<<
>>

Пра назву «Беларусь»

Гісторыя беларускага народа значна старэй за яго назву. Тэрмін «Беларусь»уяго сучасным этнаграфічным, геагра- фічньш і дзяржаўна-палітьганым значэнні пачаў ужывац- ца параўнальна нядаўна. Канчатковае прызнанне і замаца- ванне гэтага тэрміна адбылося толькі ў пачатку XX ст. Таму, каб правільна зразумець гісторыю беларускага народа, неабходна прасачыць усе папярэднія назвы, якія меў наш народ на працягу сваёй шматвяковай гісторыі.

Першае ўпамінанне аб насельніцтве, што пражыва- ла на тэрыторыі сучаснай Беларусі, сустракаем у грэ- часкага гісторыка Герадота, які жыў у V ст. да н. э. Ге- радот, апавядаючы пра ваенны паход персідскага цара Дарыя на Скіфію ў 513 г. н. э., падае шэраг цікавых зве- стак пра паўночных скіфскіх суседзяў — будзінаў і не- ўраў, якія жьші на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Калі скіфы папрасілі дапамогі ў сваіх суседзяў, бо самі не маглі адбіць шматлікую армію Дарыя, то цары будзінаў згадзіліся дапамагаць, а неўраў — далі такі адказ: і «род». Слова «нара» на старажыгнай санскрыц- кай мове азначала «чалавек» (Шри Шримад А. Ч. Бхага- вад-гйта как она есть. Т. 1. M. - JI., Калькутта — Бомбей — Нью-Дели. - 1990. - С. 321).

Ha пачатку нашай эры частка славян у заходнееўрапей- скай літаратуры атрымала назву «вянеды», а крыху паз- ней з’яўляецца новая назва — «славяне». Паходжанне гэ- тай назвы да сённяшняга часу не раскрыта. Па меркаван- ню П. Шафарыка, аўтара фундаментальнага даследаван- ня па гісторыі славян «Славянскія старажыгнасці», на- роднасць (племя), якую называлі «славяне», існавала ў мінулыя часы на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пазней

частка гэтага народа перасялшася і дала назву славакам, славенцам і ільменскім славянам. У доказ сваім разва- жанням вучоны прывёў шматлікія геаграфічньм назвы, нгго бьггуюць на Беларусі. Напрыклад: Слаўцы Мінскай губерні, Славены Магілёўскай і Смаленскай, Славена Віцебскай, Славіск Гродзенскай, Славянск, або Славінск, Віленскай губерні, рака Славечна ў Віленскай і Менскай губернях, прыток Славечны Славешынка, Славенскае во- зера ў Менскай губерні. «Я думаю, - пісаў далей П. Ша- фарык, - што ў дагістарычныя часы гэтая славянская галіна жыла дзе-небудзь на тэрыторыі губерняў Мінскай, Магілёўскай і Валынскат (Шафарик П. Й. Сла- вянскйедревностй. - M., 1848. Т. 2, кн. 1.- С. 52-53,74).

Магчьма, нпо і назва горада Слоніма паходзіць ад імя славян.

Упершыню назва «славяне» ў пісьмовых помніках сустра- каецца ў пачагку VI ст. і адносіцца яна да паўднёвьк славян[1].

Крьгху пазней ва ўсходніх славян атрымала распаўсюд- жанне назва «Русъ». Яна становіцца шырокавядомай у ся- рэдзіне K cx, калі русы зрабілі некалькі паспяховьк ваен- ных паходаў на Візантьпо. Так, у адным з апісанняў гавары- лася: «Усё па берагах Эўксіна (Чорнага мора. - Я. Ю.) іяго ўзбярэжжа разбураў і спусташаўу набегах флот росаў (народ жаросаў-скіфскі, жыве каля паўночнага Таўра, грубы і дзікі). Івосъ самой сталіцы ён пагражаўжудаснай небяс- пекай» (История Византии: B 3 т. - M., 1967. Т. 2. — С. 228.). Тут, відаць, пад Руссю разумелі славянскае насельніцтва Паўночнага Прычарнамор’я, якое, па традыцыі, называлі яшчэ і скіфамі. Назва «Русь» у гістарычных помніках ужывалася ў розных значэннях. У геаграфічньш сэнсе з

X ст. Руссю называлі ўсю Усходнюю Еўропу, дзе жылі славяне, незалежна ад іх этнічнай прыналежнасці. Гэтая назва змяніла найменне «скіфы», якое ўжывалі грэчаскія і візантыйскія пісьменнікі. Toe ж самае зазначае і «Апо- весць мінулых гадоў»: грэкі раней назьгоалі славян «Вяпі- кая Скуф», г. зн. «Вялікая Скіф». Тэрмін «Русь» ужыты аўтарам летапісу ў геаграфічным значэнні і тады, калі ён гаворыць: «Се бо такмо словенеск язык e Pycu: поляне, древляне, ноугордьци, полочане, дреговичи, север, бужа- не». Называлі Руссю ў этнічньш значэнні ў DC-XII стст. у асноўным толькі падняпроўскіх палян і іх паўднёвых cy- седзяў, што пацвярджае летапіс: «Поляне, яже ныне зово- мая Русъ» (Полное собрание руских летописей (далей — ПСРЛ). - M., 1965. T. 15. - С. 9).

Тэрмін «Русь» ужьшаўся яшчэ i для вызначэння асобай сацыяльнай групы насельніцтва, г. зн. меў саслоўна-кла- савае значэнне, ім называлі ў асноўным кіеўскіх га- радскіх купцоў, баяр, дружын або ўвогуле ўсіх кіеўскіх гараджан. Акрамя таго, тэрмін «рускі» стаў абазначаць рэлігійнае грэка-праваслаўнае веравызнанне ва ўсходніх славян. 3 пашырэннем хрысціянства тэрмін «рускі» ў яго царкоўнарэлігійным значэнні пачаў ужывацца і на тэры- торыі Беларусі.

Да з’яўлення тэрміна «Русь» насельніцтва Беларусі падзялялася на крывічоў, другавічоў (драгавічоў), бужан і радзімічаў. Аўтар «Аповесці мінулых гадоў» лічыў гэ- тыя назвы пляменнымі, хоць яны, несумненна, склаліся як дзяржаўна-геаграфічныя і адлюстроўвалі некаторыя этнічныя асаблівасці кожнага з названых народаў. Ha- прыклад, назва «бужане» мае ярка акрэслены геаграфіч- ны характар і ўтварылася ад назвы ракі Заходні Буг. Бужане займалі тэрыторыю па ніжнім і сярэднім цячэнні ракі. У вярхоўях яе жылі валыняне. Пазней тэрыторыя,

дзе жылі бужане, атрымала назву «Падляшша», г. зн. зям- ля, якая знаходзіцца недалёка ад ляхаў, палякаў. У сакавіку 1569 г. Падляшша, паводле незаконнага распараджэння Сігізмунда Аўгуста, было ўюпочана ў склад Польшчы і стала назьтацца Падляссем.

Назва «крывічы» паходзіць, відаць, ад назвы цэнтраль- нага горада зямлі, якім было старажытнае Крэва, і тады іх трэба называць «крэвічы». Цікава адзначыць, што даў- ней латьпны назьгеалі ўсіх славян «крэвс». Тэрмін «крэв» ужьшаў і В. Н. Тацішчаў.

Магчыма таксама, што назва «крывічы» паходзіць ад слова «край» (у сэнсе ўскраіна зямлі). Вядома, што крьті- чы займалі паўночную і паўночна-ўсходнюю граніцы славянскай зямлі. У такім разе трэба бьшо б гаварыць «краевічы». Цікава адзначыць, што адна з абласцей югас- лаўскай Славеніі называецца Крайна. Калі б удалося знайсці ўзаемасувязь гэтых тэрьггорьш у старажьггнасці, то гэта бьша б цудоўная метрыка нашьгс крывічоў. Але як у адньш, так і ў другім выпадку назву «крывічы» трэба разглядаць як не пляменную, а геаграфічную. Назву «дра- гавічы» большасць гісторьпсаў выводзіць ад балоцістай мясцовасці - дрыгвы. Але даволі зірнуць на геаграфічную карту, каб пераканацца ў тьш, што мясцовасць «межю Припетью и Двиною» ўюпочае ў сябе не толькі палескія балоты, але і Мінскае ўзвьнпша. Вядомы польскі гісторык Г. Лаўмянскі звярнуў увагу на тое, што некато- рая частка драгавічоў у старажытнасці перасялілася на Балканскі паўвостраў, дзе яны былі вядомы пад назвай «другавіты», і ад іх пайшлі геаграфічныя назвы Драгаві- ца, Драгавістыка (Lowmianski Н. Poczqtki Polski. - Warszawa, 1963. Т. 2. - S. 99).

Трэба думаць, што і ў сябе на радзіме насельніцтва гэ- тай тэрыторыі называлася другавітамі, або драгавітамі

(адсюль і назва ракі Друць і гарадоў Друцк, Драгічын), а потым гэтая назва трапіла ў трохі скажонай форме ў грэ- часкую літаратуру, адкуль яна бьша перанесена і ў нашы летапісы. Магчыма, што слова «другавіты» ўтварылася ў сувязі з пакланеннем насельніцтва Богу, якога называлі Вітам. Такім чынам, назва «другі Віта» гіератварылася ў другавічоў, або дручан, якія пакланяліся Віту. Мажлівы і іншыя падобныя меркаванні, але адно павінна быць цвёр- да прынята, што выводзіць найменне драгавічоў, якія жьші на Мінскім узвышшы і нават на Палессі, немагчыма - як ад «дрыгвы», бо тады драгавічамі трэба было б назы- ваць украінскіх драўлян, ільменскіх славян і іншых на- сельнікаў нізінных мясцовасцей. Неабходна таксама звярнуць увагу на тое, што імя Віта (Святавіта, Яравіта) было ў вялікай пашане ў славян. М. К. Любаўскі заўва- жаў, што гэта архаічнае імя святога і яркага святла («вити» — па-санскрыцку «святло») (Любавскйй М. История западных славян. — M., 1918. - С. 51). Імёны Віт, Вітэнь, Вітаўт, Віталь былі пашыраны на Беларусі і толькі часткова выцеснены хрысціянскімі (грэчаскімі і яўрэйскімі) імёнамі. 3 імем Віта, відаць, звязана і назва ракі Віцьбы і горада Віцебска, у старажытнасці Вітбеска. Ёсць падставы думаць, што найменне радзімічаў мела таксама дзяржаўна-геаграфічны характар і ўтварылася ад назвы галоўнага горада зямлі - Радамля (у цяперашні час - невялікая вёска за 20 км на поўнач ад горада Чавусы Ma- гілёўскай вобласці).

Паступова на працягу XI-XIII стст. старьш найменні бужан, крывічоў, радзімічаў і драгавічоў пачалі выцяс- няцца новьші імёнамі — «Літва» і «Русь». 3 гэтага часу ўзнікае і тэрмін «Белая Русь». Аб яго паходжанні ў гіста- рычнай літаратуры было выказана шмат самых розных меркаванняў. Напрыклад, у «Гісторыі БССР», выдадзенай

Інстытутам гісторыі AH БССР у 1961 r., пісалася: «Най- больш верагодна, што гэта назва (Белая Русь. — Я. Ю. ) узнікла як процілеглая другой - «Чорная Русъ». Чорнай Руссю называлася тая частка заходніх земляў Pyci, якая ў першай палове XIII ст. была захоплена літоўскімі князямі (раён Гродна, Слоніма, Наваградка). Паняцце «чорны» азначала стан залежнасці, падпарадкавання, — процілеглае паняццю «белы», якое выказвала стан волі, незалежнасці. Мажліва, што ў першай палове XIII ст. назва «Белая Русь» замацавалася за тою часткай заходніх земляў Pyci, якія за гэты час не бьші падпарадкаваны ні татара-манголам, ні літоўскім феадалам (История БССР. - Мн., 1961.T. l.-C. 74). Ha першы погляд, такое меркаванне здаецца прымаль- ным, аднак яно поўнасцю супярэчыць фактам, а таму трэба яго прызнаць за памылковае (Ермаловіч М. I. Па слядах аднаго міфа.-Мн., 1989).

Тэрмін «Белая Русь» упершыню з’явіўся не ў XIII, а XII ст., і таму яго ўзнікненне не можа звязвацца з та- тарскімі або літоўскімі захопамі рускіх земляў. Так, на- прыклад, В. Тацішчаў адзначаў, што тэрмін «Белая Русь» у летапісах упершыню ўзгадваецца пад 1135 r., у Pac- кольнідкім і Растоўскім манускрьпггах (Татищев В. Н. История Российская. - М. — JL, 1963. Т. 2. - С. 146). Больш частае ўжыванне гэтага тэрміна адносіцца да другой паловы ХП ст.

У летапісахвялікі князь Андрэй Юр’евіч (Багалюбскі) з 1157 г. называецца ўжо князем Белай Pyci. «По смерти Юриеве ростовцы, суздалъцы и володимирцы, со всеми городы здумавше, пояше Андрея, старейшего Юриева сына, и посадиша его на отчи столе во всей Белой Руси, в Ростове и Суздале» (Там жа. - 1964. T. 4. - С. 251. ). «Я всю Белую Русъ (г. зн. Растова-Суздалъскую. - Я. Ю. ) городами и селами великими населил имноголюднойучи- нил», ~ гаварыў, выхваляючыся, князь Андрэй Бага-

любскі (Ключевский В. О. Соч. - M., 1956. T. 1. С. - 289). Аналізу тэрміна «Белая Русь» В. Тацішчаў прысвяціў цэлы раздзел сваёй працы, у якой пісаў: «О причине же гшяни сего разные мнения находятся. Герберштейн u другие от множества снегов написали, токмо сие неправо, ибо оное Великой Руси, где стужи и снегов более бывает, паче бы согласовало. Польские и некоторые наши кладут от белого платья, которое при дворе царском в почтении было. Ho и сие несогласно, ибо в Белой Pycu более овец серых, следственно, и платья серого, нежели в Малой Руси... Древние наши писатели разумели под оным имянем Польской и Мережской или Суздальский и Ростовский пределы с принадлежностьми, после Смоленское или Кревич, которое бьшо особное владение, к тому присовокупили. Литовские, хотя похитить титул великих князей белорусских, обладав Смоленском, оное токмо за Белую Русъ почли».

Белаю Руссю называлі Маскоўска-Суздальскую Русь i пасля ўтварэння рускай цэнтралізаванай дзяржавы. У XV ст. назва «Белая Русь» мела тое ж значэнне, што Вялікая Русь, i ніяк не была звязана з тэрыторыяй сучаснай Бела- pyci (Соловьев А. Великая, Малая и Белая Русь // Вопр. истории. - 1947. — № 7). «Можна, здаецца, упэўнена ска- заць, — пісаў праф. В. I. Ламанскі, - што ў канцы XV i ў XVI cm., калі пад Белаю Руссю разумелі вольную і незалежную, то мелі наўвазе не Белую Русъ ваўласным сэнсе, а Русъ паўночна-усходнюю, Маскоўскую» (Ламанский В. И. Белая Русь //Живая старина, 1891. Вьт. 3. — С. 245-250). Пры вялікім князі Іване III тэрмін «Белая Русь» уносіцца ў тьггул вялікага князя Маскоўскага. Як адзначаў M. M. Карамзін, «исчисляя в титуле своем все особенные владения государстваМосковского, Иоанн наименовал оное Белою Россиею, то есть великою ши древнею, по смыслу сего

слова в языках восточных» (Карамзин H.

История государства Российского. - СПб., 1819. T. 6. - С. 351). Тэрмі- нам «Белая Русь» часам называлі нават украінскія землі. Так, у паведамленні дзяка Кунакова у Маскву гаварыла- ся: «УгетманауБогданаХмельницкого и в полковников и всего Войска Запорожского положено на том ... церкви благочистивые христианские веры в Киеве и во всей Белой Pycu все от унеи учинил свободны, и костелов бы и унеи в Киеве и во всей Белой Pycu отнюдь не было, и положил бы Киевское и Белой Pycu правление на их гетманскую волю, а сам бы король в Киев и во все белорусские города ни в расправу и ни во што не вступался» (Белоруссия в эпоху феодализма (далей - БЭФ). - Мн., 1960. T. 2. - С. 35). Як бачым, пад Белаю Руссю разумелася ўся падуладная Багдану Хмяльніцкаму Украіна. Цікавыя ў гэтьк адносі- нах звесткі ёсць у выпісцы з «Распросных речей полоняников в Патриаршем дворцовом приказе», дзе чьггаем: «свели его в Киев, жш у белорусца», «родина де яе в Белой Pycu в Хвастове» (Потебня А. Белая Русь // Живая старина. 1891. Вып. 3. - С. 118). Tpoxi ішпае разуменне тэрміна «Белая Русь» даецца ў «Хроніцы Еўрапейскай Cap- матыі», што напісана італьянцам Аляксандрам Гваньіні ў 1578 r., які быў на службе ў Віцебску. Вось нгго ён пісаў: «А есцъ Русь траякая: адна Белая, другая Чорная, трэцяя Чыр- воная. Белая каля Кіева, Мазыра, Мсціслаўля, Віцебска, Оршы, Полацка, Смаленска і зямлі Северскай, якая здаўна належыць Вялікаму княствуЛітоўскаму.

Чорная ў Маскоўскай зямлг каля Белага возера і там , усюды да Азіі. Чырвоная каля гор, якія называюцца Бес- кідамі... Пад тымі ж гарамі паветы: Галіцкі, Пера- мышльскі, Саноцкі, а ўсярэдзіне — вядомы горад Львоў... Абмяжоўваецца зямля з поўдня — Татрамі, ракою Дняст- PoM, зусходу- ракою Танаісам ІДон. - Я. Ю.) і Перакопс-

каю зямлёю, з поўначы — Літоўскаю зямлёю, а з захаду — Польшчаю» (Guagnini A. Kronika Sarmacyej Europskiej. Krakow, 1611. Кн. 3. — S. 13-14).

Трэба адзначыць, што польскія гісторыкі ў XVI ст. не ведалі дакладна, дзе знаходзіцца Белая Русь. Так, славу- ты польскі вучоны, былы рэктар Кракаўскага універсітэ- та Мацей Мяхоўскі, які выдаў у 1517 г. Трактат пра дзве Сармагыі, значнае месца адвёў апісанню Вялікага кня- ства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы. Але ён усяго адзін раз згадаў пра Белую Русь, адзначыўшы, што яна размешчана недзе паміж Уралам і Азоўскім морам. Пра Чорную Русь ён зусім не ўзгадвае. 3 гэтых выказванняў можна зрабіць вывады: 1) найменне «Чорная Русь» ніколі не ўжывалася самім насельніцтвам Беларусі, не было яно вядома ў якасці этнаграфічнага тэрміна і бліжэйшым cy- седзям, а было выдумана іншаземцамі і ўжывалася да розных тэрыторый як абразлівая мянуппса; 2) тэрмін «Белая Русь» таксама амаль не ўжываўся для вызначэння ця- перашняй Беларусі, а ў асноўным быў як раўназначны тэрміну «Маскоўская Русь».

Такім чьшам, нам неабходна вызначыць, як жаназыва- лася насельніцтва Беларусі ў XHI-XVIII стст.

У XI-XIII стст. насельніцтва цяперашняй Беларусі на- зывалася паводле галоўнага горада тае ці іншае зямлі - дзяржавы. I таму ўсё яно падзялялася на палачанаў, віцяблянаў, берасцейцаў, слонімцаў, менянаў, случанаў, дручанаў, тураўцаў і г. д. Кожная зямля мела дзяржаўны суверэнітэт не толькі ва ўнутраных справах, але і ў знешніх сувязях, г. зн. была самастойнай. Пасля злучэн- ня ўсіх беларускіх земляў у складзе Вялікага княства Літоўскага насельніцтва Беларусі, акрамя мясцовых найменняў, называлі ліцвінамі, а беларускую зямлю - Літвою. Гэта назва ўжывалася як унутры дзяржавы, так

і ў міжнародных пагадненнях. Напрыклад, у дагаворы Вялікага княства Літоўскага з Вялікім Ноўгарадам ад 1440 г. гаварылася: «Новгородцам йз всее Новгородское волости торговати без пакости по всейЛитовской земли. A мне, великому кн. Казимиру, королевичу, блюсти новгородца, как и своего литвина, тако же и новгородцам блюсти литвина, как и своего новгородца... A рубеж Новгороду з Литвою по старому рубежу земли и воды, и с полочаны, и с витбляны и с торопьчаны» (Акты Западной России (далей - АЗР). - СПб., 1846. T. 1. - С. 52-53). Такое ж разуменне тэрміна «Літва» ў летапі- сах і ў іншых пісьмовых помніках. Так, у Баркала- баўскім летапісе апавядаецца, што ў 1583 г. летам «великий жар был ... все погорело у Литве, а звлаща около Менска». У спісе рускіх гарадоў, складзеным у канцы XIV або пачатку XV ст., такія беларускія гарады, як Слу- цак, Гародня, Клецак, Крэва, Гальшаны, Друцак, Орша, Горваль, Лукомль, Лагойск, Полацк, Віцебск, Навагра- дак, Барысаў, Ліда, Мінск і imn., аднесены да літоўскіх гарадоў(БЭФ.-Мн., 1959. Т. l.-C. 112).

Гэтай жа тэрміналогіі прытрымліваліся і вучоныя таго часу. У Трактаце Мацея Мяхоўскага ўся Беларусь называ- ецца Літвою, а Украіна - Русіяй. У ім жа гаворыцца: «Ля Сармацкіх гор {Kapnam. - Я. Ю. ) жыве народ рускі... Ля гэтых жа гор знаходзяцца акругі - Галіцыйская... У кірунку да цэнтра Pacii ляжыць Львоўская зямля, а ў ёй добраўмацаваны горад таго ж імя. Гэта сталіца Pycii. Ha поўнач ідуць акругі—Холмская, Луцкая іБельзенская... Абмежавана Русія з поўдня - Сармацкімі гарамі і ракою Тырасам, якую жыхары называюцьДнястром; зусходу - Танаісам, Меацідамі (Азоўскім морам. - Я. Ю. ) і Таў- рыцкім востравам, з поўначы - Літвою, з захаду - Польшчаю. Вядомая рака Барысфен, якая называецца

жыхарамі Дняпром, цячэ з Масковіі, праходзіць праз Літву і Русію».

Літвою ў XVI-XVII стст. называлі Беларусь і самі бела- русы. Так, Сымон Будны ў сваіхтворах неаднаразова ўжы- ваў такія выразы: «писано вЛоске, вЛйтве», «у нас вЛйт- ве, в Ивье» (Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. - Мн., 1962. - С. 67, 74).

Афанасій Філіповіч у сваім палемічным творы «Ды- ярыуш» пісаў: «3 Лйтвы, з манастыря Купятйцкого, миля от Пинска лежачого» (Там жа).

Літвою называлі Беларусь і ў Маскоўскай дзяржаве. Напрыклад, у паведамленні дару Івану IV аб прыездзе купцоў з Беларусі гаварылася, што прыехалі «из Литовское земли из города uc Кричева торговые люди» (Русско-белорусские связи // Сб. документов. - Мн., 1968. — С. 11).

У іншых дакументах ёсць такія запісы: «Васька Рубцов ездил вЛитовские городы в Витепск торговатъ... торговый человек Гриша Микулин ехал в Витепск с товаром, и как будет переехав рубеж по Витепстй дороге, и тут де вышед из деревни литовские люди многие... на литовских на торговых людей на оршан» (Там жа. - С. 27, 28). «А которые де, государь, Литовские городы по сю сторону Днепра и uc тех де, государъ, Литовских городов из всех паны, и державцы, иурядники... все выбежали» воссоединение Украины с Россией. - M., 1954. T. 2. - С. 24).

Афіцыйныя дакументы ХѴІ-ХѴПІ стст. сведчаць, што апрача «Літвы» для ўсёй тэрыторыі Беларусі другога наймення наогул не існавала, і ўвесь народ называлі літвою. У нашай жа гістарычнай літаратуры да апошняга часу ігнаравалі гэтую назву народа, якую ён меў на працягу больш чым 500 год. Так, сялян і гараджан Беларусі XIV- XVIII стст. называюць беларусамі, а феадалаў — літоў-

цамі, хоць і тыя, і гэтыя стала жылі разам на адной і той жа зямлі, ужьшалі адну і тую ж мову, мелі адны і тыя ж звычаі і права і жылі ў адной дзяржаве. Памылковасць такога падзелу будзе больш выразнай, калі мы для пара- ўнання нагадаем пачатковую гісторыю Кіеўскай дзяржа- вы, у якой, паводле падання, княжылі прьпплыя князі-ва- рагі. Але нават самыя зацятыя нарманісты ніколі не ад- важваліся называць увесь клас феадалаў Кіеўскай дзяр- жавы шведамі-варагамі. Для Беларусі ж такі падзел народа лічыцца амаль заканамерным. Падзел назваў беларус- кага народа ўзнік таму, што польскія і рускія гісторьпсі, якія пісалі нам нашу гісторьпо ў мінульш, не прызнавалі існавання беларускай народнасці і нацыі, і адны бачылі на гэтай зямлі толькі тольскалітоўскую шляхту», а другія - таходнерускі народъ.

Такая бльпаніна ў тэрміналогіі вядзе да скажэння ўсяго гістарьйнага працэсу развіцця беларускага народа, да замоў- чвання яго багагай гісторьгі. Таму ў цяперашні час наспела неабходнасць уцакладніць нашу гістарычную тэрміналогію і адкінуць некагорьм састарэлыя трафарэты і схемы.

Вядома таксама, што наваг у другой палове XEX ст., пад назвай «Літва» разумелі як землі этнаграфічнай Літвы, так і землі, якія ўваходзілі ў склад бьшога Вялікага княства Літоўскага (Sfownik geograficzny KrAewstwa polskiego і innych krajow sfowianskich. Warszawa, 1884. Т. 5. - S. 330.).

У сувязі з тьм, што стваральнікам і асноваю Вялікага княстваЛітоўскага былі народы Беларусі і Літвы, і самую дзяржаву правільней было б у цяперашні час называць Беларуска-Літоўскай. Разам з тым трэба сказаць, што ў XVIII і асабліва ў першай палове XEX ст., усіх феадалаў- католікаў, а заадно і значную частку беларускіх сялян-ка- толікаў сталі называць палякамі. У гэтьм асабліва старався каталіцкія ксяндзы. Яны фактычна былі замежнымі

агентамі і выконвалі ў Беларусі ролю ідэалагічных ды- версантаў, якія намагаліся ліквідаваць нацыянальную ca- масвядомасць беларускага народа. Пад уздзеяннем катал- іцкай прапаганды і розных езуіцкіх хітрыкаў многія бе- ларусы пачалі і самі называць сябе палякамі, хоць змен у этнічньш складзе насельніцтва Беларусі ні ў XVIII, ні ў XIX ст. не было. He было таксама значнага перасялення народаў і раней, якое дало б падставу меркаваць пра зме- ны ў этнічным складзе насельніцтва.

Першае ўжыванне тэрміна «беларускі», якое стала па- чаткам этнаграфічнай назвы нашага народа, адносіцца да 1675 r., калі праваслаўны епіскап Феадосій, архімандрьгг Слуцкага манастьфа, атрымаў пацвярджальны прывілей на епіскапства Магілёўскае. У гэтым прывілеі епіскап Феадосій быў упершыню тытулаваны як «беларускі», што паслужыла пачаткам афіцыйнага прыняцця гэтага тэрміна. Спачатку «беларускай» называлася толькі Mari- лёўская праваслаўная епархія, потым паступова гэтым тэрмінам называюць усе землі, на якія пашыралася ўладамагілёўскага епіскапа. Пасля далучэння ў 1772 г. паўночна-ўсходніх земляў Беларусі да Pacii гэта назва набывае новае адміністрацыйна-геаграфічнае значэн- не. Ёю абазначаюць дзве новыя створаныя губерні: Пскоўскую (пасля пераўтвораную ў Полацкую) і Mari- лёўскую. Напрыклад, у пастанове сената ад 8 мая 1773 г. гаварылася: «... учредя с самого начала в присоединенных к Российской империи из польских земель двух новых белорусских губерниях» (БЭФ. — Мн., 1961. T. 3. - С. 37). У снежні 1796 г. былі ўнесены змены ў адміністрацыйна- тэрьггарьшльны ггадзел, паводле якога Полацкая і Mari- лёўская губерні былі пераўтвораны ў адну: Беларускую губерню з цэнтрам у Віцебску. Віленская і Слонімская губерні - ў Літоўскую губерню з цэнтрам у Вільні. У склаД

Літоўскай губерні былі ўключаны наступныя паветы: Слонімскі, Наваградскі, Гарадзенскі, Ваўкавыскі, Лідскі, Берасцейскі, Кобрынскі, Пружанскі, Віленскі, Завілейскі, Троцкі, Браслаўскі, Ашмянскі і інш. 3 гэтага пераліку відаць, што нават у самьш канцы XVIII і сярэдзіне XIX ст. значная частка Беларусі афіцыйна называлася яшчэ Літвою (Живописная Россия. Т. 3. Ч. 1.; Литовское Полесье. Ч. 2.; Белорусское Полесье. СПб. - M., 1882).

Паступова з ростам нацьмнальнай самасвядомасці бе- ларускага народа на працягу XIX ст. тэрмін «Беларусь» пачынае пашырацца на Мінскую губерню і некаторьш паветы Віленскай, а потьш і на Гарадзенскую. Пра ма- руднае распаўсюджанне новага тэрміна можа сведчыць той факт, што нават у 1918 г. Брэст называўся яшчэ Літоўскім.

У развіцці нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа выдатная роля належыць паўстанню 1863 г. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якое ўскалыхнула гра- мадскую думку ў краіне і ўзняло свядомасць усяго народа.

3 60-х гг. XIX ст. тэрмін «Беларусь» набывае сваё cy- часнае этнаграфічнае значэнне. У развіцці і станаўленні гэтага тэрміна вялікая заслуга належьщь нашьм этнографам, мовазнаўцам, літаратарам і іншым грамадскім і культурным дзеячам Беларусі.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Скачать готовые ответы к экзамену, шпаргалки и другие учебные материалы в формате Word Вы можете в основной библиотеке Sci.House

Воспользуйтесь формой поиска

Пра назву «Беларусь»

релевантные научные источники: