<<
>>

Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля рэформы 1861 г.

Згодна з Маніфестам ад 19 лютага 1861 п і Агульным палажэннем аб сялянах, якія выйшлі з-пад прыгоннай залежнасці, улада памешчыка над сялянамі павінна была спьшіцца, але фактычна яна заставалася.

Для нагляду за сялянамі, у дапаўненне да старога дзяр- жаўнага паліцэйскага апарату, утвараліся новыя органы ўлады: у губернях - губернскія па сялянскіх справах пры- сутнасці; у паветах - міравыя пасрэднікі і іх павятовыя з’езды, з 1874 г. павятовыя па сялянскіх справах прысутнасці, з 1889 г. земскія ўчастковыя начальнікі і іх павятовыя з’езды; у воласцях - валасныя сходы, валасны старшыня, валасное кіраванне, валасны сялянскі суд; у сёлах - сельскі сход, сельскі староста.

Губернская па сялянскіх справах прысутнасць складалася з губернатара (старшыня), губернскага прадва- дзіцеля дваранства, кіраўніка палаты дзяржаўных маё- масцей, губернскага пракурора, двух мясцовых дваран, якіх прызначаў міністр унутраных спраў, і двух мясцовых дваран, абраных павятовымі прадвадзіцелямі дваранства. Апрача таго, у склад прысутнасці маглі прызна- чацца і іншыя губернскія чыноўнікі. Такі склад губерн- скай прысутнасці поўнасцю адпавядаў інтарэсам памеш- чыкаў.

Губернская прысутнасць разглядала скаргі на дзей- насць міравых пасрэднікаў і іх павятовых з’ездаў, кант- ралявала пагадненні паміж памешчыкамі і сялянамі аб змяншэнні сялянскага зямельнага надзелу, зацвярджала складзеныя па паветах праекты аб размеркаванні селішчаў па воласцях, а таксама вырашала іншыя пытан- ні ажыццяўлення рэформы.

Міравыя пасрэднікі займаліся непасрэдньш правядзен- нем рэформы. У кожным павеце назначаліся тры-пяць участковых міравых пасрэднікаў. Імі маглі быць патомныя дваране-памешчыкі, якія мелі не менш чым 500 дзес. зямлі або не менш чым 150 дзес. і дыплом аб заканчэнні наву- чальнай установы з правам на чын ХП класа. Міравыя пасрэднікі прызначаліся губернатарам і задвярджаліся сенатам.

Яны разглядалі спрэчкі і скаргі паміж сялянамі і памешчыкамі, а таксама екаргі сялян на валасных службо- BbDC асоб і валасныя сходы, зацвярджалі ўстаўньш грама- ты; разглядалі некаторыя судова-гіаліцэйскія справы (аб пагравах, парубках лесу і інш.). Галоўнае іх прызнаяэнне - складанне ўстаўных грамат аб умовах паміж памешчыкам і сялянамі. Але, праводзячы буржуазную рэформу па прыгонн іцкаму закону, яны ў некаторых мясцовасцях выс- тупалі абаронцамі інтарэсаў сялян, чым выклікалі незада- вальненне царскіх улад і былі заменены іншымі. Так, з 39 міравых пасрэднікаў Гарадзенскай губерні 37 былі звольнены ў 1863 г. з прычыны ненадзейнасці (Фрйдман М. Б. Отмена крепостного права в Белоруссии. — С. 162).

Па свайму прававому становішчу міравыя пасрэднікі не лічыліся дзяржаўнымі чыноўнікамі і не ўваходзілі ў сюіад устаноў мясцовага самакіравання. Яны прыраўноўваліся да павятовых прадвадзіцеляў дваранства. Скаргі на іх рашэнні разглядаліся павятовымі з’ездамі міравых пасрэднікаў. У склад павятовага з’езда міравых пасрэднікаў уваходзілі ўсе міравыя пасрэднікі дадзенага павета, павятовы прадвадзі- цель дваранства (старшыня) і назначаны губернагарам чыноўнік. Міравыя пасрэднікі дзейнічалі да 27 чэрвеня 1874 r., калі іх функцьгі былі перададзены новаўтвораным павятовым прысутнасцям па сялянскіх справах. У склад па- вятовай прысутнасці павінны бьші ўваходзіць павятовы прадвадзіцель дваранства, спраўнік, абавязковы член пры-

сутнасці, старшьшя земскай павятовай управы (дзе былі ўтвораны земскія ўстановы) і адзін з ганаровых міравых судцзяў, дзе меліся міравыя суды. Але на Беларусі ў той час не бьшо ні земстваў, ні міравьк суцоў, таму галоўнай асобай улады над сялянамі быў павятовы спраўнік і падначаленыя яму паліцэйскія.

Валасны сход складаўся з сельскіх і валасных прад- стаўнікоў улады і па аднаму прадстаўніку ад кожных дзесяці сялянскіх двароў. У губернях — Віленскай, Гарад- зенскай і Мінскай батракі і бабылі мелі права пасылаць на валасны сход па аднаму выбранаму ад кожных 20 дарос- лых работнікаў.

Прызначэннем валаснога сходу бьші: вы- бары валасных службовых асоб і суддзяў валаснога суда; вызначэнне і раскладаа мірскіх збораў і павіннасцей; пра- верка рэкруцкіх спісаў і раскладка рэкруцкай павіннасці; стварэнне і ўтрыманне валасных школ.

Валасное кіраванне складалася з валаснога старшыні, усіх сельскіх старостаў і зборшчьпсаў падаткаў. Асобае становішча ў валасных органах займаў валасны пісар, які не абіраўся сялянамі, а прызначаўся міравым пасрэдні- кам, а потьш - земскім начальнікам і фактычна вырашаў большасць валасных спраў.

Валасны суд абіраўся валасным сходам штогод у складзе ад 4 да 12 суддзяў. Справы ў судзе павінна была разглядаць калегія ў складзе не менш за трох суддзяў. Валасному суду былі падсудныя справы па спрэчках паміж сялянамі, а таксама справы па малаважных крымінальньк або адміністрацыйных праступках. Валасны суд меў права прыгаворваць сялян да наступных пакаранняў: арышт да 7 дзён, пакаранне дубцамі да 20 удараў, грашоваму пгграфу да 3 py6., грамадскім пра- цам да 6 дзён. Рашэнні валаснога суда па ўсіх справах лічыліся канчатковымі. У 1866 г. быў прыняты закон,

згодна з якім сяляне атрымалі права падаваць скарп на прыгаворы валасных судоў з’езду міравых пасрэднікаў, калі валасны суд парушаў сваю кампетэнцыю.

У 1889 г. павятовыя па сялянскіх справах прысутнасці бьші скасаваны і іх паўнамоцтвы перададзены земскім участковьш начальнікам. Земскі начальнік прызначаўся на тры-чатыры воласці і наглядаў за сялянамі і ўсімі сельскімі ўстановамі. Ён меў шьфокія паўнамоцтвы, мог суцзіць ся- лян, адмяняць пастановы валаснога суда. Ha пастановы земскага начальніка можна было падаваць скаргі павято- ваму з’езду земскіх начальнікаў, г. зн. такім жа земскім начальнікам, а на пастановы з’езда—у губернскую прысут- насць. Паколькі земскія начальнікі прызначаліся толькі з дваран і ўваходзілі ў склад розных дзяржаўных устаноў па сялянскіх справах, то і пасля рэформы 1861 г. сяляне заставаліся пад уладаю памешчыкаў.

3.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Мясцовыя органы дзяржаўнага кіравання і самакіравання пасля рэформы 1861 г.:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров