Гістарыяграфія. Зараджэнне прававых даследаванняў на Беларусі
Пачатковы этап асвятлення праблем дзяржаўнай палі- тыкі і права ў пісьмовых крыніцах Беларусі датычыцца паведамленняў, якія змяшчаюцца ў летапісах і хроніках. У іх асноўнае месца адводзілася князям, іх кіраўніцтву і войнам, якія вяліся ў розных напрамках.
Прававы матэры- ял сустракаецца радзей, бо ў той перьщц дзейнічала звыча- ёвае права, якое не заслугоўвала асаблівай увагі летапісца.Нормы звьмаёвага права цесна перапляталіся з рэлігій- нымі вераваннямі і дагматамі царквы, а прадстаўнікі ду- хавенства бралі самы актыўны ўдзел у разглядзе судовых спраў. Таму і першыя друкаваныя кнігі на Беларусі насілі рэлігійна-маралістычны характар. У іх выказваліся так- сама меркаванні аб дзяржаве і праве.
Першьші кнігамі, надрукаваньші на беларускай мове, былі кнігі Бібліі, выдадзеньы выдатным асветнікам Францыскам Скарынаю з Полацка ў 1517 г. У гэтых кнігах Ф. Скарына змясціў прадмовы і пасляслоўі, у якіх выкладаў свае грамадска-палітычныя і прававыя ідэі. Ён лічьгў, што з мэтай паляпшэння грамадскага ладу неаб- ходна дамагацца, каб усё права ў цэлым і кожны закон паасобку былі добрапрыстойньші, справядлівьші, магут- нымі, неабходнымі, карыснымі, выдадзенымі ў адпавед- насці са звычаямі дадзенай зямлі, часам і месцам, адкры- тымі, не маючьші ў сабе двухсэнсавага значэння, і бьші скіраваны на дасягненне дабрабыту ўсяго грамадства. Для дасягнення гэтай мэты, на яго думку, неабходна, каб заканадаўства і ўсе паводзіны людзей будаваліся на прынцыпе: «То чинити иным всем, что самому любо ест от иных всех, и того не чинити иным, чего сам не хоще- ши от иных иметюу (Францыск Скарына i яго час. - Мн., 1988. - С. 136). Вылучэнне гэтых патрабаванняў, па-пер- шае, зрьшала покрыва святасці з права i, па-другое, нано- сіла ўдар па ўсім феадальным ладзе, бо феадалізм грун- таваўся менавіта на прывілеях для феадалаў і бяспраў- ньш становішчы асноўнай масы народа, а не на ўзаемнай павазе да людзей.
Прынцып раўнапраўя разглядаўся ім як аснова дзейнасці судовых органаў. Ён лічыў, што суддзі павінны дзейнічаць не «яко царй unu властелй... но яко ровнии и товарищи, раду им даючи и справедливость межи мми чиняти... да судять людей судом справедливым, и да не уклонятся ни на жадную страну и да не зрятъ налица, и не приймають даров, понеже дарове осле- пяють очи мудрых людей и зменяютъ слова справедливых» (Там жа. - С. 100). Ha яго думку, крымінальньш законы выдаюцца з мэтаю не толькі пакарання злачынцы, але i папярэджання злачынстваў.Пра стан дзяржавы i права пісалі найвьщатнейшыя бела- рускія гуманісты XVI ст. Міхалан Літвін (Міхайла Цішкевіч), Сьшон Буцны, Андрэй Волан і інш. У творы Міхалана Літвіна «Аб норавах тагар, літоўцаў і масквіцян», напісаным у сярэдзіне XVI ст., крытыкуецца феадальны грамадскі лад і феадальнае права. Абураючыся жорсткімі адносінамі феада- лаў да сялян і чэлядзі нявольнай, Міхалан Літвін пісаў: «Татары пераўзьаодзяць нас не толькіўстрыманнем і разваж- насцю, але ілюбоўю да бліжняга... A мы трымаему няспын- ным рабстве людзей сваіх, здабытых не вайною і не куплей, якія належаць не да чужога, але да нашага племя і веры... у нас паўсіх сёлах і вёсках робяща прыгаворы аб жыцці людзей» (Архив историко-юридических сведений, относящихся до России, издаваемый H. Колачовым. Кн. 2, половина 2, отд- ние 5, сочинение Михалона Литвина. - M., 1854. - С. 47-49).
Прагрэсіуны характар маюць i погляды аўтара на пытанне аб абавязках насельніцтва перад дзяржавай. Ён лічыу, пгго для дзяржаўнай карысці не трэба было б вызваляць феадалаў ад падаткаў, а, наадварот, асноўную масу падаткаў спаганяць з уладальнікаў маёнткаў і інтпых асоб, якія валодаюць іншай маёмасцю, у залежнасці ад агрыманага імі даходу.
Быўшы прыхільнікам прыватнай уласнасці, аўтар трактата падвергнуў крытыцы законы таго часу, па якіх сяляне і дробная служьшая шляхта не мелі права распа- раджацца сваёй маёмасцю без дазволу свайго пана або прадстаўнікадзяржаўнай адміністрацыі. «Пагэтыхзако- нах нікаму нельга нічогамещ, - пісаў аўтар, - xwno не залежала б ад начальніка».
Да таш ж вяльможы (паны) маюць звычай «прымяняць законы да сваіх выгад» fTaM жа. - C. 41).Разглядаючы пытанні падсуднасці, Міхалан Літвін ад- значаў ненармальнасць такога становішча, калі злодзей, злоўлены на месцы злачынства, не судзіцца службовай асобай, якая знаходзіцца на той жа тэрыторыі, а адводзіц- ца «на суд да свайго пана, а часам да таго, у чый дом ён зносіў крадзенае. Несправядліва і moe, што бядняк, жа- даючы паклікаць да суда магната, ні за якія грошы не знойдзе сабе адваката. He менш несправядліва і moe, што сусед мой мацнейшы, які жыве ў адным са мною акалодку, мае іншую падсуднасць і не так лёгка закліка- ецца да суда, як я» (Там жа. - С. 37-39).
Рэзкай крытыцы ў творы падвергнуты каталіцкае духа- венства, а таксама розныя забабоны і рэлігійныя абрады. Асноўнай ідэяй з’яўляецца павагадачалавека, вызваленне людзей ад забабонаў, дурману, ад феадальнага прыгнечан- ня і несправядлівасці. У гэтых адносінах тракгаг Міхала- на Літвіна ўліваўся ў пплрокі і магутны паггок гуманізму, які, разліўшыся па Заходняй Еўропе, дасягнуў і Беларусі.
Ідэі гуманізму і Рэфармацыі ў Беларусі атрьшалі шы- рокае распаўсюджанне ў другой палове XVI ст. Асабліва яскрава яны былі выказаны ў працах слыннага беларус- кага вучонага-рэфарматара Сьшона Буднага. Грунтуючы- ся на хрысціянскай маралі, ён выступіў супраць феадаль- най ідэалогіі, паводле якой просты народ разглядаўся як нейкая прыналежнасць паноў і панскага маёнтка, і імкнуўся даказаць, што ўсе людзі роўныя перад Богам, а таму павінны быць роўныя і ў грамадстве, і ў дзяржаве, хоць ён і не адмаўляў грамадскай карысці дзяржаўных органаў і неабходнасці падпарадкавання ў пэўных межах тым, хто мае ўладу. Ha яго думку, «улада - справа добрая, патрэбная і карысная», але носьбіт улады павінен імкнуц- ца не да асабістай карысці і задавальнення, ада дабрабьггу ўсяго грамадства і дзяржавы, да задавальнення патрэб гра- мадзян земляў сваіх. Ён павінен сачыць за тым, каб беска- рысныя трутні дарэмна хлеба не елі, а людзі бедныя і cipo- ты не пакутвалі ад галечы і не гінулі пад плотам ад шладу і холаду.
Гасудар павінен быць чалавекам адукаваным і чы- таць кнігі «старажытных і нестаражытных гісторы- каў, каб ведаць аб тым, што адбывалася ў старажыт- насці, бо... той, хто не ведае, што адбываласяў свецеў мінулым, заўсёды застанецца юнатм» (Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии. - Мн., 1962. - С. - 76-77). Іншыя службовыя асобы ў дзяржаве, лічыў С. Будны, гэтак жа павінны быць не менш богабаязнымі, справядлівьші, праўдзівымі і міласэрнымі, дасведчанымі ў законах.Значны ўплыў на развіццё прагрэсіўных, гуманістыч- HbDC ідэй у галіне дзяржавы і права зрабіў Андрэй Волан, які напісаў і апублікаваў каля 26 сваіх твораў. Грунтую- чыся на натуральным праве чалавека, ён даказваў неаб- ходнасць евабоды і роўнасці людзей. Забеспячэнне сва- боды людзей, на яго думку, можа бьщь дасягнута толькі дзякуючы ўетанаўленню і захоўванню разумных законаў, заснаваных на прьшцыпе: «Нікому не рабіць крыўды, кожнсму аддаць тое, што яму належыць» (Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии. - Мн., 1973. — С. 77). Галоўнай мэтай i назначэннем дзяржавы ён лічьгў забеспячэнне спакойнага i шчаслівага жыцця людзей, ix абарону ад гвалту i грабяжоў, а еапраў- ды свабоднымі людзьмі, па яго меркаванню, могуць быць грамадзяне толысі такой дзяржавы, у якой права ў роўнай ступені служыць уеім. Але паколькі ў Вялікім княстве Літоўекім права абараняла ў асноўным інтарэеы класа феадалаў і саслоўя шляхты, то ён лічьгў такую дзяржаву несправядлівай і падвяргаў крытыцы парадкі, пры якіх шляхціц, учыніўшы злачынства супраць простага чала- века, нёс лёгкае пакаранне або наогул не караўся, а просты чалавек, які толькі зняважыў шляхціца, караўся вельмі сурова. Па свайму сацьмльна-класаваму светапог- ляду А. Волан быў выразнікам інтарэсаў заможных мяш- чан і сярэдняй шляхты, незадаволенай засіллем каталіц- кага духавенства і буйных феадалаў. Яго выступленні і заклікі да роўнасці і свабоды ўсіх людзей не ішлі далей фармальнай роўнасці.
У XVI - XVIII стст. ідэі натуральнага права былі ўзяты на ўзбраенне ідэолагамі капіталістычных адносін, якія зараджаліся і развіваліся. Ha Беларусі і ў Літве гэтыя ідэі даволі грунтоўна былі вьжладзены ў кнігах Т. Млоцкага «Доказы пачаткаў натуральнага права» і I. Страйноўскага «Навука аб натуральным і палітычньш праве, палітычнай эканоміі і праве народаў».