 чэрвеня 1840 г. на ўсёй тэрыюрьп імперьп адмяпялася дзеянне Статута і іншых старых актаў і ўводзілася агульнарасійскае заканадаўства.
3 1 мая 1846 г. на ўсёй тэрьггорьгі Расійскай імперьгі стала дзейсным «Улажэнне аб пакараннях крымінальных і пап- раўчых», зацверджанае ў 1845 г. Па Улажэнню, памешчыкі захоўвалі сваё права караць сялян, высьшаць іх у Сібір. Суды мелі права прьшяняць самыя жорсткія кары. Да сялян і мяшчан маглі прымяняцца катаржныя работы, кары на целе: біццё розгамі, пугамі, палкамі. Дваране, духавенства, ганаровыя грамадзяне, купцы першай і другой гільдьш не павінны былі прымушацца да працы, пазбаўляліся ад кляй- мення. Усё гэта сведчьша пра захаванне феадальна- прыгонніцкага права без істотных змяненняў. Разам з тьм новыя ідэі буржуазнага права паступова ўкараняліся ў жыц- цё. Асабліва выразнымі яны былі ў нормах цывільнага права, якія былі сістэматызаваны ў томе 10 Зводу законаў Расійскай імперыі.
Еще по теме Судовыя ўстановы і права:
- Вертикальное строение системы права - это деление права на элементы (нормы права, правовые институты,
- 1.5 Теория государства и права, философия права, социология права: проблемы соотношения и взаимодействия
- 2. Понятие права. Соотношение права и морали. Взаимодействие права с экономикой и политикой.
- Понятие римского права. Отличие частного права от права публичного
- 8.Особливості сімейного права як окремої галузі права її місце в системі права України.
- 2. Поняття елементів системи права: галузь права та інститут права.
- Она открывается при анализе права; внешняя форма права - это внешняя оболочка права.
- Понятие, предмет и метод жилищного права. Место жилищного права в системе права России
- 7.Понятие финансового права, источники финансового права, его место в системе российского права
- Поиятие права, его признаки. Принципы права. Функции права и сфера его применения
- Основные понятия международного права. Роль и место международного гуманитарного права в системе права
- 2. Поняття трудового права Украєни як галузi права. Мiсце трудового права в системi права Украєни
- ТЕМА 5.1 СИСТЕМА ПРАВА. ОСНОВНЫЕ ОТРАСЛИ РОССИЙСКОГО ПРАВА
- 1. Понятие и предмет конституционного права как науки и отрасли права
- Значення рецепцп римського права у формуванні романо-германського права
- Структура права на неприкосновенность частной жизни Содержание субъективного права есть
- Какова система земельного права как отрасли права, науки и учебной дисциплины?
- § 3. Місце цивільного процесуального права у системі права України
- 3. Система и источники права в Республике Беларусь. Понятие отрасли и института права. Конституция – основной закон.
- Поняття і джерела цивільного права країн загального та романо-германського права