<<
>>

Савецкая гістарыяграфія

У першыя гады Савецкай улады перад вучонымі-права- ведамі нашай рэспублікі стаяла першачарговая задача пад- рыхтоўкі кваліфікаваных юрыстаў для практычнай працы Ў судзе, пракуратуры і іншых савецкіх органах, а навуко- вая распрацоўка гісторыі адсоўвалася на другі план.

Але нават у той час, разумеючы неабходнасць і значнасць вы- вучэння гісторыі культуры народа, нашы гісторыкі і гісто- Рьікі права выканалі шэраг фундаментальных даследаван- няў па гісторыі дзяржаўных органаў і феадальнага права.

Адным з першых вучоньк у Беларускай CCP, які pac- пачаў выкананне гэтай задачы, быў выдатны савецкі гісторык, першы рэктар Беларускага дзяржаўнага універ- сітэта акадэмік Уладзімір Іванавіч Пічэта. Ён пачаў зай- мацца гісторьшй Беларусі ў Маскоўскім універсітэце пад кіраўніцтвам М. К. Любаўскага. Асноўным прадметам яго даследаванняў бьші сацьшльна-эканамічныя з’явы, пьгганні землеўладання і землекарыстання. Ён напісаў некалькі выключна каштоўных прад па агульнай гісторыі і гісторыі права, усяго — 482 назвы.

У працах У. I. Пічэтьг па гістор ыка-правав ых прабле- мах дадзены глыбокі аналіз прававога становішча насель- ніцтва і прававых адносін у грамадстве. Ім бьші падрых- таваны абагульняючыя працы па гісторыі беларускага народа - «Гісторыя Беларусі», «Гісторьш сельскай гаспа- даркі і землеўладання ў Беларусі». Для гісторыі права Беларусі аеаблівую каштоўнасць маюць яго даследаванні, слецьмльна прысвечаныя пьгганням гісторыі права. Хоць такіх лрац параўнана нямнога, аднак іх значэнне даволі вялікае, паколькі імі пакладзены пачатак навуцы гісторьгі права ў Беларусі.

У сваіх даследаваннях па гісторыі старажьггнага права Беларусі У. I. Пічэта грунтоўна прааналізаваў публікацыі, што былі да таго часу, і выявіў памылковыя канцэпцыі дарэвалюцыйнай навукі гісторыі права, якая не надавала дастатковай увагі гісторыі беларускага права. Навуковыя працы У.

I. Пічэты па гісторыі Беларусі і гісторыі права не страцілі свайго значэння і ў цяперашні час. Асабліва значную цікавасць маюць яш працы па с ац ьшльна- п рава- вой гісторыі сельскага насельніцтва Беларусі.

Агульныя пытанні феадальнага права Беларусі асвят- ляліся ў працы Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага «Ка- роткі нарыс гісторыі Беларусі», першае выданне якой

выйшла ў свет у перыяд замежнай інтэрвенцыі ў Беларусі ў 1918 г. Яна ставіла сабе за мэту барацьбу з белапольс- кай прапагандай, ыгго імкнулася «гістарычна» абгрунта- ваць прэтэнзіі польскіх акупантаў на тэрыторыю Беларусі. Кніга была першым навучальньш дапаможнікам па гісторыі Беларусі. Асобньш раздзелы яе былі прысвеча- ны гісторыі ўтварэння Вялікага княства Літоўскага, уніі яго з Польшчай, міжнародньш сувязям, прававьш актам, сацыяльнаму складу і прававому становішчу насель- ніцтва, органам улады. Аўтар імкнуўся ахапіць усе бакі народнага жыцця, паказаць, што менавіта народ, а не князі і каралі, з’яўляецца творцам гісторыі, творцам дзяр- жавы і права, а таму ніякіх правоў у белапольскіх акупан- таў на Беларусь не было і быць не можа.

Кароткі пераказ асноў феадальнага права Вялікага княства Літоўскага ў савецкай гіеторыка-прававой літа- ратуры быў упершьшю ажыццёўлены С. В. Юшковьш у 1940 r., у яго падручніку «Гісторыя дзяржавы і права СССР». 3 той пары ва ўсіх падручніках па гісторыі дзяржавы і права CCCP у адпаведных раздзелах раскрываюц- ца асноўныя моманты гісторыі феадальнага права Беларусі і Літвы. У падручніку С. В. Юшкова гэты раздзел на- зьгоаецца «Грамадска-палітычны лад і права Літоўскай дзяржавы», такая ж назва захавана і ў падручніку, выдадзеным калектывам аўтараў пад рэдакцыяй праф. К. А. Сафроненкі (M., 1967). Трэба прызнадь такую назву недакладнай. Па-іншаму вырашылі гэта пы- танне аўтары падручніка па гісторыі дзяржавы і права CCCP, выдадзенага ў 1988 г. пад рэдакцыяй Ю. П. Цітова. Яны ўключьші дзве главы, у якіх паасобна выкладаецца феадальнае права Беларусі і Літвы. Да агульных нарысаў трэба аднесці і брашуру A.

В. Сурылава «Грамадска-пал- ітычны лад і права Вялікага княства Літоўскага» (Кішы-

нёў, 1961). У ёй коратка разглядаюцца асноўныя моман- ты гісторыі Вялікага княства Літоўскага і даецца агуль- ная характарыстыка найважнейшых крыніц права.

Праблеме ўтварэння Вялікага княства Літоўскага і ўваходжання ў яго беларускіх княстваў прысвечана кніга В. Т. Пашуты «Утварэнне Літоўскай дзяржавы» (M., 1959), у якой аўтар зазначае, што Вялікае княства Літоўскае ўтварьшася ў выніку пагаднення феадалаў Аук- штайціі з феадаламі значна больш развітай Беларусі. У кнізе «Шляхі развіцця феадалізму» (1972), В. Т. Пашута крыху ўдакладняе раней вьпсазаную ім думку і гаворыць не толькі пра баяраў, але і пра больш поўны беларуска-літоўскі грамадскі сінтэз як аснову Вялікага княства Літоўскага.

Даследаванню гісторьгі дзяржавы і права Беларусі эпохі феадалізму прысвечаны працы Я. А. Юхо. У 1967 г. у Mac- коўскім дзяржаўньш універсітэце быў выдадзены ягоны падручнік па гісторыі дзяржавы і права СССР. У шаве дзе- сятай, напісанай I. А. Юхо, выкладаюцца асновы гра- мадска-палітьтчнага ладу і права Вялікага княства Літоўска- га. Выпушчана манатрафія «Правовое положение населения Белоруссии в XVI в. » (Мн., 1978), у якой разшядаецца ca- цыяльна-прававое становішча насельніцтва Беларусі, яго розных класаў, саслоўяў і груп; найболын важныя крыніцы права — грамагы, Статуты; асноўныя палажэнні крыміналь- нага, цьшільнага і шлюбна-сямейнага права, судовага ладу. Я. А. Юхо таксама апублікаваў шмат артыкулаў у часопісах і зборніках, выдаў навучальны дапаможнік «Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі» (Мн., 1992).

Даследаванне грамадска-палітычнай думкі і права- вьгх ідэй XVI-XVIII стст. праводзілі Н. А. Алексютовіч,

Э. К. Дарашэвіч, С. А. Падокшын, Е. С. Пракошына, С. Ф. Сокал, I. А. Юхо і іншыя вучоньм. У выніку іх прац выдадзены калектьгўныя манаграфічньш даследаванні —

«Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии» (1962), «Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии» (1973), «Идеи гуманизма в общественно-политической и философской мысли Белоруссии» (1977), «Францыск Скарына i яго час» (1988), Энцыклапедычны даведнік i манаграфіі С.

Ф. Сокала «Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI - первой половине XVII в.» (Мн., 1984) i «Социологическая и историческая мысль в Белоруссии во второй половине XVI века» (Мн., 1974), «Философия эпохи Просвещения в Белоруссии» Э. К. Дарашэвіча (Мн., 1971), «Казимир Нарбут» В. В. Дуброўскага (Мн., 1979), «Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы» С. А. Падокшына (Мн., 1970). Значная колькасць ap- тыкулаў па гісторыі дзяржавы i правазмешчана ў 12-том- най Беларускай Савецкай Энцыклапедыі i ў шасцітомнай Энцьпшапедыі гісторыі Беларусі (1993-1999).

Даследаванню крыніц права Вялікага княства Літоўс- кага прысвечаны працы В. Андруліса, С. Вансявічуса. Э. Гудавічуса, С. Лазуткі, В. Раўдзелюнаса, Ю. Юргініса, М. Ючаса, К. Яблонскіса. Асаблівай увагі заслугоўвае вьщанне «Першага Літоўскага Статута» ў дзвюх частках пад рэдакцыяй С. Лазуткі і Э. Гуцавічуса (Вільнюс, 1983- 1985). У першай частцы даследуюцца характэрныя асаблі- васці рукапісных спісаў Статута, у другой - змешчаны факсі- мільна надрукаваньш тры рукапісныя спісы Статута 1529 г.

