>>

Значэнне, прадмет I задачы навукі гісторыі дзяржавы і права

Гісторыя дзяржавы і права як навуковая дысцьшліна з’яўляецца арганічнай часткай агульнай гісторыі народа, яго культуры, гэта навука пра жыццё і дзейнасць людзей у грамадстве і дзяржаве.

Яна дапамагае бачыць поспехі і памылкі ў грамадска-палітычным жыцці, з асаблівай вас- трынёй усведамляць іх месца ў ланцугу пакаленняў, пра- вільна накіроўваць іх паводзіны ў сучаснасці. Без грун- тоўнага ведання гістарьршьк падзей і яснага разумення ўсяго ходу гісторыі немагчьма мець цвёрды светапогляд.

Прадметам навукі гісторыі дзяржавы і прлва Беларусі з’яўляюцца структура і кампетэнцыя дзяржаўных уста- ноў у іх гістарьршым развіцці, а таксама вызначэнне на- кірунку іх далейшага развіцця.

Кожная навука, калі яна сапраўды навука, павінна слу- жыць інтарэсам людзей, іх дабрабыту. Асабліва гэта важна для юрыдычных дысцыплін, бо яны павінны быць карысныя не асобнай групоўцы людзей, а ўсяму народу. 3 новай сілай гэтае пытанне паўстае ў час будаўніцтва нрававой дзяржавы.

Найвялікшы мудрэц старажытнасці Арыстоцель лічыў навуку аб дзяржаве і грамадстве самай галоўнай навукай, якая павінна ўсталяваць разумнае і добрае жыццё для люд- зей. A гэта мэта можа быць дасягнута толькі ў вьшіку па- будовы разумнай і справядлівай дзяржавы, на аснове дак- ладнага і поўнага вывучэння гісторыі дзяржавы і права.

Гістарычны аналіз формаў дзяржаўнасці і прававых сістэм неабходны і для правільнага ўсведамлення дзею- чых нормаў права і для крытычнай ацэнкі састарэлых або памылковых нормаў.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, якая грунтуецца на неад’емньш праве беларускага народа на самавызначэн- не і абапіраецца на шматвяковую гісторьпо развіцця бе- ларускай дзяржаўнасці, сведчыць пра неабходнасць грун- тоўнага вьшучэння гістарычнага шляху, што прайшоў наш народ з мэтай пабудовы «дэмакратычнай сацы- яльнай прававой дзяржавы», якая павінна забяспечыць дабрабьгг народа.

Пры вьшучэнні гісторыі дзяржавы і права ў першую чаргу неабходна дакладна вызначыць, што такое дзяржава і права. Справа ў тьш, што ў гісторыі бьші розныя дзяржавы, якія ставілі перад сабой розныя мэты і розныя заданні. Разнастайнасць дзяржаваў можна параўнаць з разнастай- насцю дамоў, што маюць рознае прызначэнне. Ёсць мно- гакватэрныя дамы, у якіх людзі жывуць у камунальных кватэрах, ёсць шыкоўныя катэджы, ёсць невялічкія хаткі, ёсць турэмныя пабудовы. I ва ўсіх іх жывуць людзі. Нешта падобнае ёсць і ў дзяржавах. Таму і ў навуцы аб дзяржаве маюцца розныя азначэнні дзяржавы. Трэба адз- начыць, што зараз наша прававая навука зыходзіць з таго, пгго развідцё дзяржавы ідзе ад грубых формаў кіравання да больш разумных і справядлівых. У розныя перыяды на- шай гісторыі сутнасць дзяржавы акрэслівалася па рознаму.

Найбольш распаўсюджанымі пры камуністычнай уладзе былі такія: «Дзяржава — арганізацыя ўлады пануючага кла- ca, якая мае прызначэнне аховы эканамічных і іншых гра- мадскіх адносін, адпаведных інтарэсам пануючага класа, і падаўлення супраціўлення варожых класаў» (Мал. Сов. Энциклопедия. Изд. 2-е. Т. 3. - M., 1936. - С. 413). «Дзяржава —палітычная арганізацьм эканамічна пануючага класа для падаўлення супраціўлення яго класавых праціўні- каў», «Дзяржава — гэта ёсць машына для падтрымання панавання аднаго класа над другім» (Бел. Сав. Энцык- лаледыя. Т. І.—Мн., 1971. - С. 222). A таму на працягу 70 гадоў дзяржава вьшішчала «ворагаў народа» і мала клапацілася пра дабрабыт людзей. Праз 21 год паняцце дзяржавы нібьгга змянілася, але ўвогуле стала незразу- мелым, што гэта такое і навошта яна існуе.

«Дзяржава - асноўны інстытут палітычнай сістэмы грамадства, які ажьіццяўляеяго кіраўніцтва» (Юрыдыч- ны энц ыклап едычны слоўнік. - Мн., 1992. - С. 169). Пры такім вызначэнні дзяржавы неабходна яшчэ растлума- чыць, што такое «інстытут», як ён ставіцца да тэрыторьгі, што такое «палітычная сістэма». Таму, на нашу думку, больш правільнае вызначэнне дзяржавы будзе такім: «Дзяржава - тэрытарыяльны, суверэнны саюз гра- мадзян, утвораны з мэтай абароны гх жыцця, свабоды і маёмасці.

Яе дзейнасць рэгламентуецца прававьші нор- мамі і правіламі маральных паводзін, выкананне якіх за- бяспечваецца сістэмай кіравання і выхавання». Асноў- ньм элементы дзяржавы: людзі, іх правы і абавязкі, іх культура; тэрыторыя і суверэнныя правы органаў дзяржавы на гэтай тэрыторьгі; дзяржаўная ўлада; сваё права і сваё маральнае выхаванне. Для вызначэння прадмета на- вукі гісторыі дзяржавы і права неабходна таксама ўдак- ладніць паняцце, што такое права.

У быльш CCCP доўгі час пануючым было наступнае вызначэнне: «Права — сукупнасць правіл паводзін (норм), што выражаюцъ волю пануючага класа, устаноўленых або санкцыянаваных дзяржаўнаюўладаю, захаваннеякіх забяспечваецца дзяржаўным прымусам у мэтах замаца- вання і развіцця грамадскіх адносін, выгадных і пажада- ных класу, які здзяйсняе дзяржаўнае кіраўніцтва грамад- ствам» (Юридический словарь. Т. 2. - M., 1956. - С. 182). Амаль такое ж вызначэнне права пададзена ў Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (Мн., 1975): «Права - сістэма ўстаноўленых ці санкцыянаваных норм (правіл паводзін), якія выражаюцъ дзяржаўную, абумоўленую эканаміч- ным ладам грамадства волю пануючых у грамадстве класаў (у сацыялістычнай агульнанароднай дзяржаве - волю ўсяго народа)». Абодва гэтыя азначэнні даюць шы- рокае поде дзейнасці для самавольства таталітарных рэ- жымаў, бо ў такім выпадку ўсе законы, пастановы і pac- параджэнні ўладаў, якія б яны не былі нялюдскія (як, на- прыклад, законы гітлераўскага рэжыму аб вынішчэнні людзей), прызнаюцца правам. Але ж права мае зусім іншую прыроду. Яшчэ Леў Талстой у 1909 г. так ахаракта- рызаваў царскае заканадаўства: «... Правом в действительности называется для людей, имеющих власть, разрешение, даваемое ими самим себе, заставлять людей, над которыми они имеют власть, делать то, что им, властвующим, выгодно, для подвластных же правом называется разрешение делать все то, что им не запрещено... Главная причина безнравственности людей нашего христианского мира - это тотужасный обман, который называется «правам», а ониговорят о воспитательном значении «права».

Ведъ никто не станет спорить о том, что самые первые невысокие требования нравственности, не говоря уже о любви, состоят в том, чтобы не делать другому, чего не хочешь, чтоб тебе делали... He может бытъ нравственности без справедливости, доброты, сострадания, прощения обид» (Толстой Л. Полн. собр. соч. T. 38.-M., 1936.-C. 54-61).

У народнай свядомасці права атаясамлівалася з «праў- дай», «справядлівасцю». Старажытныя зборнікі права- вых нормаў называліся «праўдамі» - Руская Праўда, Польская Праўда, Салічаская Праўда, Саксонская Праў- да і інш. Другое патрабаванне, якому павінна адпавядаць права - гэта справядлівасць. Без справядлівасці не можа быць сапраўднага права, а толькі яго імітацыя, падробка, пра што сведчыць заканадаўства ўсіх таталітарных рэжы- маў. Дарэчы, у Старажытньш Рыме ўсё правасудцзе на- зывалася справядлівасцю ^ustitia), і ў цяперашні час наша міністэрства, якое ведае судовьші справамі, назы- ваецца Міністэрствам юстьщыі, або справядлівасці. Трэцім элементам права павінна бьщь яго маральнасць. Яно павінна адпавядапь высокім патрабаванням гуман- насці. Усё гэта патрабуе новага паняцця «права» і, вядо- ма, нас не можа задаволіць наступнае азначэнне: «Права - інстытут грамадскага жыцця, прызначаны для рэгуля- вання найбольш значных грамадскіх адносін, якія nampa- буюць дзяржаўнай аховы» (Юрыдьтчны энцыклапедыч- ныслоўнік.-Мн., 1992.-C.410). Гэтаеазначэнне нічога не мае агульнага ні з праўдай, ні са справядлівасцю, ні з заканадаўствам, і вельмі добра б падыходзіла да акрэс- лення Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, якая прыз- начана рэгуляваць грамадскія адносіны на дарогах.

Ha нашу думку, для вызначэння паняцця «права» неаб- ходна акрэсліць не тое, якім яно было ў мінульш, а тое, якім яно павінна быць у будучьш, і зародкі якога ёсць ужо Ў сучасных нормах міжнароднага права, якое ўводзіцца ў нацьтнальнае права многіх дзяржаваў. Таму мы пралану- ем наступнае паняцце: права—гэта сістэма маральных і справядлівых агульнапрызнаных абавязковых нормаў, правілаў паводзін людзейу грамадстве і дзяржаве, вы- кананнеякіхзабяспечваеццаналежньш выхаваннем, а ў неабходных выпадках, прымяненнем дзяржаўнага прьшусу або пакарання за іх парушэнне.

Прыкладам такіх агульнапрызнаных нормаў, распра- цаваных на аснове агульначалавечай маралі і справядлі- васці, трэба лічыць Усеагульную дэкларацыю правоў ча- лавека, прынятую Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’аднаных Нацый 10 снежня 1948 г.

Задача навукі гісторьгі дзяржавы і права - вывучэнне гістарычнага ходу падзей у іх канкрэтнасці і храналагічнай паслядоўнасці, вьмўленне асноўных заканамернасцяў раз- віцця структуры і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і праваадносін грамадзян, прававога становішча класаў, cac- лоўяў і розных сацьшльных груп насельніцтва, вьмўленне і вывучэнне крьшіц права, высвятленне развіцдя асобньк галін права: дзяржаўнага, адміністрацыйнага, цывільнага, крьшінальнага, судова-працэсуальнага і інш. Вывучэнне гісторыі дзяржавы і права беларускага народа патрэбна яму дпя ўсведамлення свайш нацьшнальнага светапогляду, выз- начэння месца сярод народаў свету. Усе славянскія народы ўжо даўно маюць распрацаваньй гісторьгі сваіх дзяржаваў, пачынаючы з самых даўніх часоў. Ніхто з даследчыкаў міну- лага не аспрэчвае неабходнасці вывучэння гісгорыі дзяржавы і права кожнага народа паасобку. Аднак для беларускага народа рабілася выключэнне. Даследаванне яго гісторыі дзяржаўна-палітычнага жьщця не толькі не вялося, але наваг сцвярджалася, нгго беларускі народ да 1919 г. не меў сва- ёй дзяржаўнасці і сваёй прававой сістэмы, нібьгга ён няз- дольны да самастойнага жыцця і заўсёды жыў пад прыгнё- там іншых народаў. Так, аўтары «Гісторьн дзяржавы і права Беларускай ССР», вьщадзенайу 1970 r., зазначалі: «Бепорус- ский народ до победы Великой Октябрьской социалистической революции не имел своей национальной государственности». Toe ж самае пісалася i ў навучальньк дапа- можніках па гісторыі Беларусі для школ рэспублікі (Абеце- дарскйй Л. C., Баранова M П., ПавловаН. Г. История БССР. - Мн., 1968. — C. 146). Больш таго, гэтая фальсіфікацыя на- шай гісторьгі бьша ўзведзена ў закон і замацавана нават у Канстьггуцыі Беларускай CCP 1978 r., дзе сцвярджалася, urro «рабочыя і сяляне Беларусі... упершышо ў гісторыі зда- былі сваю дзяржаўнасць, утварылі Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку.», тьш самым адмаўлялася маг- чымасць навуковых даследаванняў гісторыі дзяржаўнасці беларускага народа, прьшіжалася яго роля ў развіцці сусвет- най гісторыі. Ha самай жа справе беларускі народ меў у мінульш не менш слаўную і багатую гісторьпо дзяржавы і права, нічьш не горшую, чым у іншых народаў. Аднак каб яе пазнаць, трэба спачагку ўсвадомідь, як мяняліся імёны нашага народа, як узніклі дзяржавы на нашай тэрьпорьгі, як іттші працэсы росту і развіцця гэтых дзяржаваў, як выпрацо- ўвалася сваё, нацыянальнае права.

2.

| >>
Источник: Юхо Я.А.. Гісторыя дзяржавы i права Беларусі: Вучэбн. да- пам. - У 2ч. Ч. 1., Мн.: РІВШ БДУ,2000. - 352 с.. 2000

Еще по теме Значэнне, прадмет I задачы навукі гісторыі дзяржавы і права:

  1. Глава III. Пути и средства увеличения вывоза наших товаров и уменьшения нашего потребления иностранных товаров