<<
>>

Усталяванне дзяржаўнасці ўсходніх славян

Сучасны стан археалогіі, лінгвістыкі і іншых гістарыч- ных навук дазваляе лепш пазнаць нашу старажытную гісторыю. Народ, які ў V-IV стст. да н. э. жыў на тэрыто- рыі паміж рэкамі Заходняй Дзвіной і Прыпяццю і паміж Заходнім Бугам і Сярэднім Дняпром, займаўся земляроб- ствам і хатняй жывёлагадоўляй. Рыбалоўства, паляванне і бортніцтва былі дапаможнымі заняткамі. Пра тое, што земляробства было асноўным заняткам насельніцтва, сведчаць як знойдзеныя прылады працы, зробленыя з жалеза мясцовьші майстрамі, так і посуд для захоўвання зерня і само зерне, а таксама старажьггная вера ў Бога, згодна з якой людзі абагаўлялі сілы прыроды, маліліся агню і сонцу, прьшосілі ахвяры Богу маланкі - Перуну, Богу жьшёлагадоўлі — Вялесу і інш. Асабліва ў пашане бьгў Бог святла, цяпла і ўсяго жывога Сварог і яго сьш — Бог Сонца, які называўся Сварожычам, Свята-Вітам, Яра- Вітам, Дажбогам. Ьмя Дажбога ў форме Далі-бога і Даль- бога захавалася ў сучаснай беларускай мове пры клятве- божбе (Дальбог праўда), а імя Віт увайшло ў многія cy- часныя асабістыя імёны.

У першых стагоддзях нашай эры народы Усходняй Еўропы ўжо мелі гандлёвыя зносіны не толькі ўнутры свайш рэгіёна, але і з народамі далёкіх краін, пра што сведчаць знаходкі старажытнарымскіх манет на тэрьгго- рыі Беларусі. Аб сувязях усходнееўрапейскіх народаў са Старажытньш Рымам сведчыць і аўтар «Слова аб палку Ігаравым», які назваў перьшд III-IV стст. н. э. Траянавьмі

вякамі, тьш самым гаворачы, што імя рымскага імперата- ра Траяна было агульнавядомым і для ўсходнееўра- пейскіх славян. Устойлівыя гандлёвыя адносіны падт- рьшлівалі славяне і са сваімі суседзямі на ўсходзе, асаб- ліва з волжскімі булгарамі, а праз іх і з краінамі Азіі. Гэтыя сувязі асабліва пашырыліся ў VIII-X стст., пра што свед- чаць запіскі арабскіх географаў і падарожнікаў, а таксама клады арабскіх манет, знойдзеныя на тэрьгюрыі Беларусі.

Наяўнасць ворнага земляробства, рамеснай вьггворчасці і гандлёва-эканамі чньгх' сувязяў у народаў Усходняй Еўро- пы ў пачатку нашай эры дазваляе зрабіць вывад пра існаван- не ў той час на нашай зямлі дзяржаваў-княстваў. Аднак усе гэтыя даныя ігнараваліся некаторымі гісторыкамі, якія лічьші, нгго дзяржавы ў славян бьші створаны прышлымі князямі-нарманамі. Сярод гісторьжаў XDC ст. мелі хаджэн- не тры тэорьгі, пры дапамозе якіх рабіліся спробы вызна- чыць характар грамадскага і палітычнага ладу ўсходніх славян да сярэдзіны DC ст. Найбольш распаўсюджанай бьша тэорыя радаюга бьпу, прыхільнікі яшй (Густаў Эверс, К. Д. Ka- велін, С. М. Салаўёў) лічылі, што да прыходу варажскіх кня- зёў славяне жьші радамі, г. зн. саюзамі асоб, звязаных паміж сабой адзінствам кроўнага паходжання, агульнасцю рада- вой уласнасці, сумеснай самадапамогай пад кіраўніцтвам роданачальніка або заступаючага яго месца старэйшага ў раду. Потым памеры разрастання радоў яны аб’ядноўваліся ў плямёны, якія для навядзення парадку і ўтварэння дзяр- жаваў у сярэдзіне DC ст. заклікалі да сябе варажскіх князёў. Г этая тэорыя грунтавалася на біблейскай легендзе аб паход- жанні ўсіх людзей ад Адама і Евы і на тэарэтычных поглядах летапісца ХП cr., які лічыў што да заклікання варагаў славяне жылі радамі.

У сярэдзіне XIX ст. атрымала распаўсюджанне тэорыя абшчыннага бьггу (K. С. Аксакаў, I. Д. Бяляеў, В. Н. Ляш- коў), у сілу якой славяне ў перыяд да IX ст. жылі абшчы- намі, якія складаліся з асобных сем’яў. Паводле гэтай тэ- орыі, аснову абшчыннага саюза складала не адзінства паходжання, а эканамічныя і сацыяльна-грамадскія інта- рэсы. Людзі, што жылі ў абшчыне, сумесна валодалі зям- лёй, сумесна абмяркоўвалі і вырашалі грамадскія справы, разам клапаціліся аб абароне ад знешніх находаў, самі падтрымлівалі парадак унутры абшчыны. Органамі кіравання быў сход членаў абшчьшы і выбарны кіраўнік абшчыны. Прыхільнікі гэтай тэорыі грунтавалі свае мер- каванні на вывучэнні рускай абшчыны XVIII-XIX стст. і больш старажытных прававых актаў, у якіх яны вышук- валі ўпамінанні аб мясцовых органах самакіравання.

У другой палове XIX ст. атрьшала вядомасць тэорыя задружна-абшчыннага быту, вылучаная Ф. I. Леантові- чам. Паводле гэтай тэорыі, аснову грамадскага жыцця складалі не рады, у іх чыстьш выглядзе, і не абшчыны, а абшчына сямейная, якая ў паўднёвых славян называлася задругай. У такую абшчыну ўваходзілі як асобы, звяза- ньм паміж сабой кроўнай роднасцю, так і чужынцы, аб’яд- наныя агульнымі эканамічнымі інтарэсамі. Задругі ў сваю чаргу аб’ядноўваліся ў больш буйныя грамадскія адзінкі па тэрытарыяльнаму прынцыпе - «жупы», во- ласці, землі. Кіраванне такой адзінкай ажыццяўлялася сходам (снемам, вечам) і выбарнай асобай (жупанам, князем, воласцелем). Гэта тэорыя грунтавалася на вьшучэнні гісторыі паўднёвых славян у XIX ст.

Разгледжаныя тэорыі не ўлічвалі развіцця прадукцый- ньгх сіл грамадства і яго класавага расслаення. Яны зы- ходзілі з таго, што дзяржавы ў славянскіх народаў узніклі не раней VII-IX стст. Некаторыя лічьші нават, што дзяр- жава ва ўсходніх славян узнікла яшчэ пазней - пасля хрышчэння Pyci. Так, В. Нікольскі пісаў: «Гаварыць аб

дзяржаве ў паўдзікіх славян-язычнікаў якія яшчэ ў XI і XII стагоддзях дапускалі кроўную помсту (відавочны доказ адсутнасці не толькі дзяржавы, але нават правіль- нага грамадскагажыцця), больш чьш дзіўна» (Никольский В. М. O началах наследования в древнейшем русском праве. - M., 1859. - С. 216).

Г этыя i іншыя памылковыя погляды былі падвергнуты крытыцы ужо у канцы XIX ст. знакамітамі рускімі гісто- рьпсамі і гісторьнсамі права, якіядаволі пераканаўча пака- залі памылковасць «нарманскай тэорыі».

Аднак крытьпса нарманскай тэорыі M. Ф. Уладзімірскім- Буданавым, I. Забеліным і інш. не прывяла да поўнага паражэння прыхільнікаў гэтай тэорыі. Толькі дзякуючы працам Б. Д. Грэкава, M. Н. Ціхамірава, Б. А. Рыбакова, С. В. Юшкова, П. Н. Траццякова і інш. быладаказана по- ўная навуковая негрунтоўнасць нарманскай тэорыі. Разам з тым і да цяперашняга часу няма навуковага абгрун- тавання часу паходжання дзяржаваў ва ўсходніх славян. Так, Б. Д. Грэкаў пісаў: «Зусім ясна, што значнараней DC cm. на Pyci выспелі неабходныя дляўтварэння дзяржавы перадумовы, якія паспелі даць пэўныя вынікі. Аб ’яднанне Ноўгарада і Кіева - гэта толькі важная падзея ў гісто- рыі Pyci, але зусім не пачатковая» (Греков Б. Д. Киевская Русь. - M., 1953. - С. 451). Больш дакладнага часу ўзнікнен- ня дзяржаваў ён не назваў. С. В. Юшкоў лічьгу, што «па- колькіўсходнія славяне сваімі продкамімелі скіфасармацкія народы, то, натуральна, штояны павінны былі атрымаць у спадчыну не толькі матэрыяльную і духоўную культуру, але і грамадскі, палітычны і прававы лад ад гэтых наро- даў» (Юшков С. В. Общественно-политический строй и право Киевского государства. - M., 1949. - С. 44).

3 гэтага сцвярджэння можна зрабіць вывад, што дзяржавы ва ўсходніх славян склаліся на рубяжы нашай эры.

Але ў іншым месцы гэтай жа кнігі знаходзім, што навах наяўнасць дзяржавы ў славянскага народа антаў, якія жылі на велізарнай тэрьггорыі ад Дуная да Паўночнага Данца і Сярэдняга Дона на працягу IV-VI стст., не дазва- ляе адказаць на пытанне: калі склаліся дзяржавы ў больш паўночных суседзяў антаў або нават у тых усходніх славян, якія пад іншьші імёнамі сталі вядомы на гэтай жа тэрьгшрыі. Так, С. В. Юшкоў пісаў: «Вядома, угтыў ан- таў павінен у той ці іншай ступені адбіцца і на тых пля- мёнах, якія не ўваходзілі ў склад анцкага саюза (дрыгаві- чы, крывічы, ільменскія славяне, вяцічы), але і зноў ступень гэтага ўплыву і, значыць, узровень грамадска-эка- намічнага разеіцщ, магчыма, былі іншымі, чьшу карэн- ных антаў або суседніх з імі плямёнаў, адным словам, паўстае новае пытанне - пытанне аб грамадска-эканам- ічным і паліты чн ым ладзе ўсходняга славянства з пачат- ку VIIcm. даўтварэння Кгеўскай дзяржавы» (Там жа. - С. 3 9). Такім чынам, аўтар сам засумняваўся ў выказанай ім думцы і як бы вярнуўся да погляду, што дзяржавы ў славян узніклі толькі пасля VII ст., бо да гэтага часу ён гаварыў не аб дзяржаўных аб’яднаннях, а аб плямёнах.

Да больш ранняга перыяду адносіў утварэнне дзяржа- ваў ва ўсходніх славян акадэмік Б. А. Рыбашў. Ён пісаў: «Паўнакроўнаеразвіццё скалацкага грамадстваў V-IIIcmcm. да н. э., якое дайшло, мяркуючы паўсім вядомьш нам, да ўзроўню дзяржаўнасці, было спынена сармацкім нашэс- цем II cm. да н. э. Сарматы рухаліся з усходу, ад нізоўяў Дона, іўрэшце рэшт дасягнулі СярэднягаДуная... У Ся- рэднім Падняпроўі сарматы знішчылі адно са скалацкіх царстваў na Цясміну і моцна пацяснілі паўночнае царства (Кіеўская археалагічная група), заняўшы вялікае Перапетава поле на поўнач ад р. Росъ. Праславянская дзяржаўнасць Сярэдняга Падняпроўя, якая толькі што

зарадзілася, знікла прыкладна на чатыры стагоддзі, ажда складання новай спрыяльнай кан ’юнктуры» (Рыбаков Б. А. Киевская Русь и русские княжества XII-XIII вв. - M., 1982. — С. 30). Думка аўтара аб тым, што пратаславяне (скалоты) ужо ў V-III стст. да н. э. дасягнулі «ўзроўню дзяржаўнасці», не выклікае пярэчання, але нельга пагад- зіцца з палажэннем, што «моцна пацясніўшы паўночную дзяржаву... народжаная праславянская дзяржаўнасць Сярэдняга Падняпроўя знгкла прыкладна на чатыры стагоддзі», - ад «пащснення» дзяржаўнасць не знікае.

Трэба адзначыць, што ў старой рускай гісторыка- прававой навуцы меліся працы, у якіх даказвалася існа- ванне славянскіх дзяржаваў у перыяд да нашай эры.

Так, В. Н. Тацішчаў, пераказваючы Іаакімаўскі леталіс, пісаў: «О князех русских старобытных Нестор монах не добре сведом был, что ся деяло у нас славян во Новегра- де, а святитель Иоаким, добре сведомый, написал, еже сынове Афетовы и внуки отделишася, и един от князь, Славен з братом Скифом, имея многие войны на восто- це, идоша к западу, многи земли о Черном мори и Дунае себе покориша. И от старшего брата прозваша славяне... Славен князь... иде к полуносчи и град великий созда, во свое имя Славенск нарече... умре Славен князь, а по нем владаху сынове его и внуки много сот лет. Ибе князь Вандал, владая славянами, ходя всюду на север, восток и запад морем и землею, многи земли на вскрай моря пово- ева и народы себе покоря... Он имел три сына: Избора, Владимира и Столпосвята. Каждому из них построй по единому граду, и в их имяна нарече». Далей В. Тацішчаў апавядае пра князёў Бурывоя i Гастамысла, пасля якога ў Ноўгарад быў запрошаны сын дачкі Гастамысла князь Рурык (Татищев В. H. История Российская. - T. 1. - M. - Л., 1962. - С. 108)

Рацыянальнае зерне легенды, выкладзенай у Іаакі- маўскім летапісе, заключаецца перш за ўсё ў тым, што гісторыя славянскіх народаў і іх дзяржаўнага ладу даты- чыцца таго ж часу, што і скіфскага народа, г. зн. ѴПІ-ѴП стст. да н. э. Гэта палажэнне Іаакімаўскай легенды пацвярджа- ецца сучаснымі археалагічнымі адкрыццямі, зробленымі пры раскопцы гэтак званых зміевых валаў на Украіне. Пра наяўнасць славянскіх дзяржаваў у лерыяд да нашай эры сведчаць летапісныя паведамленні Герадота аб гело- нах, будзінах і неўрах, — насельніцтве, што жыло на тэры- торыі сучаснай Украіны і Беларусі. Ёсць падставы мерка- ваць, што гарады Славенск і Сталпасвят, якія ўзгадваюц- ца ў Іаакімаўскім летапісе, былі на тэрыторыі Беларусі. Так, на Заходняй Бярэзіне ў Валожынскім раёне ёсць вёс- ка Славенск і побач з ёю замкавая гара, археалагічныя раскопкі якой маглі б даць адказ пра час ўзнікнення Сла- венска. Водгаласы старажытнага Сталпасвята чуваць і ў назве цяперашняга горада Стоўбцы.

Падобнай думкі прытрымліваўся і L Забелін. Ён пісаў: «Развіццё нагйай краіны было, вядома, перш за ўсё земля- робчае... мяркуючы паводле сведчанняГерадота, яно было наптову гандлёвае. I пачалося яно, па ўсім верагодна, з тае пары, калі па берагах Чорнагамора з ’явіліся грэчаскія калоніі, за 700 і 600 гадоў да РажстваХрыстова» (Забелин И. История русской жизни с древнейших времен. 2-е изд. — M., 1908. Ч. 1. Доисторическое время Руси. — С. 363). Апісваючы падзеі больш позняга часу, I. Забелін пры- водзіць запіс грэчаскага гісторыка Іаана Эфескага, які пісаў у 584 г. н. э. наступнае: «/ да гріперашняга дня славяне жывуць, сядзяцъ і пакояцца ў Рымскіх абласцях без клопату г страху, рабуючы іх іразараючы агнём і мечам. Яны разбагацелі, набылі золата, серабро, табуны коней і мноства зброі, якой навучътіся валодаць лепш, чым рым- ляне» (Там жа. - С. 459). Той факт, што славяне сілай зброі выгналі ў Ѵ-ѴП стст. візантыйцаў і рьшлянаў з Балканскага паўвострава, а германцаў з Цэнтральнай Еўропы, сведчьщь аб іх шмаглікасці і добрай ваеннай і палітычнай арганізацьгі.

Аб існаванні дзяржаваў ва ўсходніх славян са стара- жытнейшага гістарычнага часу пісаў і М. Дзяканаў у кнізе «Нарысы грамадскага і дзяржаўнага ладу Стара- жытнай Русі»: «У пачатку гісторыг не гснуе адзінайpyc- кай дзяржавы. Ha прасторы Еўрапейскай Pacii, і то далёка неусёй, існуе цэлы шэрагневялікіх дзяржаў. JIemanic пералічвае шмат якія з ix: ён упамінае асаблівыя кня- жанні ў палян, драўлян, дрыгавічоў, наўгародскіх славян, палачан, крывічоў і г. д.». Потьш М. Дзяканаў параўно- ўвае ўсходнеславянскія дзяржавы з дзяржавамі Галіі да заваявання яе Цэзарам: «Гялія не ўяўляла нацыянальнага цэлага... не было адзінства палітычнага... Ha прасторы паміж Пірынеямі і Рэйнам можна налічыць каля 90 дзяр- жаў або кожны з народаў утварыў вялікую групу (з на- сельніцтвам у 50-400 тысяч)... Народы Галіі вялі войны і заключалі мірныя саюзы як паміж сабою, так і з чужа- земцамі, як гэта робяць незалежныя дзяржавы... Cma- ражытная Русь не маеўгэтых адносінах ніякага выклю- чэння. Іў ёй назіраецца значная колькасць невялікіх дзяр- жаў граніцы якіх падвергнуты пастаянным хістанням» (Дьяконов М. Очерки общественного и государственного строя Древней Руси. 3-е изд. - СПб., 1910. - С. 68-70).

Вядома, што нашы продкі на сучаснай тэрьггорыі Бе- ларусі жылі з далёкіх дагістарычных часоў. Яны мелі сваю тэрьггорьпо, сваю рэлігію і сваіх рэлігійных жрацоў, свой светапогляд, сваю культуру, свае органы грамадскага кіравання і свае асновы маральнага выхавання. Пра тое, што яны не былі дзікунамі сведчаць наступньм факты. у 1964 г. паведамлялася, што пры археалагічных раскопках паблізу вёскі Васільеўка, - каля Дняпра быў зной- дзены чэрап чалавека, які жыў 10-12тыс. гадоў таму, яко- му бьша зроблена хірургічная аперацыя, - высвідравана адтуліна памерам 16-18 млм, пасля якой гэты чалавек жыў не менш чьш паўгода (Звязда, 29.07.1964 г. ). Каля Краснага Сяла Гродзенскай вобласці 3-4 тыс. гадоў таму былі пабуцаваны каля 2 тыс. шахтаў і побач існавалі май- стэрні, у якіх выраблялі са здабытага ў шахтах крэмня, прьшады працы і зброі. Каля Полацка, паблізу возера Янава, выяўлены цэлы каменны комплекс, які нагадвае старажытную астранамічную абсерваторыю (Звязда, 24.01.1998 г.). У VII-V стст. да н. э. па ўсёй Беларусі вы- раблялася жалеза і існавала вытворчасць жалезных пры- лад працы і зброі, што сведчыць пра існаванне высо- какваліфікаваных майстроў сваёй справы. Аб наяўнасді ў нашых продкаў мноства гарадоў на пачатку нашай эры сведчыць ананімны Баварскі географ.

Усе гэтыя факты сведчаць аб высокай культуры нашых продкаў і наяўнасці ў іх свайго дзяржаўнага ладу. Пра гэта паведамляе і Герадот, пра старажытныя княствы ідзе гаворка і ў Іаакімаўскім летапісе. Неабходна таксама ўлічваць і выказванні Арыстоцеля, які пісаў: «Зносіны, якія ўсталёўваюцца паміж некалькімі сем ’ямі і што ма- юць абслугоўванне не кароткачасовых толькі патрэбнас- цяў, гэта-сяло... Грамадства, якое складаецца з некалькіх сёл, гэта ёсць цалкам завершаная дзяржава, якая дасягну- ла, можна сказаць, у поўнай меры самадастатковага стану іўзнікшая дзеля патрэб жыцця, алеякая існуе дзеля дасягнення добрага жыгщя. Адсюль вынікае, што ўсякая дзяржава - прадукт натуральнагаўзнікнення...

3 усяго сказанага вынікае, што дзяржава належыць да таго, што існуе па прыродзе, і што чалавек па пры- родзе сваёй ёсць істота палітычная, а той, хто ў сілу

свае прыроды, а не з прычыны выпадковых абставін жыве не ў дзяржаве, - або недаразвітае ў моральным сэнсе істота, або зверхчалавек» (Аристотель. Соч.: B 4 т. - Т. 4. - M., 1983. - С. 378).

Таму, калі некаторыя гісторыкі насуперак фактам і розуму адмаўляюць існаванне дзяржаваў у нашых продкаў у дахрысціянскі перьщц, то тым самым яны лічаць нашьк продкаў палітычна і маральна недаразвітьш народам.

Яшчэ да нашай эры ішоў працэс станаўлення рабаўла- дальніцкага ладу і адмірання абшчьшна-патрыярхальна- га. Абодва гэтыя ўклады працяглы час суіснавалі і дапаў- нялі адзін аднаго. Клас эксплуататараў, рабаўладальнікаў, які вылучыўся, існаваў не толькі за кошт эксплуатацыі pa- боў, але і свабодных сялян, за копгг атрымання з іх розна- га роду данінаў, кармленняў і адбывання павіннасцей. Pa- баўладальніцкі лад у нашьгс народаў не быў даведзены да яго вьппэйшага развіцця і ў X ст. пачаў хіліцца да заня- паду пад уздзеяннем феадальных адносін. Праца рабоў выкарыстоўвалася ў асноўным у жывёлагадоўлі, хатняй гаспадарцы і абслугоўванні рабаўладальніка, і ў меншай ступені ў земляробстве.

У сувязі з дваістым характарам грамадскіх адносін і палітычны лад у VIII-LX стст. адлюстроўваў у сабе два моманты. Улада належала прадстаўнікам класа рабаўла- дальнікаў — князям і «лепшьш людзям», а таксама народ- наму сходу - вечу (сойму), на які збіраліся ўсе свабодныя хатнія гаспадары. Княжацкі прастол займаўся, як правіла, толькі са згоды веча, яно ж давала сваю згоду і на прызначэнне інышх службовьк асоб дзяржаўнага кіра- вання. Асобныя невялікія воласці або ўмацаваныя гара- дьі-замкі кіраваліся старцамі, якіх выбірала насельніцтва, або намеснікамі, якіх прызначала цэнтральная адміністра- цьм. Пра шырокае распаўсюджанне на тэрыторыі Бела-

русі ўмацаваных паселішчаў - гарадоў-замкаў сведчыць ананімны Баварскі географ IX ст. Ён пісаў, што ў жыха- роў Свірскай зямлі было 325 гарадоў, у турычан - 104, у пружан - 70, у бужан — 231 горад, шмат гарадоў было ў жыцічаў, лукамлян, нараўлян (Шафарик П. Й. Славянские древности. - Т. 2. Кн. 1.- С. 192). He выклікае сумнення, што будаўніцтва гарадоў вялося на працягу многіх ста- годдзяў пры наяўнасці дзяржаўнага кіравання і наглядзе за ўтрыманнем у належным стане грамадскіх пабудоў, такіх, як ірвы, сцены, вежы.

Асноўнымі нормамі паводзін насельніцтва бьшо мяс- цовае звычаёвае права і правілы, прадпісаныя язычніц- кай рэлігіяй. Язьгчніцкія жрацы стварылі для старажыт- ных дзяржаваў неабходную ідэалагічную аснову і садзей- нічалі падтрьшанню ў грамадстве парадкаў. Ix функцыі цесна перапляталіся з дзяржаўнымі, асабліва пры выра- шэнні дзяржаўных спраў, ажыццяўленні правасуддзя, выкананні насельніцтвам агульнадзяржаўных павіннас- цей. Яны пад вьплядам рознай варажбы, прадказанняў і да т. п. навязвалі сваю волю вечавьш сходам і некаторьш службовьш асобам.

2.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Скачать готовые ответы к экзамену, шпаргалки и другие учебные материалы в формате Word Вы можете в основной библиотеке Sci.House

Воспользуйтесь формой поиска

Усталяванне дзяржаўнасці ўсходніх славян

релевантные научные источники:
  • Восточнославянские сказки о животных:(Образы. Композиция)
    Крук Иван Иванович | Диссертация на соискание ученой степени кандидата филологических наук | Диссертация | 1985 | docx/pdf | 5.06 Мб
    10.01.09 — фольклористика. Минск — 1985 I. ВВЕДЕНИЕ 3—II ГЛАВА I. СИСТЕМА ОБРАЗОВ ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКИХ СКАЗОК О ЖИВОТНЫХ 12—83 Раздел I. Образы диких зверей 23—61 Раздел П. Образы
  • Образование и развитие раннефеодального государства Киевская Русь
    | Лекция | 2016 | docx | 0.07 Мб
    Этногенез восточных славян (VI-VIII вв.). Автохтонная и миграционная теории. 2. Проблемы происхождения Древнерусского государства. Норманнская и антинорманнская теории. 3. Социально-экономическое и
  • Археология Восточной Европы. Лекция
    | Лекция | 2006 | docx | 0.08 Мб
    Методическое пособие знакомит с данными по археологии Восточной Европы, в том числе Ульяновского края, от палеолита до средневековья включительно. Оно снабжено словарем основных терминов. Содержание
  • Ответы на экзамен по предмету археология
    | Ответы к зачету/экзамену | 2016 | docx | 3.07 Мб
    Вопрос 1. Предмет и объект археологии. Вопрос 2. Основные этапы истории археологии. История образования археологии. Этапы развития археологии в России. Наиболее яркие события в истории археологии.
  • Шпаргалки к экзамену по археологии
    | Шпаргалка | 2016 | docx | 0.16 Мб
    33. Предмет и задачи археологии 34. Археологическая периодизация и хронология. 35. Методика археологических исследований 36. Нижний палеолит 37. Мустьерская эпоха 38. Поздний палеолит Восточной
  • Ответы на билеты к экзамену по гражданскому праву России
    | Ответы к зачету/экзамену | 2016 | Россия | docx | 0.2 Мб
    1Гражданское право как отрасль частного права. Отграничение гражданского права от других отраслей. 2Предмет гражданско-правового регулирования. 3Метод гражданско-правового регулирования. 4Принципы
  • Ответы к экзамену по Гражданскому праву РФ (общая часть)
    | Ответы к зачету/экзамену | 2016 | Россия | docx | 0.06 Мб
    50. Основания и виды представительства. 51. Отличие представительства от сходных с ним правоотношений. 52. Понятие, виды, форма и срок доверенности. Передоверие. 53. Основания прекращения
  • История отечественного государства и права. Экзаменационные ответы
    | Ответы к зачету/экзамену | 2016 | Россия | docx | 0.06 Мб
    Племенные княжения восточных славян. 2. Образование древнерусского государства. 3. Норманнизм и антинорманнизм. 4. Источники древнерусского права. 5. Русская правда. Краткая редакция. 6. Русская
  • Ответы к экзамену по дисциплине «История государственного управления»
    | Ответы к зачету/экзамену | | Россия | docx | 0.14 Мб
    1.Предмет, функции, методология и периодизация курса ИГУ, его роль в формировании профессионализма специалиста в сфере управления. 2. Основные предпосылки формирования государственности восточных
  • Ответы к экзамену - Экономическая история
    | Ответы к зачету/экзамену | 2016 | Россия | docx | 0.37 Мб
    1.Предмет и метод истории экономики. Периодизация. 2.Хозяйство древних восточных славян. Разложение родовой общины. 3. Социально-экономическое развитие Киевской Руси (Х-ХIIвв.). 4.Экономика Руси в