У беларускай гісторыка-прававой навуцы пачэснае месца належыць вьщатнаму даследчыку нашай даўніны М. В. Доўнар-Запольскаму (1867-1934). Ён апублікаваў каля двух дзесяткаў прац, прысвечаных нашай дзяржаў- на-прававой гісторыі, сярод якіх былі даследаванні аб грамадскім і палітычным ладзе старажытных беларускіх княстваў, аб уніях Вялікага княства Літоўскага з

Польшчай, дзейнасці соймаў Вялікага княства Літоўскага, прававым і сацыяльньш становішчы розных груп насельніцтва Беларусі, асабліва сялян, характары адміністрацыі і суда на Беларусі пасля яе далучэння да Расійскай імперыі, палітычнай барацьбе дзекабрыстаў і інш. У сваіх працах М. В. Доўнар-Запольскі навукова аб- грунтаваў права беларускага народа на дзяржаўнае сама- вызначэнне і ўтварэнне незалежнай дзяржавы. Так, у бра- шуры «Асновы дзяржаўнасці Беларусі» (1919) ён, спасы- лаючыся на мінулае нашага народа, адзначыў, што «асновы дзяржаўнай самастойнасці глыбока закладзены ў бела- рускай нацыянтшасці і грунтуюцца на моцпых асновак - гістарычных, этнаграфічных, лінгвістычньѵс і эканамічнъис».

Гэтай жа ідэяй прасякнута і яго капітальная праца «Гісторыя Беларусі», напісаная ў 1925 r., але выдадзеная толькі ў 1994 г. Большая частка гэтай кнігі прысвечана дзяржаўна-прававому ладу Беларусі. У ёй разгледжаны: утварэнне і лад старажытных княстваў, утварэнне Вялікага княства Літоўскага, яго дзяржаўны лад, уніі з Польшчай, рэформы і развіццё канстытуцыйнага закана- даўства ў Вялікім княстве Літоўскім, судовая сістэма, прававое становішча шляхты і іншых груп насельніцтва, дзяржаўны лад Беларусі ў эпоху рускага панавання, ба- рацьба за дзяржаўнасць у XX ст.

Кніга М. В. Доўнар-Запольскага да сённяшняга дня не страціла свайш навуковага значэння, хадя многія палажэнні аўтара — з пункту гледжання сучаснай гісторыка-прававой навукі патрабуюць удакладнення.

Значнай увагі заслугоўваюць працы гісторыкаў і гісторыкаў дзяржавы і права, вьщадзеныя пасля абвяш- чэння незалежнасці Беларускай Рэспублікі. Да іх адно- сяцца: М. Ермаловіч «Старажьггная Беларусь. Полацкі і новагародскі перьшды» (Мн., 1990), многія падзеі нашай

старажытнай гісторыі выкладаюцца ў ёй па-новаму; «Нарысы гісторыі Беларусі ў 2-х частках» пад рэдакцы- яй М. Касцюка, М. Біча і інш. (Мн., 1994). У гэтьш фундаментальным навуковьш выданні асвятляюцца і некато- рьш праблемы дзяржаўна-палітычнага развіцця Беларусі; міжнародныя і вайсковыя адносіны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй у сярэдзіне ХѴП ст. разглядаюцца ў кнізе Г. Сагановіча «Невядомая вайна 1654-1667 гп» (Мн., 1995); кароткі курс лекцый выкладзены ў кнізе

A. Вішнеўскага «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (IX - пачатак XX ст. )» (Мн., 1996); некаторыя праблемы судаўладкавання і дзейнасці паліцыі на тэрыторыі Беларусі вьпсладзены ў манаграфіі В. Шаўкапляс «Карательный аппарат России во второй половине XK века» (Мн., 1994); гісторыі развіцця асобных галін права прыс- вечаны працы: Т. Доўнар «Грамадзянскае права феадаль- най Беларусі XI-XVI стст. » (Мн., 1997); Т. Доўнар,

B. Шаўкапляс «Уголовное право феодальной Беларуси (XV-XVI вв.)» (Мн., 1995); старажьггнаешлюбна-сямей- нае права разглядаецца ў манаграфіі Г.

Дзербінай «Права і сям’я ў Беларусі эпохі Рэнесансу»; аналізу ўтварэння і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага прысвечана манаграфія А. Краўцэвіча «Стварэнне Вялікага княства Літоўскага»(Мн., 1998).

Для вывучэння гісторыі дзяржавы і права Беларусі ка- рысным з’яўляецца навучальны дапаможнік, выдадзены А. Вішнеўскім і Я. Юхо «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрьшлах» (Мн., 1998), у якім змешчаны дакументы і каментарыі да ix, пачьшаючы з часоў нашай эры і канчаючы важнейшьші прававымі актамі нашых дзён.

Аналізу прававога становішча сельскага насельніцтва Беларусі прысвечаны працы А. Бурдзейкі, Т. Забелы,

Д. Л. Пахілевіча, Н. Н. Улашчыка, П. Г. Казлоўскага. У іх працах разглядаюцца эканамічныя і прававыя адносіны сельскага насельніцтва Беларусі ў XV-XVII стст.

Эканамічнаму стану гарадоў і прававому становішчу гарадскога насельніцтва Беларусі XV-XVII стст. прысве- чаны манаграфіі і артыкулы 3. Ю. Капыскага, Л. С. Абэ- цэдарскага, А. П. Грыцкевіча, А. П. Ігнаценкі і іншых гісторыкаў. У гэтых працах асвятляецца класавая структура гарадскога насельніцтва, састаў і кампетэнцыя орга- наў кіравання ў гарадах Беларусі, узаемаадносіны паміж войтам, бурмістрамі, радцамі і гарадскім насельніцтвам.

Даследаванне крыніц і асобных галін феадальнага права Беларусі ў савецкай гісторыка-прававой літарату- ры не атрьшала належнага развіцця і прадстаўлена толькі нешматлікімі кнігамі і артыкуламі. Сярод іх у першую чаргу трэба адзначыць працу А. Л. Харашкевіч «Полац- кія граматы XIII - пачатку XVI ст. » (M., 1977-1982), артыкулы У I. Пічэты «Вывучэнне Літоўскіх Статутаў у найноўшай гісторыка-юрыдычнай літаратуры (1918- 1940)» і «Літоўскі Статут 1529 г. і яго крыніцы». У пер- шым з гэтых артыкулаў аўтар падвяргае абгрунтаванай і пераканаўчай крытыцы погляды польскіх гісторыкаў права на крьшіцы Статутаў і дае кароткі агляд публіка- цый да 1940 г. У другім разглядаецца гісторыя кадыфіка- цыі права Вялікага княства Літоўскага да 1529 r., даецца агульная характарыстыка Статута 1529 г. і адзначаецца, што ён з’яўляецца адначасова і «асноўным законам Вялікага княстваЛітоўскага», які вызначае яго дзяржаўны лад і сацыяльную будову. Хоць у артыкуле і няма адказу на пьгганне аб крьшіцах Статута, аднак аўтар даў метадало- гію, абазначыў шляхі вырашэння гэтай праблемы і пае- тавіў шэраг пытанняў, якія дапамогуць будучьш даслед- чыкам Статута 1529 г.

У 1999 г. у Беларусі выйшла з друку манаграфія Я. А. Юхо «Гістарыяграфія гісторыі дзяржавы і права феадальнай Беларусі». Г эта першая ў беларускай гістарыяграфіі манаграфія, у якой праведзены аналіз прац па гісторыі права і дзяржавы пачынаючы ад летапісаў да найноўшых навуковых даследаванняў.

Гістарыяграфіі гарадскога права прысвечаны артыкул В. Дружчыца «Беларускія месты ў гістарычнай літарату- ры» (Мн., 1927), у якім дадзены крытычны агляд літара- туры аб беларускіх гарадах і гарадскім праве.

Праблемам кадыфікацыі феадальнага права Украіны прысвечана манаграфія А. П. Ткача «Исторія кодйфі- каціі дореволюційного права Украіни» (Киів, 1968), у якой асвятляюцца і некаторыя крыніцы права Беларусі. У ёй даецца крытычны агляд літаратуры і крыніц права, якое выкарыстоўвалася на Украіне ў XV-XVIII стст., у тым ліку Статутаў Вялікага княства Літоўскага, пры- вілеяў і іншых актаў. Аўтар правільна адзначае, што дзеянне гэтых актаў не спынялася на тэрыторыі Украіны і пасля ўз’яднання яе з Расіяй. Найбольш распаў- сюджанымі тэкстамі Статута 1588 г. былі яго перакла- ды на польскую і рускую мову, зробленыя ў ХѴИ-ХѴІІІ стст. У працы А. П. Ткача значнае месца адведзена аналізу класавых і саслоўных узаемаадносін і класавай барацьбы працоўных, крытыцы рускіх і польскіх гісто- рыкаў права.

Значную навуковую цікавасць выклікаюць працы па гісторыі права С. I. Барысенкі, які робіць шэраг цікавых вьшадаў. У прыватнасці, даследуючы розньш спісы Статута, ён прыйшоў да пераканання, што пры карыстанні Статутам у розных дзяржаўных установах службовыя асобы дапісвалі ў Статут нормы мясцовага права, атакса- ма новьш пастановы, прьшятьш Соймам або Радай.

Артыкулы па гісторыі права Вялікага княства Літоўс- кага, і ў прьшатнасці аб Статутах, былі апублікаваны ў зборніках прац Камісіі па вывучэнню гісторыі заходне- расійскага і ўкраінскага права ў Кіеве. У зборніках былі змешчаны артыкулы О. Даброва «Право необхідного спадкування за Литовским Статутом» (вьш. 1.1925), M. Таўсталеса «Про знахідку по литовскому праву» (вып.

2. 1926), «Суть заставы за Літовским Статутом» (вьш. 6. 1929) i інш. Публікаваліся таксама рэцэнзіі на працы па гісторыі права, змяшчалася крытыка поглядаў буржуазных гісторыкаў права.

У двухтомнай працы I. Чаркаскага «Громадській (коп- ный) суд на Украине-Русі XVI-XVIII етст. » (Киів, 1928) сабраны багаты фактычны матэрыял, які датычыць гісторыі шпных судоў на Беларусі. Разам з тым трэба адзна- чыць, што аўтар пры характарыстыцы копных судоў прытрымліваўся поглядаў рускіх гісторыкаў А. Яфіменкі і I. Спрогіса, якія разглядалі копньш суды як пазакласа- выя судовьш органы. Да таго ж I. Чаркаскі, напісаўшы працу ў асноўньш на матэрыялах Беларусі, няправільна адносіць яе толькі да Украіны.

Кароткі агляд крыніц феадальнага права Украіны і Беларусі змяшчаецца ў глыбокай па змесце манаграфіі

A. I. Пашука «Суд і судочинство на Лівобережній Украі- ни в XVII-XVHI стст. », выдадзенай у Львове ў 1967 г.

Па гісторьгі феадальнага права Беларусі канггоўныя думкі выказалі савецкія гісторьш права, якія праводзілі даследа- ванні па гісторыі права Pacii і Украіны, - А. Б. Дубровіна,

B. С. Кульчьщкі, Г. I. Літвінава, I. Д. Мартысевіч, A. I. Пашук, К. А. Сафроненка, I. П. Старасціна, A. В. Сурылаў, А. П. Ткач, Ю. П. Цітоў, M А. Чальцоў-Бебутаў, 3. М. Чарнілоўскі, О. I. Чыс- цякоў, С. В. Юшкоў, 1.1. Якаўкін і інтіі.

Трэба таксама адзначыць, што пытанні сацыяльнай

структуры грамадства, прававога становішча класаў, cac- лоўяў, асобных груп насельніцтва і дзяржаўнага ладу прама ці ўскосна асвятляліся ў агульнагістарычных дас- ледаваннях савецкіх гісторыкаў.

Грунтоўны аналіз публікацый дакументаў і гістарыяг- рафічных прац па феадальнай гісторыі Беларусі дадзены ў кнізе Н. Н. Улашчыка «Нарысы па археаграфіі і крыні- цазнаўству гісторыі Беларусі феадальнага перыяду». Аў- тар выявіў тэндэнцыёзнасць падбору матэрьшлаў у дарэ- валюцыйных публікацыях, іх непаўнату і памьшкі, адз- начыў, што ў гэтых публікацыях інтарэсы народаў, якія насялялі гэты раён - беларусаў, літоўцаў і ўкраінцаў, не толькі не ўлічваліся, але і прыкладаліся ўсе намаганні да таго, каб даказаць, што яны наогул не існуюць.

<< | >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Савецкая гістарыяграфія:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров