<<
>>

Сялянская рэформа 1861 п на Беларусі

Паступовае, але няўхільнае развіццё эканомікі пакапі- талістычнаму шляху выклікала неабходнасць скасавання прыгоннага права, прьтяло да паўсюднага распаду нагу- ральнай гаспадаркі.

Сталі будавацца новыя фабрьпсі і заводы. Так, да 1859 г. колькасць прамысловых прадпрыем- стваў у беларускіх губернях бьша наступнай: у Віцебскай губерні - 278, Віленскай — 71, Гарадзенскай — 131, Мін- скай - 63, Магілёўскай - 241. Ha іх працавалі 10 тьгс. 721 рабочы (БЭФ. Т. 3. — С. 395-397). Ішоў працэс умацавання капіталістычных адносін і ў сельскай гаспадарцы. Узрас- ла колькасць сялянскіх бунтаў супраць памешчыкаў і ўсёй прыгоннай сістэмы. У грамадстве склалася выбуховая ci- туацыя. Многія памешчыкі і нават сам цар разумелі, што неабходна скасаваць прыгоннае права. Аляксандр II, выс- тупаючы ў 1856 г. перад дваранамі Маскоўскай губерні, сказаў: «Чуткі носяцца, што я хачу аб’явіць звальненне ад крапаснога стану. Гэта несправядліва, а ад гэтага было некалькі выпадкаў непаслухмянства памешчыкам. Вы можаце сказацъ гэтаўсім направа і налева. Яне скажу вам, каб я быў цалкам супраць гэтага; мы жывём у такі час, што з часам гэта павінна здарыцца. Я думаю, што і вы адной думкі са мною; такім чынам, значна лепш, каб гэта адбылося зверосу, чъш знізу» (Джаншиев Г. А. Эпоха великих реформ. — M., 1898. - С. 18).

У сувязі з тым, што ў сельскай гаспадарцы Беларусі, асабліва ў Гарадзенскай і Віленскай губернях, найбольш

выразна праявіўся развал феадальных адносін, царскі ўрад даручыў віленскаму генерал-губернатару арганізаваць «заяўленне» дваран трох губерняў аб жаданні скасаваць прыгоннае права. «Заяўпенне» было фармальнай падста- вай распачадь прады па падрыхтоўцы праектаў закана- даўчых актаў аб рэформе. У стуцзені 1857 г. быў утвора- ны Сакрэтны камітэт, які павінен быў падрыхтаваць пра- ект закона аб скасаванні прыгоннага права. Утвараліся таксама губернскія дваранскія камітэты.

Падрыхтоўкай праектаў займаліся і міністэрствы. У лютым 1861 г. пра- ект быў зацверджаны Дзяржаўньш саветам і 19 лютага Аляксандр II выдаў Маніфест аб вызваленні сялян.

У Маніфесце пацвярджалася, што права ўласнасці на зямлю прьвнавалася за памешчыкамі, а сяляне павінны былі сваю зямлю купляць у памешчыкаў, уносячы ім выкупныя плацяжы і выконваючы вызначаныя павіннасці. Ад сялян патрабавалася таксама, каб яны заставаліся па- ранейшаму ў «повиновении поменищикам» і бездакорна выконвалі даўнейшыя павіннасці не менш чым два гады.

Апрача Маніфеста былі выдадзены: «Общее положение о крестьянах, вышедших из крепостной зависимости», «Положение о губернских и уездных по крестьянским делам учреждениях», «Местное положение о поземельном устройстве крестьян, водворенных на помещичьих землях, в губерниях: Виленской, Гродненской, Ковенской, Минской и части Витебской» i шэраг іншых за- конаў. Колькасць зямлі, якую атрымліваў сялянскі двор, сума пладяжоў і іншыя павіннасці, якія павінен быў вы- конваць селянін, запісваліся ва ўстаўныя грамагы.

Сяляне на Беларусі, як і паўсюдна, былі незадаволены грабіцельскай рэформай. Яны адмаўляліся выконваць павіннасці на карысць памешчыкаў, плаціць выкупныя плацяжы, падпісвадь устаўныя граматы. Для таго каб

прьшусщь сялян выконваць павіннасці i для задушэння сялянскіх бунтаў, у вёскі накіроўваліся салдаты і казакі. Aд- нак і гэта не дапамагло. У 1863 г. сялянскія хваляванні перараслі ў шырокае народнае паўстанне пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага. Супраць паўстаўшых бьша накіравана 200-тысячная армія. Адначасова царызм выму- шаны быў зрабіць пэўныя палёгкі сялянам. Так, указам ад 1 сакавіка 1863 г. у губернях Віленскай, Гарадзенскай, Мінскай, Ковенскай і частцы Віцебскай сяляне вызваляліся з 1 мая 1863 г. ад павіннасці часоваабавязаных і залічваліся да сялян-уласнікаў. У лістападзе 1863 г. такая ж палёгка бьша зроблена і адносна сялян Магілёўскай і Віцебскай гу- берняў. 9 красавіка 1863 г. была выдадзена пастанова аб утварэнні ў паўночна-заходніх губернях камісій па правер- цы ўстаўных грамаг, і тыя, у якіх памеры сялянскіх надзе- лаў бьші паменшаны, а павіннасці павялічаны, камісіі павінны былі скасаваць.

У жніўні і кастрычніку з’явіліся цыркуляры, якія прадугледжвалі надзяленне зямлёй тых сялян, зямля якіх была адабрана памешчыкамі пасля 1844 або 1857 г. Усе гэтыя захады былі скіраваны на тое, каб адцяг- нуць сялян ад паўстання. Адначасова царызм узмоцніў рэпрэсіі. У маі 1863 г. генерал-губернатарам Паўночяа- Заходніх губерняў - Віленскай, Гарадзенскай, Мінскай, Ковенскай, Віцебскай і Магілёўскай — быў прызначаны М. М. Мураўёў, які атрьшаў мянушку вешацеля. Карыстаю- чыся амаль неабмежаванай уладаю, ён ва ўсіх паветах Беларусі і Літвы ўвёў ваенна-палявыя суды, якія за кароткі час пакаралі смерцю 240 чалавек (Фрйдман М. Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. - Мн., 1958. — С. 161), ап- рача таго, тысячы людзей бьші забіты і пакалечаны ў час карньгк экспедыцьш, сотні вёсак і мястэчак спалены і зрун- наваны. Тым самьш, так званае вызваленне сялян не пры- несла ім ні свабоды, ні дабрабыту.

2.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Сялянская рэформа 1861 п на Беларусі:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров