<<
>>

Земская рэформа 1864 г.

Сялянская рэформа 1861 г. выклікала неабходнасць больш шырокага ўдзелу і праяўлення ініцыятывы ў кіраванні мясцовымі справамі ўсіх слаёў насельніцтва. 3 гэтай мэтай 1 студзеня 1864 г.

было выдадзена Палажэн- не аб губернскіх і павятовых земскіх установах, згодна з якім утвараліся губернскія і павятовьш земскія сходы як распарадчыя ўстановы і губернскія і павятовыя ўправы як вьпсанаўчыя. Выбары павятовых гласных (дэпутагаў) праводзіліся на трох выбарчых з’ездах: павятовых землеўладальнікаў, гарадскіх выбаршчыкаў і выбарных ад сельскіх грамад. Правам выбіраць ад землеўласнікаў карысталіся толькі ўласнікі зямлі, меўшыя яе не менш як 125 дзес., ад гарадскіх жыхароў — уласнікі акрэсленай не- рухомай маёмасці або гандляры і фабрьпсанты з абарот- ным капіталам не менш як 6 тыс. руб. у год. Для сялян

выбары бьші шматступеннымі: сельскі сход, валасны сход, павятовы з’езд. Найбольшую колькасць дэпутатаў у павятовы земскі сход выбіралі памешчыкі і буржуазія. Гласныя губернскіх земскіх сходаў выбіраліся на павято- вых земскіх сходах з разліку адзін губернскі гласны на шэсць павятовых гласных. Выбары земскіх устаноў праводзіліся адзін раз на тры гады.

Павятовыя і губернскія земскія сходы склікаліся адзін раз на год на некалькі дзён. Большасць гласных у гэтых сходах складалі дваране. Старшынствавалі на земскіх сходах адпаведна павятовыя і губернскія прадвадзіцелі дваранства.

Асноўная прада ў земскіх установах вьпсонвалася ў павятовых і губернскіх управах, якія бьші пастаянна дзею- чьші органамі і мелі штагных чыноўнікаў, якія займаліся рознымі галінамі мясцовых спраў. У кампетэнцыю зем- стваў уваходзілі мясцовая гаспадарка, пабудова і дагляд дарог, школ, бальніц, дабрачынныя ўстановы, арганізацыя сельскагаспадарчага крэдыту, прапаганда агранамічных ведаў, паляпшэнне самагужнай прамысловасці, арганізацыя земскай статыстыкі і г. д. Але царскія чыноўнікі вель- мі насцярожана адносіліся да земстваў, асабліва на Белару- сі і Украіне.

A таму на тэрыторыі заходніх губерняў зем- ствы не ўтвараліся на працягу 40 год. Толькі ў 1903 г. была зроблена першая спроба ўтварыць іх у губернях Мінскай, Віцебскай і Магілёўскай. Але яны не выбіраліся, а прызна- чаліся міністрам унутраных спраў і губернатарамі. Пала- жэннем, выдадзеным 2 красавіка 1903 r., утвараліся губернскія і павятовыя камітэты і ўправы па справах земскай гаспадаркі замест губернскіх і павятовых земскіх схода^ У склад губернскіх і павятовых камітэтаў уваходзілі службовыя асобы губернскага і адпаведна павятовага апарату кіравання і земскія гласныя, якіх прызначаў на тры

гады міністр унутраных спраў па прадстаўленню губер- натара. Ён жа старшынстваваў у губернскім камітэце. Яму належала галоўная роля і ў губернскай управе. 14 сакавіка 1911 г. быў выдадзены ўказ аб ажыццяўленні ў беларускіх губернях Палажэння аб земствах з некаторымі папраўкамі і змяненнямі. Так, на выбарчыя сходы паветаў сельскія грамады маглі пасылаць не больш як адну трэцюю частку ўсіх гласных, а ў губернскія — толькі аднаго сялянскага гласнага ад кожнага павета.

Гэтыя змяненні сведчьші аб тым, што развіццё капіталістычных адносін няўхільна патрабавала ўвесці больш шырокую дэцэнтралізацьпо органаў мясцовага самакіравання, а чыноўніцка-бюракратычны апарат імкнуўся захаваць бюракратычны цэнтралізм і не дапус- ціць у органы самакіравання працоўных.

He далускаліся рабочыя і ніжэйшыя служачыя да ўдзе- лу ў органах гарадскога кіравання, якія ўтвараліся згодна з «Гарадавым палажэннем» ад 16 чэрвеня 1870 г. У гара- дах утвараліся гарадскія думы і гарадскія ўправы. Стар- шынстваваў у гарадской думе і гарадской управе гарадскі галава. У выбарах гарадской думы прьшалі ўдзел толькі заможныя падаткаплацельшчыкі. Fарадская дума складалася, ў залежнасці ад велічыні горада, з 30-72 гласных. У губернях Віцебскай, Віленскай, Мінскай, Магілёўскай га- радская рэформа праводзілася ў 1875 г.

Гарадскія дума і ўправа займаліся добраўпарадкаван- нем горада (водаправод, асвятленне, масты, вуліцы, санітарнае ўтрыманне), наглядам за школамі, бальніцамі і г.

д. Гарадскія органы самакіравання выбіраліся на ча- тыры гады. Выбары праводзіліся па трох выбарчых з’ез- дах (буйных, сярэдніх і дробных падаткаплацельшчы- каў), якія выбіралі роўную колькасць гласных. Гэта давала значную перавагу багагым падаткаплацельшчыкам.

Земская і гарадская рэформы былі для свайш часу знач- ным крокам наперад у развіцці самакіравання і абмежаван- ня чыноўніцка-бюракратычнага апарату. Але яны не здолелі па прычыне сваёй абмежаванасці далучыць да самакіравання шырадгія слаі працоўных і вьшрацавадь у іх навьпсі дэмакратычнага вырашэння мясцовых спраў.

Паводле закону аб ваеннай рэформе 1874 г. была ўвед- зена ўсеагульная ваенная павіннасць мужчын, якія дасягнулі 21 года, замест ранейшага рэкруцкага набору. Тэрмін службы ў арміі скарачаўся, замест 20 гадоў салда- ты павінны былі служыць: у сухапутных войсках - шэсць гадоў і на флоце—сем гадоў. Асобам, якія мелі адукацьпо не ніжэй шасці класаў гімназіі, тэрмін службы скарачаў- ся да двух гадоў.

4.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Земская рэформа 1864 г.:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров